Зарегистрировано в НРПА РБ 19 января 2004 г. N 8/10432
У адпаведнасцi з артыкулам 10 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 года "Аб адукацыi" (у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19 сакавiка 2002 года) Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Унесцi ў пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 26 снежня 2001 г. N 64 "Аб зацвярджэннi Правiлаў прыёму ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь i Палажэння аб прыёмнай камiсii сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы Рэспублiкi Беларусь" у рэдакцыi пастановы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 25 лютага 2003 г. N 9 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 14, 8/7673; 2003 г., N 31, 8/9219) наступныя змяненнi i дапаўненнi:
1. Утратил силу. - Постановление Минобразования от 28.10.2004 N 59.
2. У Палажэннi аб прыёмнай камiсii сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным дадзенай пастановай:
2.1. у назве, пунктах 1, 2, 4 словы "сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова" i ў пунктах 3, 4, 6, 8, 11, 12, 18, 19, 21, 23, 24, 28 словы "навучальная ўстанова" замянiць словамi "ўстанова, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi" ў адпаведным склоне;
2.2. у трэцiм сказе пункта 19 словы "2" ("нездавальняюча") i "5" ("выдатна")" замянiць словамi "0, 1, 2 балы i 9, 10 балаў";
2.3. частку шостую пункта 24 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Правядзенне перадэкзаменацыйных кансультацый плануецца з разлiку 1 гадзiна на адну группу абiтурыентаў (не менш за 25 чалавек). Час правядзення кансультацый вызначаецца прыёмнай камiсiяй у адпаведнасцi з раскладам уступных экзаменаў.";
2.4. пункт 25 выключыць;
2.5. у другiм сказе пункта 26 словы "Атрымаўшыя нездавальняючую адзнаку" замянiць словамi "Атрымаўшыя адзнакi 0, 1, 2 балы";
2.6. у першым сказе пункта 27 слова "ацэнкi" замянiць словам "адзнакi".
Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ
|