Зарегистрировано в НРПА РБ 12 мая 2003 г. N 8/9497
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 г. "Об образовании" (у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19 сакавiка 2002 г.) (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., N 33, арт. 598; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 37, 2/844) Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Унесцi ў Правiлы прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь, на 2003 год, зацверджаныя пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 27 лютага 2003 г. N 11 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., N 31, 8/9214), наступныя змяненне i дапаўненне:
1. Частку трэцюю пункта 8 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Абавязковымi з'яўляюцца пiсьмовыя ўступныя iспыты па беларускай цi рускай мове альбо па беларускай цi рускай мове i лiтаратуры як дзяржаўных мовах Рэспублiкi Беларусь, якiя абiтурыенты здаюць па выбары. Пры паступленнi на фiлалагiчныя спецыяльнасцi неабходна гэтыя iспыты здаваць па адпаведнай мове. Форму правядзення ўступных iспытаў: экзамен (пераказ, дыктант, сачыненне) цi тэсцiраванне вызначаюць ВНУ. Для абiтурыентаў дзённай формы навучання гэтыя iспыты праводзяцца па цэнтралiзаваных заданнях у фiксаваныя днi, якiя вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.".
2. Частку першую пункта 13 пасля слоў "сярэдняй спецыяльнай адукацыi" дапоўнiць словамi "пераможцы алiмпiяд "Абiтурыент БДУ-2003" Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта,".
Мiнiстр П.I.БРЫГАДЗIН
|