ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
30.01.1998 N 35
МЭТАВАЯ ВЕДАМАСНАЯ ПРАГРАМА "КАДРЫ"
МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
(НА 1998 - 2002 ГАДЫ)
Згодна з пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 21 жнiўня 1996 г. N 554 "Аб канцэпцыi рэформы агульнаадукацыйнай школы ў Рэспублiцы Беларусь" i загадам Мiнiстэрства адукацыi ад 30 кастрычнiка 1996 г. N 461 "Аб зацвярджэннi праграмы рэформы агульнаадукацыйнай школы Рэспублiкi Беларусь" органы адукацыi, навучальныя ўстановы рэспублiкi праводзяць адпаведную работу па паляпшэннi падрыхтоўкi, падбору, расстаноўцы i выкарыстаннi настаўнiцкiх, прафесарска-выкладчыцкiх i кiруючых кадраў.
Органамi адукацыi на ўсiх узроўнях распачата работа па рэалiзацыi рэформы агульнаадукацыйнай школы ў Рэспублiцы Беларусь. Ад прынятых рашэнняў, ад выбраных спосабаў, шляхоў рэалiзацыi пастаўленых задач па рэфармаваннi сiстэмы адукацыi ў многiм залежыць не толькi лёс адукацыi, але i будучыня нацыi.
Асаблiвая ўвага ўдзяляецца падрыхтоўцы настаўнiцкiх кадраў, заклiканых забяспечыць высокi ўзровень адукацыi i выхавання падрастаючага пакалення, якая ажыццяўляецца ў 10 вышэйшых навучальных установах па 29 педагагiчных спецыяльнасцях i ў 18 педагагiчных каледжах i вучылiшчах па 9 спецыяльнасцях.
Агульны кантынгент студэнтаў па педагагiчных спецыяльнасцях ВНУ на пачатак 1997/98 навучальнага года склаў 40234 чал., на дзённай форме навучання - 22797 (56,6% ад агульнай колькасцi студэнтаў), 17437 чал. - на завочнай i вячэрняй формах навучання (43,4% ад агульнай колькасцi студэнтаў). У педагагiчных каледжах i вучылiшчах навучаецца 12856 чал. на дзённай i 1238 - на завочнай.
Набыткам сiстэмы адукацыi з'яўляецца яе кадравы патэнцыял. Сёння ў школах i iншых навучальна-выхаваўчых установах працуе 146731 педагагiчны работнiк (у тым лiку кiраўнiкоў школ, настаўнiкаў, выхавальнiкаў). 80,7% з iх маюць вышэйшую адукацыю, каля 2,7% - незакончаную вышэйшую, 15,8% - сярэднюю спецыяльную, 0,8% - агульную сярэднюю адукацыю.
Агульнаадукацыйныя школы i дашкольныя ўстановы рэспублiкi штогод папаўняюцца маладымi спецыялiстамi, выпускнiкамi вышэйшых i сярэднiх спецыяльных педагагiчных навучальных устаноў у колькасцi каля 5 тысяч чалавек, у той час калi штогадовыя выпускi складаюць каля 10 тысяч чалавек.
У асноўным заяўкi на педагагiчныя кадры абласных i Мiнскага гарадскога ўпраўленняў адукацыi задавальняюцца. Колькасць выпускнiкоў па асобных спецыяльнасцях (матэматыка, фiзiка, iнфарматыка, хiмiя, бiялогiя, геаграфiя, гiсторыя, педагогiка i псiхалогiя дашкольная, педагогiка i методыка пачатковага навучання, выяўленчае мастацтва i чарчэнне) значна перавышае патрэбнасцi ўстаноў адукацыi i выхавання.
Разам з тым нельга не заўважыць праблем, звязаных з кадравым забеспячэннем школы. Сёння ў школах усiх тыпаў працуюць 7889 педагагiчных работнiкаў пенсiённага ўзросту, 994 студэнты выпускных курсаў вышэйшых навучальных устаноў. З агульнай колькасцi педагагiчных работнiкаў школ толькi 17,4% (25475 чал.) складаюць мужчыны, а 82,6% (121256 чал.) - жанчыны. Колькасць настаўнiкаў, якiя маюць вышэйшую квалiфiкацыйную катэгорыю, у гарадскiх школах у 2 разы большая, чым у сельскай мясцовасцi.
Ёсць праблемы з забеспячэннем школ спецыялiстамi па замежнай мове, фiзiчнай культуры, музыцы i спевах, дэфектолагамi.
Працягваецца працэс выезду педагогаў з раёнаў, якiя пацярпелi ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС, у чыстыя рэгiёны рэспублiкi. У найбольш забруджаных раёнах цякучасць кадраў складае 15% (1993 г. - 37%).
За апошнiя гады Мiнiстэрствам адукацыi прыняты меры, якiя дазволiлi палепшыць забеспячэнне неабходнымi кадрамi школ i дашкольных устаноў. На 20 - 25% пашырана падрыхтоўка настаўнiкаў па некаторых спецыяльнасцях на педагагiчных патоках унiверсiтэтаў, у iнстытутах, педагагiчных каледжах i вучылiшчах рэспублiкi. У сувязi з недахопам настаўнiцкiх кадраў па англiйскай i нямецкай мовах ва ўсiх педагагiчных рэгiянальных ВНУ уведзена спецыяльнасць "Замежная мова". Падрыхтоўка названых спецыялiстаў ажыццяўляецца таксама ў педагагiчных каледжах i вучылiшчах, а iх перападрыхтоўка - на спецыяльных факультэтах АПА, Брэсцкага IПК, Мiнскага гарадскога IУН.
Шырокае распаўсюджанне атрымалi мэтавыя формы прыёму ў педагагiчныя вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы. Выхадцы з раёнаў, як правiла, лепш замацоўваюцца на месцах, што станоўча ўплывае на вучэбна-выхаваўчы працэс i кадравае забеспячэнне сiстэмы адукацыi.
З мэтай паляпшэння кадравага забеспячэння, умацавання сацыяльнай абароны выпускнiкоў мiнiстэрствам распрацаваны шэраг нарматыўных дакументаў: Палажэнне аб размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, Палажэнне аб мэтавай падрыхтоўцы педагагiчных кадраў у вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах, Палажэнне аб мэтавай кантрактнай падрыхтоўцы спецыялiстаў, прынята Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь "Аб устанаўленнi выплат выпускнiкам дзяржаўных спецыяльных навучальных устаноў, накiраваных у раёны, размешчаныя ў зонах радыяцыйнага забруджання". Усе вышэйназваныя дакументы скiраваны на тое, каб упарадкаваць сiстэму фармiравання структуры i аб'ёму падрыхтоўкi педагагiчных кадраў у вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах Рэспублiкi Беларусь.
Варта адзначыць работу ў гэтым накiрунку Гомельскай вобласцi. Зладжаная сiстэма кадравай работы дазволiла ўпершыню за апошнiя 5 гадоў забяспечыць выкладанне ўсiх прадметаў школьнага цыкла ў забруджаных раёнах вобласцi.
Усё гэта дазваляе зрабiць вывад, што ў блiжэйшыя два гады праблема кадравага забеспячэння навучальных устаноў рэспублiкi ў асноўным будзе вырашана.
У дашкольных установах Рэспублiкi Беларусь працуе 54196 педагогаў, 37% з iх маюць вышэйшую адукацыю, 2% - незакончаную вышэйшую, больш за 58% - сярэднюю спецыяльную i 2,5% - агульную сярэднюю. Сучасны ўзровень развiцця педагагiчнай тэорыi i практыкi, якi арыентаваны на стварэнне гiбкай, шматфункцыянальнай сiстэмы дашкольнай адукацыi, прадугледжвае адпаведныя карэляцыi ў сiстэме падрыхтоўкi спецыялiстаў. Шляхi вырашэння акрэсленай праблемы бачацца перш за ўсё ва ўзмацненнi iнтэграцыйных пачаткаў у працэсе прафесiйна-педагагiчнай падрыхтоўкi i ўвядзеннi спецыяльнасцей, якiя ў значнай ступенi будуць адпавядаць новым тыпам i вiдам дашкольных устаноў (педагога дзяцiнства, якi будзе ажыццяўляць педагагiчны працэс з дзецьмi ад 3 да 10 гадоў ва ўстанове "школа - дзiцячы сад"; малодшага выхавальнiка, менеджэра па дашкольнай адукацыi i iнш.).
Вучэбна-выхаваўчы працэс у прафесiянальна-тэхнiчных навучальных установах сiстэмы Мiнiстэрства адукацыi забяспечваюць 13505 кiруючых i iнжынерна-педагагiчных работнiкаў, у тым лiку 3867 выкладчыкаў i 7166 майстроў вытворчага навучання. З агульнай колькасцi кiруючых i педагагiчных работнiкаў 7378 чал. (54,6%) маюць вышэйшую i 5534 чал. (41,0%) - сярэднюю спецыяльную адукацыю, 1036 чал. (7,7%) - вышэйшую, 4712 чал. (34,9%) - першую, 4235 чал. (31,4%) - другую квалiфiкацыйную катэгорыi. Пры гэтым на працягу трох апошнiх гадоў колькасць педагогаў з вышэйшай адукацыяй, а таксама з вышэйшай i першай квалiфiкацыйнай катэгорыяй павялiчылася адпаведна на 0,5% i 10,1%.
Разам з тым пры адносна здавальняючым забеспячэннi прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў педагагiчнымi кадрамi ў колькасным плане, iснуюць пэўныя праблемы iх якаснага складу. Так, напрыклад, пры некаторым павышэннi адукацыйнага ўзроўню педкадраў у цэлым назiраецца тэндэнцыя знiжэння колькасцi працуючых педагогаў, якiя маюць спецыяльную педагагiчную адукацыю (1995 г. - 74,4%, 1996 г. - 71,8%, 1997 г. - 66,9%). Асаблiва вострай з'яўляецца праблема адпаведнай псiхолага-педагагiчнай падрыхтоўкi майстроў вытворчага навучання (1995 г. - 66,2%, 1997 г. - 54,3%), выкладчыкаў агульнапрафесiянальных i спецыяльных дысцыплiн (1995 г. - 78,4%, 1997 г. - 64,6%). Павялiчваецца доля iнжынерна-педагагiчных работнiкаў перадпенсiённага i пенсiённага ўзросту (1995 г. - 12,7%, 1997 г. - 14,7%).
Патрэбнасць навучальных устаноў прафтэхадукацыi ў майстрах вытворчага навучання, выкладчыках агульнапрафесiянальных i спецыяльных дысцыплiн з адпаведнай псiхолага-педагагiчнай падрыхтоўкай забяспечваецца ў асноўным у тых галiнах эканомiкi рэспублiкi, дзе падрыхтоўка кадраў у ПТНУ ажыццяўляецца ў найбольшых аб'ёмах (машынабудаванне, будаўнiцтва, сельская гаспадарка, лёгкая прамысловасць). У той жа час каля 70% прафесiй дзеючага Часовага пералiку для падрыхтоўкi рабочых у прафесiянальна-тэхнiчных навучальных установах не з'яўляюцца масавымi, для забеспячэння навучальнага працэсу па гэтых прафесiях патрабуецца абмежаваная колькасць педагогаў, што не дазваляе камплектаваць групы па адпаведных спецыяльнасцях у ССНУ i ВНУ. З улiкам гэтага неабходна прадугледзець падрыхтоўку кадраў па здвоеных спецыяльнасцях у тэхнiчных ВНУ.
Iснуюць пэўныя праблемы з павышэннем квалiфiкацыi працуючых педагогаў. Так, у 1997 г. з 13505 iнжынерна-педагагiчных работнiкаў толькi 1372 чал. (10,2%) павысiлi сваю квалiфiкацыю, у той час як для забеспячэння 5-гадовай перыядычнасцi павышэння квалiфiкацыi гэта лiчба павiнна быць прыкладна ў два разы большай. Неабходны пошук гiбкiх формаў i метадаў, аптымальных тэрмiнаў навучання i сур'ёзнай адпрацоўкi праграмы iх курсавой перападрыхтоўкi.
У сярэднiх спецыяльных навучальных установах краiны працуюць больш за 11,6 тысяч педагагiчных работнiкаў, 93,9% з iх маюць вышэйшую, 4% - незакончаную вышэйшую адукацыю.
У тэхнiкумах i каледжах працуе 2300 выкладчыкаў, з iх 2025, цi 98%, маюць вышэйшую адукацыю, у тым лiку па катэгорыях: 17% - вышэйшую, 48% - першую, 26% - другую, 9% - без катэгорыi. Але выклiкае трывогу той факт, што сярод выкладчыкаў ССНУ 26% пенсiённага ўзросту i iх колькасць з кожным годам павялiчваецца.
Палепшыўся якасны састаў выкладчыкаў у вышэйшых навучальных установах, педагагiчных вучылiшчах i каледжах. На сённяшнi дзень у вышэйшых навучальных установах працуе 9,2 тыс. выкладчыкаў, з iх 4554 чал. з вучонымi ступенямi i званнямi.
Прафесарска-выкладчыцкi састаў на працягу апошнiх гадоў практычна не мяняецца па ўзросту, каля 36% прафесарска-выкладчыцкага саставу пенсiённага i перадпенсiённага ўзросту.
Беларусь апярэджвае Расiю, Лiтву, Польшчу i шэраг краiн далёкага замежжа па ўдзельнай вазе спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй, якiя працуюць у школе.
Органамi адукацыi рэспублiкi ўдзяляецца значная ўвага падбору i расстаноўцы кiруючых кадраў. Самая шматлiкая катэгорыя кiраўнiкоў у сiстэме адукацыi - дырэктары школ, iх намеснiкi, усяго 12151 чалавек. Усе дырэктары (уключаючы гiмназii, лiцэi, каледжы) сярэднiх дзённых агульнаадукацыйных школ маюць вышэйшую адукацыю. Толькi 50 намеснiкаў дырэктараў школ не маюць вышэйшай адукацыi (Брэсцкая - 1, Вiцебская - 11, Гомельская - 15, Гродзенская - 1, Мiнск - 1, Мiнская - 15, Магiлёўская - 6).
Пошук новых арганiзацыйных форм кiравання рэгiянальнай сiстэмай адукацыi абумовiў пашырэнне творчага ўплыву грамадства, забеспячэнне самастойнасцi органаў адукацыi, навучальных устаноў. Законам "Аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi" прадугледжана перадача значнай часткi кiруючых функцый на месцы. Аднак практыка работы пацвярджае неабходнасць больш цеснага ўзаемадзеяння i каардынацыi памiж аддзеламi i ўпраўленнямi адукацыi ў вырашэннi пытанняў работы з упраўленчымi i кiруючымi кадрамi.
У рэспублiцы склалася пэўная сiстэма павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў. У 1996 - 1997 гг. пяць абласных iнстытутаў удасканалення настаўнiкаў рэарганiзаваны ў iнстытуты павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў адукацыi, што дало магчымасць змянiць iх арганiзацыйную структуру, забяспечыць больш эфектыўную арганiзацыю i правядзенне паслядыпломнай адукацыi педкадраў. Адначасова павысiўся статус Рэспублiканскага iнстытута павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў адукацыi, якi ў 1997 годзе рэарганiзаваны ў Акадэмiю паслядыпломнай адукацыi.
Праведзеная рэарганiзацыя абласных iнстытутаў удасканалення настаўнiкаў востра паставiла пытанне аб забяспечанасцi iх навукова-педагагiчнымi кадрамi. З гэтай мэтай на Акадэмiю паслядыпломнай адукацыi ўскладзены функцыi па арганiзацыi, навуковаму кiраўнiцтву, каардынацыi i метадычным забеспячэннi мэтавай падрыхтоўкi навукова-педагагiчных i навуковых кадраў для абласных iнстытутаў. У вынiку праведзенай работы з усiх рэгiёнаў рэспублiкi залiчана ў аспiрантуру Акадэмii на навучанне 40 мэтавых аспiрантаў i 88 суiскальнiкаў.
Разам са структурнымi пераўтварэннямi сеткi навучальных устаноў павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў унесены дапаўненнi i папраўкi да нарматыўных дакументаў, якiя рэгламентуюць iх дзейнасць. Усяго ў гэтым накiрунку распрацавана 25 нарматыўна-прававых дакументаў. Уведзена камп'ютэрная сiстэма збору i абагульнення планавай справаздачнай iнфармацыi па арганiзацыi i зместу вучэбнага працэсу ва ўстановах паслядыпломнай адукацыi. Зацверджаны пералiк спецыяльнасцей, спецыялiзацый i квалiфiкацый перападрыхтоўкi кадраў, якi пастаянна дапаўняецца i ўдакладняецца. Распрацаваны новыя патрабаваннi да асноўнай вучэбна-плануючай дакументацыi сiстэмы прафесiянальнага навучання кадраў. Акадэмiяй паслядыпломнай адукацыi распрацавана план-карта навуковых даследаванняў у галiне павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi педкадраў, створаны банк даных iнавацыйных методык i педагагiчнага вопыту. Рэспублiканскiм iнстытутам прафесiянальнай адукацыi падрыхтавана i зацверджана "Канцэпцыя прафесiянальнай педагагiчнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", Рэспублiканскiм iнстытутам вышэйшай школы пры БДУ створаны i ўкараняецца новы канцэптуальны падыход да арганiзацыi сiстэмнага павышэння квалiфiкацыi кiруючых кадраў вышэйшай школы Рэспублiкi Беларусь.
З мэтай удасканалення сiстэмы паслядыпломнай адукацыi ў 1996 годзе распрацавана i зацверджана Мiнiстэрствам адукацыi праграма "Асноўныя напрамкi развiцця сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў адукацыi". Галоўнай мэтай праграмы з'яўляецца стварэнне нарматыўна-прававых, арганiзацыйных i зместавых асноў для ажыццяўлення рэфармавання сiстэмы адукацыi, забеспячэнне прынцыпаў дзяржаўнай палiтыкi ў галiне паслядыпломнай адукацыi.
Адзначаючы пазiтыўныя змены ў дзейнасцi сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў адукацыi, неабходна звярнуць увагу на шэраг недахопаў i нявырашаных праблем.
Накiраванасць i эфектыўнасць навукова-даследчай i навукова-метадычнай дзейнасцi, парадак яе правядзення i вынiковасць, выкарыстанне бюджэтных сродкаў на правядзенне адзначанай работы не ў поўнай меры адпавядаюць iснуючым патрабаванням.
Недастатковымi тэмпамi ажыццяўляецца работа па ўдасканаленнi зместу паслядыпломнай адукацыi, па стварэннi ўмоў для ўкаранення iнавацыйных тэхналогiй пры павышэннi квалiфiкацыi i перападрыхтоўцы кадраў, не адпрацаваны механiзм кантролю за арганiзацыяй, якасцю i вынiкамi навучання педкадраў.
Найбольш актуальныя праблемы, якiя неабходна вырашыць, - гэта забеспячэнне высокай вынiковасцi навукова-даследчых работ, выкарыстанне новых падыходаў да зместу, формаў i метадаў павышэння квалiфiкацыi кадраў сiстэмы адукацыi, паляпшэнне якасцi iх курсавой перападрыхтоўкi, укараненне новых iнавацыйных тэхналогiй i дасягненняў псiхолага-педагагiчнай навукi ў практыку навучання.
З мэтай дасягнення станоўчых вынiкаў павышэння квалiфiкацыi педагагiчных кадраў неабходна шырэй выкарыстоўваць аўтарскiя, мэтавыя, праблемныя вiды курсаў, тэхнiчныя сродкi навучання i камп'ютэрную тэхнiку, пашыраць маштабы мiжнароднага супрацоўнiцтва ў галiне паслядыпломнай адукацыi.
Актуальным застаецца пытанне аб стварэннi спрыяльных умоў працы педагагiчным работнiкам i вырашэннi сацыяльных праблем.
На жаль, у рэспублiцы не вырашана праблема забеспячэння педагагiчных работнiкаў жыллём. Па стану на 1 студзеня 1997 года больш за 17285 сем'яў педагагiчных работнiкаў не мелi ўласнага жылля цi маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў (9,2%), у тым лiку ў гарадах - 12684 (10,5%), у сельскай мясцовасцi - 4598 (6,9%). Маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў 1302 сям'i прафесарска-выкладчыцкага саставу вышэйшых навучальных устаноў (12%), 408 сем'яў выкладчыкаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў (10,8%).
Мэтай праграмы з'яўляецца забеспячэнне ўстаноў адукацыi рэспублiкi высокаквалiфiкаванымi спецыялiстамi, больш рацыянальнае выкарыстанне педагагiчных кадраў у вырашэннi актуальных праблем, прадугледжаных рэформай агульнаадукацыйнай школы.
Паспяховаму дасягненню вызначанай мэты будуць садзейнiчаць:
- карэкцiроўка планаў прыёму на педагагiчныя спецыяльнасцi навучальных устаноў па рэгiёнах з улiкам патрэбнасцi рэспублiкi ў кадрах;
- адбор таленавiтай моладзi на педагагiчныя спецыяльнасцi (мэтавы, мэтавы кантрактны прыём, роля органаў адукацыi ў выпрацоўцы навуковага эксперыменту па нетрадыцыйных формах адбору моладзi на навучанне i iншае);
- узаемадзеянне сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi;
- удасканаленне зместу педагагiчнай адукацыi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi рэформы агульнаадукацыйнай школы (вучэбныя планы, праграмы i iншае);
- распрацоўка новых тэхналогiй педагагiчнай адукацыi з актыўным уключэннем камп'ютэрнай тэхнiкi на ўзроўнi сусветных патрабаванняў;
- узаемадзеянне органаў кiравання адукацыяй з навучальнымi ўстановамi ў павышэннi якасцi педагагiчнай практыкi будучых педагогаў;
- узмацненне ролi выхаваўчай i пазааўдыторнай работы як неад'емнага кампанента прафесiйнай падрыхтоўкi будучага педагога;
- распрацоўка новых падыходаў у фiнансавым забеспячэннi непарыўнай педагагiчнай адукацыi, павышэннi квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў;
- удасканаленне навукова-метадычнага забеспячэння прафесiйнай дзейнасцi педагогаў.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
30.01.1998 N 35
ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ПА ЗАБЕСПЯЧЭННI ПРАГРАМЫ
----+--------------------+----------------------+-----------+----------¬
¦N ¦Прадугледжаныя ¦Выканаўцы ¦Тэрмiн ¦Крынiцы ¦
¦п/п¦мерапрыемствы ¦ ¦выканання ¦фiнанса- ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦вання ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦ I. Нарматыўнае забеспячэнне праграмы ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦1 ¦Распрацаваць ¦Галоўнае ўпраўленне ¦IV кв. ¦У межах ¦
¦ ¦Канцэпцыю ¦вышэйшай адукацыi, ¦1999 г. ¦выдзеленых¦
¦ ¦педагагiчнай ¦Галоўнае ўпраўленне ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦адукацыi ў ¦агульнай сярэдняй ¦ ¦ ¦
¦ ¦Рэспублiцы Беларусь ¦адукацыi, упраўленне ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦па рабоце з кадрамi i ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦прававым забеспячэннi ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦2 ¦Унесцi змяненнi ў ¦Галоўнае ўпраўленне ¦II кв. ¦У межах ¦
¦ ¦пералiк педагагiчных¦вышэйшай адукацыi, ¦1998 г. ¦выдзеленых¦
¦ ¦спецыяльнасцей i ¦РIПА (вучэбна- ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦спецыялiзацый для ¦метадычны аддзел ¦ ¦ ¦
¦ ¦вышэйшых i сярэднiх ¦сярэдняй спецыяльнай ¦ ¦ ¦
¦ ¦спецыяльных ¦адукацыi) ¦ ¦ ¦
¦ ¦навучальных устаноў ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦3 ¦Распрацаваць i ва ¦РIВШ пры БДУ, РIПА, ¦IV кв. ¦У межах ¦
¦ ¦ўстаноўленым парадку¦навучальныя ўстановы ¦1999 г. ¦выдзеленых¦
¦ ¦зацвердзiць вучэбна-¦ ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦праграмную ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦дакументацыю для ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦новых спецыялiзацый ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦спецыяльнасцi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦"Прафесiйнае ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦навучанне" для ВНУ i¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ССНУ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦4 ¦Распрацаваць ¦Упраўленнi i аддзелы ¦I кв. ¦У межах ¦
¦ ¦палажэнне аб парадку¦Мiнiстэрства адукацыi ¦1999 г. ¦выдзеленых¦
¦ ¦i ўмовах праходжання¦ ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦курса псiхолага- ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦педагагiчнай ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦падрыхтоўкi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦студэнтамi i ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦навучэнцамi пры ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦навучаннi на ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦(тэхнiчным) ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦факультэце ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦(аддзяленнi) ВНУ i ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ССНУ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦5 ¦Распрацаваць ¦Упраўленне ¦да ¦У межах ¦
¦ ¦механiзм адбору ¦прафесiянальна- ¦01.01.1999 ¦выдзеленых¦
¦ ¦навучэнцаў ПТНУ i ¦технiчнай адукацыi, ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦ССНУ, здольных да ¦упраўленне сярэдняй ¦ ¦ ¦
¦ ¦педагагiчнай ¦спецыяльнай адукацыi, ¦ ¦ ¦
¦ ¦выхаваўчай работы, ¦Галоўнае ўпраўленне ¦ ¦ ¦
¦ ¦распрацаваць i ¦вышэйшай адукацыi, ¦ ¦ ¦
¦ ¦зацвердзiць ¦упраўленнi адукацыi ¦ ¦ ¦
¦ ¦палажэнне аб парадку¦абл(Мiнгар)выканкамаў ¦ ¦ ¦
¦ ¦i ўмовах iх прыёму ў¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦вышэйшыя i сярэднiя ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦спецыяльныя ўстановы¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦па спецыяльнасцях ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦"Прафесiянальнае ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦навучанне", ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦"Працоўнае ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦навучанне" ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦6 ¦Распрацаваць у ¦Акадэмiя ¦1998 г. ¦У межах ¦
¦ ¦рамках НДI канцэпцыю¦паслядыпломнай ¦ ¦выдзеленых¦
¦ ¦i мадэль развiцця ¦адукацыi ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦павышэння ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦квалiфiкацыi i ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦перападрыхтоўкi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦кадраў адукацыi ў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦сучасных умовах ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦развiцця Рэспублiкi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦Беларусь ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦7 ¦Унесцi змены ў ¦Акадэмiя ¦1998 г. ¦У межах ¦
¦ ¦вучэбныя планы i ¦паслядыпломнай ¦ ¦выдзеленых¦
¦ ¦праграмы для ¦адукацыi ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦перападрыхтоўкi ўсiх¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦катэгорый ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦настаўнiкаў, ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦звярнуўшы асаблiвую ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ўвагу на псiхолага- ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦педагагiчную i ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦метадычную ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦падрыхтоўку для ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦работы ва ўмовах ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦дыферэнцыяцыi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦навучання з улiкам ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦асаблiвасцей ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦гарадской i сельскай¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦школы ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦ II. Аб'ёмы i iструктура падрыхтоўкi педагагiчных кадраў ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦1 ¦Прааналiзаваць ¦Упраўленне па рабоце ¦IV кв. ¦У межах ¦
¦ ¦забяспечанасць ¦з кадрамi i прававым ¦1998 г. ¦выдзеленых¦
¦ ¦навучальных устаноў ¦забеспячэннi, ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦педагагiчнымi ¦упраўленнi адукацыi ¦ ¦ ¦
¦ ¦кадрамi ў ¦аблвыканкамаў, ¦ ¦ ¦
¦ ¦адпаведнасцi з ¦Мiнскага гарвыканкама ¦ ¦ ¦
¦ ¦дзеючымi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦нарматывамi, iх ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦якасны састаў у ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦разрэзе канкрэтных ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦спецыяльнасцей i ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦вызначыць ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦перспектыўную ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦патрэбнасць па ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦кожнай з iх ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦2 ¦Удасканалiць ¦Педагагiчныя ВНУ, ¦1999 - 2000¦У межах ¦
¦ ¦падрыхтоўку ¦педвучылiшчы, ¦гг. ¦выдзеленых¦
¦ ¦педагагiчных кадраў ¦педкаледжы ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦для ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦агульнаадукацыйных ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦школ з улiкам ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦асноўных накiрункаў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦яе рэфармавання ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦3 ¦Аптымiзаваць аб'ёмы ¦Упраўленне сярэдняй ¦IV кв. ¦У межах ¦
¦ ¦падрыхтоўкi ¦спецыяльнай адукацыi, ¦1998 г. ¦выдзеленых¦
¦ ¦педагагiчных кадраў ¦Упраўленне па рабоце ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦у педкаледжах i ¦з кадрамi i прававым ¦ ¦ ¦
¦ ¦вучылiшчах з улiкам ¦забеспячэннi, ¦ ¦ ¦
¦ ¦рэальнай патрэбнасцi¦упраўленнi адукацыi ¦ ¦ ¦
¦ ¦ў спецыялiстах. ¦аблвыканкамаў i ¦ ¦ ¦
¦ ¦Удасканалiць пералiк¦Мiнскага гарвыканкама ¦ ¦ ¦
¦ ¦спецыяльнасцей, ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦спецыялiзацый i ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦дадатковых ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦спецыяльнасцей ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦педагагiчнага ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦профiлю ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦5 ¦Прадугледзець у ¦Галоўнае ўпраўленне ¦III кв. ¦У межах ¦
¦ ¦вышэйшых навучальных¦агульнай сярэдняй ¦1999 г. ¦выдзеленых¦
¦ ¦установах ¦адукацыi, ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦падрыхтоўку ¦педагагiчныя ВНУ ¦ ¦ ¦
¦ ¦выкладчыкаў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦iнтэграваных курсаў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦для ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦агульнаадукацыйных ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦школ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦6 ¦Арганiзаваць прыём ¦Упраўленнi адукацыi ¦III кв. ¦У межах ¦
¦ ¦педагагiчных кадраў ¦аблвыканкамаў, ¦2000 г. ¦выдзеленых¦
¦ ¦у ПТНУ i ССНУ (па ¦Мiнскага ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦новых ¦гарвыканкама, ВНУ i ¦ ¦ ¦
¦ ¦спецыялiзацыях) на ¦ССНУ ¦ ¦ ¦
¦ ¦спецыяльнасць ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦"Прафесiянальнае ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦навучанне" з улiкам ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦вызначанай ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦патрэбнасцi ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦7 ¦Удакладнiць пералiк ¦Аддзел павышэння ¦III кв. ¦У межах ¦
¦ ¦спецыялiзацый па ¦квалiфiкацыi i ¦1998 г. ¦выдзеленых¦
¦ ¦спецыяльнасцi ¦перападрыхтоўкi ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦"Прафесiянальнае ¦спецыялiстаў, ¦ ¦ ¦
¦ ¦навучанне" (для ВНУ ¦упраўленне сярэдняй ¦ ¦ ¦
¦ ¦i ССНУ), па якiх ¦спецыяльнай адукацыi, ¦ ¦ ¦
¦ ¦мэтазгодна ¦упраўленне ¦ ¦ ¦
¦ ¦арганiзацыя ¦прафесiянальна- ¦ ¦ ¦
¦ ¦падрыхтоўкi майстроў¦тэхнiчнай адукацыi, ¦ ¦ ¦
¦ ¦вытворчага навучання¦РIВШ пры БДУ, РIПА ¦ ¦ ¦
¦ ¦i выкладчыкаў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦агульнапрафесiяналь-¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ных i спецыяльных ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦дысцыплiн для ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦прафесiянальна- ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦тэхнiчных i сярэднiх¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦спецыяльных ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦навучальных устаноў,¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦i навучальныя ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ўстановы, дзе яна ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦можа быць ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦арганiзавана ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦8 ¦Прааналiзаваць ¦Упраўленне па рабоце ¦II кв. ¦У межах ¦
¦ ¦работу РIПА па ¦з кадрамi i прававым ¦1999 г. ¦выдзеленых¦
¦ ¦арганiзацыi ¦забеспячэннi, аддзел ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦павышэння ¦павышэння ¦ ¦ ¦
¦ ¦квалiфiкацыi ¦квалiфiкацыi i ¦ ¦ ¦
¦ ¦майстроў вытворчага ¦перападрыхтоўкi ¦ ¦ ¦
¦ ¦навучання, ¦спецыялiстаў, ¦ ¦ ¦
¦ ¦выкладчыкаў ¦упраўленне сярэдняй ¦ ¦ ¦
¦ ¦агульнапрафесiяналь-¦спецыяльнай адукацыi ¦ ¦ ¦
¦ ¦ных i спецыяльных ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦дысцыплiн, ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦метадыстаў, ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦псiхолагаў (на базе ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦вышэйшай i сярэдняй ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦спецыяльнай ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦адукацыi), ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦эфектыўнасць iх ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦навучання i пры ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦неабходнасцi ўнесцi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦неабходныя змяненнi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ў вучэбныя планы i ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦праграмы ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦9 ¦Прааналiзаваць ¦Галоўнае ўпраўленне ¦II кв. ¦У межах ¦
¦ ¦забяспечанасць ¦сацыяльнай i ¦1998 г. ¦выдзеленых¦
¦ ¦навучальных устаноў ¦выхаваўчай работы, ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦педагогамi- ¦Галоўнае ўпраўленне ¦ ¦ ¦
¦ ¦арганiзатарамi, ¦агульнай сярэдняй ¦ ¦ ¦
¦ ¦сацыяльнымi ¦адукацыi, упраўленне ¦ ¦ ¦
¦ ¦педагогамi i ¦сярэдняй спецыяльнай ¦ ¦ ¦
¦ ¦псiхолагамi ў ¦адукацыi, упраўленне ¦ ¦ ¦
¦ ¦адпаведнасцi з ¦прафесiйна-тэхнiчнай ¦ ¦ ¦
¦ ¦дзеючымi ¦адукацыi, абласныя ¦ ¦ ¦
¦ ¦нарматывамi, iх ¦(Мiнскае гарадское) ¦ ¦ ¦
¦ ¦якасны састаў i ¦упраўленнi адукацыi ¦ ¦ ¦
¦ ¦вызначыць ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦перспектыўную ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦патрэбнасць па ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦кожнай катэгорыi ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦10 ¦Прааналiзаваць ¦Галоўнае ўпраўленне ¦II кв. ¦У межах ¦
¦ ¦якасць падрыхтоўкi ¦сацыяльнай i ¦1999 г. ¦выдзеленых¦
¦ ¦спецыялiстаў у ¦выхаваўчай работы, ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦дзяржаўных ВНУ, у ¦Галоўнае ўпраўленне ¦ ¦ ¦
¦ ¦тым лiку на ¦вышэйшай адукацыi ¦ ¦ ¦
¦ ¦камерцыйнай аснове, ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦а таксама i ў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦недзяржаўных па ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦спецыяльнасцях ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦"Псiхалогiя" i ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦"Практычная ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦псiхалогiя" ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦11 ¦Прааналiзаваць ¦Галоўнае ўпраўленне ¦I кв. ¦У межах ¦
¦ ¦якасць ¦сацыяльнай выхаваўчай ¦2000 г. ¦выдзеленых¦
¦ ¦перападрыхтоўкi ¦работы, аддзел ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦псiхолагаў, ¦павышэння ¦ ¦ ¦
¦ ¦сацыяльных ¦квалiфiкацыi i ¦ ¦ ¦
¦ ¦педагогаў, ¦перападрыхтоўкi ¦ ¦ ¦
¦ ¦педагогаў- ¦спецыялiстаў ¦ ¦ ¦
¦ ¦арганiзатараў у ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦навучальных ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦установах ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦(падраздзяленнях) ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦павышэння ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦квалiфiкацыi i ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦перападрыхтоўкi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦кадраў розных форм ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦уласнасцi ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦12 ¦Працягваць работу па¦Упраўленнi i аддзелы ¦1998 - 2000¦У межах ¦
¦ ¦ўмацаваннi саставу ¦адукацыi, упраўленне ¦гг. ¦выдзеленых¦
¦ ¦педагагiчных кадраў ¦па рабоце з кадрамi i ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦усiх спецыяльнасцей ¦прававым забеспячэннi,¦ ¦ ¦
¦ ¦з лiку выпускнiкоў ¦Галоўнае ўпраўленне ¦ ¦ ¦
¦ ¦вышэйшых, сярэднiх ¦вышэйшай адукацыi, ¦ ¦ ¦
¦ ¦спецыяльных ¦аддзел па праблемах ¦ ¦ ¦
¦ ¦навучальных устаноў,¦вынiкаў катастрофы на ¦ ¦ ¦
¦ ¦ахопу завочнай ¦ЧАЭС ¦ ¦ ¦
¦ ¦формай навучання ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦настаўнiкаў, якiя ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦маюць сярэднюю, ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦сярэднюю спецыяльную¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦адукацыю. ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦Забяспечыць замену ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦настаўнiкаў, якiя не¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦маюць педагагiчнай ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦адукацыi i не ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦навучаюцца завочна, ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦спецыялiстамi з ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦адпаведнай адукацыяй¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦ III. Падрыхтоўка навукова-педагагiчных кадраў ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦1 ¦Удасканалiць ¦Упраўленне ¦1998 - 2000¦У межах ¦
¦ ¦падрыхтоўку ¦падрыхтоўкi навуковых ¦гг. ¦выдзеленых¦
¦ ¦навукова- ¦кадраў i каардынацыi ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦педагагiчных i ¦навуковых ¦ ¦ ¦
¦ ¦навуковых кадраў на ¦даследаванняў, ВНУ ¦ ¦ ¦
¦ ¦базе аспiрантуры i ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦дактарантуры ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦вышэйшых навучальных¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦устаноў ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦2 ¦Ажыццявiць ¦Акадэмiя ¦1998 - 2002¦У межах ¦
¦ ¦падрыхтоўку ¦паслядыпломнай ¦гг. ¦выдзеленых¦
¦ ¦навукова- ¦адукацыi ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦педагагiчных кадраў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦вышэйшай ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦квалiфiкацыi праз ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦Акадэмiю ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦паслядыпломнай ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦адукацыi для ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦рэгiёнаў рэспублiкi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦з улiкам ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦назапашанага вопыту ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ў гэтым накiрунку ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦патрэбнасцей ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦рэгiёнаў ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦3 ¦Забяспечыць ¦Упраўленне па рабоце ¦1998 - 2000¦У межах ¦
¦ ¦вышэйшыя, сярэднiя ¦з кадрамi i прававым ¦гг. ¦выдзеленых¦
¦ ¦спецыяльныя i ¦забеспячэннi, ВНУ ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦навучальныя ўстановы¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦новага тыпу ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦кiраўнiкамi, ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦навукова- ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦педагагiчнымi i ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦выкладчыцкiмi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦кадрамi з высокай ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦прафесiйнай, ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦псiхолага- ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦педагагiчнай i ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦метадычнай ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦падрыхтоўкай ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦4 ¦Прыняць дадатковыя ¦Упраўленне ¦1998 - 2000¦У межах ¦
¦ ¦меры па эфектыўным ¦падрыхтоўкi навуковых ¦гг. ¦выдзеленых¦
¦ ¦укараненнi ў ¦кадраў i каардынацыi ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦практыку работы ¦навуковых ¦ ¦ ¦
¦ ¦навучальных устаноў ¦даследаванняў ¦ ¦ ¦
¦ ¦дасягненняў айчыннай¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦i замежнай ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦псiхолага- ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦педагагiчнай навукi,¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦удасканальваць ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦методыку ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦эксперыментальнай ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦работы, звярнуўшы ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦асаблiвую ўвагу на ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦распрацоўку праблем,¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦вызначаных рэформай ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦агульнаадукацыйнай ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦школы ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦5 ¦Забяспечыць ¦Аддзел павышэння ¦1998 - 2000¦У межах ¦
¦ ¦пастаяннае i ¦квалiфiкацыi i ¦гг. ¦выдзеленых¦
¦ ¦планамернае ¦перападрыхтоўкi ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦павышэнне ¦спецыялiстаў, ВНУ, ¦ ¦ ¦
¦ ¦квалiфiкацыi ¦ССНУ ¦ ¦ ¦
¦ ¦выкладчыцкiх кадраў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ВНУ i ССНУ. ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦Павышэнне ix ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦квалiфiкацыi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ажыццяўляць праз ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦IПК, ФПК, а таксама ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦шляхам стажыроўкi на¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦базе вядучых ВНУ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦рэспублiкi i за яе ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦межамi ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦ IV. Навукова-метадычнае забеспячэнне павышэння квалiфiкацыi ¦
¦ i перападрыхтоўкi кадраў ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦1 ¦Распрацаваць i ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦зацвердзiць у ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦вызначаным парадку ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ведамасныя ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦нарматыўныя ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦дакументы: ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦ ¦- Аб сiстэме ¦Аддзел павышэння ¦I кв. ¦У межах ¦
¦ ¦кiравання ¦квалiфiкацыi i ¦1998 г. ¦выдзеленых¦
¦ ¦прафесiйным ростам, ¦перападрыхтоўкi ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦ацэнцы дзейнасцi i ¦спецыялiстаў, ¦ ¦ ¦
¦ ¦якасцi работы ¦Акадэмiя ¦ ¦ ¦
¦ ¦кiраўнiкоў i ¦паслядыпломнай ¦ ¦ ¦
¦ ¦спецыялiстаў ¦адукацыi ¦ ¦ ¦
¦ ¦адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦ ¦- Аб метадычнай ¦Аддзел павышэння ¦II кв. ¦У межах ¦
¦ ¦рабоце ў сiстэме ¦квалiфiкацыi i ¦1998 г. ¦выдзеленых¦
¦ ¦адукацыi (на ¦перападрыхтоўкi ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦рэспублiканскiм, ¦спецыялiстаў, ¦ ¦ ¦
¦ ¦раённым, гарадскiм ¦упраўленнi адукацыi ¦ ¦ ¦
¦ ¦узроўнях, на ўзроўнi¦абласнога (Мiнскага ¦ ¦ ¦
¦ ¦адукацыйных устаноў)¦гарадскога) ¦ ¦ ¦
¦ ¦i пералiку службовых¦выканкамаў ¦ ¦ ¦
¦ ¦абавязкаў, ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦рознаўзроўневых ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦квалiфiкацыйных ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦патрабаваннях да ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦метадыстаў IПК, РМК,¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ГМЦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦ ¦- Аб адзiных нормах ¦Аддзел павышэння ¦II кв. ¦У межах ¦
¦ ¦часу па ўлiку ¦квалiфiкацыi i ¦1998 г. ¦выдзеленых¦
¦ ¦вучэбнай, ¦перападрыхтоўкi ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦метадычнай, ¦спецыялiстаў, ¦ ¦ ¦
¦ ¦навуковай i iншых ¦Акадэмiя ¦ ¦ ¦
¦ ¦вiдаў работ ¦паслядыпломнай ¦ ¦ ¦
¦ ¦прафесарска- ¦адукацыi ¦ ¦ ¦
¦ ¦выкладчыцкага ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦саставу ў сiстэме ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦павышэння ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦квалiфiкацыi i ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦перападрыхтоўкi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦кадраў ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦3 ¦Ажыццявiць у рамках ¦Галоўнае ўпраўленне ¦I кв. ¦У межах ¦
¦ ¦мэтавай праграмы ¦агульнай сярэдняй ¦2000 г. ¦выдзеленых¦
¦ ¦"Пачатковая школа" ¦адукацыi, Акадэмiя ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦сумесна з абласнымi ¦паслядыпломнай ¦ ¦ ¦
¦ ¦навучальнымi ¦адукацыi ¦ ¦ ¦
¦ ¦ўстановамi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦паслядыпломнай ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦арганiзацыйную i ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦навукова-метадычную ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦работу па ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦апераджальнай ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦падрыхтоўцы ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦метадыстаў, ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦кiраўнiкоў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦метадычных ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦аб'яднанняў, школ i ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦дзiцячых дашкольных ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦устаноў, настаўнiкаў¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦пачатковых класаў, ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦практычных ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦псiхолагаў, ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦выхавальнiкаў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦дзiцячых дашкольных ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦устаноў ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦4 ¦Перайсцi на новую ¦Аддзел павышэння ¦I кв. ¦У межах ¦
¦ ¦сiстэму планавання ¦квалiфiкацыi i ¦1998 г. ¦выдзеленых¦
¦ ¦кантынгенту слухачоў¦перападрыхтоўкi ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦з мэтай ¦спецыялiстаў, ¦ ¦ ¦
¦ ¦максiмальнага ¦Акадэмiя ¦ ¦ ¦
¦ ¦забеспячэння ¦паслядыпломнай ¦ ¦ ¦
¦ ¦патрабаванняў галiны¦адукацыi ¦ ¦ ¦
¦ ¦ў своечасовым i ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦якасным павышэннi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦квалiфiкацыi. З ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦гэтай мэтай ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦абагульнiць банк ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦даных па колькасцi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦педагагiчных кадраў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦у разрэзе службовых ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦катэгорый i iх ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦размеркаваннi па ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦адпаведных ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦навучальных ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦установах ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦паслядыпломнай ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦5 ¦Забяспечыць мэтавае ¦Акадэмiя ¦1998 - 2002¦У межах ¦
¦ ¦навучанне ¦паслядыпломнай ¦гг. ¦выдзеленых¦
¦ ¦супрацоўнiкаў ¦адукацыi ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦абласных IПК i IУН ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦па праблеме ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦"Кiраванне развiццём¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦сiстэмы павышэння ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦квалiфiкацыi", ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦выкарыстоўваючы ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦гiбкую сiстэму ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦блока-модульных ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦комплексаў ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦ V. Падбор, расстаноўка i работа з кiруючымi кадрамi ўстаноў адукацыi ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦1 ¦Ажыццяўляць ¦Упраўленне па рабоце ¦1998 - 2000¦У межах ¦
¦ ¦планамерны падбор i ¦з кадрамi i прававым ¦гг. ¦выдзеленых¦
¦ ¦расстаноўку кадраў, ¦забеспячэннi, ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦забяспечыць iх ¦упраўленнi адукацыi ¦ ¦ ¦
¦ ¦стабiльнасць i разам¦аблвыканкамаў ¦ ¦ ¦
¦ ¦з тым пастаяннае ¦(Мiнскага ¦ ¦ ¦
¦ ¦аднаўленне з лiку ¦гарвыканкама), ВНУ i ¦ ¦ ¦
¦ ¦высокаквалiфiкаваных¦ССНУ, IПК, IУН ¦ ¦ ¦
¦ ¦работнiкаў ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦2 ¦Падрыхтаваць ¦Упраўленне па рабоце ¦III кв. ¦У межах ¦
¦ ¦рэкамендацыi органам¦з кадрамi i прававым ¦1998 г. ¦выдзеленых¦
¦ ¦адукацыi па падбору ¦забеспячэннi, ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦i расстаноўцы ¦Акадэмiя ¦ ¦ ¦
¦ ¦кiруючых кадраў ¦паслядыпломнай ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦адукацыi ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦3 ¦Прааналiзаваць ¦Упраўленне па рабоце ¦I кв. ¦У межах ¦
¦ ¦адукацыйны ўзровень ¦з кадрамi i прававым ¦1999 г. ¦выдзеленых¦
¦ ¦кiраўнiкоў устаноў ¦забеспячэннi, ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦сiстэмы адукацыi i ¦упраўленнi адукацыi ¦ ¦ ¦
¦ ¦ажыццявiць ¦аблвыканкамаў ¦ ¦ ¦
¦ ¦арганiзацыйна- ¦(Мiнскага ¦ ¦ ¦
¦ ¦практычныя меры па ¦гарвыканкама) ¦ ¦ ¦
¦ ¦замене кiраўнiкоў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦устаноў, якiя не ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦маюць вышэйшай ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦4 ¦Ажыццявiць мэтавае ¦Упраўленнi адукацыi, ¦1998 - 2000¦У межах ¦
¦ ¦навучанне кiруючых ¦Акадэмiя ¦гг. ¦выдзеленых¦
¦ ¦кадраў (дырэктараў ¦паслядыпломнай ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦устаноў адукацыi, iх¦адукацыi, IПК, IУН ¦ ¦ ¦
¦ ¦намеснiкаў, ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦арганiзатараў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦адукацыi) па ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦праблеме ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦"Удасканаленне ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦кiраўнiцтва агульна-¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦адукацыйнай школай ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ва ўмовах яе ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦рэфармавання" ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦5 ¦Пры назначэннi на ¦Упраўленнi адукацыi ¦1998 - 2002¦У межах ¦
¦ ¦пасады дырэктараў i ¦аблвыканкамаў, ¦гг. ¦выдзеленых¦
¦ ¦iх намеснiкаў ¦Мiнскага гарвыканкама ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦пазбягаць ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦аднапрофiльнасцi iх ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦базавай адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦6 ¦Прааналiзаваць ¦Упраўленне па рабоце ¦IV кв. ¦У межах ¦
¦ ¦фактычны стан ¦з кадрамi i прававым ¦1998 г. ¦выдзеленых¦
¦ ¦кадравага патэнцыялу¦забеспячэннi, ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦ўсiх узроўняў i ў ¦упраўленнi адукацыi ¦ ¦ ¦
¦ ¦адпаведнасцi з ¦аблвыканкамаў, ¦ ¦ ¦
¦ ¦сучаснымi ¦Мiнскага гарвыканкама ¦ ¦ ¦
¦ ¦патрабаваннямi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦своечасова ўносiць ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦змяненнi ў змест i ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦арганiзацыю работы з¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦рэзервам кiраўнiцкiх¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦кадраў, удзялiць ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦асаблiвую ўвагу ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦стварэнню ўмоў для ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦прафесiйнага росту i¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦вылучэння ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦перспектыўных ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦спецыялiстаў ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦7 ¦Ажыццяўляць ¦Упраўленне па рабоце ¦1998 - 2002¦У межах ¦
¦ ¦штогадовую ¦з кадрамi i прававым ¦гг. ¦выдзеленых¦
¦ ¦падрыхтоўку рэзерва ¦забеспячэннi, ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦кiраўнiцкiх кадраў у¦упраўленнi адукацыi, ¦ ¦ ¦
¦ ¦рэспублiканскiх ¦Акадэмiя ¦ ¦ ¦
¦ ¦навучальных ¦паслядыпломнай ¦ ¦ ¦
¦ ¦установах ¦адукацыi, IУН ¦ ¦ ¦
¦ ¦паслядыпломнай ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦адукацыi. Палепшыць ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦адбор, павысiць ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦патрабаваннi да ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦асоб, якiх ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦накiроўваюць на ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦на вучобу. Выключыць¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦практыку назначэння ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦на кiруючыя пасады ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦работнiкаў, якiя не ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦прайшлi навучання ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦8 ¦Пастаянна ¦Упраўленнi i аддзелы ¦1998 - 2002¦У межах ¦
¦ ¦ажыццяўляць меры, ¦Мiнiстэрства, Акадэмiя¦гг. ¦выдзеленых¦
¦ ¦якiя садзейнiчаюць ¦паслядыпломнай ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦павышэнню аўтарытэту¦адукацыi, упраўленнi ¦ ¦ ¦
¦ ¦настаўнiка, прэстыжу¦адукацыi ¦ ¦ ¦
¦ ¦яго працы i ¦аблвыканкамаў, ¦ ¦ ¦
¦ ¦прафесii. Праводзiць¦Мiнскага гарвыканкама ¦ ¦ ¦
¦ ¦конкурсы "Настаўнiк ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦года", умела ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦выкарыстоўваць меры ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦заахвочвання, ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦узнагароды, шырока ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦прапагандзiраваць ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦вопыт майстроў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦педагагiчнай працы ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦праз мясцовыя сродкi¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦масавай iнфармацыi, ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦радыё i тэлебачанне,¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦прыцягваючы ўвагу ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦грамадскасцi да ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦рашэння задач, якiя ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦стаяць перад школай ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦9 ¦Пры падборы кадраў ¦Упраўленнi i аддзелы ¦1998 - 2002¦У межах ¦
¦ ¦для ўстаноў ¦мiнiстэрства, ¦гг. ¦выдзеленых¦
¦ ¦адукацыi раённага i ¦упраўленнi адукацыi ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦абласнога звенняў ¦аблвыканкамаў, ¦ ¦ ¦
¦ ¦строга ¦Мiнскага гарвыканкама ¦ ¦ ¦
¦ ¦прытрымлiвацца ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦нарматыўных ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦дакументаў аб ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦назначэннi на работу¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦лепшых настаўнiкаў i¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦кiраўнiкоў з ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦адпаведнай адукацыяй¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦i педагагiчным ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦стажам. Прымаць меры¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦па своечасовым ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦абнаўленнi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦калектываў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦упраўленняў i ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦аддзелаў адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦аблгаррайвыканкамаў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦i падведамных iм ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦устаноў ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦10 ¦Увесцi практыку ¦Упраўленнi i аддзелы ¦1998 - 2002¦У межах ¦
¦ ¦нядзельнай ¦мiнiстэрства, ¦гг. ¦выдзеленых¦
¦ ¦стажыроўкi ў апараце¦упраўленнi адукацыi ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦Мiнiстэрства ¦аблвыканкамаў, ¦ ¦ ¦
¦ ¦адукацыi ¦Мiнскага гарвыканкама ¦ ¦ ¦
¦ ¦новапрызначаемых ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦загадчыкаў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦гарадскiмi, раённымi¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ўпраўленнямi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦адукацыi. ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦Рэкамендаваць ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦абласным, Мiнскаму ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦гарадскому ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ўпраўленням адукацыi¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦праводзiць ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦аналагiчную работу з¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦кiруючымi кадрамi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦рэгiёнаў, якiя ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦толькi прызначаны ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦ Арганiзацыйна-упраўленчае забеспячэнне ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦1 ¦Стварыць з мэтай ¦Рэспублiканскiя i ¦1998 - 1999¦У межах ¦
¦ ¦iнфарматызацыi ¦абласныя вучэбныя ¦гг. ¦выдзеленых¦
¦ ¦сiстэмы ¦ўстановы ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦паслядыпломнай ¦паслядыпломнай ¦ ¦ ¦
¦ ¦адукацыi сетку ¦адукацыi ¦ ¦ ¦
¦ ¦тэлекамунiкацыйнай i¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦электроннай пошты ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦для аператыўнага ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦абмену навуковай, ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦метадычнай, вучэбнай¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦i статыстычнай ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦iнфармацыяй ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦2 ¦Забяспечыць ¦Аддзел па праблемах ¦1998 - 2002¦У межах ¦
¦ ¦рэалiзацыю ¦вынiкаў катастрофы на ¦гг. ¦выдзеленых¦
¦ ¦Прэзiдэнцкай ¦Чарнобыльскай АЭС, ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦праграмы "Дзецi ¦упраўленнi адукацыi ¦ ¦ ¦
¦ ¦Чарнобыля" ў частцы ¦аблвыканкамаў, ¦ ¦ ¦
¦ ¦будаўнiцтва ¦Мiнскага гарвыканкама ¦ ¦ ¦
¦ ¦службовага жылля для¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦педагогаў, якiя ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦працуюць у раёнах, ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦пацярпеўшых ад ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦аварыi на ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦Чарнобыльскай АЭС ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦3 ¦Дапрацаваць ¦Аддзел па праблемах ¦1998 г. ¦У межах ¦
¦ ¦Палажэнне i выйсцi з¦вынiкаў катастрофы на ¦ ¦выдзеленых¦
¦ ¦прапановай у Савет ¦Чарнобыльскай АЭС, ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦Мiнiстраў Рэспублiкi¦упраўленне па рабоце ¦ ¦ ¦
¦ ¦Беларусь "Аб ¦з кадрамi i прававым ¦ ¦ ¦
¦ ¦увядзеннi ¦забеспячэннi ¦ ¦ ¦
¦ ¦кантрактнай сiстэмы ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦найму на работу ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦педагагiчных ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦работнiкаў" ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦4 ¦Стварыць банкi даных¦Акадэмiя ¦III кв. ¦У межах ¦
¦ ¦аб лепшым ¦паслядыпломнай ¦1999 г. ¦выдзеленых¦
¦ ¦педагагiчным вопыце ¦адукацыi, упраўленнi ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦i выкарыстаннi новых¦адукацыi ¦ ¦ ¦
¦ ¦тэхналогiй у ¦аблвыканкамаў i ¦ ¦ ¦
¦ ¦навучальна- ¦Мiнскага гарвыканкама ¦ ¦ ¦
¦ ¦выхаваўчым працэсе ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------+----------------------+-----------+----------+
¦5 ¦Арганiзаваць работу ¦Галоўнае ўпраўленне ¦1998 - 2002¦ ¦
¦ ¦цэнтраў ¦вышэйшай адукацыi, ¦гг. ¦ ¦
¦ ¦даiнстытуцкай ¦аддзел па праблемах ¦ ¦ ¦
¦ ¦падрыхтоўкi ¦вынiкаў катастрофы на ¦ ¦ ¦
¦ ¦навучэнскай моладзi ¦Чарнобыльскай АЭС ¦ ¦ ¦
¦ ¦ў раёнах, якiя ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦пацярпелi ад ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦катастрофы на ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦Чарнобыльскай АЭС, i¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ўзяць iх работу пад ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦кантроль ¦ ¦ ¦ ¦
¦---+--------------------+----------------------+-----------+-----------
|