Зарегистрировано в НРПА РБ 15 августа 2000 г. N 5/3812
(в ред. постановления Совмина от 02.11.2000 N 1680)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прасiць Нацыянальны банк i iншыя банкi, упаўнаважаныя ў адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь ад 2 кастрычнiка 1996 г. N 647/9 абслугоўваць дзяржаўныя праграмы, выдаць ў жнiўнi-лiстападзе 2000 г. на тэрмiн да 1 кастрычнiка 2001 г. нарыхтоўчым арганiзацыям i арганiзацыям, якiя перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю, крэдыты на агульную суму 6 млн.долараў ЗША (пад 15 працэнтаў гадавых), у тым лiку для набыцця ў сельскагаспадарчых арганiзацый рэспублiкi збожжа для вытворчасцi спiрту - 3,5 млн.долараў ЗША i ячменю пiваварнага - 2,5 млн.долараў ЗША. Крэдыты пагашаюцца пачынаючы з 1 студзеня 2001 г. у адпаведнасцi з узгодненымi з Нацыянальным банкам графiкамi продажу замежнай валюты пазычальнiкам. (часть 1 пункта 1 в ред. постановления Совмина от 02.11.2000 N 1680) (см. текст в предыдущей редакции)
Прадаставiць урадавыя гарантыi банкам у адносiнах да пагашэння крэдытаў (уключаючы працэнты па iх), якiя выдаюцца iмi ў адпаведнасцi з дадзеным пунктам.
Урадавыя гарантыi прадугледжваюць пагашэнне ўказаных крэдытаў i працэнтаў па iх за кошт сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi ў выпадку незвароту названымi юрыдычнымi асобамi гэтых крэдытаў i з'яўляюцца iх матэрыяльным забеспячэннем.
Мiнiстэрству фiнансаў аформiць ва ўстаноўленым парадку ўказаныя ўрадавыя гарантыi.
2. Нацыянальнаму банку забяспечыць продаж юрыдычным асобам, якiя атрымалi крэдыты ў адпаведнасцi з пунктам 1 дадзенай пастановы, замежнай валюты на таргах адкрытага акцыянернага таварыства "Беларуская валютна-фондавая бiржа", што паступае на гэтыя таргi ў лiк абавязковага яе продажу, у межах квоты, прадугледжанай (якая будзе прадугледжана) у адпаведнасцi з прававымi актамi Рэспублiкi Беларусь для прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу на аплату збожжа для вытворчасцi спiрту i пiва, для пагашэння ўказаных крэдытаў (уключаючы працэнты па iх).
3. Устанавiць, што нарыхтоўчыя арганiзацыi i арганiзацыi, якiя перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю, ажыццяўляюць разлiкi з сельскагаспадарчымi арганiзацыямi за збожжа для вытворчасцi спiрту i пiва беларускiмi рублямi, атрыманымi дадзенымi арганiзацыямi шляхам продажу на дадатковай сесii адкрытага акцыянернага таварыства "Беларуская валютна-фондавая бiржа" валютных сродкаў, выдадзеных iм у адпаведнасцi з названай пастановай.
4. У мэтах забеспячэння своечасовага звароту крэдытаў, выдадзеных у адпаведнасцi з гэтай пастановай, устанавiць, што пазычальнiкi ў перыяд да поўнага выканання абавязкаў перад банкамi па пагашэнню ўказаных крэдытаў (уключаючы працэнты па iх) адлiчваюць па ўзгадненню з банкамi да 40 працэнтаў выручкi ад рэалiзацыi прадукцыi (работ, паслуг) на iх субрахункi для далейшага накiравання гэтых сродкаў на пагашэнне запазычанасцi па названых крэдытах i працэнтаў па iх, а таксама на куплю замежнай валюты для дадзеных мэт. У выпадку незабеспячэння своечасовага ўнясення бягучых плацяжоў у бюджэт, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя i пазабюджэтныя фонды, уключаючы Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва, дадзены парадак не прымяняецца да поўнага пагашэння запазычанасцi па гэтых плацяжах.
5. Устанавiць, што ўрадавыя гарантыi, прадастаўленыя пастановамi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 лiпеня 2000 г. N 1110, ад 8 жнiўня 2000 г. N 1217, ад 8 жнiўня 2000 г. N 1218 у адносiнах да пагашэння крэдытаў (уключаючы працэнты па iх), выдадзеных у адпаведнасцi з указанымi пастановамi, з'яўляюцца матэрыяльным забеспячэннем гэтых крэдытаў.
6. Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў, прадугледжаных дадзенай пастановай.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь
У.ЯРМОШЫН
|