Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 04.02.2003 N 3а "Аб зацвярджэннi Правiлаў прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 28 марта 2003 г. N 8/9297







У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 г. "Аб адукацыi" (у рэдакцыi Закону Рэспублiкi Беларусь ад 19 сакавiка 2002 г.) (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., N 33, арт. 598; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 37, 2/844) Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць:

Правiлы прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi (дадаюцца).

2. Лiчыць страцiўшым сiлу загад Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 9 лютага 1999 г. N 46 "Аб зацвярджэннi Тыпавых правiлаў прыёму ў прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь i Палажэння аб прыёмнай камiсii прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 15, 8/92).



Мiнiстр П.I.БРЫГАДЗIН













                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               04.02.2003 N 3


ПРАВIЛЫ

ПРЫЁМУ ВА ЎСТАНОВЫ, ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ

ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ АДУКАЦЫI



Глава 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI



1. Правiлы прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi (далей - Правiлы прыёму), рэгулююць парадак прыёму грамадзян ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, незалежна ад формаў уласнасцi, iх падпарадкавання i формаў навучання.

(пункт 1 в ред. постановления Минобразования от 14.02.2005 N 11)

2. У дзяржаўных установах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi (далей - навучальная ўстанова прафтэхадукацыi), маюць права атрымаць бясплатную прафесiянальна-тэхнiчную адукацыю грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, у тым лiку бежанцы, што атрымалi гэты статус ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, беларусы, якiя пражываюць за яе межамi, а таксама грамадзяне Расiйскай Федэрацыi, Рэспублiкi Казахстан, Кыргызскай Рэспублiкi, Рэспублiкi Таджыкiстан.

Iншыя замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства ў дзяржаўныя навучальныя ўстановы прафтэхадукацыi прымаюцца на ўмовах кампенсацыi затрат на навучанне на аснове дагавораў у адпаведнасцi з Палажэннем аб навучаннi ў Рэспублiцы Беларусь замежных грамадзян, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 7 лiпеня 1993 г. N 442 (Збор пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., N 19, арт. 370; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 100, 5/11050).

У навучальныя ўстановы прафтэхадукацыi маюць права паступаць асобы, якiя маюць агульную базавую або агульную сярэднюю адукацыю, а таксама асобы, якiя дасягнулi шаснаццацiгадовага ўзросту i не маюць агульнай базавай адукацыi.

(часть 3 пункта 2 введена постановлением Минобразования от 14.02.2005 N 11)

3. Колькасць месцаў для прыёму паступаючых у дзяржаўныя навучальныя ўстановы прафтэхадукацыi на навучанне за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў вызначаецца кантрольнымi лiчбамi прыёму, якiя штогод вызначаюцца рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання i мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, у падпарадкаваннi якiх знаходзяцца дзяржаўныя навучальныя ўстановы прафтэхадукацыi, з улiкам патрабаванняў рынку працы, у тым лiку заключаных дагавораў на падрыхтоўку рабочых (служачых), балансу размеркавання школьнай моладзi для далейшага навучання i працаўладкавання, а таксама з улiкам максiмальнай колькасцi навучэнцаў, прадугледжанай спецыяльным дазволам (лiцэнзiяй) на адукацыйную дзейнасць, i да 1 красавiка даводзяцца да ведама зацiкаўленых.

(пункт 3 в ред. постановления Минобразования от 14.02.2005 N 11)

4. Прыём на мэтавую падрыхтоўку квалiфiкаваных рабочых у навучальныя ўстановы прафтэхадукацыi ажыццяўляецца па асобным конкурсе на выдзеленыя мэтавыя месцы ў рамках зацверджаных кантрольных лiчбаў прыёму ў адпаведнасцi з Палажэннем аб мэтавай падрыхтоўцы квалiфiкаваных рабочых i спецыялiстаў, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 28 сакавiка 2000 г. N 406 (у рэдакцыi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 лiстапада 2002 г. N 1603) (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., N 9, арт. 235; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 134, 5/11541).

5. Прыём паступаючых у навучальныя ўстановы прафтэхадукацыi на вучэбныя спецыяльнасцi (прафесii), па якiх лiчба пададзеных заяў у папярэднiм годзе перавышала ўстаноўленыя кантрольныя лiчбы прыёму, можа ажыццяўляцца шляхам правядзення ўступных iспытаў.

6. Прыём у прафесiянальна-тэхнiчныя каледжы для атрымання iнтэграванай з прафесiянальна-тэхнiчнай сярэдняй спецыяльнай адукацыi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з правiламi прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi.

(пункт 6 в ред. постановления Минобразования от 22.01.2004 N 2)

7. Прыём паступаючых на навучанне ў прыватныя навучальныя ўстановы прафтэхадукацыi ажыццяўляецца за аплату фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi.

8. Прыём у навучальную ўстанову прафтэхадукацыi на навучанне па канкрэтнай вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii) ажыццяўляецца пры адсутнасцi медыцынскiх процiпаказанняў i процiпаказанняў да працы па адпаведнай вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii).

На навучанне па вучэбных спецыяльнасцях (прафесiях), па якiх забаронена прымяненне працы асоб маладзей за 18 гадоў, прымаюцца толькi паступаючыя, якiм на момант заканчэння вучобы споўнiцца 18 гадоў.

9. Исключен. - Постановление Минобразования от 24.01.2006 N 3.



Глава 2

ПАРАДАК ПРЫЁМУ ДАКУМЕНТАЎ



10. Устанаўлiваюцца наступныя тэрмiны прыёму дакументаў, уступных iспытаў i залiчэння паступаючых на дзённую форму навучання:

10.1. прыём дакументаў у прафесiянальна-тэхнiчныя вучылiшчы, прафесiянальныя лiцэi на аснове агульнай базавай адукацыi з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыi цi без атрымання яе, прафесiянальна-тэхнiчныя каледжы на аснове агульнай базавай адукацыi без атрымання агульнай сярэдняй адукацыi - з 15 чэрвеня па 20 лiпеня, уступныя iспыты - з 20 па 27 лiпеня, залiчэнне ў склад навучэнцаў - да 30 лiпеня;

(в ред. постановлений Минобразования от 22.01.2004 N 2, от 05.02.2009 N 4)

10.2. прыём дакументаў у прафесiянальна-тэхнiчныя вучылiшчы, прафесiянальныя лiцэi на аснове агульнай сярэдняй адукацыi, прафесiянальна-тэхнiчныя каледжы на аснове агульнай сярэдняй адукацыi цi на аснове агульнай базавай адукацыi з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама ва ўсе навучальныя ўстановы прафтэхадукацыi, у якiх ажыццяўляецца навучанне асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю пасля заканчэння першага аддзялення дапаможной школы, - з 15 чэрвеня па 20 жнiўня, уступныя iспыты: першы паток - з 5 па 12 лiпеня, другi паток - з 21 па 24 жнiўня, залiчэнне ў склад навучэнцаў - да 26 жнiўня.

(в ред. постановлений Минобразования от 22.01.2004 N 2, от 14.02.2005 N 11, от 24.01.2006 N 3, от 05.02.2009 N 4)

Часть исключена. - Постановление Минобразования от 24.01.2006 N 3.

Калi да канца тэрмiну прыёму дакументаў колькасць паступаючых менш, чым плануемая колькасць навучэнцкiх месцаў на вучэбныя спецыяльнасцi (прафесii), навучальнай установе прафтэхадукацыi па ўзгадненнi з заснавальнiкам дазваляецца працягваць тэрмiны прыёму дакументаў i залiчэння ў склад навучэнцаў да поўнага ўкамплектавання такiх груп, але не пазней чым да 15 верасня бягучага года.

(часть 2 подпункта 10.2 в ред. постановления Минобразования от 24.01.2006 N 3)

10-1. На вячэрнюю форму навучання (на ўсе вучэбныя спецыяльнасцi (прафесii), акрамя сельскагаспадарчага профiлю):

прыём дакументаў - з 15 чэрвеня па 22 жнiўня, уступныя iспыты i залiчэнне - з 1 па 26 жнiўня;

на вучэбныя спецыяльнасцi (прафесii) сельскагаспадарчага профiлю:

прыём дакументаў - з 1 кастрычнiка па 30 лiстапада, уступныя iспыты i залiчэнне - з 1 лiстапада па 10 снежня.

Уступныя iспыты на вячэрнюю форму навучання праводзяцца ў некалькi тэрмiнаў, якiя вызначаюцца прыёмнымi камiсiямi навучальных устаноў прафтэхадукацыi.

(часть 2 пункта 10-1 введена постановлением Минобразования от 14.02.2005 N 11)

Прыём дакументаў асоб, якiя маюць квалiфiкацыю рабочага (служачага), для атрымання агульнапрафесiянальнай падрыхтоўкi ў завочнай форме, самастойна (у парадку экстэрната) ажыццяўляецца з 1 па 10 кастрычнiка, залiчэнне - да 13 кастрычнiка.

(часть 3 пункта 10-1 введена постановлением Минобразования от 24.01.2006 N 3)

10-2. У асобных выпадках рашэннем дырэктара навучальнай установы прафтэхадукацыi па ўзгадненнi з заснавальнiкам могуць быць устаноўлены iншыя тэрмiны прыёму дакументаў, правядзення ўступных iспытаў i залiчэння. Рашэнне аб змяненнях даводзiцца да паступаючых у навучальную ўстанову прафтэхадукацыi не пазней чым за два месяцы да пачатку прыёму дакументаў шляхам размяшчэння яго на iнфармацыйным стэндзе ў даступным для грамадзян месцы.

(пункт 10-2 введен постановлением Минобразования от 24.01.2006 N 3)

11. Паступаючыя павiнны падаць у прыёмную камiсiю навучальнай установы прафтэхадукацыi наступныя дакументы:

заяву на iмя дырэктара па форме згодна з дадаткам 2;

дакумент аб адукацыi (арыгiнал);

медыцынскую даведку па форме, вызначанай Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь;

дакументы, якiя пацвярджаюць права паступаючых на льготы пры прыёме на навучанне;

6 фотакартак памерам 3 x 4 см.

Акрамя пералiчаных у частцы першай дадзенага пункта дакументаў дадаткова ў прыёмную камiсiю прадстаўляюцца:

арыгiналы сертыфiкатаў цэнтралiзаванага тэстыравання, праведзенага ў Рэспублiцы Беларусь у год прыёму (па жаданнi паступаючага);

(в ред. постановления Минобразования от 05.02.2009 N 4)

заключэнне медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камiсiй (iнвалiдамi I - III групы, а таксама дзецьмi-iнвалiдамi);

дакумент, якi пацвярджае прысваенне квалiфiкацыi рабочага (служачага), - пасведчанне прайшоўшых навучанне прафесiям рабочых або выпiска з працоўнай кнiжкi (тымi, хто паступае для атрымання агульнапрафесiянальнай падрыхтоўкi ў завочнай форме, самастойна (у парадку экстэрната);

дагавор памiж паступаючым i заказчыкам на мэтавую падрыхтоўку (тымi паступаючымi, якiя ўдзельнiчаюць у конкурсе на мэтавыя месцы).

Дакумент, якi сведчыць пра асобу, для непаўналетнiх, не маючых дакумента, якi сведчыць пра асобу, - пасведчанне аб нараджэннi прадстаўляюцца паступаючым асабiста.

(в ред. постановлений Минобразования от 24.01.2006 N 3, от 05.02.2009 N 4)



Глава 3

ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ ЎСТУПНЫХ IСПЫТАЎ I ЗАЛIЧЭННЯ



12. Уступныя iспыты могуць праводзiцца ў форме: уступнага экзамену, тэстыравання.

(в ред. постановления Минобразования от 05.02.2009 N 4)

Колькасць уступных iспытаў, iх формы вызначаюцца навучальнымi ўстановамi прафтэхадукацыi з улiкам профiлю вучэбных спецыяльнасцей (прафесiй) па ўзгадненнi з заснавальнiкам i даводзяцца да грамадскасцi не пазней чым за два месяцы да пачатку прыёму дакументаў.

(часть 2 пункта 12 в ред. постановления Минобразования от 24.01.2006 N 3)

Часть исключена. - Постановление Минобразования от 28.04.2004 N 30.

Уступныя iспыты ў форме ўступнага экзамену, тэстыравання (акрамя iспытаў па вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii) праводзяцца па праграмах, складзеных у адпаведнасцi з вучэбнымi праграмамi агульнаадукацыйных устаноў, зацвярджаемымi Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

(в ред. постановлений Минобразования от 24.01.2006 N 3, от 05.02.2009 N 4)

Уступны iспыт па вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii) (па малюнку, скульптуры, канструяванню i выкананню розных вырабаў цi iх элементаў, разьбе па дрэве, выкананню спецыяльных разлiкаў i iншых) праводзiцца ў першую чаргу па праграме, зацверджанай заснавальнiкам па ўзгадненнi з тэрытарыяльнымi органамi кiравання адукацыяй.

(часть 4 пункта 12 в ред. постановления Минобразования от 24.01.2006 N 3)

Паступаючыя маюць права здаваць уступныя iспыты па выбары на беларускай цi рускай мове.

Ацэнка ведаў ажыццяўляецца па дзесяцiбальнай шкале адзнак.

(часть 6 пункта 12 в ред. постановления Минобразования от 14.02.2005 N 11)

Расклад уступных iспытаў прыёмныя камiсii абвяшчаюць не пазней як за тыдзень да пачатку iх правядзення.

Форма правядзення ўступных iспытаў для асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, якiя па медыцынскiх паказаннях могуць навучацца ў навучальных установах прафтэхадукацыi, вызначаецца з улiкам характару парушэнняў указаных асоб.

(часть 8 пункта 12 введена постановлением Минобразования от 14.02.2005 N 11)

13. Пры прыёме на ўсе вучэбныя спецыяльнасцi (прафесii) залiчваюцца вынiкi цэнтралiзаванага тэстыравання ў адпаведнасцi з прадстаўленымi сертыфiкатамi.

(в ред. постановлений Минобразования от 28.04.2004 N 30, от 05.02.2009 N 4)

14. Паступаючыя, якiя не з'явiлiся на ўступныя iспыты па ўважлiвай прычыне, дапускаюцца да iх здачы па рашэннi адказнага сакратара прыёмнай камiсii ў тэрмiны для iншых груп.

Паступаючыя, якiя не з'явiлiся на ўступныя iспыты без уважлiвай прычыны або атрымалi "0" балаў на ўступным iспыце, а таксама якiя забралi дакументы, да наступных iспытаў не дапускаюцца.

(в ред. постановления Минобразования от 05.02.2009 N 4)

15. Залiчэнне паступаючых у навучальную ўстанову прафтэхадукацыi на навучанне ажыццяўляецца:

пры правядзеннi ўступных iспытаў - на аснове агульнай сумы балаў, падлiчаных па вынiках здачы ўступных iспытаў i сярэдняга бала дакумента аб адукацыi, якi вызначаецца па дзесяцiбальнай шкале (з дакладнасцю да дзесятых долей адзiнкi);

пры адсутнасцi ўступных iспытаў - на аснове сярэдняга бала дакумента аб адукацыi.

(п. 15 в ред. постановления Минобразования от 05.02.2009 N 4)

16. Без уступных iспытаў залiчваюцца паступаючыя, якiя маюць пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi з адзнакай або атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi асобага ўзору (узнагароджаныя залатым цi сярэбраным медалём). Вызваляюцца ад уступных iспытаў па адпаведным прадмеце з выстаўленнем адзнакi "10" балаў пераможцы рэспублiканскiх, абласных (Мiнскай гарадской) прадметных алiмпiяд (дыпломы I, II, III ступенi).

17. Па-за конкурсам (а пры правядзеннi ўступных iспытаў пры атрыманнi станоўчых адзнак) на навучанне па канкрэтных вучэбных спецыяльнасцях (прафесiях) залiчваюцца:

дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў, а таксама асобы з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў;

(абзац 2 пункта 17 в ред. постановления Минобразования от 24.01.2006 N 3)

дзецi (у тым лiку ўсыноўленыя) ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, рабочых (служачых), якiя займалi штатныя пасады ў воiнскiх часцях у складзе савецкiх войск на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя дзеяннi, i загiнуўшых (памёршых) цi стаўшых iнвалiдамi ў час праходжання воiнскай службы пры выкананнi службовых абавязкаў цi працы;

(абзац 3 пункта 17 в ред. постановления Минобразования от 22.01.2004 N 2)

дзецi (у тым лiку ўсыноўленыя) ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых расследаванняў, загiнуўшых (памёршых) цi стаўшых iнвалiдамi ў мiрны час пры праходжаннi воiнскай службы, выкананнi службовых абавязкаў;

(абзац 4 пункта 17 в ред. постановления Минобразования от 22.01.2004 N 2)

Абзац исключен. - Постановление Минобразования от 22.01.2004 N 2.

дзецi-iнвалiды, iнвалiды I i II групы, якiм у адпаведнасцi з заключэннем медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камiсiй не процiпаказана навучанне ў навучальнай установе прафтэхадукацыi i якiя могуць наведваць заняткi;

воiны-iнтэрнацыяналiсты;

асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкулам 18 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 22 лютага 1991 г. "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 10, арт. 111).

18. Для забеспячэння правоў на атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi паступаючых на агульных падставах дзяржаўныя органы кiравання адукацыяй па падпарадкаваннi пры неабходнасцi пераглядаюць кантрольныя лiчбы прыёму.

19. Пераважнае права (пры iншых аднолькавых умовах) пры залiчэннi ў навучальныя ўстановы прафтэхадукацыi маюць:

iнвалiды III групы пры адсутнасцi медыцынскiх процiпаказанняў;

асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкуламi 19, 20, 23, 24, 25 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС".

20. Рашэнне аб залiчэннi ў навучальную ўстанову прафтэхадукацыi прымаецца прыёмнай камiсiяй i афармляецца пратаколам, якi з'яўляецца падставай для выдання загада аб залiчэннi ў навучальную ўстанову прафтэхадукацыi. Спiсы залiчаных у навучальную ўстанову прафтэхадукацыi вывешваюцца для азнаямлення не пазней чым праз тры днi пасля залiчэння.

21. Паступаючыя, якiя залiчаны ў навучальную ўстанову прафтэхадукацыi i не прыступiлi да заняткаў без уважлiвых прычын на працягу дзесяцi дзён з моманту iх пачатку, з навучальнай установы прафтэхадукацыi адлiчваюцца ва ўстаноўленым парадку.

22. Паступаючыя, якiя не прайшлi па конкурсе (у выпадку яго ўзнiкнення) на выбраную iмi вучэбную спецыяльнасць (прафесiю), маюць права атрымаць прафесiянальна-тэхнiчную адукацыю па iншай вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii), а па выбранай вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii) - у iншай навучальнай установе прафтэхадукацыi, дзе ёсць месцы для навучання па дадзенай вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii). На месцы, што засталiся пасля залiчэння ўсiх паступаючых, якiя ўдзельнiчалi ў конкурсе на адпаведную вучэбную спецыяльнасць (прафесiю), у першую чаргу залiчваюцца паступаючыя дадзенай навучальнай установы прафтэхадукацыi, якiя станоўча здалi тыя ж уступныя iспыты, але не прайшлi па конкурсе на iншую вучэбную спецыяльнасць (прафесiю), а потым - паступаючыя, якiя станоўча здалi адпаведныя ўступныя iспыты ў iншых навучальных установах прафтэхадукацыi, установах, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi.

(часть 1 пункта 22 в ред. постановления Минобразования от 24.01.2006 N 3)

Залiчэнне паступаючых з iншых навучальных устаноў прафтэхадукацыi праводзiцца на падставе даведкi аб вынiках здачы ўступных iспытаў згодна з дадаткам 9, якая выдаецца прыёмнымi камiсiямi навучальных устаноў прафтэхадукацыi ўсiм не залiчаным ва ўстанову. Залiчэнне паступаючых, якiя не прайшлi па конкурсе ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi, праводзiцца на падставе даведкi аб вынiках здачы ўступных iспытаў, што выдаецца адпаведнымi навучальнымi ўстановамi па запыце навучальнай установы прафтэхадукацыi ў дзённы тэрмiн пасля паступлення запыту. Па жаданнi паступаючага дадзеная даведка можа выдавацца на рукi.

(в ред. постановлений Минобразования от 24.01.2006 N 3, от 05.02.2009 N 4)

(пункт 22 в ред. постановления Минобразования от 14.02.2005 N 11)



Глава 4

ФУНКЦЫI ПРЫЁМНАЙ КАМIСII



23. Для арганiзацыi прыёму грамадзян у навучальную ўстанову прафтэхадукацыi штогод ствараецца прыёмная камiсiя.

(пункт 23 в ред. постановления Минобразования от 24.01.2006 N 3)

24. Склад прыёмнай камiсii фармiруецца з лiку педагагiчных работнiкаў навучальнай установы прафтэхадукацыi, правы i абавязкi яе членаў вызначае i зацвярджае дырэктар навучальнай установы прафтэхадукацыi, якi з'яўляецца старшынёй прыёмнай камiсii i нясе адказнасць за арганiзацыю прыёму.

(пункт 24 в ред. постановления Минобразования от 24.01.2006 N 3)

25. З лiку найбольш вопытных i квалiфiкаваных педагагiчных работнiкаў навучальнай установы прафтэхадукацыi на ўвесь перыяд арганiзацыi прыёму назначаецца адказны сакратар прыёмнай камiсii.

26. Тэрмiн паўнамоцтваў прыёмнай камiсii складае адзiн год.

27. Загад аб зацвярджэннi складу прыёмнай камiсii выдаецца дырэктарам не пазней сакавiка бягучага года.

(пункт 27 в ред. постановления Минобразования от 24.01.2006 N 3)

28. У сваёй рабоце прыёмная камiсiя кiруецца дадзенымi Правiламi прыёму i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

29. На прыёмную камiсiю ўскладаюцца наступныя функцыi:

арганiзацыя работы па прафесiянальнай арыентацыi моладзi, падрыхтоўцы i распаўсюджваннi iнфармацыйных матэрыялаў аб навучальнай установе прафтэхадукацыi, неабходнай дакументацыi па прыёме грамадзян;

арганiзацыя для паступаючых кансультацый па змесце праграм уступных iспытаў, па арганiзацыi iх правядзення, крытэрыях ацэнкi, прад'яўляемых патрабаваннях, узроўнях складанасцi экзаменацыйных заданняў, парадку залiчэння, устаноўленых заканадаўствам iльготах;

арганiзацыя прыёму дакументаў ад паступаючых, iх афармлення i захоўвання, перапiскi па пытаннях прыёму;

правядзенне гутарак з паступаючымi ў навучальную ўстанову прафтэхадукацыi, iх бацькамi (апекунамi) па пытаннях выбару вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii), умоў прыёму i навучання, матэрыяльнага забеспячэння, правоў i абавязкаў навучэнцаў;

прыняцце рашэнняў аб допуску да здачы ўступных iспытаў, правядзеннi ўступных iспытаў i конкурснага адбору (у выпадку ўзнiкнення конкурсу), аб залiчэннi ў лiк навучэнцаў;

Абзац исключен. - Постановление Минобразования от 24.01.2006 N 3.

фармiраванне экзаменацыйных камiсiй пры правядзеннi ўступных iспытаў i арганiзацыя кантролю за iх дзейнасцю.

30. Колькасць i склад экзаменацыйных камiсiй зацвярджаецца загадам дырэктара i складаецца з лiку найбольш квалiфiкаваных педагагiчных работнiкаў адпаведнага напрамку.

(пункт 30 в ред. постановления Минобразования от 24.01.2006 N 3)



Глава 5

АРГАНIЗАЦЫЯ РАБОТЫ ПРЫЁМНАЙ КАМIСII



31. Дакументы паступаючых у навучальную ўстанову прафтэхадукацыi рэгiструюцца ў журнале рэгiстрацыi заяў паступаючых у навучальную ўстанову прафтэхадукацыi па вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii) згодна з дадаткам 1. Паступаючаму выдаецца распiска аб прыёме дакументаў згодна з дадаткам 3.

32. Прыёмная камiсiя прымае рашэнне i паведамляе аб допуску паступаючага да ўступных iспытаў у пiсьмовай форме згодна з дадаткам 4 не пазней чым за тыдзень да iх пачатку. Паступаючым, якiя дапушчаны да ўступных iспытаў у форме ўступнага экзамену, тэстыравання, у дзень iх здачы выдаецца экзаменацыйны лiст згодна з дадаткам 8.

(пункт 32 в ред. постановления Минобразования от 24.01.2006 N 3)

33. Расклад уступных iспытаў зацвярджаецца дырэктарам навучальнай установы прафтэхадукацыi не пазней чым за тыдзень да iх правядзення. Прозвiшчы экзаменатараў у раскладзе не ўказваюцца. Iнтэрвалы памiж iспытамi, як правiла, складаюць не менш чым 2 - 3 днi.

(пункт 33 в ред. постановления Минобразования от 24.01.2006 N 3)

34. Уступныя iспыты (акрамя iспытаў па вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii) праводзяцца па экзаменацыйных бiлетах i заданнях у адпаведнасцi з вучэбнымi праграмамi агульнаадукацыйных устаноў, зацверджанымi Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Экзаменацыйныя бiлеты i заданнi складаюцца экзаменацыйнымi камiсiямi i зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камiсii за месяц да пачатку iспытаў. Колькасць бiлетаў павiнна быць не меншай, чым колькасць экзаменуемых у групе, а колькасць камплектаў (варыянтаў) заданняў вызначае старшыня прыёмнай камiсii.

(в ред. постановлений Минобразования от 24.01.2006 N 3, от 05.02.2009 N 4)

Уступны iспыт па вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii) праводзiцца ў першую чаргу па праграме, зацверджанай заснавальнiкам.

(часть 2 пункта 34 в ред. постановления Минобразования от 24.01.2006 N 3)

35. Тэксты дыктантаў i пераказаў вызначаюцца навучальнай установай прафтэхадукацыi ў адпаведнасцi з вучэбнымi дапаможнiкамi, якiя ўключаюць экзаменацыйныя матэрыялы, для агульнаадукацыйных устаноў.

(в ред. постановлений Минобразования от 24.01.2006 N 3, от 05.02.2009 N 4)

36. Групы для здачы ўступных iспытаў фармiруюцца, як правiла, па 25 - 30 чалавек. Для зручнасцi пры правядзеннi вусных iспытаў група можа разбiвацца на падгрупы для здачы iспытаў адна пасля другой у адзiн i той жа дзень.

37. Пры правядзеннi пiсьмовага экзамену варыянт задання вызначаецца жараб'ёўкай з удзелам паступаючых.

38. Прысутнасць на ўступных iспытах пабочных асоб без дазволу старшынi прыёмнай камiсii не дапускаецца.

39. Вусныя i пiсьмовыя iспыты ў форме ўступнага экзамену, тэстыравання ў кожнага паступаючага прымаюцца двума экзаменатарамi, а экзамен па вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii) - не менш чым трыма экзаменатарамi.

(пункт 39 в ред. постановления Минобразования от 24.01.2006 N 3)

40. Вынiкi ўступных iспытаў ацэньваюцца адзнакамi па дзесяцiбальнай шкале.

Экзаменацыйная адзнака ставiцца лiчбай i пропiссю ў экзаменацыйны лiст i экзаменацыйную ведамасць згодна з дадаткам 7. Кожная адзнака па вусным экзамене ў экзаменацыйным лiсце i экзаменацыйнай ведамасцi падпiсваецца двума экзаменатарамi.

41. На правядзенне ўступных iспытаў прадугледжваюцца наступныя нормы часу (у астранамiчных гадзiнах):

на правядзенне пiсьмовага iспыту ў навучальнай групе па мове i лiтаратуры - 4 гадзiны (сачыненне), 2 гадзiны (пераказ), 1 гадзiна (дыктоўка), па матэматыцы - 4 гадзiны, па хiмii i фiзiцы - 3 гадзiны, тэстыравання па вучэбных прадметах узроўню агульнай сярэдняй адукацыi - не больш за 1 гадзiну;

(в ред. постановлений Минобразования от 22.01.2004 N 2, от 05.02.2009 N 4)

на правядзенне iспыту па вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii) нормы часу ўстанаўлiваюцца дырэктарам (кiраўнiком) навучальнай установы прафтэхадукацыi, але не больш за 4 гадзiны.

На правядзенне вуснага экзамену адводзiцца не больш за 15 хвiлiн на аднаго паступаючага.

42. Пiсьмовыя экзаменацыйныя работы (у тым лiку чарнавiк), а таксама запiсы пры падрыхтоўцы да адказу на вусным экзамене выконваюцца на лiстах са штампам навучальнай установы прафтэхадукацыi.

43. Пiсьмовыя экзаменацыйныя работы правяраюцца пад шыфрам без указання прозвiшча паступаючага. Шыфроўку пiсьмовых работ праводзiць адказны сакратар прыёмнай камiсii. Пасля шыфроўкi тытульныя лiсты застаюцца ў адказнага сакратара прыёмнай камiсii, а лiсты-ўкладышы вяртаюцца старшынi экзаменацыйнай камiсii, якi размяркоўвае пiсьмовыя работы памiж членамi экзаменацыйнай камiсii для праверкi. Праверка пiсьмовай работы паступаючага праводзiцца двума экзаменатарамi. Старшыня экзаменацыйнай камiсii праводзiць кантрольную пераправерку ўсiх работ, ацэненых на "0" i "10" балаў i выбарачна 5 працэнтаў пiсьмовых работ, ацэненых другiмi адзнакамi. Праверка пiсьмовых работ праводзiцца толькi ў памяшканнi навучальнай установы прафтэхадукацыi i толькi членамi экзаменацыйнай камiсii.

(часть 1 пункта 43 в ред. постановления Минобразования от 24.01.2006 N 3)

Правераныя работы, а таксама лiсты для вуснага адказу пасля iспыту перадаюцца экзаменатарам адказнаму сакратару на захаванне.

44. Пiсьмовыя работы паступiўшых у навучальную ўстанову прафтэхадукацыi захоўваюцца ў iх асабовых справах.

Пiсьмовыя работы паступаючых, якiя атрымалi "0" балаў i не прайшлi па конкурсе, знiшчаюцца праз тры месяцы з пачатку навучальнага года.

(в ред. постановления Минобразования от 05.02.2009 N 4)

45. На праверку пiсьмовых уступных экзаменацыйных работ паступаючых прадугледжваюцца наступныя нормы часу:

1 дыктоўка - 15 хвiлiн;

1 пераказ - 20 хвiлiн;

1 работа па малюнку, скульптуры i iншых - 10 хвiлiн;

1 работа па матэматыцы, хiмii, фiзiцы i iншых вучэбных прадметах узроўню агульнай сярэдняй адукацыi асоб, якiя паступаюць у навучальную ўстанову на аснове агульнай базавай адукацыi, - 15 хвiлiн;

(в ред. постановления Минобразования от 05.02.2009 N 4)

1 работа па матэматыцы, хiмii, фiзiцы i iншых вучэбных прадметах узроўню агульнай сярэдняй адукацыi асоб, якiя паступаюць у навучальную ўстанову на базе агульнай сярэдняй адукацыi, - 20 хвiлiн.

(в ред. постановления Минобразования от 05.02.2009 N 4)

46. Пераздача ўступных iспытаў не дапускаецца. Паступаючыя, якiя атрымалi "0" балаў, а таксама не з'явiлiся без уважлiвых прычын на ўступныя iспыты, да далейшых iспытаў не дапускаюцца.

(в ред. постановления Минобразования от 05.02.2009 N 4)

Пры наяўнасцi ўважлiвых прычын, пацверджаных дакументамi, паступаючыя могуць дапускацца да здачы ўступных iспытаў з дазволу старшынi прыёмнай камiсii цi адказнага сакратара ў межах вызначаных тэрмiнаў правядзення iспытаў у дадзенай навучальнай установе прафтэхадукацыi.

47. Кожны паступаючы мае права асабiста азнаёмiцца са сваёй пiсьмовай работай незалежна ад атрыманай адзнакi.

Апеляцыi па пытаннях экзаменацыйнай адзнакi падаюцца паступаючым адказнаму сакратару на iмя старшынi прыёмнай камiсii ў дзень правядзення вусных iспытаў або ў дзень абвяшчэння адзнакi па пiсьмовым iспыце.

Старшыня прыёмнай камiсii стварае апеляцыйную камiсiю з лiку найбольш вопытных i квалiфiкаваных педагагiчных работнiкаў.

Пры разглядзе апеляцый паступаючых дадатковае iх апытанне не дапускаецца.

Разгляд апеляцыi праводзiцца не пазней чым за тры каляндарныя днi пасля яе падачы. Рашэнне прымаецца большасцю галасоў членаў апеляцыйнай камiсii. Iншыя пытаннi, якiя ўзнiклi пры разглядзе апеляцый, вырашаюцца старшынёй прыёмнай камiсii.

48. Рашэнне аб змяненнi выстаўленай экзаменатарамi адзнакi прымаецца прыёмнай камiсiяй з улiкам пiсьмовага абгрунтавання апеляцыйнай камiсii, тлумачэнняў экзаменатараў i афармляецца пратаколам.

(пункт 48 в ред. постановления Минобразования от 24.01.2006 N 3)

49. Паступаючым, якiя залiчаны, а таксама не залiчаны ў навучальную ўстанову прафтэхадукацыi, не пазней чым у трохдзённы тэрмiн пасля заканчэння конкурснага адбору накiроўваюцца паведамленнi згодна з дадаткамi 5, 6.











Дадатак 1

да Правiлаў прыёму ва ўстановы,

якiя забяспечваюць атрыманне

прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi



____________________________________________________________________
            (назва навучальнай установы прафтэхадукацыi)


                               ЖУРНАЛ
         рэгiстрацыi заяў паступаючых у навучальную ўстанову
        прафтэхадукацыi па вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii)
                             у _____ г.


Левы бок старонкi



-------------+------------+-------------+-------------+------------¬
¦   N п/п    ¦Дата прыёму ¦  Прозвiшча, ¦   Пералiк   ¦    Якую    ¦
¦            ¦ дакументаў ¦ iмя, iмя па ¦прадстаўленых¦  замежную  ¦
¦            ¦            ¦    бацьку   ¦  дакументаў ¦мову вывучаў¦
+------------+------------+-------------+-------------+------------+
¦     1      ¦      2     ¦      3      ¦      4      ¦     5      ¦
+------------+------------+-------------+-------------+------------+
¦     1      ¦            ¦             ¦             ¦            ¦
+------------+------------+-------------+-------------+------------+
¦     2      ¦            ¦             ¦             ¦            ¦
+------------+------------+-------------+-------------+------------+
¦    ...     ¦            ¦             ¦             ¦            ¦
¦------------+------------+-------------+-------------+-------------


Правы бок старонкi



-----------------+-------+---------+----------+---------------------+-------¬
¦  Сярэднi бал у ¦ Хатнi ¦ Цi мае  ¦Адзнака аб¦ Адзнака аб вяртаннi ¦Заўвага¦
¦  дакуменце аб  ¦ адрас ¦патрэбу ў¦залiчэннi ¦    дакументаў цi    ¦       ¦
¦   адукацыi i   ¦       ¦iнтэрнаце¦    цi    ¦распiска аб атрыманнi¦       ¦
¦     адзнакi,   ¦       ¦(так, не)¦адмаўленнi¦(даныя дакумента,    ¦       ¦
¦   атрыманыя    ¦       ¦         ¦ ў прыёме ¦    якi сведчыць     ¦       ¦
¦   на ўступных  ¦       ¦         ¦          ¦      пра асобу)     ¦       ¦
¦     iспытах    ¦       ¦         ¦          ¦                     ¦       ¦
+----------------+-------+---------+----------+---------------------+-------+
¦        6       ¦   7   ¦    8    ¦     9    ¦          10         ¦  11   ¦
+----------------+-------+---------+----------+---------------------+-------+
¦                ¦       ¦         ¦          ¦                     ¦       ¦
¦----------------+-------+---------+----------+---------------------+--------










Дадатак 2

да Правiлаў прыёму ва ўстановы,

якiя забяспечваюць атрыманне

прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi



Дапусцiць да ўступных iспытаў    Залiчыць на I курс па вучэбнай
_____________________________    спецыяльнасцi (прафесii)
_____________________________    ___________________________________
Дырэктар ____________________    ___________________________________
"___" ______________ ___ г.      Дырэктар __________________________
                                 Загад N ___ ад "___" _______ ___ г.


Дырэктару __________________________________________________________
                  (назва навучальнай установы прафтэхадукацыi)
____________________________________________________________________
Гр-на(кi) __________________________________________________________
                       (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
якi (якая) пражывае ________________________________________________
                                  (адрас месца жыхарства)
Скончыў(ла) ________________________________________________________
               (год заканчэння, назва агульнаадукацыйнай установы)


                               ЗАЯВА


     Прашу дапусцiць мяне да ўступных iспытаў ______________________
у  навучальную  ўстанову  прафтэхадукацыi  па вучэбнай спецыяльнасцi
(прафесii) _________________________________________________________
                     (назва вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii)
Пра сябе паведамляю наступныя звесткi: _____________________________
                                       (год, месяц, дата нараджэння)
якую замежную мову ў агульнаадукацыйнай установе вывучаў(ла) _______
____________________________________________________________________
прозвiшча, iмя, iмя па бацьку бацькоў:
бацька _____________________________________________________________
мацi _______________________________________________________________
У iнтэрнаце маю патрэбу, не маю (падкрэслiць).


Дадатковыя звесткi пра сябе: _______________________________________
                                (профiль працоўнага навучання
____________________________________________________________________
                 цi дапрафесiянальнай падрыхтоўкi)


Згодна з Правiламi прыёму прыкладаю наступныя дакументы:
1. _________________________________________________________________
... ________________________________________________________________


_______________                                  ___________________
    (дата)                                             (подпiс)










Дадатак 3

да Правiлаў прыёму ва ўстановы,

якiя забяспечваюць атрыманне

прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi





      ________________________________________________________
            (назва навучальнай установы прафтэхадукацыi)


                              РАСПIСКА
                        аб прыёме дакументаў


N __________________________________________________________________
                     (па рэгiстрацыйным журнале)
у прыёме дакументаў на вучэбную спецыяльнасць (прафесiю) ___________
ад _________________________________________________________________
                  (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
     Прыняты дакументы:
     1. Заява на iмя дырэктара.
     2. Дакумент аб адукацыi (арыгiнал) N _______ ад "__" __________
____ г., выдадзены _________________________________________________
____________________________________________________________________
     3. Медыцынская даведка.
     4. Дакументы, якiя пацвярджаюць права паступаючых на льготы пры
прыёме на навучанне ________________________________________________
     5. 6 фотакартак памерам 3 х 4 см.
     6. Iншыя дакументы ____________________________________________
____________________________________________________________________
"__" _______________ ____ г.
Прыняў адказны сакратар прыёмнай камiсii _________ ______________
                                          (подпiс) (iнiцыялы,
                                                    прозвiшча)
     Заўвага.   У  выпадку  страты  распiскi  паступаючы  неадкладна
заяўляе аб гэтым у прыёмную камiсiю.










Дадатак 4

да Правiлаў прыёму ва ўстановы,

якiя забяспечваюць атрыманне

прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi



      _______________________________________________________
            (назва навучальнай установы прафтэхадукацыi)


                                      Куды _________________________
                                                    (адрас)
                                      ______________________________
                                      Каму _________________________
                                            (прозвiшча, iнiцыялы)


                            ПАВЕДАМЛЕННЕ


     Для здачы ўступных iспытаў ____________________________________
Вам належыць з'явiцца ў ____________________________________________
                        (назва навучальнай установы прафтэхадукацыi)
"__" ___________ ____ г. у ____________________ гадзiн.
     Пры  сабе  мець   дакумент,   якi    сведчыць   пра  асобу, для
непаўналетнiх,    не   маючых    дакумента,    якi    сведчыць   пра
асобу, - пасведчанне аб нараджэннi.
     Экзаменацыйны  лiст  N  _________________  неабходна атрымаць у
адказнага сакратара прыёмнай камiсii напярэдаднi першага iспыту.


Дырэктар _________________                   _______________________
              (подпiс)                        (iнiцыялы, прозвiшча)
"__" ________________ ____ г.










Дадатак 5

да Правiлаў прыёму ва ўстановы,

якiя забяспечваюць атрыманне

прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi



____________________________________________________________________
            (назва навучальнай установы прафтэхадукацыi)


                                  Куды (адрас) _____________________
                                  __________________________________
                                  Каму _____________________________
                                          (прозвiшча, iнiцыялы)


                       ПАВЕДАМЛЕННЕ N _______


     Прыёмная   камiсiя  паведамляе,  што  загадам  па   навучальнай
установе прафтэхадукацыi ад "____" ______________ ___ г. N ______ Вы
залiчаны ў  лiк  навучэнцаў ________ курса па вучэбнай спецыяльнасцi
(прафесii) _________________________________________________________
з   атрыманнем,   без  атрымання  iнтэрната  i  павiнны  з'явiцца  ў
навучальную ўстанову прафтэхадукацыi "____"_____________ ___ г.


Адказны сакратар прыёмнай камiсii _________ ________________________
                                   (подпiс)  (iнiцыялы, прозвiшча)


                              Пячатка
                навучальнай установы прафтэхадукацыi


     Заўвага. Пры  немагчымасцi  прыбыць  у  прызначаны  тэрмiн   па
ўважлiвай  прычыне  неабходна  паведамiць  аб  гэтым  у  навучальную
ўстанову.  У вынiку няяўкi на  заняткi  па  няўважлiвай  прычыне  Вы
будзеце выключаны з лiку навучэнцаў.










Дадатак 6

да Правiлаў прыёму ва ўстановы,

якiя забяспечваюць атрыманне

прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi



____________________________________________________________________
            (назва навучальнай установы прафтэхадукацыi)


                                Куды (адрас) _______________________
                                ____________________________________
                                Каму _______________________________
                                         (прозвiшча, iнiцыялы)


                            ПАВЕДАМЛЕННЕ


     У прыёме ў лiк навучэнцаў Вам адмоўлена па наступнай прычыне: _
____________________________________________________________________
     Адначасова паведамляем, што для атрымання дакументаў, здадзеных
пры  падачы  заявы  аб  прыёме,  Вам  неабходна з'явiцца асабiста да
адказнага сакратара прыёмнай камiсii.
     Даведку  аб  вынiках здачы ўступных iспытаў Вы можаце  атрымаць
у прыёмнай камiсii.


Дырэктар __________________                _________________________
             (подпiс)                        (iнiцыялы, прозвiшча)
__________________________
     (дата)










Дадатак 7

да Правiлаў прыёму ва ўстановы,

якiя забяспечваюць атрыманне

прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi



____________________________________________________________________
            (назва навучальнай установы прафтэхадукацыi)


                      ЭКЗАМЕНАЦЫЙНАЯ ВЕДАМАСЦЬ


уступнага iспыту па ________________________________________________
                                     (назва прадмета)
на групу ______________________ патоку _____________________________
Дата iспыту "___" _______________ ____ г.
Пачатак iспыту ___________________ Заканчэнне iспыту _______________
Прозвiшча i iнiцыялы экзаменатараў _________________________________
____________________________________________________________________


-------+-----------+---------------+---------------+-------------¬
¦  N   ¦Прозвiшча i¦     Нумар     ¦    Адзнакi    ¦   Подпiсы   ¦
¦ п/п  ¦ iнiцыялы  ¦экзаменацыйнага+------+--------+экзаменатараў¦
¦      ¦iспытуемых ¦     лiста     ¦лiчбай¦пропiссю¦             ¦
+------+-----------+---------------+------+--------+-------------+
¦   1  ¦     2     ¦       3       ¦  4   ¦    5   ¦      6      ¦
+------+-----------+---------------+------+--------+-------------+
¦      ¦           ¦               ¦      ¦        ¦             ¦
¦------+-----------+---------------+------+--------+--------------


     Колькасць асоб, якiя здалi iспыты, __________________________
     З iх атрымалi "10" (вельмi выдатна) ___________________________
     атрымалi "9" (выдатна) ________________________________________
     атрымалi "8" (амаль выдатна) __________________________________
     атрымалi "7" (вельмi добра) ___________________________________
     атрымалi "6" (добра) __________________________________________
     атрымалi "5" (амаль добра) ____________________________________
     атрымалi "4" (вельмi здавальняюча) ____________________________
     атрымалi "3" (здавальняюча) ___________________________________
     атрымалi "2" (амаль здавальняюча) _____________________________
     атрымалi "1" (амаль здавальняюча) _____________________________
     атрымалi "0" (нездавальняюча) _________________________________


Колькасць асоб, якiя не з'явiлiся на iспыт, ________________________
Адказны сакратар прыёмнай камiсii _________ ________________________
                                   (подпiс)  (iнiцыялы, прозвiшча)










Дадатак 8

да Правiлаў прыёму ва ўстановы,

якiя забяспечваюць атрыманне

прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi





____________________________________________________________________
            (назва навучальнай установы прафтэхадукацыi)


                                                   Левы бок старонкi


                         ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫ ЛIСТ


Прозвiшча __________________________________________________________
Iмя ________________________________________________________________
Iмя па бацьку ______________________________________________________


рашэннем прыёмнай камiсii ад "___" _____________ ___ г. дапушчаны да
здачы ўступных iспытаў.


  Фотакартка              __________________________________________
   памерам                        (асабiсты подпiс паступаючага)
   3 x 4 см


Гербавая пячатка     _______________________________________________
                      (подпiс адказнага сакратара прыёмнай камiсii)


     Заўвагi:
     1. Экзаменацыйны лiст служыць пропускам на iспыт.
     2. У  дзень  здачы апошняга iспыту экзаменацыйны  лiст  павiнны
вяртацца адказнаму сакратару прыёмнай камiсii.


                                                  Правы бок старонкi


                              АДЗНАКI,
                    атрыманыя на ўступных iспытах


----+--------+---------+--------+---------------+-------------+-------------¬
¦ N ¦  Назва ¦Характар ¦  Дата  ¦   Адзнакi     ¦ Прозвiшча,  ¦   Подпiсы   ¦
¦п/п¦прадмета¦ iспыту  ¦ iспыту +------+--------+  iнiцыялы   ¦экзаменатараў¦
¦   ¦        ¦ (вусны, ¦(чысло, ¦лiчбай¦пропiссю¦экзаменатараў¦             ¦
¦   ¦        ¦пiсьмовы)¦ месяц) ¦      ¦        ¦ (выразна)   ¦             ¦
+---+--------+---------+--------+------+--------+-------------+-------------+
¦   ¦        ¦         ¦        ¦      ¦        ¦             ¦             ¦
¦---+--------+---------+--------+------+--------+-------------+--------------


Адказны сакратар прыёмнай камiсii ___________ ______________________
                                    (подпiс)  (iнiцыялы, прозвiшча)
                                Гербавая пячатка










Дадатак 9

да Правiлаў прыёму ва ўстановы,

якiя забяспечваюць атрыманне

прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi



____________________________________________________________________
            (назва навучальнай установы прафтэхадукацыi)


                               ДАВЕДКА
                  аб вынiках здачы ўступных iспытаў


Выдана _____________________________________________________________
                     (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
у тым, што ён (яна) паступаў(ла) ___________________________________
                                         (назва навучальнай
____________________________________________________________________
                     установы прафтэхадукацыi)
на вучэбную спецыяльнасць (прафесiю) _______________________________
i атрымаў(ла) на ўступных iспытах наступныя адзнакi:


----------------+----------------+----------------+----------------¬
¦     N п/п     ¦ Назва прадмета ¦      Дата      ¦ Адзнака лiчбай ¦
¦               ¦                ¦                ¦   i пропiссю   ¦
+---------------+----------------+----------------+----------------+
¦               ¦                ¦                ¦                ¦
¦---------------+----------------+----------------+-----------------


Паступаючы _________________________________________________________
                             (прозвiшча, iнiцыялы)
не   залiчаны(а)   у   навучальную   ўстанову   прафтэхадукацыi,  не
прайшоў(ла)  па  конкурсе  ў  навучальную  ўстанову  прафтэхадукацыi
(адпаведнае падкрэслiць).


Адказны сакратар прыёмнай камiсii ___________ ______________________
                                    (подпiс)   (iнiцыялы, прозвiшча)
                                Гербавая пячатка








Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList