Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Саюзным Урадам Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання ў дачыненнi да падаткаў на даходы i маемасць" (Заключено в г.Белграде 30.01.1998)

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 8 апреля 2004 г. N 3/1263







--------------------------------

<*> Вступило в силу 24 ноября 1998 года.



Урад Рэспублiкi Беларусь i Саюзны Урад Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя, жадаючы заключыць Пагадненне аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання ў дачыненнi да падаткаў на даходы i маемасць з мэтай стварэння стабiльных умоў для ўсебаковага развiцця эканамiчнага i iншага супрацоўнiцтва памiж дзвюма краiнамi, асаблiва ў галiне працяглых формаў узаемнага супрацоўнiцтва i iнвестыцый, пагадзiлiся аб наступным:



Артыкул 1. Асобы, да якiх прымяняецца Пагадненне



Дадзенае Пагадненне прымяняецца да асоб, якiя з'яўляюцца рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.



Артыкул 2. Падаткi, на якiя распаўсюджваецца Пагадненне



1. Дадзенае Пагадненне прымяняецца да падаткаў на даходы i маемасць, якiя спаганяюцца ад iмя Дагаворнай Дзяржавы, або яе палiтыка-адмiнiстрацыйных падраздзяленняў, або мясцовых органаў улады, незалежна ад спосабу iх спагнання.

2. Падаткамi на даходы i маемасць лiчацца ўсе падаткi, што спаганяюцца з агульнай сумы даходаў, агульнай сумы маемасцi або з элементаў доходу або маемасцi, уключаючы падаткi на даходы ад адчужэння маемасцi, падаткi на агульную суму заработнай платы, якая выплачваецца прадпрыемствамi, а таксама падаткi на прырост кошту маемасцi.

3. Iснуючымi падаткамi, на якiя распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне, з'яўляюцца, у прыватнасцi:

у Югаславii:

1) падатак на прыбытак;

2) падатак на даходы;

3) падатак на капiтал;

4) падатак на даходы ад мiжнародных перавозак (далей "югаслаўскi падатак");

у Беларусi:

1) падатак на даходы i прыбытак прадпрыемстваў, аб'яднанняў, арганiзацый;

2) падаходны падатак з грамадзян;

3) падатак на нерухомасць (далей "беларускi падатак").

4. Дадзенае Пагадненне распаўсюджваецца таксама на любыя iдэнтычныя або па сутнасцi аналагiчныя падаткi, якiя спаганяюцца пасля даты падпiсання дадзенага Пагаднення ў дапаўненне да iснуючых падаткаў, або замест iх. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў паведамляюць адзiн аднаму аб любых iстотных змяненнях, якiя ўнесены ў iх падатковыя заканадаўствы.



Артыкул 3. Агульныя азначэннi



1. Для мэт дадзенага Пагаднення:

1) тэрмiны "адна Дагаворная Дзяржава" i "другая Дагаворная Дзяржава" абазначаюць, у залежнасцi ад кантэксту, Югаславiю або Беларусь;

2) тэрмiн "Югаславiя" абазначае Саюзную Рэспублiку Югаславiя i пры выкарыстаннi ў геаграфiчым сэнсе абазначае сухапутную тэрыторыю Югаславii, яе ўнутраныя марскiя воды i паласу тэрытарыяльнага мора, паветраную прастору над iмi, а таксама марское дно i нетры той часткi адкрытага мора за межамi знешняй гранiцы тэрытарыяльнага мора, у дачыненнi да якiх Югаславiя ажыццяўляе свае суверэнныя правы для мэт разведкi i эксплуатацыi яе прыродных рэсурсаў у адпаведнасцi з яе ўнутраным заканадаўствам i мiжнародным правам;

3) тэрмiн "Беларусь" абазначае Рэспублiку Беларусь i пры выкарыстаннi ў геаграфiчным сэнсе абазначае тэрыторыю, якая знаходзiцца пад суверэнiтэтам Рэспублiкi Беларусь, i якая ў адпаведнасцi з заканадаўствам Беларусi i мiжнародным правам знаходзiцца пад юрысдыкцыяй Рэспублiкi Беларусь;

4) тэрмiн "палiтыка-адмiнiстрацыйнае падраздзяленне" адносiцца толькi да Югаславii i абазначае адну з рэспублiк;

5) тэрмiн "грамадзянiн" абазначае любую фiзiчную асобу, якая мае грамадзянства Дагаворнай Дзяржавы;

6) тэрмiн "асоба" ўключае фiзiчную асобу, кампанiю i любое iншае аб'яднанне асоб;

7) тэрмiн "кампанiя" абазначае любую юрыдычную асобу або любую арганiзацыю, якая разглядаецца ў якасцi юрыдычнай асобы для падатковых мэт;

8) тэрмiны "прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы" i "прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы" абазначаюць адпаведна прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, i прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт другой Дагаворнай Дзяржавы;

9) тэрмiн "мiжнародная перавозка" абазначае любую перавозку марскiм, рачным, паветраным суднам, чыгуначным або аўтамабiльным транспартным сродкам, што эксплуатуецца прадпрыемствам, фактычны кiруючы орган якога знаходзiцца ў адной Дагаворнай Дзяржаве, за выключэннем выпадкаў, калi марское, рачное, паветранае судна, чыгуначны або аўтамабiльны транспартны сродак эксплуатуецца выключна памiж пунктамi ў другой Дагаворнай Дзяржаве;

10) тэрмiн "фактычны кiруючы орган" абазначае месца, адкуль ажыццяўляецца фактычнае кiраванне i кантроль кампанii, месца, дзе прымаюцца рашэннi на вышэйшым узроўнi па важных пытаннях, iстотных для кiраўнiцтва кампанii, месца, якое iграе асноўную ролю ў кiраваннi кампанiяй з эканамiчнай i функцыянальнай кропак гледжання i месца, у якiм знаходзяцца самыя важныя бухгалтарскiя кнiгi;

11) тэрмiн "пастаянная база" абазначае пастаяннае месца, такое як кабiнет або офiс, праз якое поўнасцю або часткова ажыццяўляецца дзейнасць фiзiчнай асобы, якая аказвае незалежныя асабiстыя паслугi;

12) тэрмiн "кампетэнтны орган" абазначае:

- у выпадку Югаславii - Саюзнае мiнiстэрства фiнансаў або яго паўнамоцнага прадстаўнiка;

- у выпадку Беларусi - Дзяржаўны падатковы камiтэт Рэспублiкi Беларусь або яго паўнамоцнага прадстаўнiка.

2. Што датычыцца прымянення Пагаднення Дагаворнай Дзяржавай, то любы тэрмiн, не вызначаны ў iм, мае тое значэнне, якое ен мае па заканадаўству гэтай Дзяржавы ў дачыненнi да падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне, i значэнне па адпаведнаму падатковаму заканадаўству гэтай Дзяржавы пераважае над значэннем, якое надаецца гэтаму тэрмiну iншым заканадаўствам гэтай Дзяржавы.



Артыкул 4. Рэзiдэнт



1. Для мэт дадзенага Пагаднення тэрмiн "рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы" абазначае любую асобу, якая па заканадаўству гэтай Дзяржавы падлягае падаткаабкладанню ў ей на падставе месцажыхарства, пастаяннага месцазнаходжання, месца рэгiстрацыi, месца кiравання або любой iншай аналагiчнай прыкметы. Гэты тэрмiн, аднак, не ўключае асобу, якая падлягае падаткаабкладанню ў гэтай Дзяржаве толькi ў дачыненнi да даходаў з крынiц у гэтай Дзяржаве або маемасцi, якая ў ей знаходзiцца.

2. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 фiзiчная асоба з'яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх Дагаворных Дзяржаў, яе становiшча вызначаецца наступным чынам:

1) яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна мае пастаяннае жылле; калi яна мае пастаяннае жылле ў абедзвюх Дзяржавах, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна мае больш цесныя асабiстыя i эканамiчныя сувязi (цэнтр жыццевых iнтарэсаў);

2) калi Дзяржава, у якой знаходзiцца цэнтр яе жыццевых iнтарэсаў, не можа быць вызначана, або калi яна не мае пастаяннага жылля нi ў адной з Дзяржаў, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна звычайна пражывае;

3) калi яна звычайна пражывае ў абедзвюх Дзяржавах або калi яна звычайна не пражывае нi ў адной з iх, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з'яўляецца;

4) калi кожная Дзяржава лiчыць яе сваiм грамадзянiнам або калi яна не з'яўляецца грамадзянiнам нi адной з iх, кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць пытанне па ўзаемнай згодзе.

3. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 асоба, якая не з'яўляецца фiзiчнай асобай, з'яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх Дагаворных Дзяржаў, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой размешчаны яе фактычны кiруючы орган.



Артыкул 5. Пастаяннае прадстаўнiцтва



1. Для мэт дадзенага Пагаднення тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" абазначае пастаяннае месца дзейнасцi, праз якое поўнасцю або часткова ажыццяўляецца камерцыйная дзейнасць прадпрыемства.

2. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" ўключае, у прыватнасцi:

1) месца кiравання;

2) аддзяленне;

3) кантору;

4) фабрыку;

5) майстэрню; i

6) шахту, нафтавую або газавую свiдравiну, кар'ер або любое iншае месца здабычы прыродных рэсурсаў.

3. Будаўнiчая пляцоўка, або будаўнiчы, або мантажны аб'ект з'яўляюцца пастаянным прадстаўнiцтвам, калi ен iснуе больш 12 месяцаў.

4. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула, тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" не разглядаецца як той, якi ўключае:

1) выкарыстанне збудаванняў выключна ў мэтах захоўвання, дэманстрацыi або пастаўкi тавараў або вырабаў, якiя належаць прадпрыемству;

2) утрыманне запасаў тавараў або вырабаў, якiя належаць прадпрыемству, выключна ў мэтах захоўвання, дэманстрацыi або пастаўкi;

3) утрыманне запасаў тавараў або вырабаў, якiя належаць прадпрыемству, выключна для мэт перапрацоўкi другiм прадпрыемствам;

4) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для мэт закупкi тавараў або вырабаў або для збору iнфармацыi для прадпрыемства;

5) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна ў мэтах ажыццяўлення для прадпрыемства любой iншай дзейнасцi падрыхтоўчага або дапаможнага характару;

6) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для любога спалучэння вiдаў дзейнасцi, што названы ў падпунктах 1 - 5, пры ўмове, што такая дзейнаць у цэлым пастаяннага месца дзейнасцi, якая вынiкае з гэтага спалучэння, мае падрыхтоўчы або дапаможны характар.

5. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2, калi асоба - iншая чым агент з незалежным статусам, да якой прымяняецца пункт 6, дзейнiчае ад iмя прадпрыемства i мае, i звычайна выкарыстоўвае ў Дагаворнай Дзяржаве паўнамоцтвы заключаць кантракты ад iмя прадпрыемства, то лiчыцца, што гэта прадпрыемства мае пастаяннае прадстаўнiцтва ў гэтай Дзяржаве ў дачыненнi да любой дзейнасцi, якую гэта асоба ажыццяўляе для прадпрыемства, калi дзейнасць такой асобы не абмежавана той, якая прадстаўлена ў пункце 4, якая, калi яна ажыццяўляецца праз пастаяннае месца дзейнасцi, не робiць гэта пастаяннае месца дзейнасцi пастаянным прадстаўнiцтвам згодна з палажэннямi гэтага пункта.

6. Прадпрыемства не разглядаецца як тое, якое мае пастаяннае прадстаўнiцтва ў Дагаворнай Дзяржаве толькi на той падставе, што яно ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у гэтай Дзяржаве праз брокера, камiсiянера або любога iншага агента з незалежным статусам пры ўмове, што гэтыя асобы дзейнiчаюць у рамках сваей звычайнай дзейнасцi.

7. Той факт, што кампанiя, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, кантралюе або кантралюецца кампанiяй, якая з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, або якая ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у гэтай другой Дзяржаве (праз пастаяннае прадстаўнiцтва або iншым чынам), сам па сабе не пераўтварае адну з гэтых кампанiй у пастаяннае прадстаўнiцтва другой.



Артыкул 6. Даходы ад нерухомай маемасцi



1. Даходы, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ад нерухомай маемасцi (уключаючы даход ад сельскай або лясной гападаркi), што знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць абкладацца падакам у гэтай другой Дзяржаве.

2. Тэрмiн "нерухомая маемасць" мае тое значэнне, якое ен мае па заканадаўству Дагаворнай Дзяржавы, у якой знаходзiцца гэта маемасць. Марскiя, рачныя, паветраныя судны, чыгуначны i аўтамабiльны транспарт не разглядаюцца ў якасцi нерухомай маемасцi.

3. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца да даходаў, якiя атрымлiваюцца ад прамога выкарыстання, здачы ў арэнду або выкарыстання нерухомай маемасцi ў любой iншай форме.

4. Палажэннi пунктаў 1 i 3 прымяняюцца таксама да даходаў ад нерухомай маемасцi прадпрыемстваў i да даходаў ад нерухомай маемасцi, якая выкарыстоўваецца для аказання незалежных асабiстых паслуг.



Артыкул 7. Прыбытак ад камерцыйнай дзейнасцi



1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, калi толькi гэта прадпрыемства не ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз пастаяннае прадстаўнiцтва, якое там размешчана. Калi прадпрыемства ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць, як адзначана вышэй, прыбытак гэтага прадпрыемства можа абкладацца падаткам у другой Дзяржаве, але толькi ў той частцы, якая адносiцца да гэтага пастаяннага прадстаўнiцтва.

2. З улiкам палажэнняў пункта 3, калi прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз пастаяннае прадстаўнiцтва, якое там размешчана, то ў кожнай Дагаворнай Дзяржаве гэтаму пастаяннаму прадстаўнiцтву залiчваецца прыбытак, якi яно магло б атрымаць у выпадку, калi б яно было адасобленым i асобным прадпрыемствам, што занята такой жа або аналагiчнай дзейнасцю ў такiх жа або аналагiчных умовах i дзейнiчае цалкам незалежна ад прадпрыемства, пастаянным прадстаўнiцтвам якога яно з'яўляецца.

3. Пры вызначэннi прыбытку пастаяннага прадстаўнiцтва дапускаецца вылiчэнне выдаткаў, што панесены для мэт такога пастаяннага прадстаўнiцтва, уключаючы кiраўнiцкiя i агульнаадмiнiстрацыйныя выдаткi, што панесены як у Дагаворнай Дзяржаве, дзе размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва, так i за яе межамi.

4. Паколькi вызначэнне ў Дагаворнай Дзяржаве прыбытку, якi адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва на аснове прапарцыянальнага размеркавання агульнай сумы прыбытку прадпрыемства яго розным падраздзяленням, з'яўляецца звычайнай практыкай, нiшто ў пункце 2 не перашкаджае гэтай Дагаворнай Дзяржаве вызначыць падаткаабкладаемы прыбытак з дапамогай такога размеркавання, як гэта прынята на практыцы; аднак, выбраны метад размеркавання павiнен даваць вынiкi, якiя адпавядаюць прынцыпам, што змешчаны ў гэтым артыкуле.

5. Нiякi прыбытак не адносiца да пастаяннага прадстаўнiцтва на падставе толькi закупкi гэтым пастаянным прадстаўнiцтвам тавараў або вырабаў для прадпрыемства.

6. Для мэт папярэднiх пунктаў прыбытак, якi адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва, вызначаецца кожны год адным i тым жа метадам, калi толькi не будзе важкай i дастатковай прычыны для яго змянення.

7. Калi прыбытак уключае вiды даходаў, якiя разглядаюцца асобна ў iшых артыкулах дадзенага Пагаднення, палажэннi гэтых артыкулаў не закранаюцца палажэннямi гэтага артыкула.



Артыкул 8. Мiжнародныя перавозкi



1. Прыбытак ад эксплуатацыi марскiх, паветраных суднаў, чыгуначнага або аўтамабiльнага транспарта ў мiжнародных перавозках абкладаецца падаткам толькi ў той Дагаворнай Дзяржаве, у якой размешчаны фактычны кiруючы орган прадпрыемства.

2. Прыбытак ад эксплуатацыi суднаў рачнога транспарта абкладаецца падаткам толькi ў той Дагаворнай Дзяржаве, у якой размешчаны фактычны кiруючы орган прадпрыемства.

3. Калi фактычны кiруючы орган марскога прадпрыемства або прадпрыемства рачнога транспарта размешчаны на борце марскога або рачнога судна, тады лiчыцца, што ен размешчаны ў той Дагаворнай Дзяржаве, у якой знаходзiцца порт прыпiскi марскога або рачнога судна, або, калi такога порта няма, у той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца ўладальнiк марскога або рачнога судна.

4. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца таксама да прыбытку ад удзелу ў пуле, сумеснай дзейнасцi або мiжнародным транспартным агенцтве.



Артыкул 9. Асацыiраваныя прадпрыемствы



1. У выпадку, калi:

1) прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы прама або ўскосна ўдзельнiчае ў кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы, або

2) адны i тыя ж асобы прама або ўскосна ўдзельнiчаюць у кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы i прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы,

i ў кожным выпадку памiж двума прадпрыемствамi ў iх камерцыйных або фiнансавых узаемаадносiнах ствараюцца або ўстанаўлiваюцца ўмовы, адрозныя ад тых, якiя мелi б месца памiж двума незалежнымi прадпрыемствамi, тады любы прыбытак, якi мог бы быць налiчаны аднаму з iх, але з-за наяўнасцi гэтых умоў не быў яму налiчаны, можа быць уключаны ў прыбытак гэтага прадпрыемства i, адпаведна, абкладзены падаткам.

