Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 22.01.2004 N 2 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Правiлы прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 9 февраля 2004 г. N 8/10539







У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 чэрвеня 2003 года "О профессионально-техническом образовании" Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Унесцi ў Правiлы прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, зацверджаныя пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 4 лютага 2003 г. N 3а (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., N 39, 8/9297), наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. Пункт 6 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"6. Прыём у прафесiянальна-тэхнiчныя каледжы для атрымання iнтэграванай з прафесiянальна-тэхнiчнай сярэдняй спецыяльнай адукацыi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з правiламi прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi.".

2. У падпунктах 10.1, 10.2 пункта 10 словы "цэнтры прафесiянальнай адукацыi,", "вышэйшыя прафесiянальныя вучылiшчы," выключыць.

3. У пункце 12:

пасля часткi другой дапоўнiць часткай наступнага зместу:

"Для паступаючых (выпускнiкоў 2004 года i папярэднiх гадоў) на аснове агульнай сярэдняй адукацыi ўступны iспыт па беларускай цi рускай мове (па выбары) праводзiцца ў форме абавязковага цэнтралiзаванага тэстыравання. Тэрмiны i ўмовы правядзення цэнтралiзаванага тэстыравання вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.";

часткi трэцюю - сёмую лiчыць адпаведна часткамi чацвёртай - восьмай.

4. У пункце 17:

абзац трэцi выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"дзецi (у тым лiку ўсыноўленыя) ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, рабочых (служачых), якiя займалi штатныя пасады ў воiнскiх часцях у складзе савецкiх войск на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя дзеяннi, i загiнуўшых (памёршых) цi стаўшых iнвалiдамi ў час праходжання воiнскай службы пры выкананнi службовых абавязкаў цi працы;";

абзац чацвёрты выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"дзецi (у тым лiку ўсыноўленыя) ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых расследаванняў, загiнуўшых (памёршых) цi стаўшых iнвалiдамi ў мiрны час пры праходжаннi воiнскай службы, выкананнi службовых абавязкаў;";

абзац пяты выключыць;

абзацы шосты - восьмы лiчыць адпаведна абзацамi пятым - сёмым.

5. Абзац другi пункта 41 пасля слоў "3 гадзiны" дапоўнiць словамi ", тэстыравання па агульнаадукацыйных прадметах - не больш за 1 гадзiну".



Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ











Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList