Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 23.05.2003 N 14 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб складзе, парадку распрацоўкi, узгаднення i зацвярджэння навукова-праектнай дакументацыi на выкананне работ на нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница






У мэтах выканання падпункта 2.3 пункта 2 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6 мая 2002 г. N 579 "Аб пытаннях захавання гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., N 55, 5/10410) Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзiць Iнструкцыю аб складзе, парадку распрацоўкi, узгаднення i зацвярджэння навукова-праектнай дакументацыi на выкананне работ на нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.



Мiнiстр Л.П.ГУЛЯКА













                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               23.05.2003 N 14


IНСТРУКЦЫЯ

АБ СКЛАДЗЕ, ПАРАДКУ РАСПРАЦОЎКI, УЗГАДНЕННЯ I

ЗАЦВЯРДЖЭННЯ НАВУКОВА-ПРАЕКТНАЙ ДАКУМЕНТАЦЫI

НА ВЫКАНАННЕ РАБОТ НА НЕРУХОМЫХ МАТЭРЫЯЛЬНЫХ

ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЯХ



Глава 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI



1. Iнструкцыя аб складзе, парадку распрацоўкi, узгаднення i зацвярджэння навукова-праектнай дакументацыi на выкананне работ на нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (далей - Iнструкцыя) распрацавана ў выкананне падпункта 2.3 пункта 2 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6 мая 2002 г. N 579 "Аб пытаннях захавання гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., N 55, 5/10410).

Iнструкцыя распрацавана ўзамен Часовай iнструкцыi аб складзе, парадку распрацоўкi, узгаднення i зацвярджэння навукова-праектнай дакументацыi па помнiках гiсторыi i культуры (РНiП 102-84), зацверджанай загадам Мiнiстэрства культуры СССР ад 23.08.1984 N 446.

2. Iнструкцыя распаўсюджваецца на работы па рэстаўрацыi, кансервацыi, аднаўленню, рамонту, прыстасаванню, рэканструкцыi, дапаўненню i раскрыццю <1>, што выконваюцца на нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

------------------------------

<1> Наступныя вiды работ: рэстаўрацыя, кансервацыя, аднаўленне, рамонт, прыстасаванне, рэканструкцыя, дапаўненне i раскрыццё - далей называюцца "рэстаўрацыя".



3. Iнструкцыя рэгламентуе склад, парадак распрацоўкi, узгаднення i зацвярджэння комплекснай навукова-даследчай, вышукальнай i праектна-каштарыснай дакументацыi <2> на правядзенне ўсiх вiдаў работ, якiя маюць адносiны да каштоўнасцей.

------------------------------

<2> Комплексная навукова-даследчая, вышукальная i праектна-каштарысная дакументацыя далей называецца "навукова-праектная дакументацыя".



Выкананне палажэнняў гэтай Iнструкцыi абавязкова для органаў дзяржаўнага кiравання, нагляду, юрыдычных асоб i грамадзян, якiя прымаюць удзел у распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi i выкананнi рэстаўрацыйных работ, незалежна ад форм уласнасцi, прыналежнасцi i крынiц фiнансавання.

4. Падставай для рэстаўрацыi каштоўнасцi могуць быць:

неабходнасць выканання заканадаўства, скiраванага на ахову гiсторыка-культурнай спадчыны;

прадпiсаннi дзяржаўнага органа аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

праграмы па рэгенерацыi гiстарычных цэнтраў гарадоў;

планы развiцця гiстарычных цэнтраў населеных пунктаў;

указы Прэзiдэнта, пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

рашэннi па рэстаўрацыi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей абласных або гарадскiх выканаўчых камiтэтаў.

5. Пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi належыць карыстацца актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, iншымi нарматыўнымi прававымi актамi Рэспублiкi Беларусь i дадзенай Iнструкцыяй.

6. Тэхналагiчныя працэсы, новыя матэрыялы, вырабы i абсталяванне, што выкарыстоўваюцца ўпершыню або распрацаваныя ў праекце, падлягаюць праверцы на патэнтаздольнасць i патэнтную чысцiню, па вынiках якой павiнен быць складзены патэнтны фармуляр у адпаведнасцi з дзяржаўным стандартам Рэспублiкi Беларусь.

У выпадках прымянення вынаходстваў у праектных рашэннях у тлумачальнай запiсцы праекта неабходна паказваць нумары аўтарскiх пасведчанняў i заявак на вынаходствы, якiя выкарыстоўваюцца.

7. Для распрацоўкi навукова-праектнай дакументацыi заказчык заключае дагавор генеральнага падраду са спецыялiзаванай праектнай арганiзацыяй, якае мае лiцэнзiю на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

У выпадку заключэння прамых дагавораў падрада з некалькiмi арганiзацыямi заказчык сумесна з навуковым кiраўнiком аб'екта каардынуе распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi або можа даручыць гэта на дагаворных умовах праектнай арганiзацыi, якая спецыялiзуецца ў галiне навукова-праектных работ па рэстаўрацыi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i будзе выконваць функцыi генеральнага праекцiроўшчыка.

Распрацоўка навукова-праектнай дакументацыi праводзiцца з пiсьмовага дазволу, выдадзенага заказчыку работ дзяржаўным органам аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

8. Пры выкананнi даследчых i рэстаўрацыйных работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi магчыма раскрыццё дэталей i фрагментаў, невядомых раней. На гэтыя раскрыццi складаюцца акты, на падставе якiх у зацверджаную навукова-праектную дакументацыю ўносяцца адпаведныя змяненнi.

9. Навукова-праектная дакументацыя павiнна быць прадстаўлена ў дзяржаўны орган аховы гiсторыка-культурнай спадчыны на разгляд i ўзгадненне ў аб'ёме i складзе, дастатковым для абгрунтавання прымаемых рашэнняў, вызначэння аб'ёмаў i кошту работ, а таксама патрэбнасцi ў матэрыялах i канструкцыях.



Глава 2. ЗЫХОДНА-ДАЗВАЛЯЛЬНАЯ ДАКУМЕНТАЦЫЯ НА РАСПРАЦОЎКУ

НАВУКОВА-ПРАЕКТНАЙ ДАКУМЕНТАЦЫI ДЛЯ РЭСТАЎРАЦЫI

ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI



10. Навукова-праектная дакументацыя распрацоўваецца згодна з заданнем на праектаванне, падрыхтаваным у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам i ўзгодненым у дзяржаўным органе аховы гiсторыка-культурнай спадчыны, i Рэстаўрацыйным заданнем на распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi i правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (далей - Заданне).

11. Заданне складаецца ў трох экзэмплярах навуковым кiраўнiком аб'екта сумесна з заказчыкам у адпаведнасцi з дадаткам 1 да дадзенай Iнструкцыi.

У Заданнi вызначаюцца мэты, задачы i спосабы рэалiзацыi асноўных рашэнняў па рэстаўрацыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

12. Заданне зацвярджаецца дзяржаўным органам аховы гiсторыка-культурнай спадчыны i перадаецца заказчыкам у спецыялiзаваную рэстаўрацыйную праектную арганiзацыю.

Сумесна з Заданнем перадаюцца наступныя зыходна-дазваляльныя дакументы:

пiсьмо-заказ на выкананне навукова-праектнай дакументацыi з гарантыяй аплаты работ;

рашэнне мясцовага выканаўчага i распарадчага органа аб дазволе на правядзенне праектна-даследчых работ на аб'екце;

архiтэктурна-планiровачнае заданне на праектаванне, выдадзенае органам архiтэктурнага кiравання выканаўчай улады;

дазвол на права правядзення праектных работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, выдадзены дзяржаўным органам аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

сiтуацыйны план мясцовасцi або вытрымку з генплана населенага пункта, дзе знаходзiцца каштоўнасць, у маштабе 1:2000 або 1:5000 з указаннем зон аховы i рэгулявання забудовы, калi яны былi распрацаваны раней;

тэхнiчныя ўмовы на падключэнне каштоўнасцi да iнжынерных камунiкацый;

дадзеныя аб iснуючых i праектуемых сетках водаправода, каналiзацыi, цеплафiкацыi, электразабеспячэння, газiфiкацыi, тэлефанiзацыi i радыёфiкацыi з указаннем пунктаў падключэння;

даведка дзяржаўнага органа аховы гiсторыка-культурнай спадчыны аб выкананай раней навукова-праектнай дакументацыi па гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, яе месцазнаходжаннi;

матэрыялы раней праведзеных iнжынерных пошукаў, геафiзiчны здымак зямельнага ўчастку; заключэнне аб гiдрагеалагiчных умовах тэрыторыi, на якой размешчана гiсторыка-культурная каштоўнасць;

iншыя зыходныя дадзеныя па патрабаванню праектнай арганiзацыi.

13. Збор зыходных дадзеных ажыццяўляецца за кошт сродкаў заказчыка.

Збор зыходных дадзеных заказчык можа даручыць на дагаворных умовах навукова-праектнай спецыялiзаванай арганiзацыi.

14. Заказчык нясе поўную адказнасць за дакладнасць прадстаўленых зыходна-дазваляльных дакументаў.



Глава 3. СКЛАД I ПАРАДАК РАСПРАЦОЎКI

НАВУКОВА-ПРАЕКТНАЙ ДАКУМЕНТАЦЫI



15. Навукова-праектная дакументацыя для рэстаўрацыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi павiнна складацца з раздзелаў:

папярэднiя работы;

комплексныя навуковыя даследаваннi;

праект рэстаўрацыi;

каштарысная дакументацыя;

навукова-рэстаўрацыйная справаздача.

Склад i змест раздзелаў навукова-праектнай дакументацыi на рэстаўрацыю гiсторыка-культурнай каштоўнасцi вызначаецца ў адпаведнасцi з Заданнем, у залежнасцi ад аб'ему i вiду рэстаўрацыi.

Навукова-праектная дакументацыя павiнна быць распрацавана ў аб'ёме, дастатковым для прыняцця навукова абгрунтаванага рашэння i выканання работ у адпаведнасцi з заданнем на праектаванне.

У працэсе вытворчасцi работ, з улiкам выяўлення раней невядомых вартасцей аб'екта, дапускаецца распрацоўка дадатковай рабочай дакументацыi i карэкцiроўка раней прынятых рашэнняў, якiя пацвярджаюцца адпаведнымi актамi на дадатковыя работы i ўзгоднены з дзяржаўным органам аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

16. Матэрыялы комплексных навуковых даследаванняў распрацоўваюцца ў пяцi экзэмплярах, праектна-каштарысная дакументацыя <3> распрацоўваецца ў чатырох экзэмплярах: тры экзэмпляры навукова-праектнай дакументацыi выканаўца перадае заказчыку, адзiн экзэмпляр матэрыялаў навуковых даследаванняў перадаецца ў Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь (далей - Банк звестак), адзiн экзэмпляр дакументацыi застаецца ў выканаўцы. У склад дакументацыi, якая прадстаўляецца заказчыку, не ўключаюцца кракi абмераў, разлiкi будаўнiчых канструкцый, журнал лабараторных даследаванняў, негатывы фотафiксацый, а таксама некаторыя падрыхтоўчыя матэрыялы гiсторыка-архiўных i натурных даследаванняў. Усе арыгiналы дакументацыi захоўваюцца ў архiве праектнай арганiзацыi.

------------------------------

<3> Праектна-каштарысная дакументацыя - гэта матэрыялы рэстаўрацыйнага праекта i каштарыснай дакументацыi.



17. Затраты на выкананне ўсiх праектных, навукова-даследчых i эксперыментальных работ, навуковага кiраўнiцтва ходам работ i камандзiровачныя расходы ўключаюцца ў зводны каштарыс аб'екта.

18. Заказчык ажыццяўляе нагляд за ходам выканання работ, прымае ад выканаўцы праектную дакументацыю i прадстаўляе яе на ўзгадненне ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

19. Абарону праекта пры ўзгадненнi i зацвярджэннi ажыццяўляе навуковы кiраўнiк аб'екта або прадстаўнiк выканаўцы.



Глава 4. ЗМЕСТ РАЗДЗЕЛАЎ НАВУКОВА-ПРАЕКТНАЙ ДАКУМЕНТАЦЫI



20. Папярэднiя работы.

Папярэднiя работы выконваюць з мэтай азнаямлення з каштоўнасцю, вызначэння характару i аб'ёму работ, неабходных для выканання яе рэстаўрацыi. Папярэднiя работы забяспечваюць выпуск навукова-праектнай дакументацыi на выкананне першачарговых супрацьаварыйных работ i вызначаюць накiраванасць навукова-праектных работ.

Папярэднiя работы павiнны ўключаць:

схематычныя абмеры каштоўнасцi i вызначэнне фiзiчнага аб'ёму каштоўнасцi;

фотафiксацыю;

акт аб катэгорыi складанасцi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, складзены ў адпаведнасцi з дадаткам 2 да дадзенай Iнструкцыi;

акт страты першапачатковага выгляду гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, складзены ў адпаведнасцi з дадаткам 3 да дадзенай Iнструкцыi;

акт тэхнiчнага стану гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, складзены ў адпаведнасцi з дадаткам 4 да дадзенай Iнструкцыi;

кароткiя гiсторыка-бiблiяграфiчныя звесткi;

методыку i апiсанне правядзення рэстаўрацыйных работ з вызначэннем iх чарговасцi;

праграму выканання навукова-праектных работ;

матэрыялы папярэднiх iнжынерных даследаванняў;

рэкамендацыi па выкананню першачарговых супрацьаварыйных работ;

матэрыялы iнжынерна-геалагiчнага даследавання;

праграму натурных даследаванняў са схемай устаноўкi будаўнiчых рыштаванняў, месцаў вытворчасцi зандажоў, шурфаў;

асобныя рабочыя чарцяжы на вытворчасць першачарговых i супрацьаварыйных работ, устаноўку рыштаванняў для натурных даследаванняў, вытворчасцi зандажоў, шурфаў у адпаведнасцi з дадаткам 8 да дадзенай Iнструкцыi;

лакальны i аб'ектны каштарыс на вытворчасць першачарговых i супрацьаварыйных работ;

каштарыс-калькуляцыю на выкананне навукова-праектных работ, навукова-метадычнае кiраўнiцтва i нагляд за рэстаўрацыйнымi работамi.

Калi пасля праведзеных папярэднiх работ высветлiцца, што распрацоўка дакументацыi па рэстаўрацыi не патрэбна, складаецца дэфектная ведамасць.

Раздзел "Папярэднiя работы" можа з'яўляцца пераддагаворнай стадыяй у частцы, якая абгрунтоўвае складанне Задання, i аплочваецца па асобных дагаворах.

21. Комплексныя навуковыя даследаваннi.

Комплексныя навуковыя даследаваннi праводзяцца да пачатку i, у выпадку неабходнасцi, у працэсе работ з мэтай атрымання паўнацэннага матэрыялу для распрацоўкi праекта рэстаўрацыi i яго ажыццяўлення. Комплексныя навуковыя даследаваннi накiраваны на выяўленне розных наслаенняў i пераробак, на пошук слядоў i рэшткаў парушаных i страчаных дэталяў каштоўнасцi, па якiх могуць быць з максiмальнай дакладнасцю i верагоднасцю адноўлены ўсе страты, на вызначэнне ступенi захаванасцi канструктыўнага стану каштоўнасцi, яе асобных элементаў i дэталяў. Атрыманыя ў вынiку навуковых даследаванняў сiстэматызаваныя матэрыялы аналiзуюцца i з'яўляюцца асновай для прыняцця навукова-праектных рашэнняў.

Комплексныя навуковыя даследаваннi праводзяцца:

для атрымання матэрыялаў аб гiсторыка-культурнай i архiтэктурна-мастацкай вартасцi каштоўнасцi;

з мэтай падрыхтоўкi дадзеных для абгрунтавання рашэнняў па рэстаўрацыi i далейшаму зберажэнню каштоўнасцi;

для ацэнкi ступенi захаванасцi i вартасцi канструкцый i матэрыялаў каштоўнасцi;

для прыняцця рашэнняў па вывядзенню аб'екта з аварыйнага стану.

Комплексныя навуковыя даследаваннi праводзяцца як да пачатку вытворчасцi работ з афармленнем першага этапа асобным раздзелам, так i ў працэсе рэстаўрацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

Вiдамi комплексных навуковых даследаванняў з'яўляюцца гiсторыка-архiўныя, бiблiяграфiчныя i натурныя даследаваннi.

Гiсторыка-архiўныя i бiблiяграфiчныя даследаваннi складаюцца з наступных раздзелаў:

бiблiяграфiчны спiс i спiс музейных фондаў i архiўных спраў, якiя ўтрымлiваюць звесткi пра гiсторыка-культурную каштоўнасць i яе аналагi;

пералiк раней распрацаванай навукова-праектнай дакументацыi па рэстаўрацыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

выпiскi з архiўных i бiблiяграфiчных крынiц, якiя даюць магчымасць вызначыць кола гiстарычных падзей i прычын, у вынiку якiх была створана i вiдазмянялася каштоўнасць, прасачыць гiсторыю яе бытавання, ролю ў наваколлi i культурнае значэнне;

фотакопii цi выкапiроўкi пiсьмовых, графiчных i выяўленчых матэрыялаў, у тым лiку па аналагах;

архiтэктурна-мастацкi аналiз гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, кароткая гiсторыя мясцовасцi, дзе яна была пабудавана; кароткая характарыстыка навакольнай гiстарычнай забудовы;

звесткi аб архiтэктарах, будаўнiках, уладальнiках гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

змены ў карыстаннi гiсторыка-культурнай каштоўнасцю за час яе iснавання, падрабязнае апiсанне разбурэнняў, рамонтаў, перабудоў, а таксама праведзеных работ па рэстаўрацыi, ужытых архiтэктурных i канструктыўных рашэннях, будаўнiчых прыёмах i матэрыялах, iнжынернага абсталявання, аналiз наяўнай раней распрацаванай навукова-праектнай дакументацыi для рэстаўрацыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

апiсанне аналагаў i неабходныя iлюстратыўныя матэрыялы, якiя прадстаўляюць аб'ект рэстаўрацыi ў розныя перыяды яго iснавання.

Натурныя даследаваннi ўключаюць:

кракi i чарцяжы абмераў каштоўнасцi;

даследаваннi, фотафiксацыю i акты даследаванняў гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, складзеныя ў адпаведнасцi з дадаткам 6 да дадзенай Iнструкцыi, па зандажах, шурфах, раскрыццях канструкцый з вызначэннем аўтэнтычных элементаў i матэрыялаў гiсторыка-культурнай каштоўнасцi цi iх рэшткаў i слядоў, характару апрацоўкi (аздобы), ужытых будаўнiчых i тэхналагiчных прыёмаў, тэхнiчнага стану i прычын дэфектаў, якiя даюць магчымасць прасачыць змяненне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў часе, правесцi параўнальны аналiз з дадзенымi гiсторыка-архiўных i бiблiяграфiчных даследаванняў i рэкамендаваць метад рэстаўрацыi;

вынiкi даследаванняў манументальнага жывапiсу, прадметаў унутранай аздобы;

адбор проб i ўзораў будаўнiчых i апрацоўчых матэрыялаў i лабараторны аналiз адабраных проб, з улiкам якога выпрацоўваюцца рэкамендацыi адносна прымянення будаўнiчых матэрыялаў;

матэрыялы археалагiчных даследаванняў тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

вынiкi iнжынерна-геалагiчных i тапаграфiчных даследаванняў;

дадзеныя па iнжынерных i дэндралагiчных даследаваннях;

вынiкi разлiкаў апорнай здольнасцi канструкцый i падмуркаў, цеплатэхнiчных, светлатэхнiчных i акустычных параметраў гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

графiчныя i iншыя фiксацыйныя матэрыялы па натурных даследаваннях.

Спецыяльныя iнжынерна-тэхналагiчныя даследаваннi складаюцца з:

даследаванняў i разлiкаў па вызначэнню аптымальных фiзiка-тэхнiчных параметраў i тэмпературна-вiльготнаснага рэжыму гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў мэтах забеспячэння яе фiзiчнага даўгалецця i захаванасцi пры сучасным выкарыстаннi з улiкам уплыву антрапагенных, тэхнагенных i прыродна-клiматычных уздзеянняў, iснуючай цi плануемай тапаграфiчнай, ландшафтнай i горадабудаўнiчай сiтуацыi, гiдрагеалагiчных умоў i паводзiнаў грунтоў падмурка;

распрацоўкi метадаў абароны ад неспрыяльных уздзеянняў на будаўнiчыя i апрацоўчыя матэрыялы i метадаў iх кансервацыi;

методыкi распрацоўкi будаўнiчых i апрацоўчых матэрыялаў, адпаведных першапачатковым цi блiзкiх да iх па ўласцiвасцях;

эксперыментальныя даследаваннi i рэкамендацыi па тэхналогii асобных вiдаў работ.

22. Праект рэстаўрацыi.

У адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам распрацоўку праекта рэстаўрацыi каштоўнасцi належыць ажыццяўляць, як правiла, у дзве стадыi. Стадыйнасць праектавання вызначаецца Заданнем у залежнасцi ад складанасцi i стану гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Пры двухстадыйным праектаваннi навукова-праектная дакументацыя складаецца з архiтэктурнага праекта рэстаўрацыi "А" - першая (зацвярджаемая) стадыя - i рабочага праекта рэстаўрацыi "Р" <4> - другая стадыя распрацоўкi навукова-праектнай дакументацыi.

------------------------------

<4> Стадыя "Рабочы праект рэстаўрацыi", зыходзячы з паслядоўнасцi выканання работ, адпавядае стадыi "Будаўнiчы праект "С" згодна з БНБ 1.03.02-96 "Склад, парадак распрацоўкi i ўзгаднення праектнай дакументацыi ў будаўнiцтве".



Пры аднастадыйным праектаваннi ў склад навукова-праектнай дакументацыi ўваходзiць дакументацыя праекта рэстаўрацыi з выдзяленнем зацвярджаемай часткi.

Архiтэктурны праект рэстаўрацыi "А" выконваецца для ацэнкi прынятых праектных рашэнняў. У склад архiтэктурнага праекта рэстаўрацыi павiнны ўключацца:

праектныя (эскiзныя) рашэннi;

навукова-метадычныя абгрунтаваннi прымаемых праектных рашэнняў, якiя афармляюцца тлумачальнай запiскай;

iнжынерныя, канструктыўныя, тэхналагiчныя рашэннi па рэстаўрацыi каштоўнасцi;

чарцяжы графiчнай рэканструкцыi;

асноўныя палажэннi па арганiзацыi рэстаўрацыi ў адпаведнасцi з дадаткам 7 да дадзенай Iнструкцыi;

праект ахоўных зон.

Рабочы праект рэстаўрацыi "Р" распрацоўваецца на выкананне розных вiдаў работ па рэстаўрацыi на падставе зацверджанага архiтэктурнага праекта рэстаўрацыi. У склад рабочага праекта рэстаўрацыi павiнны ўключацца:

тлумачальная запiска, складзеная ў адпаведнасцi з дадаткам 5 да дадзенай Iнструкцыi;

генеральны план тэрыторыi каштоўнасцi;

архiтэктурна-будаўнiчыя чарцяжы;

iнжынерна-канструктарскiя чарцяжы;

чарцяжы па iнжынернаму забеспячэнню i аснашчэнню iнжынерным абсталяваннем;

тэхналагiчныя карты i методыкi на вытворчасць асобных вiдаў рэстаўрацыйных работ;

адпаведныя спецыфiкацыi i ведамасцi;

праект пажара-ахоўнай сiгналiзацыi;

праект знешнiх iнжынерных сетак i камунiкацый;

праект добраўпарадкавання.

Пры аднастадыйным праектаваннi дакументацыя ўключае ўсе вышэй названыя раздзелы.

23. Каштарысная дакументацыя.

Лакальныя i аб'ектныя каштарысы складаюцца пры выкананнi ўсiх раздзелаў праекта. Для вызначэння каштарыснай вартасцi рэстаўрацыi i афармлення дакументаў па фiнансаванню вытворчасцi складаецца зводны каштарысны разлiк.

У выпадку неабходнасцi выканання работ, не ўлiчаных зводным каштарысным разлiкам, на падставе запiсаў у Журнале аўтарскага нагляду падрадчык сумесна з заказчыкам, навуковым кiраўнiком аб'екта i прадстаўнiком праектнай арганiзацыi складаюць акт на выяўленыя аб'ёмы работ. Гэты акт з'яўляецца падставай для аплаты разам з астатнiмi выкананымi рэстаўрацыйнымi работамi.

24. Навукова-рэстаўрацыйная справаздача.

Пасля заканчэння ўсiх рэстаўрацыйных работ на каштоўнасцi, у перыяд не болей за 3 месяцы, навуковым кiраўнiком аб'екта пры ўдзеле iншых спецыялiстаў, якiя праводзiлi нагляд за работамi, складаецца навукова-рэстаўрацыйная справаздача i перадаецца праз дзяржаўны орган аховы гiсторыка-культурнай спадчыны ў Банк звестак.

Навукова-рэстаўрацыйная справаздача павiнна асвятляць:

змест i вынiкi комплексных навуковых даследаванняў;

кароткi змест зацверджанага архiтэктурнага праекту;

змены, унесеныя ў праект у працэсе правядзення работ;

апiсанне зробленых работ па iх вiдах з пазначэннем ужытых тэхналогiй, будаўнiчых i апрацоўчых матэрыялаў, вырабаў, канструкцый i абсталявання;

навуковую ацэнку вынiкаў рэстаўрацыi.

Да справаздачы дадаюцца:

акт прыёмкi работ па рэстаўрацыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў цэлым цi iх асобных чэргаў;

камплект фiксацыйных чарцяжоў i выканаўчыя каштарысы, фотафiксацыйныя матэрыялы, якiя прадстаўляюць выгляд гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе стан да пачатку работ, у працэсе даследаванняў i правядзення работ i пасля заканчэння рэстаўрацыi.

Пры правядзеннi рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на каштоўнасцi на працягу некалькiх гадоў напрыканцы кожнага года складаецца кароткая гадавая справаздача аб выкананых рэстаўрацыйных i навукова-праектных работах.



Глава 5. УЗГАДНЕННЕ I ЗАЦВЯРДЖЭННЕ

НАВУКОВА-ПРАЕКТНАЙ ДАКУМЕНТАЦЫI



25. Узгадненню дзяржаўным органам аховы гiсторыка-культурнай спадчыны падлягаюць:

раздзелы "Папярэднiя работы", "Праект рэстаўрацыi", "Праект ахоўных зон", асобныя складаныя архiтэктурныя, канструктыўныя, iнжынерныя i тэхналагiчныя рашэннi праектна-сметнай дакументацыi, раздзел "Навукова-рэстаўрацыйная справаздача". Навукова-праектную дакументацыю ў абавязковым парадку неабходна ўзгаднiць з навуковым кiраўнiком.

Выкананне гэтага пункта не вызваляе ад неабходнасцi ўзгаднення праектна-каштарыснай дакументацыi з мясцовым органам архiтэктурна-горадабудаўнiчай дзейнасцi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

26. Тэрмiн узгаднення навукова-праектнай дакументацыi не павiнен перавышаць 21 дзень.

Узгадненню з падраднымi вытворчымi арганiзацыямi падлягаюць: асноўныя палажэннi па арганiзацыi работ, асобныя складаныя архiтэктурныя, канструктыўныя, iнжынерныя i тэхналагiчныя рашэннi праектна-каштарыснай дакументацыi ў частцы вiду i аб'ёму работ, каштарысная дакументацыя (за выключэннем каштарыса-калькуляцыi на распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi).

Выканаўца абавязаны на працягу месяца разгледзець i ўнесцi выпраўленнi i дапаўненнi ў навукова-праектную дакументацыю па заўвагах пры ўзгадненнi, а пры нязгодзе з заўвагамi - звярнуцца ў дзяржаўныя органы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны для вырашэння спрэчных пытанняў.

Пры адсутнасцi заўваг на працягу 21 дня навукова-праектная дакументацыя лiчыцца ўзгодненай i можа быць перададзена Заказчыку.

27. Матэрыялы навукова-праектнай дакументацыi на рэстаўрацыю, пададзеныя на ўзгадненне, павiнны быць падпicаны:

тытульны лiст агульнай тлумачальнай запiскi - дырэктарам, галоўным архiтэктарам цi галоўным iнжынерам праектнай арганiзацыi, навуковым кiраўнiком аб'екта i выканаўцамi;

iншыя матэрыялы - навуковым кiраўнiком аб'екта, начальнiкам аддзела (майстэрнi), выканаўцамi;

каштарысная дакументацыя - службовымi асобамi, адзначанымi ў адпаведных формах гэтых дакументаў.

Усе вiды дакументацыi перадаюцца праектнай арганiзацыяй Заказчыку ў тэрмiны, прадугледжаныя графiкам, дададзеным да дагавора (дадатковага пагаднення) на выкананне навукова-праектных работ.

Па просьбе Заказчыка праектная арганiзацыя павiнна выдаваць неабходную колькасць экземпляраў навукова-праектнай дакументацыi, звыш вызначанага гэтай Iнструкцыяй лiмiта, за дадатковую плату.

28. Зацвярджэнне навукова-праектнай дакументацыi Заказчыкам магчыма толькi пасля яе ўзгаднення дзяржаўным органам аховы гiсторыка-культурнай спадчыны i станоўчага заключэння пазаведамаснай экспертызы.

