Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации
Республики Беларусь 31 октября 1997 г. N 2148/12
Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2362
З мэтай упарадкавання дзейнасцi сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў ЗАГАДВАЮ:
1. Унесцi наступныя змяненнi ў Iнструкцыю аб парадку пераводу, аднаўлення i адлiчэння навучэнцаў дзяржаўных сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, зацверджаную загадам мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 25 красавiка 1994 г. N 118 (дадаецца).
2. Кантроль за выкананнем дадзенага загада ўскласцi на першага намеснiка мiнiстра Б.М.Хрусталёва.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
Першы намеснiк мiнiстра Б.М.ХРУСТАЛЁЎ
24 кастрычнiка 1997 г.
Начальнiк упраўлення сярэдняй
спецыяльнай адукацыi Л.Я.КIРЫЛЮК
Галоўны юрысконсульт упраўлення
па рабоце з кадрамi i прававым
забеспячэннi А.У.МЯКIННIК
ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 27 кастрычнiка 1997 г. N 551
ЗМЯНЕННI Ў IНСТРУКЦЫЮ АБ ПАРАДКУ ПЕРАВОДУ, АДНАЎЛЕННЯ I
АДЛIЧЭННЯ НАВУЧЭНЦАЎ ДЗЯРЖАЎНЫХ СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ
НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ, ЗАЦВЕРДЖАНУЮ ЗАГАДАМ МIНIСТРА
АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
АД 25 КРАСАВIКА 1994 Г. N 118
Пункт 6.1. выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Навучэнец можа быць адлiчаны з сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы:
- па ўласным жаданнi;
- у сувязi з пераводам у iншую навучальную ўстанову;
- па стане здароўя на падставе даведкi УКК;
- за акадэмiчную запазычанасць;
- за сiстэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыплiны, правiлаў унутранага распарадку навучальнай установы.
Адлiчэнне непаўналетнiх навучэнцаў з сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў ажыццяўляецца са згоды камiсii па справах непаўналетнiх па месцы жыхарства".
Пункт 6.2. выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Адлiчэнне навучэнцаў за акадэмiчную запазычанасць або за сiстэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыплiны, правiлаў унутранага распарадку навучальнай установы ажыццяўляецца адмiнiстрацыяй на падставе рашэння педагагiчнага (метадычнага) савета навучальнай установы".
|