2. У выпадку, калi адна Дагаворная Дзяржава ўключае ў прыбытак прадпрыемства гэтай Дзяржавы - i адпаведна абкладае падаткам - прыбытак, па якому прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы было абкладзена падаткам у гэтай другой Дзяржаве, i прыбытак, такiм чынам уключаны, з'яўляецца прыбыткам, якi быў бы налiчаны прадпрыемству першай названай Дзяржавы, калi б умовы ўзаемаадносiн памiж двума прадпрыемствамi былi б ўмовамi, якiя iснуюць памiж незалежнымi прадпрыемствамi, тады гэта другая Дзяржава робiць адпаведную карэкцiроўку ў суме падатку, што спаганяецца з гэтага прыбытку. Пры вызначэннi такой карэкцiроўкi павiнны быць разгледжаны iншыя палажэннi дадзенага Пагаднення, а кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў пракансультуюцца адзiн з адным пры неабходнасцi.



Артыкул 10. Дывiдэнды



1. Дывiдэнды, што выплачваюцца кампанiяй, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

2. Аднак, такiя дывiдэнды могуць таксама абкладацца падаткамi ў той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, якая выплачвае дывiдэнды, i ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калi атрымальнiк з'яўляецца сапраўдным уладальнiкам дывiдэндаў, спаганяемы падатак не перавышае:

1) 5 працэнтаў валавой сумы дывiдэндаў, калi сапраўдным уладальнiкам з'яўляецца кампанiя (у адрозненне ад таварыства), якая непасрэдна валодае не менш чым 25 працэнтамi капiталу кампанii, што выплачвае дывiдэнды;

2) 15 працэнтаў валавой сумы дывiдэндаў ва ўсiх iншых выпадках.

Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вызначаюць спосаб прымянення гэтых абмежаванняў па ўзаемнай згодзе.

Гэты пункт не закранае падаткаабкладання кампанii ў дачыненнi да прыбытку, з якога выплачваюцца дывiдэнды.

3. Тэрмiн "дывiдэнды" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае даход ад акцый або iншых правоў, якiя не з'яўляюцца даўгавымi патрабаваннямi, што даюць права на ўдзел у прыбытку, а таксама даход ад iншых правоў, якi падлягае такому ж падатковаму рэжыму, як даходы ад акцый, у адпаведнасцi з заканадаўствам той Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, што размяркоўвае прыбытак.

4. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны ўладальнiк дывiдэндаў, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, што выплачвае дывiдэнды, праз пастаяннае прадстаўнiцтва, якое размешчана там, або аказвае ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, якая размешчана там, i холдынг, у дачыненнi да якога выплачваюцца дывiдэнды, сапраўды адносiцца да такога пастаяннага прадстаўнiцтва або пастаяннай базы. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула 14, у залежнасцi ад абставiн.

5. У выпадку, калi кампанiя, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, атрымлiвае прыбытак або даходы з другой Дагаворнай Дзяржавы, гэта другая Дзяржава не абкладае падаткам дывiдэнды, якiя выплачваюцца кампанiяй, за выключэннем, калi такiя дывiдэнды выплачваюцца рэзiдэнту гэтай другой Дзяржавы або калi ўдзел, у дачыненнi да якога выплачваюцца дывiдэнды, сапраўды звязаны з пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай, што размешчаны ў гэтай другой Дзяржаве, i не падвяргае неразмеркаваны прыбытак кампанii падатку на неразмеркаваны прыбытак кампанii, нават калi дывiдэнды, якiя выплачваюцца, або неразмеркаваны прыбытак складаюцца поўнасцю або часткова з прыбытку або даходаў, якiя ўзнiкаюць у такой другой Дзяржаве.



Артыкул 11. Працэнты



1. Працэнты, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

2. Аднак, такiя працэнты могуць таксама абкладацца падаткамi ў той Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнiкаюць, i ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калi атрымальнiк з'яўляецца сапраўдным уладальнiкам працэнтаў, спаганяемы падатак не перавышае 8 працэнтаў валавой сумы працэнтаў. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вызначаюць спосаб прымянення гэтага абмежавання па ўзаемнай згодзе.

3. Тэрмiн "працэнты" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае даход ад даўгавых патрабаванняў любога вiду, без залежнасцi ад iпатэчнага забеспячэння i без залежнасцi ад валодання правам на ўдзел у прыбытках даўжнiка, i ў прыватнасцi, даход ад урадавых каштоўных папер i даход ад аблiгацый або даўгавых абавязацельстваў, уключаючы прэмii i выйгрышы па гэтых каштоўных паперах, аблiгацыях або даўгавых абавязацельствах. Штрафы за несвоечасовыя выплаты не разглядаюцца ў якасцi працэнтаў для мэт гэтага артыкула.

4. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны ўладальнiк працэнтаў, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у якой узнiкаюць працэнты, праз пастаяннае прадстаўнiцтва, якое там размешчана, або аказвае ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, якая там размешчана, i даўгавое патрабаванне, на падставе якога выплачваюцца працэнты, сапраўды звязана з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула 14, у залежнасцi ад абставiн.

5. Лiчыцца, што працэнты ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi плацельшчыкам з'яўляецца сама гэта Дзяржава, палiтыка-адмiнiстрацыйнае падраздзяленне, мясцовы орган улады або рэзiдэнт гэтай Дзяржавы. Калi, аднак, асоба, якая выплачвае працэнты, незалежна ад таго, з'яўляецца яна рэзiдэнтам Дагаворнай Дзяржавы цi не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянную базу, у сувязi з якiмi ўзнiкла запазычанасць, па якой выплачваюцца працэнты, i выдаткi па выплаце гэтых працэнтаў нясе такое пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база, то лiчыцца, што такiя працэнты ўзнiкаюць у той Дзяржаве, у якой размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база.

6. Калi па прычыне асаблiвых адносiн памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам, або памiж iмi абодвума i якой-небудзь трэцяй асобай сума працэнтаў, што адносiцца да даўгавога патрабавання, у сувязi з якiм яны выплачваюцца, перавышае суму, якая была б узгоднена памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам пры адсутнасцi такiх адносiн, то палажэннi гэтага артыкула прымяняюцца толькi да апошняй названай сумы. У такiм выпадку залiшняя частка плацяжу па-ранейшаму абкладаецца падаткам у адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы, з належным улiкам iншых палажэнняў дадзенага Пагаднення.



Артыкул 12. Роялцi



1. Роялцi, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

2. Аднак, такiя роялцi могуць таксама абкладацца падаткамi ў той Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнiкаюць, i ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калi атрымальнiк з'яўляецца сапраўдным уладальнiкам роялцi, спаганяемы падатак не перавышае 10 працэнтаў валавой сумы роялцi. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вызначаюць спосаб прымянення гэтага абмежавання па ўзаемнай згодзе.

3. Тэрмiн "роялцi" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае плацяжы любога вiду, што атрыманы ў якасцi ўзнагароджання за выкарыстанне, або за прадастаўленне права выкарыстання любога аўтарскага права на творы лiтаратуры, мастацтва або навукi, уключаючы кiнафiльмы або фiльмы або пленкi, што выкарыстоўваюцца для радыевяшчання або тэлебачання, любога патэнта, гандлевай маркi, дызайна або мадэлi, схемы, сакрэтнай формулы або працэсу, або за выкарыстанне, або за прадастаўленне права выкарыстання прамысловага, камерцыйнага або навуковага абсталявання, уключаючы транспартныя сродкi, або за iнфармацыю адносна прамысловага, камерцыйнага або навуковага вопыту.

4. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны ўладальнiк роялцi, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у якой узнiкаюць роялцi, праз пастаяннае прадстаўнiцтва, што размешчана там, або аказвае ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, што размешчана там, i права або маемасць, у дачыненнi да якiх выплачваюцца роялцi, сапраўды звязана з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула 14, у залежнасцi ад абставiн.

5. Лiчыцца, што роялцi ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi плацельшчыкам з'яўляецца сама гэта Дзяржава, палiтыка-адмiнiстрацыйнае падраздзяленне, мясцовы орган улады або рэзiдэнт гэтай Дзяржавы. Калi, аднак, асоба, якая выплачвае роялцi, незалежна ад таго, з'яўляецца яна рэзiдэнтам Дагаворнай Дзяржавы цi не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянную базу, у сувязi з якiмi ўзнiкла абавязацельства выплачваць роялцi, i такiя роялцi выплачваюцца такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай, тады лiчыцца, што такiя роялцi ўзнiкаюць у той Дзяржаве, у якой размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база.

6. Калi па прычыне асаблiвых адносiн памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам, або памiж iмi абодвума i якой-небудзь трэцяй асобай, сума роялцi, якая адносiцца да выкарыстання, права або iнфармацыi, на падставе якiх яны выплачваюцца, перавышае суму, якая была б узгоднена памiж плацельшчыкамi i сапраўдным уладальнiкам пры адсутнасцi такiх адносiн, палажэннi гэтага артыкула прымяняюцца толькi да апошняй названай сумы. У такiм выпадку залiшняя частка плацяжу па-ранейшаму абкладаецца падаткам у адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы, з належным улiкам iншых палажэнняў дадзенага Пагаднення.



Артыкул 13. Даходы ад адчужэння маемасцi



1. Даходы, што атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ад адчужэння нерухомай маемасцi, аб якой гаварылася ў артыкуле 6, што размешчана ў другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

2. Даходы ад адчужэння маемасцi, iншай чым нерухомая маемасць, што складае частку камерцыйнай маемасцi пастаяннага прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве, або маемасцi, iншай чым нерухомая маемасць, што адносiцца да пастаяннай базы, якая маецца ў распараджэннi рэзiдэнта адной Дагаворнай Дзяржавы ў другой Дагаворнай Дзяржаве з мэтай аказання незалежных асабiстых паслуг, уключаючы такiя даходы ад адчужэння такога пастаяннага прадстаўнiцтва (аднаго або разам з усiм прадпрыемствам) або такой пастаяннай базы, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

3. Даходы ад адчужэння марскiх, паветраных суднаў, чыгуначнага або аўтамабiльнага транспарта, што эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках, суднаў рачнога транспарта або маемасцi, iншай чым нерухомая маемасць, што адносiцца да эксплуатацыi такiх марскiх, рачных, паветраных суднаў, чыгуначнага або аўтамабiльнага транспарта, абкладаюцца падаткам толькi ў той Дагаворнай Дзяржаве, у якой размешчаны фактычны кiруючы орган прадпрыемства.

4. Даходы ад адчужэння любой маемасцi, акрамя пералiчанай у пунктах 1, 2 i 3, абкладаюцца падаткам толькi ў той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца асоба, якая адчужае маемасць.



Артыкул 14. Незалежныя асабiстыя паслугi



1. Даход, якi атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў дачыненнi да прафесiянальных паслуг або iншай дзейнасцi незалежнага характару, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, за выключэннем калi:

1) ен мае рэгулярна даступную яму пастаянную базу ў другой Дагаворнай Дзяржаве для ажыццяўлення сваей дзейнасцi; у такiм выпадку толькi тая частка даходу, якая адносiцца да гэтай пастаяннай базы, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве; або

2) ен знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве на працягу перыяду або перыядаў, якiя складаюць або перавышаюць увогуле 183 днi ў любым дванаццацiмесячным перыядзе; у такiм выпадку толькi тая частка даходу, якая атрымана ад яго дзейнасцi, што ажыццяўляецца ў гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

2. Тэрмiн "прафесiянальныя паслугi" ўключае, у прыватнасцi, незалежную навуковую, лiтаратурную, мастацкую, адукацыйную або выкладчыцкую дзейнасць, таксама як i незалежную дзейнасць урачоў, адвакатаў, iнжынераў, архiтэктараў, зубных урачоў i бухгалтараў.



Артыкул 15. Залежныя асабiстыя паслугi



1. З улiкам палажэнняў артыкулаў 16, 18, 19, 20 i 21 заработная плата i iншыя падобныя ўзнагароджаннi, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворная Дзяржавы за работу па найму, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, за выключэннем калi работа па найму ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве. Калi работа на найму ажыццяўляецца такiм чынам, узнагароджанне, што атрымана ў сувязi з гэтым, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

2. Нягледзячы на палажэннi пункта 1, узнагароджанне, якое атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы за работу па найму, што ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, абкладаецца падаткам толькi ў першай названай Дзяржаве, калi:

1) атрымальнiк знаходзiцца ў другой Дзяржаве на працягу перыяду або перыядаў, якiя не перавышаюць увогуле 183 днi ў любым дванаццацiмесячным перыядзе, i

2) узнагарожданне выплачваецца наймальнiкам або ад iмя наймальнiка, якi не з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дзяржавы, i

3) выдаткi па выплаце ўзнагароджання не нясе пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база, якую наймальнiк мае ў другой Дзяржаве.

3. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула, узнагароджанне, якое атрымлiваецца за работу па найму, што ажыццяўляецца на борце марскога, паветранага судна, чыгуначнага або аўтамабiльнага транспартнага сродку, што эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках, або на борце судна рачнога транспарта, можа абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой размешчаны фактычны кiруючы орган прадпрыемства.



Артыкул 16. Ганарары дырэктараў



Ганарары дырэктараў i iншыя падобныя выплаты, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi члена савета дырэктараў кампанii, якая з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.



Артыкул 17. Артысты i спартсмены



1. Нягледзячы на палажэннi артыкулаў 14 i 15, даход, якi атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi работнiка мастацтваў, такога як артыст тэатра, кiно, радые або тэлебачання, або музыканта, або ў якасцi спартсмена, ад яго асабiстай дзейнасцi як такой, што ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

2. У выпадку, калi даход ад асабiстай дзейнасцi, што ажыццяўляецца работнiкам мастацтваў або спартсменам у такой яго якасцi, налiчваецца не самому работнiку мастацтваў або спартсмену, а другой асобе, гэты даход, нягледзячы на палажэннi артыкулаў 7, 14 i 15, можа абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой ажыццяўляецца дзейнасць работнiка мастацтваў або спартсмена.

3. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2, даход, што атрыманы рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы ад яго асабiстай дзейнасцi ў якасцi работнiка мастацтваў або спартсмена, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, калi дзейнасць ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве ў рамках праграмы культурнага або спартыўнага абмену, якая адобрана абедзвюма Дагаворнымi Дзяржавамi.



Артыкул 18. Пенсii



З улiкам палажэнняў пункта 2 артыкула 19 пенсii i iншыя падобныя ўзнагароджаннi, што выплачваюцца рэзiдэнту Дагаворнай Дзяржавы ў сувязi з работай па найму ў мiнулым, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.



Артыкул 19. Дзяржаўная служба



1. 1) Заработная плата i другое падобнае ўзнагароджанне, iншае чым пенсiя, што выплачваюцца Дагаворнай Дзяржавай, або яе палiтыка-адмiнiстрацыйным падраздзяленнем, або мясцовым органам улады фiзiчнай асобе за паслугi, якiя аказваюцца гэтай Дзяржаве, або падраздзяленню, або органу ўлады, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

2) Аднак, такая заработная плата i iншае падобнае ўзнагароджанне абкладаюцца падаткам толькi ў другой Дагаворнай Дзяржаве, калi паслугi аказваюцца ў гэтай Дзяржаве i фiзiчная асоба з'яўляецца рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы, якая:

- з'яўляецца грамадзянiнам гэтай Дзяржавы, або

- не стала рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы толькi з мэтай аказання паслуг.

2. 1) Любая пенсiя, што выплачваецца Дагаворнай Дзяржавай, або яе палiтыка-адмiнiстрацыйным падраздзяленнем, або мясцовым органам улады або з фондаў, якiя створаны iмi, фiзiчнай асобе за паслугi, што аказаны гэтай Дзяржаве, або падраздзяленню, або органу ўлады, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

2) Аднак, такая пенсiя абкладаецца падаткам толькi ў другой Дагаворнай Дзяржаве, калi фiзiчная асоба з'яўляецца рэзiдэнтам i грамадзянiнам гэтай Дзяржавы.

3. Палажэннi артыкулаў 15, 16, 17 i 18 прымяняюцца да заработнай платы i iншага падобнага ўзнагароджання, i да пенсiй, якiя выплачваюцца ў сувязi з камерцыйнай дзейнасцю, што ажыццяўляецца Дагаворнай Дзяржавай, або яе палiтыка-адмiнiстрацыйным падраздзяленнем, або мясцовым органам улады.



Артыкул 20. Студэнты



1. Выплаты, якiя студэнт або навучэнец, якi з'яўляецца або непасрэдна перад прыездам у адну Дагаворную Дзяржаву з'яўляўся рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы i знаходзiцца ў першай названай Дзяржаве выключна з мэтай атрымання адукацыi або праходжання практыкi, атрымлiвае для мэт яго ўтрымання, атрымання адукацыi або праходжання практыкi, не абкладаюцца падаткам у гэтай Дзяржаве, пры ўмове, што такiя выплаты ўзнiкаюць з крынiц за межамi гэтай Дзяржавы.

2. У дачыненнi да стыпендый i ўзнагароджання за работу па найму, што не агавораны ў пункце 1, студэнт або навучэнец, аб якiм гаворыцца ў пункце 1, мае, акрамя таго, права ў час атрымання адукацыi або праходжання практыкi на тыя ж вызваленнi, скiдкi або знiжэннi ў дачыненнi да падаткаў, якiя прадастаўляюцца рэзiдэнтам той Дагаворнай Дзяржавы, у якой ен знаходзiцца.



Артыкул 21. Выкладчыкi i навуковыя супрацоўнiкi



1. Фiзiчная асоба, якая знаходзiцца ў адной Дагаворнай Дзяржаве для мэт выкладання або правядзення навуковых даследаванняў ва унiверсiтэце, каледжы, школе або iншай прызнанай навуковай установе гэтай Дзяржавы i якая з'яўляецца або з'яўлялася рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы непасрэдна перад гэтым прыездам, вызваляецца ад падаткаабкладання ў першай названай Дагаворнай Дзяржаве ў дачыненнi да ўзнагароджання за такое выкладанне або даследчую работу на працягу перыяду, якi не перавышае двух гадоў з даты яго першага прыезду з гэтай мэтай, пры ўмове, што такое ўзнагароджанне атрымана iм з крынiц за межамi гэтай Дзяржавы.

2. Палажэннi пункта 1 гэтага артыкула не прымяняюцца да даходу ад навуковых даследаванняў, калi такiя даследаваннi праводзяцца не ў дзяржаўных iнтарэсах, а, у першую чаргу, для асабiстай карысцi канкрэтнай асобы, або асоб.



Артыкул 22. Iншыя даходы



1. Вiды даходаў рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы, незалежна ад месца iх узнiкнення, не названыя ў папярэднiх артыкулах дадзенага Пагаднення, абкладаюцца падаткамi толькi ў гэтай Дзяржаве.

2. Палажэннi пункта 1 не прымяняюцца да даходаў, iншых чым даход ад нерухомай маемасцi, што вызначана ў пункце 2 артыкула 6, калi атрымальнiк такiх даходаў, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва або аказвае ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, якая там размешчана, i права або маемасць, у дачыненнi да якiх выплачваецца даход, сапраўды звязана з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула 14, у залежнасцi ад абставiн.



Артыкул 23. Маемасць



1. Маемасць, якая прадстаўлена нерухомай маемасцю, аб якой гаворыцца ў артыкуле 6, што належыць рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы, i знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

2. Маемасць, якая прадстаўлена маемасцю, iншай чым нерухомая маемасць, што складае частку камерцыйнай маемасцi пастаяннага прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве або маемасцю, iншай чым нерухомая маемасць, што адносiцца да пастаяннай базы, даступнай рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы ў другой Дагаворнай Дзяржаве ў мэтах аказання незалежных асабiстых паслуг, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

3. Маемасць, што прадстаўлена марскiмi, паветранымi суднамi, чыгуначным або аўтамабiльным транспартам, якiя эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках, суднамi рачнога транспарта, або маемасцю, iншай чым нерухомая маемасць, што адносiцца да эксплуатацыi такiх марскiх, рачных, паветраных суднаў, чыгуначнага i аўтамабiльнага транспарта, абкладаецца падаткам толькi ў той Дагаворнай Дзяржаве, у якой размешчаны фактычны кiруючы орган прадпрыемства.

4. Усе iншыя часткi маемасцi рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.



Артыкул 24. Устраненне двайнога падаткаабкладання



1. Калi рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы атрымлiвае даход або валодае маемасцю, якая ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення можа абкладацца падаткам у другой Дагаворнай Дзяржаве, першая названая Дагаворная Дзяржава дазваляе:

- у якасцi вылiчэння з падатку на даход гэтага рэзiдэнта суму, роўную падатку на даход, якi аплачаны ў гэтай другой Дзяржаве;

- у якасцi вылiчэння з падатку на маемасць гэтага рэзiдэнта суму, роўную падатку на маемасць, якi аплачаны ў гэтай другой Дзяржаве.

Аднак, такое вылiчэнне ў любым выпадку не павiнна перавышаць той часткi падатку на даход або падатку на маемасць, як было падлiчана да прадстаўлення вылiчэння, якая адносiцца, у залежнасцi ад абставiн, да даходу або маемасцi, якая можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

2. Калi ў адпаведнасцi з любым палажэннем Пагаднення атрыманы даход або маемасць, што належыць рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы, вызвалена ад падатку ў гэтай Дзяржаве, такая Дзяржава можа тым не менш пры падлiку сумы падатку на астатнюю частку даходу або маемасцi такога рэзiдэнта прыняць да ўвагi вызвалены даход або маемасць.



Артыкул 25. Недыскрымiнацыя



1. Рэзiдэнты адной Дагаворнай Дзяржавы не падлягаюць у другой Дагаворнай Дзяржаве любому падаткаабкладанню або любому звязанаму з iм патрабаванню, iншаму або больш цяжкаму, чым падаткаабкладанне i звязаныя з iм патрабаваннi, якiм падлягаюць або могуць падлягаць рэзiдэнты гэтай другой Дзяржавы пры тых жа абставiнах.

2. Падаткаабкладанне пастаяннага прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве, не павiнна быць менш спрыяльным у гэтай другой Дзяржаве, чым падаткаабкладанне прадпрыемстваў гэтай другой Дзяржавы, якiя ажыццяўляюць падобную дзейнасць. Гэта палажэнне не разглядаецца як тое, якое абавязвае адну Дагаворную Дзяржаву прадастаўляць рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы любыя асабiстыя льготы, вызваленнi i скiдкi для мэт падаткаабкладання на падставе грамадзянскага статуса або сямейных абавязкаў, якiя яна прадастаўляе сваiм уласным рэзiдэнтам.

3. За выключэннем выпадкаў, калi прымяняюцца палажэннi пункта 1 артыкула 9, пункта 6 артыкула 11 або пункта 6 артыкула 12, працэнты, роялцi i iншыя выплаты, якiя выконвае прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, падлягаюць у мэтах вызначэння падаткаабкладаемага прыбытку такога прадпрыемства, вылiчэнням на тых жа ўмовах, як калi б яны былi выплачаны рэзiдэнту першай названай Дзяржавы. Падобным чынам любыя даўгi прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы падлягаюць у мэтах вызначэння падаткаабкладаемай маемасцi такога прадпрыемства вылiчэнням на тых жа ўмовах, што i даўгi рэзiдэнту першай названай Дзяржавы.

4. Прадпрыемствы адной Дагаворнай Дзяржавы, маемасць якiх поўнасцю або часткова належыць аднаму або некалькiм рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы або прама цi ўскосна кантралюецца iмi, не падлягаюць ў першай названай Дзяржаве любому падаткаабкладанню або любому звязанаму з iм патрабаванню, iншаму або больш цяжкаму, чым падаткаабкладанне i звязаныя з iм патрабаваннi, якiм падлягаюць або могуць падлягаць падобныя прадпрыемствы першай названай Дзяржавы.

5. Палажэннi гэтага артыкула прымяняюцца да падаткаў, аб якiх гаворыцца ў артыкуле 2.



