Зарегистрировано в НРПА РБ 15 декабря 2000 г. N 5/4795
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Выдзелiць у 2000 годзе са сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, прадугледжаных на расходы "Iншыя субсiдыi на неадкладныя патрэбы":
на тэрмiн да 1 снежня 2001 г. Гомельскаму тлушчаваму камбiнату, адкрытым акцыянерным таварыствам "Вiцебскi алейнаэкстракцыйны завод" i "Мiнскi маргарынавы завод" на папаўненне ўласных абаротных сродкаў i разлiкi за сыравiну i дадатковыя матэрыялы пазыкi ў сумах адпаведна 100, 350 i 50 млн.рублёў пад працэнты ў памеры 0,1 базавай стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка;
адкрытаму акцыянернаму таварыству "Вiцебскi алейнаэкстракцыйны завод" субсiдыю ў суме 1 млрд.рублёў для кампенсацыi затрат па закупцы ў сельскагаспадарчых арганiзацый масланасення рапсу для рэспублiканскiх дзяржаўных патрэб.
Беларускаму дзяржаўнаму канцэрну харчовай прамысловасцi "Белдзяржхарчпрам" забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем указаных сродкаў.
2. Пункт 7 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6 чэрвеня 2000 г. N 808 "Аб неадкладных мерах па падрыхтоўцы ўраджаю збожжавых, зернебабовых, iншых сельскагаспадарчых культур у 2000 годзе i правядзенню севу азiмых пад ураджай 2001 года" (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., N 16, ст.461; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 55, 5/3325; N 72, 5/3685) пасля слоў "дзяржаўныя праграмы" дапоўнiць словамi "а таксама акцыянерны камерцыйны банк "МIНСККОМПЛЕКСБАНК".
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|