Зарегистрировано в НРПА РБ 22 марта 1999 г. N 5/435
У мэтах далейшага развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека, рэалiзацыi ў Рэспублiцы Беларусь рэзалюцыi Генеральнай Асамблеi ААН ад 23 снежня 1994 г. "Дзесяцiгоддзе адукацыi ў галiне правоў чалавека Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзiць Нацыянальны план развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека на 1999 - 2004 гады (прыкладаецца).
2. Мiнiстэрствам, iншым рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, аблвыканкомам i Мiнскаму гарвыканкому ажыццявiць мерапрыемствы, прадугледжаныя Нацыянальным планам развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека на 1999 - 2004 гады.
3. Кантроль за выкананнем Нацыянальнага плана развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека на 1999 - 2004 гады ўскласцi на Мiнiстэрства адукацыi.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
15.03.1999 N 366
НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПЛАН
РАЗВIЦЦЯ АДУКАЦЫI Ў ГАЛIНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА
Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ
Адукацыя ў галiне правоў чалавека ў Беларусi пачала сiстэмна развiвацца з 1995 года, калi згодна з Нацыянальным планам дзеянняў па ахове правоў дзiцяцi на 1995 - 2000 гады ў навучальных установах быў уведзены спецыяльны курс "Правы дзiцяцi". За апошнiя гады ў большасцi рэгiёнаў Беларусi склалася пэўная сiстэма развiцця адукацыi ў галiне правоў дзiцяцi. Тэма правоў дзiцяцi шырока загучала ў навучальным працэсе ўстаноў адукацыi, пазаўрочнай дзейнасцi, на бацькоўскiх сходах, лекторыях, у клубах i унiверсiтэтах. Палажэннi Канвенцыi ААН аб правах дзiцяцi i Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзiцяцi" ўвайшлi ў змест многiх нарматыўных актаў, якiя датычацца школы, статутаў, дэкларацый, выкарыстоўваюцца ў дзейнасцi органаў дзiцячага самакiравання, дзiцячых рухаў.
У 1995-1998 гадах выдадзены 6 дапаможнiкаў для выкладчыкаў спецкурса "Правы дзiцяцi". Правядзенне рэспублiканскага конкурсу на лепшыя публiкацыi ў перыядычным друку, тэлерадыёперадачы, прысвечаныя ахове правоў дзяцей, дазволiлi стварыць у многiх перыядычных выданнях рубрыкi "Правы дзiцяцi". У вучэбных дапаможнiках i перыядычным друку апублiкаваны тэксты Канвенцыi ААН аб правах дзiцяцi, Закона Рэспублiкi Беларусi "Аб правах дзiцяцi".
У 1998 годзе згодна з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15 студзеня 1998 г. N 36 "Аб зацвярджэннi складу Нацыянальнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь i плана мерапрыемстваў па святкаванню ў Рэспублiцы Беларусь 50-годдзя прыняцця Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека" ў навучальных установах уведзены спецыяльны курс "Правы чалавека". Яго ўвядзенне, правядзенне iншых мерапрыемстваў, прысвечаных 50-годдзю Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека, дазволiлi прыдаць адукацыi ў галiне правоў чалавека больш сiстэмны i прафесiянальны характар. Распрацаваны праграмы гэтага курса i iнструктыўна-метадычныя пiсьмы аб яго вывучэннi ў агульнаадукацыйных школах, прафесiянальна-тэхнiчных, сярэднiх спецыяльных i вышэйшых навучальных установах. Ва ўстановы адукацыi, iншыя ўстановы накiраваны плакаты, календары, спецыяльная лiтаратура з тэкстам Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека. Ва ўстановах адукацыi ўсiх тыпаў праведзены спецыяльны ўрок, створаны куткi (стэнды), выстаўкi лiтаратуры, прысвечаныя 50-годдзю Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека. На базе Нацыянальнага цэнтра творчасцi дзяцей i моладзi з дапамогай Дзiцячага фонду ААН (ЮНIСЕФ) ствараецца iнфармацыйны цэнтр па правах чалавека, правах дзiцяцi.
Аналiз стану адукацыi ў галiне правоў чалавека, праведзены на пашыраным выязным пасяджэннi калегii Мiнiстэрства адукацыi ў снежнi 1998 г., сведчыць аб шэрагу нявырашаных пытанняў i праблем. Амаль ва ўсiх установах адукацыi назiраецца дэфiцыт вучэбна-метадычнай лiтаратуры па вывучэнню спецкурса "Правы дзiцяцi". У большасцi навучальных устаноў розных тыпаў адсутнiчаюць вучэбныя дапаможнiкi i лiтаратура ў дапамогу выкладчыкам спецкурса "Правы чалавека", вучням, навучэнцам i студэнтам, не вызначаны канцэптуальныя падыходы да выкладання спецкурса ў сярэднiх i вышэйшых навучальных установах. Палажэннi Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека i Канвенцыi аб правах дзiцяцi не ўвайшлi ў змест падручнiкаў, не выкарыстоўваюцца пры выданнi сшыткаў, дзённiкаў, падручнiкаў, лiтаратуры. Перыядычныя выданнi публiкуюць мала матэрыялаў, якiя адлюстроўваюць стан адукацыi ў галiне правоў чалавека, знаёмяць з новымi тэхналогiямi i лепшым вопытам па гэтай праблеме. Неаслабнай увагi дзяржаўных органаў i грамадскiх арганiзацый патрабуюць пытаннi захавання правоў дзяцей, навучэнцаў i студэнтаў.
Праведзенае анкетаванне 1,4 тыс.вучняў агульнаадукацыйных школ i навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў паказала, што вучнёўская моладзь падтрымлiвае арганiзацыю вывучэння палажэнняў Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека i Канвенцыi аб правах дзiцяцi i лiчыць, што аб правах чалавека, правах дзiцяцi трэба гаварыць больш, прытым даступна i цiкава з дзецьмi, педагогамi, бацькамi, грамадскасцю, зрабiць даступнымi для кожнага тэксты мiжнародных i нацыянальных дакументаў i навукова-папулярную лiтаратуру па гэтай праблеме.
Патрабуе далейшага пашырэння супрацоўнiцтва Беларусi са структурамi ААН, АБСЕ, Саветам Еўропы, iншымi краiнамi па пытаннях развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека.
Мэты i задачы
Мэтай Нацыянальнага плана развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека ў Рэспублiцы Беларусь (далей - Нацыянальны план) з'яўляецца ажыццяўленне дадатковых мер дзяржаўных органаў i грамадскiх аб'яднанняў па далейшаму развiццю адукацыi ў галiне правоў чалавека на 1999-2004 гады, рэалiзацыi ў Беларусi рэзалюцыi Генеральнай Асамблеi ААН ад 23 снежня 1994 г. "Дзесяцiгоддзе адукацыi ў галiне правоў чалавека Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый".
Нацыянальны план прадугледжвае вырашэнне наступных задач:
стварэнне кожнаму дзiцяцi i даросламу шырокiх iнфармацыйных магчымасцей для азнаямлення са зместам палажэнняў Мiжнароднага бiля аб правах чалавека, Канвенцыi аб правах дзiцяцi, Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзiцяцi", iншых мiжнародных i нацыянальных актаў у галiне правоў чалавека;
стварэнне ў краiне разгалiнаванай i шматступеньчатай сiстэмы адукацыi ў галiне правоў чалавека, выкарыстанне для гэтай мэты разнастайных форм вывучэння i прапаганды палажэнняў важнейшых мiжнародных дакументаў у галiне правоў чалавека ў вучэбным працэсе i пазаўрочнай дзейнасцi;
стварэнне спрыяльных умоў для выкладчыкаў спецкурсаў "Правы чалавека", "Правы дзiцяцi", iншых педагогаў, кiраўнiкоў устаноў адукацыi шляхам распрацоўкi i выдання падручнiкаў, дапаможнiкаў, вучэбна-метадычнай лiтаратуры, правядзення тэлеўрокаў, публiкавання матэрыялаў аб новых тэхналогiях, лепшым нацыянальным i замежным вопыце;
шырокi ўдзел дзяржаўных органаў i грамадскiх аб'яднанняў у развiццi адукацыi ў галiне правоў чалавека;
развiццё супрацоўнiцтва краiны са структурамi ААН, АБСЕ, Савета Еўропы, iншымi краiнамi па пытаннях развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека.
Мерапрыемствы, прадугледжаныя Нацыянальным планам
развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека
на 1999 - 2004 гады
-------------------------------------+---------------------+------¬
¦ Найменне мерапрыемстваў ¦Адказныя за выкананне¦Тэрмiн¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦1. Апублiкаваць тэксты Усеагульнай ¦Мiнадукацыi, ¦1999 -¦
¦дэкларацыi правоў чалавека (далей - ¦Дзяржкамдрук ¦2004 ¦
¦УДПЧ), Канвенцыi аб правах дзiцяцi ў¦ ¦гады ¦
¦перыядычных выданнях i ¦ ¦ ¦
¦вучэбна-метадычнай лiтаратуры ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦2. Выдаць тэксты УДПЧ, Канвенцыi аб ¦ -"- ¦ -"- ¦
¦правах дзiцяцi масавым тыражом для ¦ ¦ ¦
¦шырокага распаўсюджвання ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦3. Выкарыстаць палажэннi УДПЧ, ¦ -"- ¦ -"- ¦
¦Канвенцыi аб правах дзiцяцi, Закона ¦ ¦ ¦
¦Рэспублiкi Беларусь "Аб правах ¦ ¦ ¦
¦дзiцяцi" пры выданнi сшыткаў, ¦ ¦ ¦
¦дзённiкаў, падручнiкаў, ¦ ¦ ¦
¦вучэбна-метадычнай i дзiцячай ¦ ¦ ¦
¦лiтаратуры ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦4. Выдаваць у якасцi дадатку да ¦МУС, Мiнюст, ¦1999 -¦
¦пашпарта, пасведчання аб нараджэннi,¦аблвыканкомы, ¦2004 ¦
¦пасведчання аб шлюбе, вадзiцельскага¦Мiнскi гарвыканком ¦гады ¦
¦пасведчання тэксты УДПЧ, Канвенцыi ¦ ¦ ¦
¦аб правах дзiцяцi, Закона Рэспублiкi¦ ¦ ¦
¦Беларусь "Аб правах дзiцяцi" (для ¦ ¦ ¦
¦непаўналетнiх) ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦5. Стварыць у раёнах, гарадах, ¦Мiнадукацыi, ¦ -"- ¦
¦установах адукацыi, культуры ¦Мiнкультуры, ¦ ¦
¦iнфармацыйныя цэнтры па правах ¦аблвыканкомы, ¦ ¦
¦чалавека, правах дзiцяцi без ¦Мiнскi гарвыканком ¦ ¦
¦дадатковага павелiчэння колькасцi ¦ ¦ ¦
¦працуючых ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦6. Апублiкаваць у педагагiчных ¦Мiнадукацыi ¦1999 -¦
¦перыядычных i вучэбна-метадычных ¦ ¦2003 ¦
¦выданнях мiжнародныя i нацыянальныя ¦ ¦гады ¦
¦дакументы па пытаннях адукацыi ў ¦ ¦ ¦
¦галiне правоў чалавека ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦7. Удакладнiць змест i месца ¦ -"- ¦1999 -¦
¦спецкурсаў "Правы чалавека", "Правы ¦ ¦2004 ¦
¦дзiцяцi" ў навучальна-выхаваўчым ¦ ¦гады ¦
¦працэсе ўстаноў адукацыi розных ¦ ¦ ¦
¦тыпаў у 1999/2000 i наступных ¦ ¦ ¦
¦навучальных гадах, падрыхтаваць i ¦ ¦ ¦
¦апублiкаваць неабходныя ¦ ¦ ¦
¦iнструктыўна-метадычныя матэрыялы ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦8. Уключыць палажэннi УДПЧ, ¦ -"- ¦ -"- ¦
¦Канвенцыi аб правах дзiцяцi ў змест ¦ ¦ ¦
¦вучэбных праграм i падручнiкаў ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦9. Распрацаваць i выдаць вучэбныя ¦Мiнадукацыi, ¦ -"- ¦
¦дапаможнiкi "Правы чалавека", "Правы¦Дзяржкамдрук, БДУ ¦ ¦
¦дзiцяцi" для педагогаў, школьнiкаў, ¦ ¦ ¦
¦навучэнцаў i студэнтаў ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦10. Уключыць палажэннi УДПЧ, ¦Мiнадукацыi, ¦ -"- ¦
¦Канвенцыi аб правах дзiцяцi ў змест ¦Дзяржкаммоладзi, ¦ ¦
¦нарматыўных актаў, якiя датычацца ¦аблвыканкомы, ¦ ¦
¦адукацыi, статутаў, дэкларацый, ¦Мiнскi гарвыканком ¦ ¦
¦хартый ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦11. Арганiзаваць сiстэматычнае ¦Мiнадукацыi, ¦ -"- ¦
¦iнфармаванне бацькоў, грамадскасцi ¦Мiнкультуры, ¦ ¦
¦аб палажэннях УДПЧ, Канвенцыi аб ¦аблвыканкомы, ¦ ¦
¦правах дзiцяцi, Закона Рэспублiкi ¦Мiнскi гарвыканком ¦ ¦
¦Беларусь "Аб правах дзiцяцi" на ¦ ¦ ¦
¦бацькоўскiх сходах, пры рабоце ¦ ¦ ¦
¦лекторыяў, клубаў i народных ¦ ¦ ¦
¦унiверсiтэтаў ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦12. Распрацаваць i апублiкаваць ¦Мiнадукацыi ¦1999 ¦
¦рэкамендацыйны спiсак мастацкай ¦ ¦год ¦
¦лiтаратуры, у якой адлюстроўваецца ¦ ¦ ¦
¦тэма правоў чалавека, для дзяцей, ¦ ¦ ¦
¦навучэнцаў, студэнтаў i педагогаў ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦13. Распрацаваць i выдаць ¦ -"- ¦1999 -¦
¦хрэстаматыi для чытання па праблеме ¦ ¦2001 ¦
¦правоў чалавека, правоў дзiцяцi для¦ ¦гады ¦
¦школьнiкаў малодшага, сярэдняга i ¦ ¦ ¦
¦старэйшага ўзросту ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦14. Выкарыстаць палажэннi УДПЧ, ¦Дзяржкамдрук, ¦1999 -¦
¦Канвенцыi аб правах дзiцяцi, Закона ¦Мiнадукацыi ¦2004 ¦
¦Рэспублiкi Беларусь "Аб правах ¦ ¦гады ¦
¦дзiцяцi" пры выданнi паштовак i ¦ ¦ ¦
¦календароў ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦15. Выпусцiць паштовы канверт i ¦Мiнсувязi ¦2003 -¦
¦картачку з арыгiнальнай маркай, ¦ ¦2004 ¦
¦прысвечаныя 55-й гадавiне прыняцця ¦ ¦гады ¦
¦УДПЧ i 15-й гадавiне прыняцця ¦ ¦ ¦
¦Канвенцыi аб правах дзiцяцi ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦16. Прапагандаваць палажэннi УДПЧ, ¦мiнiстэрствы, ¦1999 -¦
¦Канвенцыi аб правах дзiцяцi, Закона ¦iншыя рэспублiканскiя¦2004 ¦
¦Рэспублiкi Беларусь "Аб правах ¦органы дзяржаўнага ¦гады ¦
¦дзiцяцi" на прадпрыемствах, ва ¦кiравання, ¦ ¦
¦ўстановах, арганiзацыях. Стварыць ¦аблвыканкомы, ¦ ¦
¦для гэтых мэт куткi (стэнды) "Правы ¦Мiнскi гарвыканком ¦ ¦
¦чалавека" ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦17. Практыкаваць правядзенне дэкад ¦Мiнадукацыi, ¦1999 -¦
¦прававых ведаў ва ўстановах адукацыi¦аблвыканкомы, ¦2004 ¦
¦розных тыпаў з уключэннем у iх ¦Мiнскi гарвыканком ¦гады, ¦
