Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Дагавор аб дружбе i супрацоунiцтве памiж Рэспублiкай Беларусь i Турэцкай Рэспублiкай" (Подписан в г.Анкаре 24.07.1996)

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 13 июля 2000 г. N 3/101







--------------------------------

<*> Вступил в силу 25 апреля 2000 года.



Рэспублiка Беларусь i Турэцкая Рэспублiка, якiя далей называюцца "Дагаворныя Бакi",

зноў пацвярджаючы сваю прыхiльнасць да мэтаў i прынцыпаў Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый,

пацвярджаючы абавязацельствы, якiя яны прынялi ў адпаведнасцi з Хельсiнкскiм Заключным актам, Парыжскай хартыяй для новай Еўропы, а таксама з iншымi дакументамi, прынятымi ў рамках Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе,

падкрэслiваючы дзейсны ўклад дагавораў аб раззбраеннi ў еўрапейскую i мiжнародную бяспеку,

лiчачы неабходным працягваць намаганнi дзеля ўмацавання атмасферы дружбы, разумення, узаемнага даверу i супрацоўнiцтва ў мiжнародных адносiнах i выказваючы сваю рашучасць садзейнiчаць гэтым мэтам,

вiтаючы гiстарычныя перамены ў Еўропе, якiя зрабiлi магчымым пераадолець канфрантацыю на кантыненце,

заяўляючы аб сваёй рашучасцi садзейнiчаць будаўнiцтву дэмакратычнай, мiрнай i аб'яднанай Еўропы,

выказваючы рашучасць развiваць i ўмацоўваць еўрапейскi парадак на аснове такiх усеагульных каштоўнасцей, як вяршэнства закону, павага да правоў чалавека, дэмакратычны плюралiзм i свабода,

жадаючы надалей развiваць на новай аснове свае адносiны супрацоўнiцтва ў палiтычнай, эканамiчнай, навукова-тэхнiчнай, экалагiчнай, гуманiтарнай i культурнай галiнах i з гэтай мэтай умацаваць прававую базу гэтага супрацоўнiцтва,

дамовiлiся аб наступным:



Артыкул 1



Дагаворныя Бакi ўспрымаюць адзiн аднаго як дружалюбныя дзяржавы i грунтуюць свае адносiны на аснове добрасуседства, супрацоўнiцтва i ўзаемнага даверу.



Артыкул 2



Дагаворныя Бакi дамаўляюцца развiваць адносiны памiж iмi ва ўсiх галiнах ў адпаведнасцi з нормамi мiжнароднага права i ў адпаведнасцi з прынцыпамi ўзаемнай павагi да палiтычнай незалежнасцi, суверэнiтэту, тэрытарыяльнай цэласнасцi, неўмяшання ва ўнутраныя справы i мiрнага вырашэння спрэчак.



Артыкул 3



Дагаворныя Бакi пацвярджаюць, што выкарыстанне або пагроза выкарыстання сiлы з'яўляюцца недапушчальнымi i мiжнародныя праблемы павiнны вырашацца мiрнымi сродкамi.

У выпадку ўзнiкнення сiтуацыi, якая ставiць пад пагрозу мiжнародны мiр i бяспеку, Дагаворныя Бакi будуць ацэньваць сiтуацыю i праводзiць памiж сабой кансультацыi.



Артыкул 4



З мэтай стварэння эфектыўнай усееўрапейскай сiстэмы бяспекi Дагаворныя Бакi ўсiмi магчымымi сродкамi працягваюць садзейнiчаць развiццю супрацоўнiцтва i ўмацаванню бяспекi ў Еўропе i з гэтай мэтай падтрымлiваюць дзейнасць органаў i iнстытутаў Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе, садзейнiчаюць фармiраванню аб'яднанай усееўрапейскай прасторы ва ўсiх яе вымярэннях.



Артыкул 5



Дагаворныя Бакi пацвярджаюць сваю падтрымку мэтам, вызначаным Арганiзацыяй Аб'яднаных Нацый па глабальнаму раззбраенню, i ўсiм намаганням па iх рэалiзацыi.

Дагаворныя Бакi працягваюць сваю падтрымку ў рамках Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе працэсу раззбраення, якi пачаўся з Пагаднення аб звычайных узброеных сiлах у Еўропе, i садзейнiчаюць укараненню мер бяспекi сярод усiх дзяржаў-удзельнiц Пагаднення. Дагаворныя Бакi пацвярджаюць сваю поўную падтрымку недапушчэнню распаўсюджвання зброi масавага знiшчэння i будуць адпаведна дзейнiчаць на мiжнароднай арэне.



Артыкул 6



Дагаворныя Бакi праводзяць кансультацыi з мэтай развiцця двухбаковых адносiн памiж iмi i абмену думкамi па мiжнародных i рэгiянальных пытаннях.

Кансультацыi праводзяцца на вышэйшым узроўнi не менш, чым адзiн раз у два гады ў Мiнску i ў Анкары па чарзе. Мiнiстры Замежных Спраў дзвюх дзяржаў рэгулярна сустракаюцца ў адпаведнасцi з Пратаколам, падпiсаным у Анкары 14 снежня 1993 года. Iншыя члены Урада сустракаюцца па неабходнасцi.

Дагаворныя Бакi надаюць асаблiвае значэнне развiццю кантактаў памiж iх парламентамi.



Артыкул 7



Дагаворныя Бакi дамаўляюцца ажыццяўляць рэгулярныя кантакты на высокiм узроўнi памiж iх ваеннымi ведамствамi.



Артыкул 8



Дагаворныя Бакi прыкладаюць сумесныя намаганнi для ўзмацнення ролi Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i павышэння яе эфектыўнасцi. Яны праводзяць кансультацыi па пытаннях, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс, у рамках розных органаў Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i iншых мiжнародных арганiзацый.



Артыкул 9



Дагаворныя Бакi падтрымлiваюць развiццё кантактаў памiж палiтычнымi партыямi, грамадскiмi арганiзацыямi, прафесiянальнымi саюзамi, аб'яднаннямi, асацыяцыямi, арганiзацыямi ў галiне адукацыi, сродкамi масавай iнфармацыi i грамадзянамi.



Артыкул 10



Дагаворныя Бакi прыкладаюць усе намаганнi для спрыяння дзейнасцi iх дыпламатычных, консульскiх i iншых афiцыйных прадстаўнiцтваў на ўзаемнай аснове.

Дагаворныя Бакi супрацоўнiчаюць у галiне консульскiх адносiн i iмкнуцца да спрашчэння працэдуры выдачы вiз для iх грамадзян.



Артыкул 11



Дагаворныя Бакi дамаўляюцца развiваць супрацоўнiцтва ў галiне эканомiкi i гандлю ўсебакова i з доўгатэрмiновай перспектывай.

Дзеля гэтай мэты Дагаворныя Бакi забяспечваюць неабходныя прававыя, эканамiчныя, фiнансавыя i гандлёвыя ўмовы для шырокага i эфектыўнага перамяшчэння тавараў, паслуг i капiталаў памiж дзвюма краiнамi i ўмацоўваюць супрацоўнiцтва, у прыватнасцi, у такiх галiнах, як прамысловасць, сельская гаспадарка, транспарт, тэлекамунiкацыi, энергетыка, будаўнiчыя i кантрактныя паслугi i ахова навакольнага асяроддзя. Акрамя таго, Дагаворныя Бакi падтрымлiваюць двухбаковыя i шматбаковыя сумесныя iнвестыцыйныя праекты ў сваiх i ў трэцiх краiнах.

Дагаворныя Бакi спрыяюць стварэнню належных умоў для эфектыўнага супрацоўнiцтва ў галiне фундаментальных i прыкладных навук, сучаснай тэхнiкi i перадавых тэхналогiй, а таксама падтрымлiваюць прамыя кантакты i сумесныя iнiцыятывы навукова-даследчых iнстытутаў i вучоных.

Дагаворныя Бакi пашыраюць супрацоўнiцтва ў сферы транспартных камунiкацый, уключаючы транзiт людзей, грузаў i тавараў праз тэрыторыi адзiн аднаго.



Артыкул 12



Дагаворныя Бакi цесна супрацоўнiчаюць у сферы аховы навакольнага асяроддзя, у прыватнасцi, у справе памяньшэння наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС.

Яны разгледзяць магчымасць заключэння асобнага пагаднення з гэтай мэтай.



Артыкул 13



Дагаворныя Бакi поўныя рашучасцi развiваць супрацоўнiцтва ў галiне культуры, мастацтва, адукацыi i iнфармацыi.

Дагаворныя Бакi заахвочваюць прамыя кантакты i супрацоўнiцтва памiж iх культурнымi i мастацкiмi ўстановамi i падтрымлiваюць развiццё супрацоўнiцтва ў галiне прэсы, радыё- i тэлевiзiйнага вяшчання.

Дагаворныя Бакi падтрымлiваюць iнiцыятывы, якiя служаць справе шырокага азнаямлення iх грамадзян з культурай, мастацтвам, лiтаратурай, сродкамi масавай iнфармацыi адзiн аднаго.



Артыкул 14



Дагаворныя Бакi заахвочваюць пашырэнне кантактаў i развiццё турызму памiж дзвюма краiнамi i падтрымлiваюць умацаванне сувязей памiж iх спартыўнымi i мададзёжнымi арганiзацыямi.



Артыкул 15



Дагаворныя Бакi зноў пацвярджаюць сваю цвёрдую ўпэўненасць у тым, што незалежна ад яе прычыны i мэты яны выступаюць супраць любой тэрарыстычнай дзейнасцi i што тэрарызм не можа быць апраўданы нi пры якiх абставiнах.

Дагаворныя Бакi супрацоўнiчаюць у барацьбе з мiжнародным тэрарызмам, арганiзаванай злачыннасцю, незаконным абарачэннем зброi i наркотыкаў i кантрабандай мастацкiх, гiстарычных i культурных твораў.

Дагаворныя Бакi супрацоўнiчаюць у сферы аказання ўзаемнай прававой дапамогi па грамадзянскiх, гандлёвых i крымiнальных справах, i з гэтай мэтай яны заключаць дагавор.



Артыкул 16



Гэты Дагавор не накiраваны супраць якой-небудзь трэцяй дзяржавы i нiякiм чынам не закранае правоў i абавязацельстваў Дагаворных Бакоў, якiя вынiкаюць з заключаных iмi двухбаковых i шматбаковых дагавораў.



Артыкул 17



Гэты Дагавор заключаецца тэрмiнам на дзесяць гадоў. Яго дзеянне будзе аўтаматычна прадоўжвацца на наступныя пяцiгадовыя перыяды, калi нi адзiн з Дагаворных Бакоў пiсьмова не паведамiць другому Дагаворнаму Боку за адзiн год да сканчэння адпаведнага тэрмiну аб сваiм жаданнi дэнансаваць яго.

Гэты Дагавор ўступае ў сiлу ў дзень абмену ратыфiкацыйнымi граматамi.



Артыкул 18



Гэты Дагавор, пасля ўступлення яго ў сiлу, падлягае рэгiстрацыi ў Сакратарыяце Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый у адпаведнасцi з Артыкулам 102 Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый.



Здзейснена ў г.Анкара 24 лiпеня 1996 г. у двух экземплярах, кожны на беларускай i турэцкай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.



За Рэспублiку Беларусь                        За Турэцкую Рэспублiку
         Подпiс                                       Подпiс








Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList