Зарегистрировано в НРПА РБ 24 мая 2002 г. N 5/10482
У мэтах далейшага ўдасканалення дзяржаўнага ўлiку, аховы, выкарыстання i прапаганды археалагiчнай спадчыны Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць Палажэнне аб ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ (прыкладаецца).
2. Кантроль за выкананнем патрабаванняў Палажэння аб ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ ускласцi на Мiнiстэрства культуры.
3. Рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання ў двухмесячны тэрмiн прыняць меры па прывядзенню сваiх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з дадзенай пастановай.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
22.05.2002 N 651
ПАЛАЖЭННЕ
АБ АХОВЕ АРХЕАЛАГIЧНЫХ АБ'ЕКТАЎ ПРЫ ПРАВЯДЗЕННI ЗЕМЛЯНЫХ
I БУДАЎНIЧЫХ РАБОТ
Агульныя палажэннi
1. Дадзенае Палажэнне вызначае склад i парадак ажыццяўлення дзяржаўнымi органамi, юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi абавязковых мер па ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ з мэтай выкарыстання археалагiчных аб'ектаў у iнтарэсах гуманiтарнай адукацыi, навукi i культуры, а таксама развiцця чалавечай асобы.
Асобы, вiнаватыя ў невыкананнi правiлаў па ахове археалагiчных аб'ектаў, нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
2. У дадзеным Палажэннi прымяняюцца наступныя асноўныя тэрмiны:
археалагiчныя аб'екты - матэрыяльныя аб'екты цi iх комплексы, якiя ўзнiклi ў вынiку жыццядзейнасцi чалавека ад яго з'яўлення да перыяду новай гiсторыi i выяўлены на аснове спецыяльных археалагiчных метадаў. Да матэрыяльных аб'ектаў для мэт прызнання археалагiчным аб'ектам адносяцца ў прыватнасцi ўмацаваныя старажытныя паселiшчы (гарадзiшчы, гарады, замкi) i неўмацаваныя старажытныя паселiшчы (стаянкi, селiшчы), могiльнiкi (курганныя i грунтавыя), асобныя пахаваннi, рэшткi старажытных умацаванняў i вытворчых комплексаў (шахты, майстэрнi, металургiчныя печы), транспартныя шляхi, культавыя аб'екты (свяцiлiшчы, святыя месцы, каменныя крыжы i камянi з выявамi i надпiсамi), рэчавыя i манетныя скарбы, асобныя старажытныя рэчы, культурны пласт гiстарычных частак населеных пунктаў i сакральных аб'ектаў;
земляныя i будаўнiчыя работы - будаўнiчы працэс, якi ўключае распрацоўку (выемку) грунту, яго перамяшчэнне i ўкладку на пэўным месцы. Да земляных i будаўнiчых работ адносяцца ў прыватнасцi пракладка нафта- i газаправодаў, камунiкацый, будаўнiцтва будынкаў, гiдратэхнiчных i iншых збудаванняў, дарог, распрацоўка кар'ераў;
тэрыторыя археалагiчнага аб'екта - зямельны ўчастак, заняты археалагiчным аб'ектам i звязаны з iм гiстарычна i функцыянальна;
зона аховы археалагiчнага аб'екта - тэрыторыя, якая непасрэдна акружае археалагiчны аб'ект, прызначаная для аховы археалагiчнага аб'екта i блiжэйшага да яго асяроддзя, а таксама мэтазгоднага выкарыстання археалагiчнага аб'екта i спрыяльнага яго ўспрыняцця;
ахова археалагiчных аб'ектаў - сiстэма арганiзацыйных, прававых i эканамiчных мер па зберажэнню археалагiчных аб'ектаў;
дазвол дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" - дакумент, якi выдаецца дзяржаўнай навуковай установай "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" ва ўстаноўленым парадку i з'яўляецца пацвярджэннем прадастаўленага Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi выканаўцам права на правядзенне археалагiчных даследаванняў.
(абзац введен постановлением Совмина от 15.06.2006 N 762)
3. Дзейнасць у адносiнах да археалагiчных аб'ектаў, якiя з'яўляюцца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, рэгулюецца Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195) i дадзеным Палажэннем.
(в ред. постановления Совмина от 15.06.2006 N 762)
Характар дзейнасцi ў дачыненнi да археалагiчных аб'ектаў, якiя не з'яўляюцца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, вызначаецца Мiнiстэрствам культуры на падставе заключэння дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi". Правядзенне земляных i будаўнiчых работ на тэрыторыi археалагiчнага аб'екта ажыццяўляецца па ўзгадненню з Мiнiстэрствам культуры.
(часть вторая п. 3 в ред. постановления Совмина от 15.06.2006 N 762)
4. Рэжым утрымання зацверджаных у праектах зон аховы археалагiчных аб'ектаў абавязковы для выканання ўсiмi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi.
Распрацоўка мер па ахове археалагiчных аб'ектаў у зонах
земляных i будаўнiчых работ
5. Звесткi аб археалагiчных аб'ектах, зонах аховы археалагiчных аб'ектаў уключаюцца ў склад генеральных планаў развiцця гарадоў i iншых паселiшчаў, праектаў дэтальнай планiроўкi i другiх горадабудаўнiчых праектаў, праектаў гаспадарчага развiцця тэрыторый i iншай праектнай дакументацыi з мэтай аховы археалагiчных аб'ектаў пры рэалiзацыi ўказаных планаў i праектаў. Названыя планы i праекты падлягаюць узгадненню з Мiнiстэрствам культуры.
(в ред. постановления Совмина от 15.06.2006 N 762)
6. Усе вiды земляных i будаўнiчых работ у зоне аховы археалагiчных аб'ектаў могуць праводзiцца толькi пасля распрацоўкi i ажыццяўлення мер па iх ахове. Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў павiнны прадугледжвацца на ўсiх этапах перадпраектных, праектных работ i пры ўсiх вiдах будаўнiцтва аб'ектаў i пабудоў. Распрацоўка сiстэмы мер па ахове археалагiчных аб'ектаў уключаецца ў праектна-каштарысную дакументацыю на правядзенне ўсiх вiдаў земляных i будаўнiчых работ i ўзгадняецца з Мiнiстэрствам культуры.
(в ред. постановления Совмина от 15.06.2006 N 762)
7. Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў павiнны прадугледжваць наступныя вiды работ:
фiксацыя ўжо вядомых археалагiчных аб'ектаў на праектным матэрыяле;
абследаванне зоны земляных i будаўнiчых работ з мэтай выяўлення няўлiчаных археалагiчных аб'ектаў, iх фiксацыя i пры неабходнасцi навуковае даследаванне.
Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў у зоне земляных i будаўнiчых работ распрацоўваюцца арганiзацыямi, якiм выдадзены дазвол дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" ў адпаведнасцi з дагаворамi, заключанымi дзяржаўнай навуковай установай "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" з юрыдычнымi, фiзiчнымi асобамi, якiя вядуць праектаванне ў названых зонах.
(часть вторая п. 7 в ред. постановления Совмина от 15.06.2006 N 762)
8. Фiнансаванне мер па ахове археалагiчных аб'ектаў у зонах земляных i будаўнiчых работ праводзiцца юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi, якiя з'яўляюцца заказчыкамi праектных i будаўнiчых работ.
(в ред. постановления Совмина от 15.06.2006 N 762)
Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi
земляных i будаўнiчых работ
9. Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi ўсiх вiдаў земляных i будаўнiчых работ ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i прадугледжваюць:
забарону ўсiх вiдаў работ на тэрыторыi плануемага будаўнiцтва;
замену тэрыторыi будаўнiцтва;
стварэнне iнжынернай абароны археалагiчных аб'ектаў;
навуковае даследаванне археалагiчных аб'ектаў;
нагляд археолагаў за выкананнем ахоўных мер пры правядзеннi земляных, будаўнiчых i iншых работ;
кансервацыю археалагiчных аб'ектаў у складзе будаўнiчага комплексу;
iншыя меры, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
10. Мiнiстэрства культуры, а таксама археолагi, квалiфiкацыя якiх пацверджана пасведчаннем на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, маюць права сваiм рашэннем прыпынiць земляныя i будаўнiчыя работы ў выпадку з'яўлення пагрозы пашкоджання цi знiшчэння археалагiчнага аб'екта.
(п. 10 в ред. постановления Совмина от 15.06.2006 N 762)
11. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы ў выпадку выяўлення археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ павiнны паведамiць аб гэтым Мiнiстэрству культуры i прыпынiць далейшае вядзенне работ.
На падставе звароту Мiнiстэрства культуры дзяржаўная навуковая ўстанова "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" дае заключэнне аб навуковай вартасцi выяўленага аб'екта i прапануе меры па яго ахове.
(п. 11 в ред. постановления Совмина от 15.06.2006 N 762)
12. Размяшчэнне археалагiчных аб'ектаў фiксуецца ў кожным раёне краiны на раённых картах землекарыстання.
Iнфармацыя аб размяшчэннi археалагiчных аб'ектаў, якая атрымана ў ходзе правядзення земляных i будаўнiчых работ, прадстаўляецца навуковымi арганiзацыямi археалагiчнага профiлю, выканаўцам якiх прадастаўлена права на правядзенне археалагiчных даследаванняў. Дадзеная iнфармацыя ўключае ў сябе iлюстраваныя i тэкставыя матэрыялы, якiя распрацоўваюцца на аснове сучасных картаграфiчных матэрыялаў, узгадняюцца дзяржаўнай навуковай установай "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" i Мiнiстэрствам культуры, пасля чаго зацвярджаюцца дзяржаўнымi органамi землекарыстання.
(часть вторая п. 12 в ред. постановления Совмина от 15.06.2006 N 762)
Палявыя археалагiчныя даследаваннi ў зонах правядзення
земляных i будаўнiчых работ
13. Кiраўнiцтва археалагiчнымi разведкамi i раскопкамi ў зоне правядзення ўсiх вiдаў земляных i будаўнiчых работ ажыццяўляецца спецыялiстамi адпаведнай квалiфiкацыi, якая пацверджана пасведчаннем на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
(в ред. постановления Совмина от 15.06.2006 N 762)
14. Правядзенне археалагiчных даследаванняў ажыццяўляецца на падставе дазволу Мiнiстэрства культуры.
(в ред. постановления Совмина от 15.06.2006 N 762)
|