¦урока (заняткаў) "Усеагульная ¦ ¦1 - 10¦
¦дэкларацыя правоў чалавека ў маiм ¦ ¦снежня¦
¦жыццi", "Канвенцыя ААН аб правах ¦ ¦ ¦
¦дзiцяцi ў маiм жыццi" ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦18. Арганiзаваць цыкл ¦Белдзяржтэлерадыё- ¦1999 -¦
¦тэлерадыёперадач, прысвечаных УДПЧ i¦кампанiя ¦2004 ¦
¦Канвенцыi аб правах дзiцяцi ¦ ¦гады ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦19. Правесцi цыкл тэлеўрокаў аб ¦Мiнадукацыi, ¦ -"- ¦
¦вывучэннi правоў чалавека, правоў ¦Белдзяржтэлерадыё- ¦ ¦
¦дзiцяцi са школьнiкамi, навучэнцамi ¦кампанiя ¦ ¦
¦i студэнтамi ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦20. Штогод праводзiць конкурсы ¦Мiнадукацыi, ¦ -"- ¦
¦сачыненняў, вершаў, апавяданняў, ¦Мiнкультуры ¦ ¦
¦песень сярод школьнiкаў, навучэнцаў ¦ ¦ ¦
¦на тэмы правоў чалавека, правоў ¦ ¦ ¦
¦дзiцяцi ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦21. Падрыхтаваць i выдаць 3 зборнiкi¦Мiнадукацыi, ¦1999 ¦
¦лепшых сачыненняў, вершаў, ¦Дзяржкамдрук, ¦год, ¦
¦апавяданняў, песень, прысвечаных ¦Мiнкультуры ¦2001 ¦
¦правам чалавека, правам дзiцяцi ¦ ¦год, ¦
¦ ¦ ¦2003 ¦
¦ ¦ ¦год ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦22. Правесцi конкурс студэнцкiх ¦Мiнадукацыi, БДУ ¦1999 -¦
¦работ па праблеме правоў чалавека ¦ ¦2004 ¦
¦ ¦ ¦гады ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦23. Арганiзаваць выстаўкi лiтаратуры¦Мiнадукацыi, ¦1999 -¦
¦па правах чалавека, правах дзiцяцi ў¦Мiнкультуры ¦2004 ¦
¦бiблiятэках ¦ ¦гады, ¦
¦ ¦ ¦штогод¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦24. Арганiзаваць кiнафестывалi, ¦Мiнкультуры ¦1999 -¦
¦прысвечаныя правам чалавека, правам ¦ ¦2004 ¦
¦дзiцяцi ¦ ¦гады ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦25. Правесцi спартыўныя агiтпрабегi,¦Мiнспорт, Мiнадукацыi¦ -"- ¦
¦прысвечаныя 55-й гадавiне ¦ ¦ ¦
¦Усеагульнай дэкларацыi правоў ¦ ¦ ¦
¦чалавека, 10-й i 15-й гадавiнам ¦ ¦ ¦
¦Канвенцыi аб правах дзiцяцi ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦26. Правесцi цыклы курсаў i ¦Мiнадукацыi, БДУ ¦ -"- ¦
¦семiнараў для педагогаў, якiя ¦ ¦ ¦
¦выкладаюць правы чалавека, правы ¦ ¦ ¦
¦дзiцяцi ў навучальных установах ¦ ¦ ¦
¦розных тыпаў ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦27. Падрыхтаваць i правесцi ¦ -"- ¦2000 -¦
¦навукова-практычную канферэнцыю ¦ ¦2001 ¦
¦"Праблемы правоў чалавека ў ¦ ¦гады ¦
¦структуры i змесце прафесiянальнай ¦ ¦ ¦
¦адукацыi", мiжнародны сiмпозiум ¦ ¦ ¦
¦"Правы чалавека i адукацыя: ¦ ¦ ¦
¦праблемы, перспектывы" ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦28. Арганiзаваць навуковыя ¦ -"- ¦ -"- ¦
¦даследаваннi па праблеме развiцця ¦ ¦ ¦
¦адукацыi ў галiне правоў чалавека ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦29. Вызначыць у кожнай вобласцi, ¦Мiнадукацыi, ¦1999 -¦
¦г.Мiнску навучальныя ўстановы ¦аблвыканкомы, ¦2000 ¦
¦(школы, ПТВ, ССНУ) для правядзення ¦Мiнскi гарвыканком ¦гады ¦
¦эксперыментальнай работы па ¦ ¦ ¦
¦праблемах развiцця адукацыi ў галiне¦ ¦ ¦
¦правоў чалавека ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦30. Стварыць кафедры, лабараторыi па¦Мiнадукацыi, БДУ ¦ -"- ¦
¦правах чалавека ў вышэйшых ¦ ¦ ¦
¦навучальных установах адукацыi, якiя¦ ¦ ¦
¦ажыццяўляюць павышэнне квалiфiкацыi ¦ ¦ ¦
¦кiруючых кадраў i спецыялiстаў ¦ ¦ ¦
¦адукацыi, у Нацыянальным iнстытуце ¦ ¦ ¦
¦адукацыi ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦31. Правесцi рэспублiканскiя ¦ -"- ¦2000 -¦
¦конкурсы арыгiнальных матэрыялаў ¦ ¦2004 ¦
¦лепшага педагагiчнага вопыту ў ¦ ¦гады ¦
¦развiццi адукацыi ў галiне правоў ¦ ¦ ¦
¦чалавека ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦32. Апублiкаваць цыклы артыкулаў, ¦Мiнадукацыi ¦1999 -¦
¦прысвечаных адукацыi ў галiне правоў¦ ¦2004 ¦
¦чалавека, правоў дзiцяцi, у ¦ ¦гады ¦
¦перыядычных педагагiчных выданнях ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦33. Практыкаваць правядзенне ¦Мiнадукацыi, БДУ ¦ -"- ¦
¦сацыялагiчных даследаванняў сярод ¦ ¦ ¦
¦школьнiкаў, навучэнцаў, студэнтаў, ¦ ¦ ¦
¦педагогаў, iншых катэгорый ¦ ¦ ¦
¦насельнiцтва, накiраваных на ¦ ¦ ¦
¦высвятленне адносiн да правоў ¦ ¦ ¦
¦чалавека, правоў дзiцяцi ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦34. Аналiзаваць якасць ведаў ¦Мiнадукацыi, ¦1999 -¦
¦школьнiкаў, навучэнцаў, студэнтаў у ¦аблвыканкомы, ¦2004 ¦
¦галiне правоў чалавека, правоў ¦Мiнскi гарвыканком ¦гады, ¦
¦дзiцяцi ¦ ¦штогод¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦35. Правесцi рэспублiканскi конкурс ¦Мiнадукацыi ¦2001 ¦
¦"Настаўнiк года" ў галiне адукацыi ¦ ¦год ¦
¦па праблемах "Правы чалавека", ¦ ¦ ¦
¦"Правы дзiцяцi" ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦36. Штогод узнагароджваць лепшых ¦Мiнадукацыi, ¦1999 -¦
¦педагогаў, работнiкаў адукацыi за ¦аблвыканкомы, ¦2004 ¦
¦дасягнутыя поспехi ў развiццi ¦Мiнскi гарвыканком ¦гады ¦
¦адукацыi ў галiне правоў чалавека ¦ ¦ ¦
+------------------------------------+---------------------+------+
¦37. Развiваць мiжнароднае ¦МЗС, Мiнадукацыi ¦ -"- ¦
¦супрацоўнiцтва органаў i ўстаноў ¦ ¦ ¦
¦адукацыi па праблемах развiцця ¦ ¦ ¦
¦адукацыi ў галiне правоў чалавека ¦ ¦ ¦
¦------------------------------------+---------------------+-------
|