Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1987
ЗАГАДВАЮ:
Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб парадку тарыфiкацыi артыстычнага i мастацкага персаналу дзяржаўных тэатральна-вiдовiшчных прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў Рэспублiкi Беларусь.
Мiнiстр А.У.САСНОЎСКI
ЗАЦВЕРДЖАНА
загад
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
28.10.1998 N 374
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ПАРАДКУ ТАРЫФIКАЦЫI АРТЫСТЫЧНАГА I МАСТАЦКАГА
ПЕРСАНАЛУ ДЗЯРЖАЎНЫХ ТЭАТРАЛЬНА-ВIДОВIШЧНЫХ
ПРАДПРЫЕМСТВАЎ, АРГАНIЗАЦЫЙ I ЎСТАНОЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Агульныя палажэннi
1. Тарыфiкацыя творчых работнiкаў усiх катэгорый артыстычнага i мастацкага персаналу дзяржаўных тэатральна-вiдовiшчных прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў (далей - арганiзацый) праводзiцца з мэтай забеспячэння далейшага павышэння ўзроўню iх прафесiйнага майстэрства, вызначэння iх творчых магчымасцей, стымулявання творчай актыўнасцi.
2. Тарыфiкацыя праводзiцца на аснове ацэнкi прафесiйнай квалiфiкацыi, выканаўчага майстэрства i сцэнiчных даных кожнага творчага работнiка ва ўсiх выпадках, калi для гэтага ўзнiкае падстава.
Перавод творчага работнiка ў больш высокую катэгорыю праводзiцца пры ўмове творчага росту работнiка.
Калi ж творчы работнiк часткова страцiў свае папярэднiя творчыя i сцэнiчныя даныя, на падставе рашэння мастацкага савета арганiзацыi ен можа быць пераведзены ў нiжэйшую катэгорыю.
3. Маладым спецыялiстам, выпускнiкам вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў мастацтва пры залiчэннi на працу ўстанаўлiваецца другая катэгорыя, у асобных выпадках на падставе рашэння мастацкага савета - першая катэгорыя.
Тарыфiкацыя маладых спецыялiстаў праводзiцца дырэктарам арганiзацыi на падставе заключэння мастацкага савета пасля года працы.
4. Выканаўцам, якiя не маюць вышэйшай цi сярэдняй спецыяльнай адукацыi i якiя пачынаюць працоўную дзейнасць у арганiзацыi, у асобных выпадках можа ўстанаўлiвацца другая катэгорыя.
5. Дырэктар арганiзацыi нясе персанальную адказнасць за правiльнасць тарыфiкацыi.
Парадак тарыфiкацыi
6. Разгляд пытанняў аб аднясеннi артыстычнага i мастацкага персаналу арганiзацыi да катэгорый: вядучы майстар сцэны, артыст вышэйшай, першай i другой тарыфнай катэгорый - праводзiцца мастацкiм саветам арганiзацыi.
7. Прадстаўленыя ў мастацкi савет арганiзацыi матэрыялы павiнны змяшчаць у сабе падрабязную творчую характарыстыку, асноўныя анкетныя даныя творчага работнiка, спшс сыграных роляў (партый) i спiс пастаўленых спектакляў (канцэртных праграм, нумароў) за апошнi год.
Творчыя характарыстыкi, анкетныя даныя i iншыя матэрыялы, якiя характарызуюць дзейнасць творчага работнiка, рыхтуюцца мастацкiм кiраўнiком i аддзелам кадраў арганiзацыi альбо адказнай асобай, прызначанай дырэктарам арганiзацыi.
Аддзел кадраў альбо адказная асоба павiнны азнаемiць творчага работнiка з матэрыяламi, падрыхтаванымi да яго тарыфiкацыi, не пазней чым за тыдзень да пасяджэння мастацкага савета па пытанню тарыфiкацыi.
У неабходных выпадках мастацкi савет знаемiцца з творчымi данымi i квалiфiкацыяй работнiка метадам прагляду асобных спектакляў, канцэртных праграм i рэпетыцый, а пры неабходнасцi - метадам гутаркi з iм.
8. Творчы работнiк мае права прысутнiчаць на пасяджэннi мастацкага савета, калi пытанне тычыцца яго тарыфiкацыi.
9. Мастацкi савет арганiзацыi прымае рашэнне простай большасцю галасоў. Пры разглядзе матэрыялаў аб тарыфiкацыi ў галасаваннi павiнна ўдзельнiчаць не менш 2/3 з членаў мастацкага савета.
10. Рашэнне мастацкага савета тарыфiкацый ўступае ў сiлу пасля яго зацвярджэння дырэктарам арганiзацыi.
Дырэктар арганiзацыi ў тыдневы тэрмiн выдае загад аб устанаўленнi творчаму работнiку катэгорыi з унясеннем адпаведных змяненняў у штатны расклад.
11. У тым выпадку, калi творчы работнiк не згодны з прынятым рашэннем, ен мае права паўторна звярнуцца ў мастацкi савет арганiзацыi. Паўторнае рашэнне з'яўляецца канчатковым.
12. Пасяджэнне мастацкага савета арганiзацыi афармляецца пратаколам, якi разам з матэрыяламi аб устанаўленнi цi змяненнi тарыфных катэгорый належыць захоўванню ў арганiзацыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
13. Дырэктар арганiзацыi па просьбе работнiка павiнен выдаць яму выпiску з выданага загаду аб устанаўленнi катэгорыi.
14. Устаноўленая творчаму работнiку катэгорыя сапраўдна толькi на час работы яго ў данай арганiзацыi i можа змяняцца ва ўстаноўленым парадку.
|