Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пратакол памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб пунктах пропуску ад 17 снежня 1992 года" (Подписан в г.Киеве 12.03.1999)

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 7 июля 1999 г. N 3/16







--------------------------------

<*> Вступил в силу 10 апреля 1999 года.



Урад Рэспублiкi Беларусь i Кабiнет Мiнiстраў Украiны,

улiчваючы неабходнасць унясення змяненняў i дапаўненняў у Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб пунктах пропуску ад 17 снежня 1992 года,

кiруючыся нормамi мiжнароднага права,

iмкнучыся садзейнiчаць пашырэнню супрацоўнiцтва ў духу добрасуседства,

дамовiлiся аб наступным:

1. Унесцi наступныя змяненнi i дапаўненнi ў Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб пунктах пропуску ад 17 снежня 1992 года:

1.1. у артыкул 1:

пункт 1.1. дапоўнiць падпунктам "е" наступнага зместу:

"е) Iолча - Нiданчычы, грузавыя i пасажырскiя зносiны";

пункт 1.2 дапоўнiць падпунктамi "е", "ж", "з" наступнага зместу:

"е) Верхнi Церабежаў - Гарадзiшча, грузавыя i пасажырскiя зносiны;

ж) Новая Рудня - Выступовiчы, грузавыя i пасажырскiя зносiны;

з) Махро - Дольск, грузавыя i пасажырскiя зносiны";

1.2. у артыкул 2:

пункты "б" i "г" выключыць;

пункт "в" лiчыць пунктам "б";

дапоўнiць пунктам "в" наступнага зместу:

"в) Дзiвiн - Самары";

1.3. у артыкул 3:

пункт "б" выключыць;

пункт "в" лiчыць пунктам "б";

1.4. артыкул 6 перад словам "Адкрыццё" дапоўнiць словамi "Вызначэнне новых";

1.5. артыкул 9 лiчыць артыкулам 10;

1.6. дапоўнiць Пагадненне артыкулам 9 наступнага зместу:

"1. Пытаннi, якiя звязаны з выкананнем гэтага Пагаднення, будуць вырашацца шляхам правядзення кансультацый i перегавораў памiж адпаведнымi органамi Бакоў.

2. Бакi на падставе ўзаемнай згоды могуць уносiць у Пагадненне змяненнi i дапаўненнi".

2. Гэты пратакол уступае ў сiлу на 30-ы дзень з даты падпiсання i з'яўляецца неад'емнай часткай Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб пунктах пропуску ад 17 снежня 1992 г.



Здзейснена ў г.Кiеве 12 сакавiка 1999 года ў двух экземплярах, кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, пры гэтым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList