Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 25.01.1999 N 30 "Аб зацвярджэннi Тыпавога палажэння аб вучэбнай гаспадарцы прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы сельскагаспадарчай вытворчасцi"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 5 февраля 1999 г. N 8/55







У мэтах удасканалення нарматыўнага рэгулявання дзейнасцi прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Тыпавое палажэнне аб вучэбнай гаспадарцы прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы сельскагаспадарчай вытворчасцi, узгодненае з Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам працы, Мiнiстэрствам сельскай гаспадаркi i харчавання (дадаецца).

2. Упраўленню прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi (Ганчар Э.М.):

2.1. прадставiць Тыпавое палажэнне аб вучэбнай гаспадарцы прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы сельскагаспадарчай вытворчасцi ў Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь для прававога заключэння;

2.2. у нядзельны тэрмiн пасля ўключэння Тыпавога палажэння аб вучэбнай гаспадарцы прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы сельскагаспадарчай вытворчасцi ў Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь давесцi яго да ўпраўленняў адукацыi аблвыканкамаў.

3. Упраўленням адукацыi аблвыканкамаў забяспечыць названым нарматыўным дакументам падведамасныя прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы для выкарыстання яго пры арганiзацыi вучэбна-вытворчага працэсу.

4. Кантроль за выкананнем загаду ўскласцi на намеснiка Мiнiстра Iванова Б.В.



Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ













УЗГОДНЕНА                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
Намеснiк Мiнiстра працы                        Загад
Рэспублiкi Беларусь                            Мiнiстэрства адукацыi
А.П.Колас                                      Рэспублiкi Беларусь
29.10.1998                                     25.01.1999 N 30


УЗГОДНЕНА                                      УЗГОДНЕНА
Намеснiк                                       Намеснiк
Мiнiстра сельскай                              Мiнiстра фiнансаў
гаспадаркi i харчавання                        Рэспублiкi Беларусь
Рэспублiкi Беларусь                            I.I.Заяш
А.М.Рубанiк                                    17.12.1998
29.10.1998


ТЫПАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ

АБ ВУЧЭБНАЙ ГАСПАДАРЦЫ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ

НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ ВЫТВОРЧАСЦI



1. Агульныя палажэннi



1.1. Дадзенае Тыпавое палажэнне распаўсюджваецца на ўсе прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы сельскагаспадарчай вытворчасцi Рэспублiкi Беларусь, якiя вядуць падрыхтоўку квалiфiкаваных рабочых кадраў для прадпрыемстваў i арганiзацый аграпрамысловага комплексу незалежна ад форм уласнасцi.

1.2. Вучэбная гаспадарка прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы сельскагаспадарчай вытворчасцi (далей - вучгас) з'яўляецца структурным падраздзяленнем прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы i служыць асноўнай базай вытворчага навучання навучэнцаў.

1.3. Памеры i структура вучгаса вызначаюцца ў адпаведнасцi з дзеючымi нарматывамi з улiкам вучэбных спецыяльнасцей i квалiфiкацый, па якiх вядзецца падрыхтоўка рабочых у прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установе, i сярэднегадавой колькасцi навучэнцаў.

Зямельныя ўгоддзi, вучэбныя i вытворчыя аб'екты, неабходныя для максiмальнага выканання навучэнцамi праграм вытворчага навучання, знаходзяцца на балансе прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы.

1.4. У мэтах стварэння больш эфектыўных умоў для правядзення вучэбна-вытворчай дзейнасцi i выканання вучэбных планаў i праграм зямельныя ўчасткi новым вучгасам выдзяляюцца, як правiла, на ўгоддзях, якiя прымыкаюць да прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў або знаходзяцца на мiнiмальнай адлегласцi ад iх.



2. Асноўныя задачы вучгаса



Асноўнымi задачамi вучгаса з'яўляюцца:

2.1. Забеспячэнне ўмоў для якаснага выканання праграм вытворчага навучання навучэнцаў.

2.2. Стварэнне ўмоў для правядзення вопытнiцкай работы з навучэнцамi, укаранення новых тэхналогiй вытворчасцi экалагiчна чыстай сельскагаспадарчай прадукцыi.

2.3. Фармiраванне ў працэсе вытворчага навучання свядомых адносiн да працы i матэрыяльных каштоўнасцей, навыкаў кiравання, руплiвага i культурнага гаспадарання, умення эфектыўнага выкарыстання сельскагаспадарчай тэхнiкi.

2.4. Атрыманне ў працэсе вытворчага навучання сельскагаспадарчай прадукцыi высокай якасцi.



3. Арганiзацыя вучэбна-вытворчай i фiнансавай дзейнасцi



3.1. Вучэбна-вытворчая дзейнасць вучгаса будуецца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi вучэбных планаў i праграм з улiкам забеспячэння ўмоў для вытворчага навучання навучэнцаў i атрымання сельскагаспадарчай прадукцыi.

3.2. Вучгас забяспечваецца насеннем, пасадачным матэрыялам, племянным маладняком, камбiкармамi, мiнеральнымi ўдабрэннямi i сродкамi аховы раслiн, тарфакрошкай, гаруча-змазачнымi, будаўнiчымi i iншымi матэрыяламi, тэхнiкай, абсталяваннем, запаснымi часткамi, навуковым, вытворча-тэхнiчным, агранамiчным, ветэрынарным i iншымi вiдамi абслугоўвання мясцовымi сельскагаспадарчымi арганiзацыямi або iншымi арганiзацыямi i прадпрыемствамi, адказнымi за забеспячэнне канкрэтнымi вiдамi прадукцыi цi паслуг на роўных умовах з калгасамi, саўгасамi i iншымi прадпрыемствамi аграпрамысловага комплексу. Матэрыяльна-тэхнiчныя рэсурсы цi паслугi можна набываць ад юрыдычных i фiзiчных асоб.

На вучгас распаўсюджваюцца ўсе меры падтрымкi, якiя ажыццяўляюцца дзяржавай для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi.

3.3. Асноўны аб'ём работ у вучгасе выконваецца навучэнцамi ў ходзе вытворчага навучання. Акрамя таго, у вучгасе працуюць штатныя работнiкi. Для забеспячэння якаснага выканання механiзаваных работ у вучгасе навучэнцы напярэдаднi праходзяць навучанне ваджэнню трактароў, камплектаванню машынна-трактарных агрэгатаў i выкананню асобных элементаў тэхналогii вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi.

Навучанне выкананню сельскагаспадарчых работ ажыццяўляецца ў складзе групы, звяна або ў iндывiдуальным парадку.

Працягласць рабочага дня навучэнцаў у перыяд вытворчага навучання ў вучгасе вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб працы, вучэбнымi планамi i праграмамi, а таксама дзеючымi нарматыўнымi дакументамi па арганiзацыi вытворчага навучання.

3.4. Затраты вучгаса, якiя неабходны для стварэння ўмоў i арганiзацыi вытворчага навучання навучэнцаў, функцыянавання вучэбных аб'ектаў, уключаюцца ў каштарыс пазабюджэтных сродкаў, якiя атрымоўваюцца ў вынiку ўласнай пазабюджэтнай дзейнасцi. Пры перавышэннi расходаў вучгаса над даходамi на суму перавышэння прадугледжваецца выдзяленне бюджэтных сродкаў.

Вучэбныя трактары, аўтамабiлi, сельскагаспадарчыя машыны, абсталяванне, iнвентар, якiя выкарыстоўваюцца ў вучгасе, знаходзяцца на балансе прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы.

3.5. Дзяржзаказ вучгасу на рэалiзацыю сельскагаспадарчай прадукцыi не ўстанаўлiваецца.

Сельскагаспадарчая прадукцыя, якая вырабляецца ў вучгасе, накiроўваецца на наступныя мэты:

- утварэнне насеннага, фуражнага i страхавога фондаў у неабходных аб'ёмах;

- грамадскае харчаванне навучэнцаў, а таксама продаж малака, мяса i iншых прадуктаў работнiкам вучылiшча i вучгаса;

- продаж мяса, малака i iншых прадуктаў дзяржаўным i iншым арганiзацыям па дагаворных цэнах.

Частка сельскагаспадарчай прадукцыi, якая вырабляецца ў вучгасе, можа накiроўвацца па сабекошце на грамадскае харчаванне навучэнцаў, продаж работнiкам прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы i вучгаса.

3.6. Асноўнымi паказчыкамi дзейнасцi вучгаса з'яўляюцца адпаведнасць яго вучэбнай базы i вучэбна-вытворчай дзейнасцi патрабаванням прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых кадраў, а таксама памер перавышэння даходаў над расходамi.

Сродкi, якiя застаюцца пасля аплаты адпаведных падаткаў i адлiкаў ад сумы перавышэння даходоў над расходамi, выкарыстоўваюцца па ўзгадненню з упраўленнямi адукацыi на пашырэнне i ўмацаванне вучэбна-вытворчай базы, паляпшэнне культурна-бытавога абслугоўвання навучэнцаў i работнiкаў, а таксама на заахвочванне работнiкаў прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы i вучгаса.

3.7. Прафесiянальна-тэхнiчная навучальная ўстанова i яе вучгас забяспечваюць бесперапыннасць вытворчага працэсу распрацоўкай дзейснай сiстэмы планавання i арганiзацыi вытворчага навучання з улiкам патрабаванняў вучэбна-праграмнай дакументацыi i вытворчых працэсаў, арганiзацыяй работы штатных работнiкаў i работнiкаў прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы i навучэнцаў у свабодны ад вучобы час у адпаведнасцi з заканадаўствам аб працы Рэспублiкi Беларусь.

3.8. Штатны расклад работнiкаў вучгаса зацвярджаецца дырэктарам прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы ў адпаведнасцi з дзеючымi нарматыўнымi актамi, патрабаваннямi вучэбнага працэсу i вытворчасцi.

3.9. Работы, якiя выконваюцца навучэнцамi ў час вытворчага навучання i вытворчай практыкi, аплачваюцца па дзеючых нормах, расцэнках, стаўках (акладах) з улiкам устаноўленых на прадпрыемствах каэфiцыентаў, даплат i надбавак да заработнай платы.

Навучэнцам выплачваецца не менш як 75 працэнтаў налiчаных сум. Плата навучэнцам за перавыкананне норм выпрацоўкi, прэмiй, а таксама за работу ў пазавучэбны час выплачваецца ў поўным памеры.

Праца навучэнцаў арганiзуецца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi правiл i норм аховы працы, тэхнiкi бяспекi i пажарабяспекi.

3.10. Аплата працы выкладчыкаў i майстроў вытворчага навучання прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы, iншых работнiкаў, якiя прымаюць удзел у сельскагаспадарчых работах у нерабочы час, праводзiцца за фактычна выкананы аб'ём работ.

3.11. Прэмiраванне работнiкаў вучгаса i прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы па вынiках вучэбна-вытворчай дзейнасцi вучгаса ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з палажэннем, зацверджаным дырэктарам навучальнай установы па ўзгадненню з прафсаюзным камiтэтам.

Памеры прэмiй дырэктарам прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў вызначаюць упраўленнi адукацыi аблвыканкамаў у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

3.12. Памер даплаты дырэктару, намеснiкам дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце, вытворчым навучаннi, гаспадарчай рабоце (загадчыку гаспадаркi), старшаму майстру за кiраўнiцтва вучгасам устанаўлiваецца ўпраўленнем адукацыi аблвыканкама за кошт сродкаў, якiя атрыманы вучгасам ад iх дзейнасцi.

3.13. Выкананне навучэнцамi i работнiкамi прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы не прадугледжаных патрабаваннямi вучэбна-праграмнай дакументацыi работ дазваляецца па рашэнню савета навучальнай установы.

3.14. Кiраўнiкi прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы i спецыялiсты вучгаса нясуць адказнасць за арганiзацыю i якасць вытворчага навучання, стварэнне неабходных умоў для выканання вучэбных планаў i праграм.

3.15. Прафесiянальна-тэхнiчная навучальная ўстанова ажыццяўляе пастаяннае ўдасканаленне гаспадарчага механiзма, кiравання, арганiзацыi i аплаты працы работнiкаў i навучэнцаў, тэхналогii вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi ў вучгасе з улiкам функцыянавання ва ўмовах рыначных адносiн i неабходнасцi фармiравання практычных навыкаў у будучых рабочых для працы ў гэтых умовах.

3.16. Прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установе сельскагаспадарчай вытворчасцi прадастаўляюцца крэдыты на льготных умовах у парадку, прадугледжаным заканадаўствам для прадпрыемстваў i арганiзацый аграпрамысловага комплексу.



4. Кiраўнiцтва вучгасам



4.1. Кiраванне вучгасам ажыццяўляе ўпраўляючы, якi непасрэдна падпарадкоўваецца дырэктару прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы.

Дырэктар прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы з'яўляецца распарадчыкам крэдытаў i мае права першага подпiсу ўсiх дакументаў, звязаных з фiнансава-гаспадарчай дзейнасцю вучгаса.

4.2. Прафесiянальна-тэхнiчная навучальная ўстанова вядзе аператыўны ўлiк вынiкаў гаспадарча-фiнансавай дзейнасцi вучгаса, складае перыядычную i гадавую бухгалтарскую i статыстычную справаздачнасць i прадстаўляе яе ўпраўленню адукацыi аблвыканкама i iншым органам ва ўстаноўленыя тэрмiны.

Вучгас карыстаецца пячаткай i штампам прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы, у склад якой ён уваходзiць, i можа мець асобны рахунак у банку.

4.3. З дня ўступлення ў сiлу дадзенага дакумента не прымяняецца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь Тыпавое палажэнне аб вучэбнай гаспадарцы сельскагаспадарчай прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы, зацверджанае загадам Дзяржкамiтэта СССР па прафтэхадукацыi 07.04.1982 N 46.









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList