Зарегистрировано в НРПА РБ 1 марта 2001 г. N 8/5157
У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавiка 1997 г. N 361 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь", планам работы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь на I паўгоддзе 2001 года, зацверджаным Мiнiстрам адукацыi Рэспублiкi Беларусь 22 снежня 2000 г., i ў мэтах далейшага развiцця i прапаганды жанру аўтарскай песнi ЗАГАДВАЮ:
Зацвердзiць Палажэнне аб правядзеннi рэспублiканскага фестывалю аўтарскай песнi "Маладыя галасы" сярод навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў у 2001 годзе (прыкладаецца).
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
19.02.2001 N 62
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ПРАВЯДЗЕННI РЭСПУБЛIКАНСКАГА ФЕСТЫВАЛЮ АЎТАРСКАЙ
ПЕСНI "МАЛАДЫЯ ГАЛАСЫ" СЯРОД НАВУЧЭНЦАЎ
ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫХ I СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ
НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ У 2001 ГОДЗЕ
1. Асноўнымi мэтамi i задачамi рэспублiканскага фэстывалю аўтарскай песнi "Маладыя галасы" сярод навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў у 2001 годзе (далей - фестываль) з'яўляюцца:
эстэтычнае выхаванне навучэнскай моладзi;
адкрыццё новых творчых талентаў у жанры аўтарскай песнi сярод навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў;
садзейнiчанне творчаму росту маладых аўтараў i выканаўцаў;
далучэнне навучэнскай моладзi да паэтычнай i песеннай творчасцi.
2. Першы этап фестывалю праводзiцца прафесiянальна-тэхнiчнымi i сярэднiмi спецыяльнымi навучальнымi ўстановамi ў рамках аглядаў-конкурсаў мастацкай самадзейнай творчасцi навучэнцаў.
3. Лепшыя выканаўцы аўтарскай песнi накiроўваюцца прафесiянальна-тэхнiчнымi i сярэднiмi спецыяльнымi навучальнымi ўстановамi на другi этап фестывалю ў лютым для ўдзелу ў абласных i Мiнскiм гарадскiм аглядах-конкурсах мастацкай самадзейнай творчасцi навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў.
4. Упраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта запрашаюць для ўдзелу ў рамках аглядаў-конкурсаў мастацкай самадзейнай творчасцi навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў.
5. Журы конкурсу другога этапа вызначае лепшых аўтараў i выканаўцаў з лiку навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў.
6. Упраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта па вынiках другога этапа аглядаў-конкурсаў мастацкай самадзейнай творчасцi навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў вызначаюць i накiроўваюць у лютым 2001 года лепшых аўтараў i выканаўцаў аўтарскай песнi сярод навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў для ўдзелу ў заключным этапе фестывалю.
7. Па прапанове журы другога этапа сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы накiроўваюць лепшых аўтараў i выканаўцаў сярод навучэнцаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў для ўдзелу ў заключным трэцiм этапе фестывалю.
8. Заключны трэцi этап фестывалю аўтарскай песнi праводзiцца 16 - 18 сакавiка 2001 г. у Рэспублiканскай вучэбна-метадычнай установе "Цэнтр мастацкай творчасцi навучэнскай моладзi "Юнацтва".
9. Журы другога этапа фестывалю вызначае для ўдзелу ў трэцiм этапе не больш як 20 пераможцаў ад кожнай вобласцi i горада Мiнска. Колькасны састаў удзельнiкаў заключнага трэцяга этапа фестывалю не павiнен перавышаць 150 чалавек.
10. Кожны ўдзельнiк выконвае 2 - 3 творы аўтарскай песнi. Удзельнiкi павiнны прадставiць членам журы друкаваныя тэксты выконваемых твораў з указаннем аўтараў слоў i музыкi.
11. Не дапускаюцца ў якасцi музычнага суправаджэння электраiнструменты i фанаграмы.
12. Журы заключнага трэцяга этапа фестывалю фармiруецца Рэспублiканскай вучэбна-метадычнай установай "Цэнтр мастацкай творчасцi навучэнскай моладзi "Юнацтва" з вядучых бардаў Беларусi, музыкантаў, паэтаў.
13. На ўсiх этапах фестывалю журы вылучае ўдзельнiкаў у наступных намiнацыях:
аўтарская (паэтычная i музычная асновы твораў);
выканаўчая (вакал i валоданне музычным iнструментам);
ансамблi (выбар рэпертуару, лепшая аранжыроўка твора i сцэнiчная культура).
14. Праезд удзельнiкаў на фестываль i назад бяруць на сябе камандыруючыя навучальныя ўстановы.
15. Фiнансаванне выдаткаў на правядзенне заключнага этапа фестывалю ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту.
16. У мэтах заахвочвання ўдзельнiкаў фестывалю праводзiцца ўзнагароджванне прызамi па кожнай намiнацыi (1 - 3 месцы, па 1 заахвочвальнаму прызу ў кожнай намiнацыi).
17. Заключны канцэрт пераможцаў фестывалю адбудзецца 18 сакавiка 2001 г. у Рэспублiканскай вучэбна-метадычнай установе "Цэнтр мастацкай творчасцi навучэнскай моладзi "Юнацтва".
|