Зарегистрировано в НРПА РБ 29 апреля 2003 г. N 8/9465
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 г. "Аб адукацыi" (у рэдакцыi Закона ад 19 сакавiка 2002 г.) (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., N 33, ст. 598; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 37, 2/844) Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Унесцi ў Палажэнне аб пункце карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi, зацверджанае пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 20 лiстапада 2000 г. N 53 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб пункце карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 119, 8/4485), наступныя змяненнi:
1. У абзацы другiм пункта 1 слова "дэфекталагiчнай" замянiць словам "карэкцыйна-педагагiчнай".
2. У пункце 2 слова "дэфекталагiчная" замянiць словам "карэкцыйна-педагагiчная".
3. Пункт 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"У залежнасцi ад характару парушэння развiцця дзяцей на пункце могуць быць сфармiраваны наступныя групы для дзяцей:
з парушэннямi маўлення;
з парушэннем слыху;
з парушэннямi зроку;
з цяжкасцямi ў навучаннi;
з iнтэлектуальнай недастатковасцю (разумовай адсталасцю лёгкай ступенi);
з iншымi асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця.".
4. Частку першую пункта 5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Напаўняльнасць груп дзяцей з неглыбокiмi парушэннямi маўлення, слыху, зроку, цяжкасцямi ў навучаннi, iнтэлектуальнай недастатковасцю (разумовай адсталасцю лёгкай ступенi) - 5 - 6 чалавек.".
5. Першы сказ часткi першай пункта 7 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "У пункт прымаюцца дзецi дашкольнага i школьнага ўзросту, якiя абследуюцца настаўнiкам-дэфектолагам сумесна са спецыялiстамi Цэнтра карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi i маюць патрэбу ў карэкцыi (кампенсацыi) парушэнняў развiцця.".
6. У пункце 10:
часткi першай словы "14 мая" замянiць на словы "20 мая";
першага абзаца часткi другой словы "з 15 па 25 мая" замянiць на словы "з 20 па 30 мая".
7. У пункце 12 словы "абследуюцца спецыялiстамi Цэнтра" замянiць словамi "праходзяць абследаванне ў Цэнтры".
8. У пункце 21:
абзац другi выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "карта абследавання дзiцяцi (iндывiдуальная або агульная);";
абзац трэцi выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "спiс дзяцей, якiм рэкамендаваны заняткi на пункце карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi, якi зацверджаны дырэктарам Цэнтра карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi;".
9. У дадатку 1:
пазiцыi 4 i 5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
----+------------+--------------------------+------------------+--------+-------------------¬
"¦4. ¦Групы для ¦ ¦Разумовая ¦ ¦ ¦
¦ ¦дзяцей з ¦ ¦адсталасць лёгкай ¦ ¦ ¦
¦ ¦iнтэлекту- ¦ ¦ступенi ¦ ¦ ¦
¦ ¦альнай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦недастатко- ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦васцю ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+------------+--------------------------+------------------+--------+-------------------+
¦5. ¦Групы для ¦Парушэннi псiхiчнага ¦Парушэннi ¦ ¦ ¦
¦ ¦дзяцей з ¦развiцця, абумоўленыя ¦псiхiчнага ¦ ¦ ¦
¦ ¦цяжкасцямi ¦затрымкай або ¦развiцця, ¦ ¦ ¦
¦ ¦ў навучаннi ¦расстройствам псiхiчнага ¦абумоўленыя ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦развiцця: ¦затрымкай або ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦змешанае расстройства ¦расстройствам ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦вучэбных навыкаў; ¦псiхiчнага ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦iншыя агульныя ¦развiцця: ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦расстройствы развiцця ¦расстройства ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦вучэбных навыкаў ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦неўдакладненае; ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦змешаныя ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦спецыфiчныя ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦расстройствы ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦псiхалагiчнага ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦развiцця; ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦спецыфiчнае ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦расстройства ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦арыфметычных ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦навыкаў; дзiцячы ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦аўтызм па тыпе ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦агульнага ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦парушэння развiцця¦ ¦ ¦";
¦---+------------+--------------------------+------------------+--------+--------------------
пазiцыю 6 выключыць.
Мiнiстр П.I.БРЫГАДЗIН
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк Намеснiк Мiнiстра Першы намеснiк
Мiнiстра аховы здароўя працы i сацыяльнай Мiнiстра фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь абароны Рэспублiкi Беларусь
В.В.Калбанаў Рэспублiкi Беларусь А.I.Сверж
31.03.2003 В.П.Локiс 05.02.2003
03.02.2003
|