Зарегистрировано в НРПА РБ 19 августа 2004 г. N 3/1522
--------------------------------
<*> Вступило в силу 27 сентября 1997 года.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Iндыя, якiя ў далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi",
жадаючы ўмацоўваць i развiваць супрацоўнiцтва ў галiне эканомiкi, гандлю, прамысловасцi, навукi, тэхналогiй i культуры на доўгатэрмiновай i стабiльнай аснове, а таксама на прынцыпах роўнасцi i ўзаемнай выгады,
у адпаведнасцi з пунктам 5 Дэкларацыi аб прынцыпах i напрамках супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Iндыя, падпiсанай у Нью-Дэлi 14 мая 1993 года,
дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Беларуска-Iндыйская мiжурадавая камiсiя, якая ў далейшым называецца "Камiсiя", ствараецца для развiцця i актывiзацыi супрацоўнiцтва Дагаворных Бакоў у галiне эканомiкi, гандлю, прамысловасцi, навукi, тэхналогiй i культуры.
Артыкул 2
Задачамi Камiсii з'яўляюцца:
разгляд пытанняў, што вынiкаюць з ходу выканання Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iндыя аб гандлi i эканамiчным супрацоўнiцтве, падпiсанага 14 мая 1993 года, i iншых беларуска-iндыйскiх пагадненняў у галiне эканамiчнага, гандлевага, прамысловага, навуковага, тэхналагiчнага i культурнага супрацоўнiцтва, а таксама пытанняў, якiя маюць дачыненне да забеспячэння эфектыўнага функцыянавання прадпрыемстваў, створаных на тэрыторыi дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў пры садзейнiчаннi i/або ўдзеле другога Дагаворнага Боку;
вывучэнне магчымасцей далейшага развiцця супрацоўнiцтва ў галiне эканомiкi, гандлю, прамысловасцi, навукi, тэхналогiй i культуры;
падрыхтоўка рэкамендацый для паспяховага выканання зазначаных вышэй пагадненняў i прапаноў аб магчымых шляхах пашырэння супрацоўнiцтва ў гэтых напрамках для ўзгаднення Дагаворнымi Бакамi, а таксама вырашэння iншых пытанняў, якiя маюць дачыненне да супрацоўнiцтва ў галiне эканомiкi, гандлю, прамысловасцi, навукi, тэхналогiй i культуры.
Артыкул 3
Камiсiя будзе складацца з роўнай колькасцi прадстаўнiкоў Дагаворных Бакоў. Кожны Дагаворны Бок прызначае сустаршыню, намеснiка сустаршынi, выканаўчага сакратара i членаў Камiсii.
Сустаршынi ўзаемна iнфармуюць адзiн аднаго аб асабiстым складзе сваiх частак Камiсii i iх наступных зменах.
Артыкул 4
Камiсiя будзе збiрацца кожны год ва ўзгодненыя тэрмiны.
Пасяджэннi Камiсii будуць праводзiцца па чарзе ў Мiнску i Дэлi i будуць узначальвацца сустаршыней ад прымаючай дзяржавы.
Камiсiя будзе праводзiць свае пасяджэннi ў адпаведнасцi з узгодненым працоўным графiкам i па дамоўленасцi памiж сустаршынямi.
На пасяджэннях Камiсii можа прысутнiчаць неабходная колькасць саветнiкаў i экспертаў кожнага Дагаворнага Боку.
Артыкул 5
Графiк рэгулярных пасяджэнняў i папярэднi парадак дня Камiсii будзе зацверджаны сустаршынямi шляхам кансультацый загадзя за 30 дзен да пачатку пасяджэння.
На пасяджэннях будуць разгледжаны загадзя вызначаныя пункты парадку дня i пункты, якiя па ўзгадненню памiж сустаршынямi могуць быць уключаны ў парадак дня ў пачатку пасяджэння.
Артыкул 6
Па патрабаванню аднаго з сустаршыняў можа быць склiкана спецыяльнае пасяджэнне Камiсii.
Па iнiцыятыве аднаго з Дагаворных Бакоў могуць быць арганiзаваны дадатковыя сустрэчы сустаршыняў цi iх намеснiкаў у тэрмiновым парадку ў магчыма кароткiя тэрмiны.
Артыкул 7
Рашэннi на пасяджэннях Камiсii будуць прымацца аднагалосна.
Рашэннi Камiсii ўступаюць у сiлу з даты iх падпiсання, калi гэтымi рашэннямi не прадугледжваецца iншае.
Тыя рашэннi, якiя, згодна заяве аднаго з сустаршыняў, павiнны быць адобраны упаўнаважанымi органамi яго дзяржавы, уступяць у сiлу з даты паведамлення адпаведным сустаршыней аб iх адабрэннi.
Артыкул 8
Вынiкi i рашэннi пасяджэнняў Камiсii будуць адлюстраваны ў пратаколах, якiя будуць падпiсаны сустаршынямi.
Пратаколы пасяджэнняў Камiсii павiнны быць складзены на беларускай, хiндзi i англiйскай мовах, прычым усе тэксты павiнны мець аднолькавую сiлу.
Артыкул 9
Пры ўзнiкненнi тэрмiновых пытанняў сустаршынi па ўзгадненню будуць мець права прымаць рашэннi ў перыяды памiж пасяджэннямi Камiсii. Рашэннi сустаршыняў будуць уключацца ў пратакол наступнага пасяджэння Камiсii.
Артыкул 10
Для выканання сваiх задач Камiсiя можа ствараць пастаянныя i часовыя падкамiсii або рабочыя групы па канкрэтных напрамках супрацоўнiцтва, калi гэта будзе прызнана неабходным. Падкамiсii ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасцi з планамi i рашэннямi, прынятымi Камiсiяй, i павiнны прадстаўляць справаздачы аб праведзенай рабоце на кожнае пасяджэнне Камiсii.
Камiсiя i яе падкамiсii могуць прымаць такiя правiлы i працэдуры, якiя могуць быць неабходны для iх функцыянавання ў адпаведнасцi з палажэннямi гэтага Пагаднення.
Артыкул 11
Выканаўчы сакратар Камiсii ў Рэспублiцы Беларусь i выканаўчы сакратар Камiсii ў Iндыi будуць мець адказнасць за арганiзацыю дзейнасцi адпаведнага боку, каардынацыю працы iх выканаўчых органаў, падрыхтоўку дакументаў для пасяджэнняў Камiсii, а таксама за iншыя арганiзацыйныя пытаннi, звязаныя з дзейнасцю Камiсii. З гэтай мэтай выканаўчыя сакратары будуць пастаянна падтрымлiваць кантакт адзiн з адным.
Артыкул 12
Выдаткi па арганiзацыi пасяджэнняў Камiсii i працы яе пастаянных i часовых органаў будуць аплачвацца за кошт прымаючага Дагаворнага Боку.
Выдаткi на камандзiраванне ўдзельнiкаў пасяджэнняў Камiсii, уключаючы аплату праезду i пражывання, будуць аплачвацца за кошт Дагаворнага Боку, якi накiроўвае сваiх прадстаўнiкоў.
Артыкул 13
Гэта Пагадненне ўступiць у сiлу з даты яго падпiсання i будзе дзейнiчаць на працягу пяцi гадоў.
Тэрмiн дзеяння гэтага Пагаднення будзе аўтаматычна падоўжаны на наступныя пяцiгадовыя перыяды, калi любы з Дагаворных Бакоў не накiруе пiсьмовае паведамленне iншаму Дагаворнаму Боку аб намеры спынiць яго дзеянне за шэсць месяцаў да даты сканчэння гэтага перыяду.
Па ўзаемнай згодзе Дагаворных Бакоў у гэта Пагадненне могуць быць унесены змяненнi i дапаўненнi, якiя будуць аформлены ў пiсьмовым выглядзе.
Падпiсана ў Дэлi 27 верасня 1997 года ў двух сапраўдных экзэмплярах, кожны на беларускай, хiндзi i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжанняў перавагу мае тэкст на англiйскай мове.
За Урад За Урад
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Iндыя
Подпiс Подпiс
|