Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя аб мiжнародных пасажырскiх i грузавых аўтамабiльных зносiнах" (Заключено в г.Минске 01.10.1996)

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 8 июня 2005 г. N 3/1780







--------------------------------

<*> Уступiла ў сiлу 8 лiпеня 1997 года.



Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя, жадаючы рэгуляваць i развiваць мiжнародныя пасажырскiя i грузавыя аўтамабiльныя зносiны,

дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:



Артыкул 1



Гэта Пагадненне рэгулюе ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам дзяржаў Дагаворных Бакоў перавозкi пасажыраў i грузаў у мiжнародных аўтамабiльных зносiнах памiж Рэспублiкай Беларусь i Федэратыўнай Рэспублiкай Германiя, а таксама транзiтам праз гэтыя дзяржавы перавозчыкамi, упаўнаважанымi на тэрыторыi сваей дзяржавы ажыццяўляць такiя перавозкi.



Перавозкi пасажыраў



Артыкул 2



1. Пад тэрмiнам "перавозка пасажыраў" у сэнсе гэтага Пагаднення належыць разумець перавозку пасажыраў i iх багажу аўтобусамi за асабiсты кошт або за кошт трэцiх асоб. Гэта таксама датычыцца парожнiх прабегаў, звязаных з такiмi перавозкамi.

2. Пад тэрмiнам "аўтобусы" належыць разумець аўтатранспартныя сродкi, прыгодныя i прызначаныя па тыпу iх канструкцыi i абсталяванню для перавозкi больш за 9 чалавек (у тым лiку i вадзiцеля).



Артыкул 3



1. Пад тэрмiнам "рэгулярныя перавозкi" належыць разумець рэгулярныя перавозкi пасажыраў па вызначаным маршруце руху i па ўстаноўленых i апублiкаваных загадзя раскладах руху, тарыфах i ўмовах для перавозкi, пры якiх пасажыры могуць рабiць пасадку i высадку ў загадзя вызначаных пунктах прыпынку. Гэта датычыцца таксама перавозак, якiя ажыццяўляюцца ў асноўным як рэгулярныя перавозкi.

2. Незалежна ад таго, кiм вызначаецца выкананне паездак, пад рэгулярнымi перавозкамi ў сэнсе гэтага Пагаднення належыць разумець таксама рэгулярныя перавозкi асоб вызначаных катэгорый за выключэннем iншых пасажыраў у выпадку, калi есць прыкметы рэгулярных перавозак згодна з пунктам 1 гэтага Артыкула. Гэтыя перавозкi, у прыватнасцi перавозкi працоўных да месца працы i назад да iх месца жыхарства, называюцца "спецыяльнымi рэгулярнымi перавозкамi".

3. Рэгулярныя перавозкi ў двухбаковых або транзiтных зносiнах маюць патрэбу ў дазволе з боку кампетэнтных органаў дзяржаў абодвух Дагаворных Бакоў. Дазвол выдаецца па iх узаемнай згодзе ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам дзяржавы адпаведнага Дагаворнага Боку. Дазвол можа выдавацца на перыяд да пяцi гадоў.

4. Змены маршрутаў руху, пунктаў прыпынку, раскладу руху, тарыфаў i ўмоў перавозак маюць патрэбу ў папярэдняй дамоўленасцi кампетэнтных органаў дзяржаў абодвух Дагаворных Бакоў. Тое ж самае датычыцца спынення зносiн.

5. Заяўкi на адкрыцце рэгулярных перавозак, а таксама заяўкi згодна з пунктам 4 прад'яўляюцца кампетэнтнаму органу дзяржавы Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога зарэгiстраваны перавозчык. Заяўкi разам з заключэннем Мiнiстэрства транспарту дзяржавы гэтага Дагаворнага Боку накiроўваюцца непасрэдна Мiнiстэрству транспарту дзяржавы другога Дагаворнага Боку.

6. Заяўкi адпаведна пунктам 4 i 5 павiнны змяшчаць, у прыватнасцi, наступныя даныя:

1) прозвiшча i iмя або найменне фiрмы, а таксама поўны адрас перавозчыка;

2) вiд перавозак;

3) заяўлены тэрмiн дзеяння дазволу;

4) перыяд эксплуатацыi i колькасць паездак (напрыклад, кожныя суткi, штодзень);

5) расклад руху;

6) дакладны маршрут руху (пункты прыпынку для пасадкi i высадкi пасажыраў /iншыя пункты прыпынкаў/, пункты перасячэння гранiцы);

7) працягласць маршруту ў кiламетрах: паездка туды i назад;

8) працягласць сутачнага адрэзка шляху;

9) графiкi працы i адпачынку вадзiцеляў;

10) колькасць месцаў у эксплуатуемых аўтобусах;

11) кошт i ўмовы перавозак (тарыфы).



Артыкул 4



1. Пад тэрмiнам "маятнiкавыя перавозкi" належыць разумець перавозкi, пры якiх загадзя сфармiраваныя групы пасажыраў дастаўляюцца некалькiмi рэйсамi туды i назад з аднаго i таго ж рэгiена адпраўлення ў адзiн i той жа рэгiен прызначэння. Гэтыя групы, якiя складаюцца з пасажыраў, ажыццявiўшых паездку туды, дастаўляюцца на месца адпраўлення адным з наступных рэйсаў. Пад тэрмiнамi "рэгiен адпраўлення" i "рэгiен прызначэння" трэба разумець пункт пачатку паездкi i пункт прызначэння, а таксама пункты, якiя знаходзяцца ў крузе радыусам 50 км. Разам з перавозачнай паслугай у перавозку павiнны быць уключаны размяшчэнне групы пасажыраў з харчаваннем або без яго ў пункце прызначэння i, у выпадку неабходнасцi, таксама i ў час самой перавозкi. Першы рэйс назад i апошнi рэйс туды ў сiстэме маятнiкавых перавозак павiнны быць парожнiмi.

2. У выпадку, калi пасажыры, у адрозненне ад пункта 1 гэтага Артыкула, здзяйсняюць зваротную паездку ў складзе другой групы з дазволу кампетэнтных органаў дзяржавы адпаведнага Дагаворнага Боку, то гэтыя зносiны таксама з'яўляюцца маятнiкавымi.

3. У кожным канкрэтным выпадку на выкананне маятнiкавых перавозак спатрэбiцца дазвол кампетэнтнага органа дзяржавы другога Дагаворнага Боку. Заяўку на выдачу дазволу неабходна прад'яўляць непасрэдна кампетэнтнаму органу дзяржавы другога Дагаворнага Боку. Заяўку належыць падаваць не менш чым за 60 дзен да адкрыцця зносiн.

4. Разам з данымi, прыведзенымi ў пункце 6 Артыкула 3, заяўкi на выдачу дазволу на маятнiкавыя перавозкi адпаведна пункту 3 павiнны ўтрымлiваць даты выканання рэйсаў, колькасць рэйсаў i даныя аб пункце(тах) i гасцiнiцах або другiх аб'ектах, у якiх пасажыры павiнны быць размешчаны ў час iх прабывання, а таксама аб працягласцi прабывання.

5. У выпадку неабходнасцi транспартныя мiнiстэрствы дзяржаў Дагаворных Бакоў узгадняюць прынцыпы працэдуры выдачы дазволу на выкананне маятнiкавых перавозак, фармуляры дазволу, а таксама вызначаюць кампетэнтныя органы.

6. Ажыццяўляючы маятнiкавыя перавозкi адпаведна пункту 1 гэтага Артыкула, перавозчыкi павiнны мець пры сабе спiс пасажыраў, на якi пры ўездзе на тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку ставiцца штамп яе пагранiчнымi органамi.



Артыкул 5



1. Пад тэрмiнам "нерэгулярныя перавозкi" належыць разумець перавозкi, якiя не з'яўляюцца нi рэгулярнымi ў адпаведнасцi з пунктам 1 Артыкула 3, нi маятнiкавымi ў адпаведнасцi з Артыкулам 4.

2. Нерэгулярныя перавозкi ў двухбаковых або транзiтных зносiнах не патрабуюць дазволу ў выпадку, калi гаворка iдзе:

а) аб рэйсах, ажыццяўляемых аўтатранспартным сродкам, якi перавозiць адну i тую ж групу пасажыраў на ўсей працягласцi маршруту руху з дастаўкай яе ў пункт адпраўлення (кругавыя рэйсы з закрытымi дзвярыма); цi

б) аб зносiнах, пры якiх паездка туды робiцца з пасадкай пасажыраў, а паездка назад - парожняя; цi

в) аб уездах парожняга аўтатранспартнага сродку з мэтай пасадкi i зваротнай перавозкi ў пункт адпраўлення групы пасажыраў, якая раней была дастаўлена тым жа перавозчыкам у зносiнах адпаведна пункту 2б) гэтага Артыкула.

3. Пры нерэгулярных перавозках рабiць у дарозе пасадку або высадку пасажыраў забараняецца, за выключэннем выпадкаў, калi кампетэнтны орган дзяржавы адпаведнага Дагаворнага Боку дае на гэта дазвол.

4. Нерэгулярныя перавозкi, якiя не адпавядаюць палажэнням пункта 2 гэтага Артыкула, у любым выпадку патрабуюць дазволу кампетэнтнага органа дзяржавы адпаведнага другога Дагаворнага Боку. Заяўку на выдачу дазволу неабходна накiроўваць непасрэдна ў кампетэнтны орган дзяржавы другога Дагаворнага Боку. Заяўку належыць падаць не менш чым за чатыры тыднi да адкрыцця зносiн.

5. Заяўкi адпаведна пункту 4 павiнны змяшчаць, у прыватнасцi, наступныя даныя:

1) прозвiшча i iмя або назву фiрмы, а таксама поўны адрас перавозчыка, а таксама, у выпадку неабходнасцi, найменне арганiзатара паездкi, якi даў транспартнае даручэнне;

2) дзяржаву, у якой фармiруецца група пасажыраў;

3) пункты адпраўлення i прызначэння паездкi;

4) маршрут руху з пунктамi перасячэння гранiцы;

5) даты паездкi туды i назад;

6) графiкi працы i адпачынку вадзiцеляў;

7) дзяжурныя нумарныя знакi, колькасць месцаў у эксплуатуемым аўтобусе.

6. Кантрольныя дакументы для нерэгулярных зносiн, якiя не патрабуюць дазволу адпаведна пункту 2 гэтага Артыкула, вызначаюцца ў рамках утворанай згодна з Артыкулам 15 Змешанай Камiсii.



Артыкул 6



1. Права карыстацца дазволамi, якiя выдаюцца ў адпаведнасцi з пунктам 3 Артыкула 3, пунктам 3 Артыкула 4, пунктамi 3 i 4 Артыкула 5, мае толькi перавозчык, якому яны былi выдадзены. Перадача iх другому перавозчыку не дапускаецца, а таксама, у выпадку нерэгулярных перавозак, забараняецца iх выкарыстанне для iншых, не пазначаных у дазволе аўтатранспартных сродкаў. Дазвол не дае права перавозiць пасажыраў памiж двума пунктамi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку (забарона кабатажу). У рамках рэгулярнай перавозкi перавозчык, якому выдадзены дазвол, можа карыстацца дагаворнымi перавозчыкамi з тэрыторыi дзяржаў Дагаворных Бакоў. Яны не павiнны быць названы ў дазволе, але яны павiнны везцi з сабой афiцыйна засведчаную копiю гэтага дазволу.

2. Неабходныя ў адпаведнасцi з гэтым Пагадненнем дазволы, кантрольныя дакументы або iншыя перавозачныя дакументы павiнны знаходзiцца на борце аўтатранспартнага сродку пры ўсiх паездках, якiя падпадаюць пад гэта Пагадненне, i прад'яўляцца прадстаўнiкам кампетэнтных кантрольных органаў па iх патрабаванню.



Грузавыя перавозкi



Артыкул 7



Для перавозак памiж тэрыторыяй дзяржавы рэгiстрацыi эксплуатуемага аўтатранспартнага сродку i тэрыторыяй дзяржавы другога Дагаворнага Боку (двухбаковыя зносiны), а таксама ў зносiнах транзiтам праз тэрыторыю дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку перавозчыкi павiнны мець для кожнай перавозкi дазвол кампетэнтнага органа дзяржавы гэтага Дагаворнага Боку.



Артыкул 8



1. Дазвол выдаецца перавозчыку. Ен сапраўдны толькi для яго i перадачы не падлягае.

2. Дазвол неабходны для кожнага грузавога аўтамабiля i для кожнага цягача, акрамя выпадкаў, якiя прадугледжаны Артыкулам 9. Ен сапраўдны адначасова для буксiруемага iм прычэпа або паўпрычэпа, незалежна ад месца рэгiстрацыi прычэпа або паўпрычэпа.

3. У двухбаковых i транзiтных зносiнах адзiн дазвол сапраўдны для любой колькасцi рэйсаў на працягу ўстаноўленага ў iм перыяду (часовы дазвол) або на адзiн цi некалькi рэйсаў туды i назад на працягу перыяду, указанага ў дазволе (рэйсавы дазвол).

4. Перавозкi памiж тэрыторыяй дзяржавы другога Дагаворнага Боку i трэцяй дзяржавай дапускаюцца толькi ў выпадку, калi перавозка праходзiць звычайным для руху шляхам па тэрыторыi дзяржавы, у якой зарэгiстраваны транспартны сродак, або калi на гэта выдадзены асобныя дазволы.

5. Дазвол не дае права на выкананне перавозак грузаў памiж двума пунктамi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi дзаржавы другога Дагаворнага Боку (забарона кабатажу).

6. Для ажыццяўлення грузавых перавозак адпаведна гэтаму Пагадненню неабходны грузавыя дакументы, якiя павiнны адпавядаць звычайна выкарыстоўваемым мiжнародным узорам.



Артыкул 9



1. Дазвол не патрабуецца для выканання перавозак:

1) прадметаў або матэрыялаў, прызначаных выключна для рэкламы цi навучання (напрыклад, кiрмашовыя i выставачныя грузы), якiя накiроўваюцца ў двухбаковых зносiнах;

2) абсталявання i прылад да цi ад месца правядзення тэатральных, музычных, кiна-, спартыўных i цыркавых паказаў, а таксама да цi ад месца правядзення радыеперадач, кiназдымак цi тэлеперадач, якiя накiроўваюцца ў двухбаковых зносiнах;

3) пашкоджаных аўтатранспартных сродкаў (зваротны вываз) спецыялiзаваным транспартным сродкам;

4) целаў нябожчыкаў;

5) грузаў аўтатранспартнымi сродкамi, дапушчальная агульная вага якiх, уключаючы агульную вагу прычэпаў, не перавышае 6 тон, або дапушчальная карысная нагрузка, уключаючы карысную нагрузку прычэпаў, не перавышае 3,5 тоны;

6) медыкаментаў, медыцынскiх iнструментаў i абсталявання, а таксама iншых грузаў для аказання дапамогi ў надзвычайных сiтуацыях (у прыватнасцi, у выпадку стыхiйных бедстваў);

7) жывых жывел у спецыялiзаваных транспартных сродках, прызначаных для такiх перавозак;

8) маемасцi пры перасяленнi.

2. Утвораная адпаведна Артыкулу 15 Змешаная Камiсiя можа вызвалiць iншыя перавозкi ад абавязкаў атрымання дазволу.



Артыкул 10



1. Дагаворныя Бакi абавязваюцца не прымяняць у адносiнах да транспартных сродкаў, зарэгiстраваных на тэрыторыi дзяржавы адпаведнага другога Дагаворнага Боку, больш неспрыяльныя патрабаваннi адносна дапушчальных вагi i габарытаў, чым для зарэгiстраваных у яго транспартных сродкаў.

2. Калi вага цi габарыты транспартнага сродку цi грузу перавышаюць дапушчальныя на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку максiмальныя абмежаваннi, а таксама, у выпадку неабходнасцi, пры перавозках небяспечных грузаў, спатрэбiцца спецыяльны дазвол кампетэнтнага органа дзяржавы гэтага Дагаворнага Боку. Пры гэтым могуць быць прадпiсаны абмежаваннi перавозак або вызначаны маршрут руху.



Артыкул 11



1. Дазволы, неабходныя для перавозчыкаў Рэспублiкi Беларусь, выдаюцца Федэральным Мiнiстэрствам транспарту Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя i ўручаюцца Мiнiстэрствам транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважанымi iм органамi.

2. Дазволы, неабходныя для перавозчыкаў Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя, выдаюцца Мiнiстэрствам транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь i ўручаюцца Федэральным Мiнiстэрствам транспарту Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя або ўпаўнаважанымi iм органамi.



Артыкул 12



1. Утвораная згодна з Артыкулам 15 Змешаная Камiсiя вызначае неабходную колькасць дазволаў, якiя выдаюцца штогод кожнаму Дагаворнаму Боку, улiчваючы пры гэтым знешнi гандаль i транзiтныя зносiны.

2. У выпадку неабходнасцi ўзгодненая колькасць дазволаў можа быць зменена ў адпаведнасцi з Артыкулам 15.

3. Змест i форма дазволаў вызначаюцца Змешанай Камiсiяй.



Агульныя палажэннi



Артыкул 13



1. Для перавозак згодна з гэтым Пагадненнем па тэрыторыi дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў аўтатранспартнымi сродкамi, зарэгiстраванымi на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку, дзейнiчаюць палажэннi гэтага Пагаднення i нацыянальнага заканадаўства.

2. У выпадку сур'езных або паўторных парушэнняў адным перавозчыкам цi яго вадзiцельскiм персаналам законаў i правiлаў, што дзейнiчаюць на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку, або палажэнняў гэтага Пагаднення кампетэнтныя органы дзяржавы Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога зарэгiстраваны аўтатранспартны сродак, па просьбе кампетэнтнага органа дзяржавы Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якой учынена парушэнне, могуць прымаць адну з наступных мер:

а) зварот на адрас адказнага перавозчыка з заклiкам прытрымлiвацца iм дзеючых прадпiсанняў (папярэджанне);

б) часовае адхiленне перавозчыка ад перавозак;

в) спыненне выдачы дазволаў адказнаму перавозчыку або пазбаўленне яго ўжо выдадзенага дазволу на перыяд, на якi кампетэнтны орган дзяржавы другога Дагаворнага Боку адхiлiў перавозчыка ад перавозак.

3. Мера згодна з падпунктам б) пункта 2 гэтага Артыкула можа быць прынята непасрэдна таксама кампетэнтным органам дзяржавы Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога мела месца парушэнне.

4. Транспартныя мiнiстэрствы дзяржаў абодвух Дагаворных Бакоў будуць iнфармаваць адзiн аднаго аб прынятых мерах у адпаведнасцi з Артыкулам 14.



Артыкул 14



Калi на падставе гэтага Пагаднення ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам перадаюцца даныя аб фiзiчных асобах, дзейнiчаюць нiжэйпададзеныя палажэннi з улiкам дзеючых для кожнага Дагаворнага Боку прававых прадпiсанняў:

1) карыстанне данымi атрымальнiкам дапушчальна толькi па ўказаных мэтах i на ўмовах, прадпiсаных перадаючым iх ведамствам;

2) па запыту атрымальнiк паведамляе перадаючаму ведамству аб выкарыстаннi даных i дасягнутых пры гэтым вынiках;

3) даныя аб фiзiчных асобах могуць перадавацца выключна кампетэнтным ведамствам. Наступная перадача другiм органам дазваляецца толькi з папярэдняй згоды перадаючага ведамства;

4) перадаючае ведамства абавязана сачыць за правiльнасцю перадаваемых даных, а таксама за неабходнасцю i адпаведнасцю iх перадачы з мэтай, якая праследуецца. Пры гэтым належыць мець на ўвазе забароны, якiя дзейнiчаюць у адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам адносна перадачы даных аб фiзiчных асобах. Калi высвятляецца, што звесткi, якiя перадаюцца, няправiльныя цi не падлягаюць перадачы, аб гэтым неадкладна паведамляецца атрымальнiку. Ен абавязаны паправiць або знiшчыць даныя;

5) адпаведнай асобе па яе заяве выдаецца iнфармацыя аб даных, якiя маюцца ў адносiнах да яе, а таксама iнфармацыя аб мэтах iх прадугледжанага выкарыстання. Выдача iнфармацыi не з'яўляецца абавязковай, калi ўстаноўлена, што грамадскiя iнтарэсы ў адмове аб выдачы iнфармацыi перавышаюць iнтарэсы адпаведнай асобы ў атрыманнi iнфармацыi. У астатнiм права адпаведнай асобы на атрыманне iнфармацыi вызначаецца нацыянальным заканадаўствам дзяржавы Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога падаецца заява аб выдачы iнфармацыi;

6) пры перадачы даных перадаючае ведамства ўказвае на тэрмiн iх захавання, дзеючы ў адпаведнасцi з яго заканадаўствам. Незалежна ад гэтага тэрмiну пераданыя звесткi аб фiзiчных асобах належаць знiшчэнню, як толькi яны больш не патрэбны ў мэтах, для якiх iх перадалi;

7) перадаючае i прымаючае ведамствы абавязаны дзейсна абараняць пераданыя звесткi аб фiзiчных асобах ад неправамоцнага доступу, унясення змяненняў, а таксама неправамоцнага распаўсюджвання.



Артыкул 15



Прадстаўнiкi транспартных мiнiстэрстваў дзяржаў абодвух Дагаворных Бакоў ствараюць Змешаную Камiсiю. Яна будзе склiкацца па просьбе аднаго з Дагаворных Бакоў для таго, каб забяспечыць належнае выкананне гэтага Пагаднення. У выпадку неабходнасцi Змешаная Камiсiя з удзелам другiх кампетэнтных органаў будзе распрацоўваць прапановы, каб прывесцi гэта Пагадненне ў адпаведнасць з развiццем адносiн у галiне транспарту, а таксама са зменай прававых прадпiсанняў.



Артыкул 16



Транспартныя мiнiстэрствы дзяржаў Дагаворных Бакоў паведамляюць адзiн аднаму аб кампетэнтных органах згодна з Артыкуламi 3, 4, 5, 10, 11 i 13 гэтага Пагаднення.



Артыкул 17



Гэта Пагадненне не закранае правоў i абавязкаў Дагаворных Бакоў, якiя вынiкаюць з iншых мiжнародных дагавораў, у тым лiку абавязкаў Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя, якiя вынiкаюць з яе членства ў Еўрапейскiм Саюзе.



Артыкул 18



1. Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу на наступны дзень з даты абмену нотамi абодвума Дагаворнымi Бакамi аб выкананнi ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення Пагаднення ў сiлу. Рашаючым для вызначэння тэрмiну ўступлення ў сiлу з'яўляецца дзень атрымання апошняй ноты.

2. Гэта Пагадненне часова прымяняецца са дня яго падпiсання.

3. Гэта Пагадненне дзейнiчае да таго часу, пакуль адзiн з Дагаворных Бакоў не паведамiць у пiсьмовым выглядзе аб жаданнi спынiць яго дзеянне. У гэтым выпадку Пагадненне спыняе свае дзеянне праз 6 месяцаў пасля атрымання другiм Дагаворным Бокам паведамлення аб яго дэнансацыi.



Здзейснена ў г.Мiнску 1 кастрычнiка 1996 года ў двух сапраўдных экзэмплярах, кожны на беларускай i нямецкай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.



За Урад Рэспублiкi Беларусь В.ЧАЛОЎСКI









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList