Зарегистрировано в НРПА РБ 2 марта 2001 г. N 8/5165
У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавiка 1997 г. N 361, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пункт 14 Прыкладнага палажэння аб абласным (Мiнскiм гарадскiм) вучэбна-метадычным цэнтры прафесiянальнай адукацыi, зацверджанага загадам Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 8 жнiўня 1996 г. N 353 "Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння аб абласным (Мiнскiм гарадскiм) вучэбна-метадычным цэнтры прафесiянальнай адукацыi", выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"14. Абласны (Мiнскi гарадскi) вучэбна-метадычны цэнтр прафесiянальнай адукацыi дзейнiчае на падставе статута, якi распрацоўваецца ў адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Прыкладным палажэннем. Статут абласнога (Мiнскага гарадскога) вучэбна-метадычнага цэнтра прафесiянальнай адукацыi зацвярджаецца заснавальнiкам. Дзяржаўная рэгiстрацыя ствараемага (рэарганiзуемага) абласнога (Мiнскага гарадскога) вучэбна-метадычнага цэнтра прафесiянальнай адукацыi як юрыдычнай асобы, змяненняў i дапаўненняў у статут абласнога (Мiнскага гарадскога) вучэбна-метадычнага цэнтра прафесiянальнай адукацыi ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi".
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Намеснiк Мiнiстра фiнансаў Намеснiк Мiнiстра працы
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
А.I.Сверж А.П.Колас
05.02.2001 05.02.2001
|