Артыкул 26. Працэдура ўзаемнага пагаднення



1. Калi асоба лiчыць, што дзеяннi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў прыводзяць або прывядуць да падаткаабкладання яе не ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення, яна можа, незалежна ад сродкаў абароны, якiя прадугледжаны нацыянальным заканадаўствам гэтых Дзяржаў, прадставiць сваю справу на разгляд у кампетэнтны орган Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнтам якой яна з'яўляецца. Заява павiнна быць прадстаўлена на працягу трох гадоў з даты першага паведамлення аб дзеяннi, што прыводзiць да падаткаабкладання не ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення.

2. Кампетэнтны орган iмкнецца, калi ен палiчыць пярэчанне абгрунтаваным, i калi ен сам не ў стане прыйсцi да здавальняючага рашэння, вырашыць пытанне па ўзаемнай згодзе з кампетэнтным органам другой Дагаворнай Дзяржавы, з мэтай пазбягання падаткаабкладання, якое не адпавядае дадзенаму Пагадненню. Любая дасягнутая дамоўленасць выконваецца, нягледзячы на якiя-небудзь абмежаваннi па часу, што маюцца ў нацыянальных заканадаўствах Дагаворных Дзяржаў.

3. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў iмкнуцца вырашаць па ўзаемнай згодзе любыя цяжкасцi або сумненнi, якiя ўзнiкаюць пры тлумачэннi або прымяненнi дадзенага Пагаднення. Яны могуць таксама пракансультавацца для мэт устранення двайнога падаткаабкладання ў выпадках, якiя не прадугледжаны дадзеным Пагадненнем.

4. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў могуць уступаць у прамыя кантакты адзiн з адным у мэтах дасягнення згоды ў разуменнi папярэднiх пунктаў. Калi акажацца пажаданым для дасягнення згоды правесцi вусны абмен думкамi, такi абмен можа адбыцца ў камiсii, якая складаецца з прадстаўнiкоў кампетэнтных органаў Дагаворных Дзяржаў.



Артыкул 27. Абмен iнфармацыяй



1. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў абменьваюцца такой iнфармацыяй, якая неабходна для выканання палажэнняў дадзенага Пагаднення або ўнутранага заканадаўства Дагаворных Дзяржаў, што датычыцца падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне ў той ступенi, у якой падаткаабкладанне па гэтаму заканадаўству не супярэчыць дадзенаму Пагадненню. Абмен iнфармацыяй не абмяжоўваецца артыкулам 1. Любая iнфармацыя, што атрымана Дагаворнай Дзяржавай, лiчыцца канфiдэнцыяльнай такiм жа чынам, як i iнфармацыя, што атрымана ў рамках нацыянальнага заканадаўства гэтай Дзяржавы, i раскрываецца толькi асобам або органам (уключаючы суды i адмiнiстрацыйныя органы), якiя звязаны з вызначэннем або спагнаннем падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне. Такiя асобы або органы выкарыстоўваюць iнфармацыю толькi для такiх мэт. Яны могуць раскрываць iнфармацыю ў ходзе адкрытага судовага пасяджэння або пры прыняццi судовых рашэнняў.

2. Нi ў якiм выпадку палажэннi пункта 1 не павiнны тлумачыцца як тыя, што абавязваюць адну Дагаворную Дзяржаву:

1) праводзiць адмiнiстрацыйныя меры, якiя супярэчаць заканадаўству або адмiнiстрацыйнай практыцы гэтай або другой Дагаворнай Дзяржавы;

2) прадастаўляць iнфармацыю, якую нельга атрымаць па заканадаўству або ў ходзе звычайнай адмiнiстрацыйнай практыкi гэтай або другой Дагаворнай Дзяржавы;

3) прадастаўляць iнфармацыю, якая раскрывала б якую-небудзь гандлевую, прадпрымальнiцкую, прамысловую, камерцыйную або прафесiянальную тайну або гандлевы працэс або iнфармацыю, раскрыцце якой супярэчыла б дзяржаўнай палiтыцы.



Артыкул 28. Члены дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў



Нiякiя палажэннi дадзенага Пагаднення не закранаюць падатковых прывiлей членаў дыпламатычных прадстаўнiцтваў або консульскiх устаноў, што прадастаўлены агульнымi нормамi мiжнароднага права або палажэннямi спецыяльных пагадненняў.



Артыкул 29. Уваходжанне ў сiлу



1. Дадзенае Пагадненне ўваходзiць у сiлу пасля паведамлення Дагаворнымi Дзяржавамi адна адной аб выкананнi ўсiх неабходных унутрыдзяржаўных працэдур.

2. Пагадненне ўваходзiць у сiлу з дня атрымання апошняга з паведамленняў, аб якiх гаворыцца ў пункце 1 гэтага артыкула, i яго палажэннi прымяняюцца ў дачыненнi да падаткаў на даходы i маемасць у кожным падатковым годзе, што пачынаецца першага або пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм Пагадненне ўваходзiць ў сiлу.



Артыкул 30. Спыненне дзеяння



Дадзенае Пагадненне застаецца ў сiле да той пары, пакуль яго дзеянне не будзе спынена Дагаворнай Дзяржавай. Любая Дагаворная Дзяржава можа спынiць дзеянне Пагаднення па дыпламатычных каналах, шляхам паведамлення аб спыненнi дзеяння не менш чым за 6 месяцаў да заканчэння любога каляндарнага года, наступнага пасля заканчэння пяцi гадоў з даты ўваходжання Пагаднення ў сiлу. У такiм выпадку дзеянне Пагаднення спыняецца ў дачыненнi да падаткаў на даходы i маемасць у кожным падатковым годзе, якi пачынаецца першага або пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм дадзена паведамленне аб спыненнi дзеяння.

У сведчанне чаго нiжэйпадпiсаныя, адпаведным чынам на тое ўпаўнаважаныя, падпiсалi дадзенае Пагадненне.



Здзейснена ў горадзе Белград 30 студзеня 1998 года ў двух сапраўдных экземплярах, на беларускай, сербскай i англiйскай мовах, прычым абодва экземпляры маюць аднолькавую сiлу. У выпадку любога разыходжання ў тлумачэннi перавагу мае тэкст на англiйскай мове.



За Урад

Рэспублiкi Беларусь Подпiс



За Саюзны Урад

Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя Подпiс









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList