Зарегистрировано в НРПА РБ 18 апреля 2005 г. N 3/1716
--------------------------------
<*> Вступило в силу 18 ноября 1996 года.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Турэцкай Рэспублiкi, далей будуць называцца "Бакi",
выражаючы iмкненне развiваць i ўмацоўваць iснуючыя адносiны дружбы i супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i Турэцкай Рэспублiкай;
выражаючы занепакоенасць небяспекай распаўсюджання мiжнароднай арганiзаванай злачыннасцi, мiжнароднага нелегальнага гандлю наркотыкамi i мiжнароднага тэрарызму;
кiруючыся жаданнем умацаваць супрацоўнiцтва памiж двума Бакамi
згадзiлiся з наступным:
Артыкул 1
Бакi ў рамках сваей кампетэнцыi, у адпаведнасцi са сваiм нацыянальным заканадаўствам i палажэннямi гэтага Пагаднення будуць супрацоўнiчаць у барацьбе з мiжнароднай арганiзаванай злачыннасцю, мiжнародным нелегальным гандлем наркотыкамi i мiжнародным тэрарызмам.
Артыкул 2
Гэтае супрацоўнiцтва ахоплiвае наступныя напрамкi:
а) у барацьбе з мiжнароднай арганiзаванай злачыннасцю:
- абмен iнфармацыяй аб любых формах арганiзаванай злачыннасцi, перш за ўсе аб:
1. кантрабандзе зброi, боепрыпасаў, выбуховых i радыеактыўных рэчываў;
2. перамяшчэннi ўкрадзеных i ўгнаных транспартных сродкаў;
3. кантрабандзе прадметаў мастацтва, антыкварыяту i прыродных рэсурсаў;
4. прыбытку, атрыманага ў вынiку злачыннай дзейнасцi, падробкi грошай, каштоўных папер i дакументаў;
5. эканамiчнай злачыннасцi;
6. выпадках нелегальнай мiграцыi i гандлю людзьмi;
7. кантрабандзе людзьмi.
б) у сферы барацьбы з мiжнародным нелегальным гандлем наркатычнымi сродкамi i псiхатропнымi рэчывамi:
1. абмен iнфармацыяй аб канкрэтных фактах i асобах;
2. абмен iнфармацыяй аб новых метадах вырабу, транспарцiроўкi, продажу i распаўсюджвання наркотыкаў;
3. аб новых метадах мiжнароднага нелегальнага гандлю наркотыкамi, псiхатропнымi рэчывамi i хiмiкалiямi;
4. аб метадах барацьбы з распаўсюджваннем наркотыкаў i прафiлактычнай работы сярод насельнiцтва;
5. супрацоўнiцтва i абмен iнфармацыяй аб паходжаннi, а таксама абмен вынiкамi аналiзаў канфiскаваных наркотыкаў, псiхатропных рэчываў i хiмiкалiяў, а таксама перадача падобных дакументаў другому Боку без запыту апошняга ў выпадку, калi гэта iнфармацыя яе зацiкавiць.
6. забеспячэнне ўзаемнай падтрымкi на мiжнародным узроўнi па пытаннях барацьбы з наркотыкамi.
с) у сферы барацьбы з мiжнародным тэрарызмам i тэрарыстычнымi групамi, якiя дзейнiчаюць супраць краiн, што прадстаўляюць Бакi:
1. абмен iнфармацыяй аб тэрарыстычных групоўках, тэрарыстычных дзеяннях, якiя ўчынены цi рыхтуюцца;
2. абмен iнфармацыяй аб тэрарыстычных пагрозах, метадах барацьбы з тэрарызмам;
3. абмен звесткамi аб практычным вопыце, навукова-тэхнiчных дасягненнях у сферы забеспячэння бяспекi на паветраным, аўтамабiльным i чыгуначным транспарце.
Артыкул 3
У рамках гэтага Пагаднення Бакi будуць таксама:
1. абменьвацца вопытам выкарыстання крымiналiстычных даследаванняў, прымянення крымiналiстычнай тэхнiкi;
2. практыкаваць перадачу спецыяльнай лiтаратуры i iншых публiкацый па тэмах, якiя з'яўляюцца прадметам гэтага Пагаднення;
3. пры ўзаемным пагадненнi накiроўваць работнiкаў i аказваць дапамогу ў навучаннi i падрыхтоўцы кадраў.
4. прадастаўляць адзiн аднаму факты i iнфармацыю аб грамадзянах дзяржавы другога Боку, асуджаных за злачынствы, якiя яны ўчынiлi ў сваiх краiнах, а таксама аб падазроных грамадзянах дзяржавы другога Боку ў абедзвюх краiнах.
5. праводзiць абмен iнфармацыяй аб тэрарыстычных групоўках, якiя здзяйсняюць, або плануюць ажыццявiць сваю дзейнасць на тэрыторыi дзяржавы другога Боку, цi плануюць учынiць злачынствы на шкоду iнтарэсам названай дзяржавы.
6. абменьвацца iнфармацыяй аб новых вiдах злачынстваў, якiя мелi месца, i аб мерах, распачатых з мэтай прадухiлення гэтых злачынстваў.
7. Бакi будуць паведамляць адзiн аднаму нумары тэлефонаў i факсаў пры першай магчымасцi з мэтай ажыццяўлення ўзаемадзеяння i ўзаемадапамогi па пытаннях, выкладзеных у гэтым Пагадненнi.
Артыкул 4
1. У выкананнi просьбаў можа быць адмоўлена поўнасцю або часткова цi пастаўлена ў залежнасць ад пэўных умоў, калi адзiн з Бакоў лiчыць, што iх выкананне пацягне парушэнне суверэнiтэту, бяспекi або iншых iстотных iнтарэсаў дзяржавы цi асноўных прынцыпаў правапарадку. Аб прыняццi такога рашэння Бакi паведамляюць адзiн аднаму з указаннем прычын адказу.
2. Нi адзiн з Бакоў не мае права раскрыцця канфiдэнцыяльнай iнфармацыi ў адносiнах другога Боку, а таксама не мае права на яе перадачу трэцяму Боку без ведама другога Боку.
Артыкул 5
Бакi, з мэтай абмеркавання спрэчных пытанняў, якiя выцякаюць з палажэння гэтага Пагаднення, будуць праводзiць кансультацыi i перагаворы па меры неабходнасцi, па дамоўленасцi абодвух Бакоў у Рэспублiцы Беларусь i Турэцкай Рэспублiцы.
Артыкул 6
Гэтае Пагадненне не закранае абавязацельствы Бакоў па iншых мiжнародных дагаворах i пагадненнях.
Артыкул 7
1. Гэтае Пагадненне ўступае ў сiлу з моманту абмену нотамi аб выкананнi Бакамi ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу, i дзейнiчае на працягу аднаго года.
Гэтае Пагадненне будзе аўтаматычна прадаўжацца на наступны год, калi не пазней, чым за тры месяцы да заканчэння тэрмiну Пагаднення, адзiн з Бакоў пiсьмова не паведамiць другому Боку па дыпламатычных каналах аб намеры спынiць дзеянне гзтага Пагаднення.
2. У гэтае Пагадненне могуць быць ўнесены змяненнi i дапаўненнi па ўзаемнай згодзе абодвух Бакоў.
Здзейснена ў г.Анкара 24 лiпеня 1996 года ў двух экзэмплярах кожны на беларускай, турэцкай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.
У выпадку ўзнiкнення рознiцы ў тлумачэннi палажэнняў гэтага Пагаднення перавага аддаецца тэксту на англiйскай мове.
За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Турэцкай Рэспублiкi
Подпiс Подпiс
|