29. Па заканчэннi нарматыўнага тэрмiну дзеяння заключэння па праекту (два гады), калi за гэты перыяд не пачата рэстаўрацыя аб'екта, дакументацыя падлягае пераўзгадненню ў дзяржаўным органе аховы.



Глава 6. НАВУКОВАЕ КIРАЎНIЦТВА РАБОТАМI, ЯКIЯ ДАТЫЧАЦЦА

НЕРУХОМЫХ МАТЭРЫЯЛЬНЫХ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ



30. Усе вiды работ, якiя датычацца гiсторыка-культурных каштоўнасцей, павiнны выконвацца пры безумоўным абавязковым наглядзе i пад кiраўнiцтвам навуковага кiраўнiка аб'екта (далей - навуковы кiраўнiк).

31. Навуковым кiраўнiком аб'екта можа быть прызначаны спецыялiст-архiтэктар, якi мае вопыт работы па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi па рэстаўрацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей: для катэгорыi "3" - не менш за тры гады; для каштоўнасцей катэгорый "2", "1" i "0" - не менш за пяць гадоў.

Навуковы кiраўнiк ажыццяўляе агульнае кiраўнiцтва працэсам праектавання i ўваходзiць у склад творчага калектыву незалежна ад таго, якая арганiзацыя выконвае навукова-праектную дакументацыю. У сваёй дзейнасцi навуковы кiраўнiк кiруецца патрабаваннямi Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны", дадзенай Iнструкцыяй i iншымi актамi заканадаўства ў сферы архiтэктурна-горадабудаўнiчай дзейнасцi i будаўнiцтва.

32. Навуковы кiраўнiк абавязаны:

прымаць удзел у падрыхтоўцы i прадстаўленнi на ўзгадненне рэстаўрацыйнага задання на распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi для рэстаўрацыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

забяспечваць выкананне даследаванняў каштоўнасцi, у тым лiку з неабходнай фiксацыяй i аналiзам у працэсе вытворчасцi работ, i распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi ў адпаведнасцi з палажэннямi гэтай Iнструкцыi;

забяспечваць даставернасць i паўнату вынiкаў даследаванняў гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

забяспечваць навуковую абгрунтаванасць i адпаведнасць прымаемых праектных рашэнняў з умовай зберажэння адметных вартасцей каштоўнасцi;

забяспечваць своечасовае вырашэнне ўсiх пытанняў па праектна-каштарыснай дакументацыi, што ўзнiкаюць у працэсе рэстаўрацыi каштоўнасцi;

забяспечваць узаемадзеянне падраздзяленняў i суб'ектаў гаспадарчай дзейнасцi, задзейнiчаных у распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi;

забяспечваць сумесна з Заказчыкам вырашэнне ўсяго комплексу пытанняў па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi пры атрыманнi ў адпаведных службах дазваляльна-узгадняльнай дакументацыi i, у выпадку неабходнасцi, з органамi пазаведамаснай экспертызы праектаў;

прымаць удзел ва ўзгадненнi i абароне праектных прапаноў i выкананай навукова-праектнай дакументацыi;

ажыццяўляць кантроль за выкананнем работ у адпаведнасцi з зацверджанай ва ўстаноўленым парадку навукова-праектнай дакументацыяй;

забяспечваць навуковую фiксацыю гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе правядзення работ, фотафiксацыю да пачатку, у працэсе, а таксама пасля заканчэння работ;

фiксаваць у адзiным для ўсiх вiдаў работ журнале аўтарскага нагляду ўсе заўвагi ў ходзе выканання работ;

прымаць удзел у рабоце камiсiй па прыёму завершаных этапаў работ i рэстаўрацыi каштоўнасцi ў цэлым;

не пазней як праз тры месяцы пасля завяршэння работ на матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прадставiць у дзяржаўны орган па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны навуковую справаздачу аб усiх праведзеных на аб'екце рэстаўрацыйных работах.

33. Навуковы кiраўнiк мае права прыпыняць правядзенне асобных вiдаў работ пры неабходнасцi даследавання i фiксацыi недаследаваных або нанова выяўленых частак i дэталей каштоўнасцi, пры пагрозе разбурэння канструкцый, пры сiстэматычным невыкананнi навукова-праектнай дакументацыi i ўказанняў навуковага кiраўнiка, а таксама патрабаваць ад усiх выканаўцаў i ўдзельнiкаў працэсу рэстаўрацыi выканання патрабаванняў дзеючага заканадаўства аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i гэтай Iнструкцыi, iншых актаў заканадаўства, якiя маюць адносiны да работ, якiя выконваюцца на аб'екце.

34. Указаннi навуковага кiраўнiка з'яўляюцца абавязковымi для заказчыка i ўсiх службовых асоб i выканаўцаў падрадных вытворчых арганiзацый i могуць быць адменены толькi дзяржаўным органам аховы гiсторыка-культурнай спадчыны па вынiках разгляду Навукова-метадычнай рады.

35. Аб'ектыўнай прычынай па замене навуковага кiраўнiка можа лiчыцца пiсьмовае адмаўленне навуковага кiраўнiка ад выканання сваiх функцый, невыкананне iм сваiх функцыянальных абавязкаў, пераход на iншую работу, не звязаную з рэстаўрацыяй гiсторыка-культурных каштоўнасцей, i iншыя фактары, аргументавана выкладзеныя i прадстаўленыя на разгляд Навукова-метадычнай рады.

36. Умовы аплаты працы навуковага кiраўнiка аб'екта вызначаюцца на падставе дагавароў на распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi, а таксама ў перыяд вытворчасцi рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, заключаных памiж заказчыкам работ i праектнай арганiзацыяй.











Дадатак 1



                                                          ЗАЦВЯРДЖАЮ
                                          Намеснiк Мiнiстра культуры
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                       У.П.Грыдзюшка
                                          "____" ____________ 200 г.


РЭСТАЎРАЦЫЙНАЕ ЗАДАННЕ

N _________



на распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi

i правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ

на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi



1. Гiсторыка-культурная каштоўнасць:

Адрас:

Абгрунтаванне для выдачы задання: пiсьмо-заказ N ____ ад ___________

Заказчык:

Праектная установа:

Вытворчая установа:

2. Катэгорыя аховы:

3. Кароткiя гiстарычныя даведкi:

4. Агульны тэхнiчны стан:

5. Наяўнасць праектна-даследчай дакументацыi:

6. Характар плануемых работ:

7. Добраўпарадкаванне тэрыторыi ў межах:

8. Умовы прыстасавання аб'екта пад сучасныя мэты:

9. Склад навукова-даследчых работ:

9.1. Папярэднiя работы:

9.2. Архiўныя i бiблiяграфiчныя матэрыялы, складанне гiстарычнай запiскi:

9.3. Натурныя даследаваннi (абмеры, зандажы, шурфы):

9.4. Iнжынернае даследаванне з заключэннем и рэкамендацыямi:

9.5. Фотафiксацыя:

9.6. Лабараторныя даследаваннi будаўнiчых i апрацоўчых матэрыялаў:

10. Склад i стадыйнасць праекта:

10.1. Архiтэктурны праект рэстаўрацыi:

10.2. Архiтэктурны праект рэстаўрацыi i прыстасавання па заданню заказчыка (неабходнасць прадстаўлення макета, перспектывы, разгортак i iнш.):

10.3. Праект арганiзацыi рэстаўрацыi:

10.4. Дакументацыя на першачарговыя i супрацьаварыйныя работы:

10.5. Рэстаўрацыйны праект:

11. Парадак правядзення навуковага кiраўнiцтва i прадстаўлення навуковых справаздач (гадавых, па асобных цыклах работ, канчатковых):

12. Дадатковыя патрабаваннi:



Навуковы кiраўнiк аб'екта



"____" ______________ 200 г.











Дадатак 2



АКТ

аб катэгорыi складанасцi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi



Назва гiсторыка-культурнай каштоўнасцi:



1. Катэгорыя складанасцi пры абмерных работах

2. Катэгорыя складанасцi пры праектаваннi



Навуковы кiраўнiк аб'екта



Прадстаўнiк дзяржаўнага ограна аховы

гiсторыка-культурнай спадчыны



Заказчык











Дадатак 3



АКТ

страты першапачатковага выгляду

гiсторыка-культурнай каштоўнасцi



"____" _____________ 200 г.



Назва гiсторыка-культурнай каштоўнасцi:



Кароткая характарыстыка каштоўнасцi ___________________________

Аб'ём гiсторыка-культурнай каштоўнасцi _________ куб.м.



------+----------------+----------+--------+---------+-------------¬
¦  N  ¦     Назва      ¦ Адзiнка  ¦  Поўны ¦ Працэнт ¦    Аб'ём    ¦
¦ п/п ¦ канструктыўных ¦вымярэння ¦  аб'ём ¦ страты  ¦ рэстаўрацыi ¦
¦     ¦   элементаў    ¦          ¦  работ ¦         ¦             ¦
+-----+----------------+----------+--------+---------+-------------+
¦  1  ¦       2        ¦    3     ¦    4   ¦    5    ¦      6      ¦
+-----+----------------+----------+--------+---------+-------------+
¦     ¦                ¦          ¦        ¦         ¦             ¦
¦-----+----------------+----------+--------+---------+--------------


Раздзел 1. Асноўныя канструктыўныя элементы

Раздзел 2. Дадатковыя работы

Заўвагi:

1. Працэнт страты на каштоўнасцi вызначаецца камiсiйна з улiкам акта агляду тэхнiчнага стану гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

2. Графы 5, 6 удакладняюцца ў працэсе вытворчасцi i дадатковых даследаванняў.



Камiсiя:

Навуковы кiраўнiк аб'екта:



Прадстаўнiк дзяржаўнага органа аховы

гiсторыка-культурнай спадчыны:



Прадстаўнiк генпраектнай арганiзацыi:



Заказчык:











Дадатак 4



АКТ

агляду тэхнiчнага стану гiсторыка-культурнай каштоўнасцi



                                      "_____" _______________ 200 г.


    Назва гiсторыка-культурнай каштоўнасцi:
    Месцазнаходжанне:


    Камiсiя  ў  складзе  прадстаўнiка   дзяржаўнага   органа   аховы
гiсторыка-культурнай  спадчыны  ___________________________________,
Заказчыка _________________________________________________________,
навуковага кiраўнiка аб'екта ______________________________________,
прадстаўнiка  генпраектнай арганiзацыi ____________________________
склалi  дадзены  акт  аб  тым,  што  "_____" _______________ 200  г.
праведзены агляд тэхнiчнага стану гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

У вынiку агляду вызначана:

1. Агульны стан каштоўнасцi (кароткая характарыстыка аб'екта, кароткая даведка гiсторыi стварэння)

2. Стан знешнiх архiтэктурна-канструктыўных элементаў каштоўнасцi:

а) агульны стан

б) падмуркi

в) цокаль, адмостка

г) сцены

д) дах - кроквы, абрашотка, пакрыццё, элементы водаадводу

е) завяршэнне - главы, шатры, iх канструкцыi i пакрыццё

ж) знешняе дэкаратыўнае аздабленне фасадаў - аблiцоўка, афарбоўка, карнiзы, дэкор, скульптура, жывапiс

3. Стан унутраных архiтэктурна-канструктыўных элементаў каштоўнасцi:

а) агульны стан

б) перакрыццi

в) падлога

г) сцены

д) слупы, калоны

е) дзверы, вокны,

ж) лесвiцы

з) дэкаратыўнае аздабленне - ляпны дэкор, скульптура, жывапiс

4. Сад, двор, парк, агароджа



Вывады:



Заўвагi:

1. Планы паверхаў (iнвентарныя)

2. Генплан



Навуковы кiраўнiк аб'екта:



Прадстаўнiк дзяржаўнага органа аховы

гiсторыка-культурнай спадчыны:



Прадстаўнiк генпраектнай арганiзацыi:



Заказчык:











Дадатак 5



СКЛАД ТЛУМАЧАЛЬНАЙ ЗАПIСКI



Тлумачальная запiска павiнна змяшчаць:

агульныя звесткi аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i праведзеных комплексных навуковых даследаваннях;

апiсанне iснуючага выгляду, тэхнiчнага стану i выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

апiсанне праектуемага архiтэктурнага выгляду i характару выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

прапанаваныя графiчныя рэканструкцыi;

характарыстыку прынцыповых архiтэктурных, канструктыўных, iнжынерных i тэхналагiчных рашэнняў для рэстаўрацыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

прапановы па каляровым рашэннi фасадаў i iнтэр'ераў;

прапановы па рэстаўрацыi манументальнага жывапiсу i прадметаў унутранага афармлення;

рашэннi па добраўпарадкаванню, вертыкальнай планiроўцы i азеляненню тэрыторыi, якую займае гiсторыка-культурная каштоўнасць;

прапановы па новым будаўнiцтве для забеспячэння сучаснага выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

пералiк вытворчых работ, iх тэхналогii, будаўнiчых i апрацоўчых матэрыялаў, вырабаў, канструкцый i абсталявання;

прапановы па арганiзацыi работ i iх паслядоўнасцi;

асноўныя тэхнiка-эканамiчныя паказальнiкi.

Таксама дадаюцца:

копiя зацверджанага Задання на распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi;

звесткi аб праведзеных узгадненнях прынцыповых рашэнняў i, пры разглядзе на пасяджэннi Навукова-метадычнай рады, пратакол абмеркавання праекта рэстаўрацыi з рэцэнзiямi;

чарцёж - сiтуацыйны план мясцовасцi размяшчэння каштоўнасцi ў маштабе 1:2000 цi 1:5000;

генеральны план участка, на тэрыторыi якога размешчана гiсторыка-культурная каштоўнасць, на тапаграфiчнай аснове з асноўнымi iнжынернымi сеткамi, камунiкацыямi i збудаваннямi ў маштабе 1:5000;

фасады, планы, разрэзы, фрагменты, вузлы, дэталi, неабходныя для характарыстыкi рэстаўрацыi, у тым лiку прынцыповых рашэнняў па супрацьаварыйных мерапрыемствах i канструктыўных зменах, службовым i экспазiцыйным абсталяваннi, каляровым афармленнi фасадаў i iнтэр'ераў;

прынцыповыя рашэннi па iнжэнерным абсталяваннi: схемы ацяплення i вентыляцыi, водазабеспячэння, пажарагашэння i каналiзацыi, электраабсталявання i маланкаабароны, радыёфiкацыi, тэлефанiзацыi, тэлебачання, аўтаматызацыi сiстэмаў iнжынернага абсталявання, ахоўна-пажарнай сiгналiзацыi;

прынцыповыя рашэннi па добраўпарадкаваннi, вертыкальнай планiроўцы i азеляненнi тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.



Навуковы кiраўнiк аб'екта:











Дадатак 6



АКТ

на даследаваннi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi



Назва гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

Месцазнаходжанне

Вiд даследавання

Задачы даследавання

Апiсанне месца даследавання

Нагляд за даследаваннямi

Вывады:

Правядзенне фiксацыi



Навуковы кiраўнiк аб'екта:



Прадстаўнiк генпраектнай арганiзацыi:



Прадстаўнiк дзяржаўнага органа аховы

гiсторыка-культурнай спадчыны:











Дадатак 7



АСНОЎНЫЯ ПАЛАЖЭННI ПА АРГАНIЗАЦЫI РЭСТАЎРАЦЫI



Тлумачальная запiска павiнна мець:

абгрунтаванне тэхналогii i паслядоўнасцi работ з пералiкам аб'ёмаў работ;

схематычны будгенплан з адзначэннем агароджы пляцоўкi, небяспечных зон, будаўнiчых рыштаванняў, месцаў складзiравання матэрыялаў i паўфабрыкатаў, пад'яздных шляхоў, часовых збудаванняў, расстаноўкi механiзмаў, схемы часовага энергазабеспячэння i водазабеспячэння, сродкаў сiгналiзацыi i пажаратушэння, папераджальных знакаў;

камплектавальная ведамасць матэрыялаў, паўфабрыкатаў, вырабаў, канструкцый, абсталявання, машын, механiзмаў;

ведамасць патрэбы ў вадзе, электраэнергii i цяпле;

разлiк колькасцi працуючых з вызначэннем спецыяльнасцi;

узбуйнены графiк правядзення работ з пазначэннем iх паслядоўнасцi i сумяшчэння асобных вiдаў работ (без каляндарнай прывязкi);

узгаднення камунальных i адмiнiстратыўных службаў, органаў выканаўчай улады, у распараджэннi якiх знаходзiцца тэрыторыя размяшчэння гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.











Дадатак 8



ВЫТВОРЧАСЦЬ ПЕРШАЧАРГОВЫХ I СУПРАЦЬАВАРЫЙНЫХ РАБОТ



Рабочыя чарцяжы на вытворчасць першачарговых i супрацьаварыйных работ уключаюць:

рабочыя чарцяжы на часовыя супрацьаварыйныя i кансервацыйныя работы, падпорныя i агароджавыя канструкцыi аварыйных частак гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

схемы адпампоўвання вады з падвалаў, разбiрання завалаў, асушвання i ачысткi тэрыторыi, аварыйнай сiгналiзацыi, устаноўкi маякоў i рэпераў пры неабходнасцi кантролю за дэфармацыямi;

схемы месцаў правядзення зандзiраванняў i шурфоў (з пазначэннем iх памераў), раскрыцця канструкцый i адбору пробаў матэрыялаў;

схемы паслядоўнасцi разбiрання чужародных прыбудоў i напластаванняў з пазначэннем аб'ёмаў, схемы ўстаноўкi неабходных рыштаванняў;

пры магчымасцi, рабочая дакументацыя на першапачатковыя работы па рэстаўрацыi;

лакальныя каштарысы на правядзенне работ.









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList