Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 08.12.2004 N 29 "АБ стварэннi рэспублiканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях музейнай справы"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 24 января 2005 г. N 8/12041







У мэтах паглыблення каардынацыйных працэсаў у музейнай справе, эфектыўнага выкарыстання Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, умацавання сувязей з навуковымi ўстановамi i ўкаранення вынiкаў навуковых даследаванняў у практыку музейнай работы i ў адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Стварыць Рэспублiканскi навукова-метадычны савет па пытаннях музейнай справы.

2. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Рэспублiканскiм навукова-метадычным савеце па пытаннях музейнай справы.



Мiнiстр Л.П.ГУЛЯКА













                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               08.12.2004 N 29


ПАЛАЖЭННЕ

АБ РЭСПУБЛIКАНСКIМ НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНЫМ САВЕЦЕ

ПА ПЫТАННЯХ МУЗЕЙНАЙ СПРАВЫ



1. Рэспублiканскi навукова-метадычны савет па пытаннях музейнай справы (далей - навукова-метадычны савет) з'яўляецца пастаянна дзеючым кансультатыўным i экспертным органам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

2. Навукова-метадычны савет у сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, iншымi актамi заканадаўства i дадзеным Палажэннем аб Рэспублiканскiм навукова-метадычным савеце па пытаннях музейнай справы (далей - Палажэнне).

3. Асноўнымi задачамi навукова-метадычнага савета з'яўляюцца:

выяўленне i разгляд найбольш важных праблем i перспектыў музейнай справы ў адпаведнасцi з навейшымi распрацоўкамi гiстарычнай навукi i музеялогii;

вывучэнне i абагульненне станоўчага вопыту ўсiх вiдаў музейнай дзейнасцi, распрацоўка рэкамендацый па яго выкарыстаннi i развiццi;

падрыхтоўка навукова-абгрунтаваных рэкамендацый, накiраваных на ўдасканальванне дзейнасцi музеяў;

увядзенне ў практыку музейнай работы вынiкаў навуковых даследаванняў па актуальных пытаннях профiльных навук;

умацаванне кантактаў з айчыннымi i замежнымi музейнымi i навуковымi ўстановамi;

садзейнiчанне правядзенню сумесных экспедыцый, прыцягненне спецыялiстаў да атрыбуцыi музейных калекцый;

экспертная ацэнка планаў развiцця музейнай справы рэгiёнаў, вызначэнне ўзроўню навукова-метадычнага забеспячэння ствараемых экспазiцый, заключэнне па канцэпцыях i тэматыка-экспазiцыйных планах новых экспазiцый;

падрыхтоўка рэкамендацый i прапаноў органам дзяржаўнага кiравання па актуальных праблемах музейнай справы;

прыняцце рашэнняў па скаргах на заключэннi камiсiй дзяржаўных музеяў рэспублiканскага або абласнога падпарадкавання аб ацэнцы кошту культурных каштоўнасцей, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь.

(абзац введен постановлением Минкультуры от 19.06.2007 N 29)

4. У склад навукова-метадычнага савета ўваходзяць вядучыя вучоныя-гiсторыкi, археолагi, мастацтвазнаўцы, сацыёлагi, педагогi, музейныя работнiкi i спецыялiсты, якiя маюць вялiкi вопыт музейнай працы.

5. Персанальны склад навукова-метадычнага савета ў колькасцi да 15 асоб на чале са старшынёй i намеснiкам старшынi зацвярджаецца загадам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (тэрмiнам на 1 год).

6. Навукова-метадычны савет мае сакратара, якi забяспечвае планаванне яго дзейнасцi, падрыхтоўку i правядзенне пасяджэнняў, вядзе пратаколы пасяджэнняў, рыхтуе заключэннi, кантралюе арганiзацыю выканання прынятых рашэнняў.

7. Навукова-метадычны савет дзейнiчае ў дзяржаўнай установе "Нацыянальны музей гiсторыi i культуры Беларусi".

8. Пасяджэннi навукова-метадычнага савета праводзяцца не радзей як 1 раз у паўгоддзе.

9. Пасяджэнне навукова-метадычнага савета правамоцна, калi на iм прысутнiчае больш паловы членаў навукова-метадычнага савета. Рашэннi навукова-метадычнага савета па разглядаемых пытаннях прымаюцца большасцю галасоў членаў навукова-метадычнага савета, якiя прысутнiчаюць на пасяджэннi, i прадстаўляюцца ва ўпраўленне ўстаноў культуры i народнай творчасцi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

10. Рашэннi навукова-метадычнага савета носяць рэкамендацыйны характар, акрамя рашэнняў па скаргах на заключэннi камiсiй дзяржаўных музеяў рэспублiканскага або абласнога падпарадкавання аб ацэнцы кошту культурных каштоўнасцей, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь.

(в ред. постановления Минкультуры от 19.06.2007 N 29)









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList