Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь, Министерства образования Республики Беларусь, Министерства культуры Республики Беларусь от 14.01.2005 N 4/3/1 "Аб III рэспублiканскiм аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку работы бiблiятэк па экалагiчнай асвеце i iнфармаванню насельнiцтва ў 2004 - 2005 гадах"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 31 января 2005 г. N 8/12074







З мэтай рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi, накiраванай на пашырэнне экалагiчнай асветы насельнiцтва, выхаванне пачуцця адказнасцi за стан навакольнага асяроддзя i ўзмацненне дзейнасцi бiблiятэк у гэтым напрамку, у адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 31 кастрычнiка 2001 г. N 1586, Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. N 1554, Палажэннем аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558, Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЮЦЬ:

1. Правесцi ў 2004 - 2005 гадах III рэспублiканскi агляд-конкурс на лепшую пастаноўку работы бiблiятэк па экалагiчнай асвеце i iнфармаванню насельнiцтва (далей - агляд-конкурс).

2. Зацвердзiць:

прыкладзенае Палажэнне аб III рэспублiканскiм аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку работы бiблiятэк па экалагiчнай асвеце i iнфармаванню насельнiцтва ў 2004 - 2005 гадах;

склад рэспублiканскага аргкамiтэта агляду-конкурсу згодна з дадаткам.

3. Ускласцi работу па арганiзацыi i правядзенню агляду-конкурсу на аддзел iнфармацыi Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь (Фёдарава Н.Ю.), упраўленне агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь (Шчэрба У.К.), упраўленне ўстаноў культуры i народнай творчасцi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (Стружэцкi Т.I.), дзяржаўную ўстанову "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" (Матульскi Р.С.).

4. Рэкамендаваць тэрытарыяльным органам Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, органам адукацыi i культуры абласных, Мiнскага гарадскога, раённых i гарадскiх выканаўчых камiтэтаў стварыць сумесна з зацiкаўленымi ўстановамi i арганiзацыямi абласныя, гарадскiя i раённыя аргкамiтэты агляду-конкурсу, вызначыць формы ўзнагарод i крынiцы матэрыяльнага заахвочвання пераможцаў першага i другога тураў.

5. Рэспублiканскаму аргкамiтэту агляду-конкурсу:

5.1. падвесцi вынiкi i правесцi ўзнагароджанне пераможцаў трэцяга тура агляду-конкурсу да 1 лiстапада 2005 г.;

5.2. арганiзаваць асвятленне ходу правядзення i вынiкаў агляду-конкурсу ў сродках масавай iнфармацыi, у тым лiку электронных.

6. Дзяржаўнай установе "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" (Матульскi Р.С.) падрыхтаваць iнфармацыю па вынiках агляду-конкурсу.

7. Аддзелу iнфармацыi Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь (Фёдарава Н.Ю.), галоўнаму ўпраўленню сацыяльна-эканамiчнага развiцця Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь (Субоцкая Л.I.), эканамiчнаму ўпраўленню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (Казiмiрская Н.М.) унесцi прапановы аб выдзяленнi ў 2005 годзе сродкаў на арганiзацыю i правядзенне агляду-конкурсу ў адпаведнасцi з зацверджаным каштарысам.

8. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскласцi на намеснiка Мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь Апацкага А.М., намеснiка Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь Гедройца В.К., намеснiка Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь Фарыно К.C.

9. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання.



Мiнiстр прыродных рэсурсаў i аховы

навакольнага асяроддзя

Рэспублiкi Беларусь Л.I.ХАРУЖЫК



Мiнiстр адукацыi Рэспублiкi Беларусь А.М.РАДЗЬКОЎ



Мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь Л.П.ГУЛЯКА











                                          ЗАЦВЕРДЖАНА
                                          Пастанова Мiнiстэрства
                                          прыродных рэсурсаў i аховы
                                          навакольнага асяроддзя
                                          Рэспублiкi Беларусь,
                                          Мiнiстэрства адукацыi
                                          Рэспублiкi Беларусь i
                                          Мiнiстэрства культуры
                                          Рэспублiкi Беларусь
                                          14.01.2005 N 4/3/1


ПАЛАЖЭННЕ

АБ III РЭСПУБЛIКАНСКIМ АГЛЯДЗЕ-КОНКУРСЕ НА ЛЕПШУЮ

ПАСТАНОЎКУ РАБОТЫ БIБЛIЯТЭК ПА ЭКАЛАГIЧНАЙ АСВЕЦЕ

I IНФАРМАВАННЮ НАСЕЛЬНIЦТВА Ў 2004 - 2005 ГАДАХ



Глава 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI



1. Дадзенае Палажэнне вызначае парадак правядзення III рэспублiканскага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы бiблiятэк па экалагiчнай асвеце i iнфармаванню насельнiцтва ў 2004 - 2005 гадах (далей - агляд-конкурс).

2. Мэты агляду-конкурсу:

удасканаленне сiстэмы iнфармацыйнага забеспячэння насельнiцтва рэспублiкi матэрыяламi па экалогii, прыродакарыстанню i ахове навакольнага асяроддзя;

актывiзацыя работы бiблiятэк па рэалiзацыi палiтыкi дзяржаўных органаў улады ў сферы павышэння экалагiчнай свядомасцi i адукацыi насельнiцтва;

далейшае пашырэнне супрацоўнiцтва бiблiятэк з арганiзацыямi, якiя маюць экалагiчныя напрамкi дзейнасцi;

выяўленне i распаўсюджванне лепшага вопыту работы бiблiятэк па экалагiчнай асвеце i iнфармаванню насельнiцтва.



Глава 2

ЗАСНАВАЛЬНIКI, ЭТАПЫ ПРАВЯДЗЕННЯ



3. Заснавальнiкамi агляду-конкурсу з'яўляюцца:

Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь;

Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь;

Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

Арганiзацыйную, фiнансавую i матэрыяльна-тэхнiчную падтрымку агляду-конкурсу могуць аказваць любыя юрыдычныя i фiзiчныя асобы, у тым лiку грамадскiя арганiзацыi i аб'яднаннi.

4. Агляд-конкурс праводзiцца ў тры туры:

у першым туры (люты 2005 года - 1 красавiка 2005 г.) вызначаюцца лепшыя бiблiятэкi на раённым i гарадскiм узроўнях;

у другiм туры (15 красавiка 2005 г. - 15 чэрвеня 2005 г.) вызначаюцца лепшыя бiблiятэкi на абласным узроўнi (сярод тых, якiя занялi першае, другое, трэцяе месца ў першым туры);

у трэцiм туры (15 лiпеня 2005 г. - 1 кастрычнiка 2005 г.) вызначаюцца лепшыя бiблiятэкi на рэспублiканскiм узроўнi (сярод тых, якiя занялi першае, другое i трэцяе месца ў другiм туры).



Глава 3

АРГАНIЗАЦЫЯ, ТЭРМIНЫ I ЎМОВЫ ЎДЗЕЛУ



5. Для арганiзацыi, правядзення i падвядзення вынiкаў першага, другога i трэцяга тура агляду-конкурсу ствараюцца адпаведна раённыя, гарадскiя, абласныя i рэспублiканскi аргкамiтэты.

6. Абласныя, гарадскiя i раённыя аргкамiтэты агляду-конкурсу ствараюцца з прадстаўнiкоў тэрытарыяльных органаў Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, органаў адукацыi i культуры мясцовых выканаўчых камiтэтаў сумесна з зацiкаўленымi арганiзацыямi. У г.Мiнску ствараецца гарадскi аргкамiтэт, якi дасылае вынiкi першага тура агляду-конкурсу непасрэдна ў рэспублiканскi аргкамiтэт. Аргкамiтэты выконваюць таксама функцыi журы.

7. У аглядзе-конкурсе маюць права ўдзельнiчаць усе бiблiятэкi незалежна ад ведамаснай прыналежнасцi, якiя маюць вопыт работы ў напрамку экалагiчнай асветы i iнфармавання насельнiцтва.

8. Вылучэнне пераможцаў будзе ажыццяўляцца па наступных намiнацыях:

А - лепшая абласная бiблiятэка;

Б - лепшыя гарадская i раённая бiблiятэкi;

В - лепшая сельская бiблiятэка;

Г - лепшая бiблiятэка навучальнай установы.

9. Бiблiятэкi, якiя прымаюць удзел у аглядзе-конкурсе, накiроўваюць у адпаведны тэрытарыяльны аргкамiтэт тлумачальную запiску, якая можа дапаўняцца нагляднымi матэрыяламi, публiкацыямi ў сродках масавай iнфармацыi i iнш.

10. У тлумачальнай запiсцы, накiраванай у аргкамiтэт, павiнны быць адлюстраваны наступныя напрамкi работы:

стварэнне сiстэмы садзейнiчання экалагiчнай асвеце i iнфармаванню грамадскасцi (канцэпцыi, планы, праграмы, праекты работы бiблiятэк у гэтым напрамку);

развiццё сiстэмы даведачна-бiблiяграфiчнага абслугоўвання, стварэнне адпаведных баз даных, iнфармацыйных цэнтраў па экалогii i Орхускiх цэнтраў (цэнтраў iнфармавання насельнiцтва, ствараемых у адпаведнасцi з Канвенцыяй аб доступе да iнфармацыi, удзеле грамадскасцi ў працэсе прыняцця рашэнняў i доступе да правасуддзя па пытаннях, якiя тычацца навакольнага асяроддзя, зацверджанай Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14 снежня 1999 г. N 726 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 1, 1/837) (Орхуская канвенцыя);

планамернасць папаўнення бiблiятэчнага фонду даведачна-энцыклапедычнымi выданнямi, падручнiкамi, навукова-папулярнай i iншай лiтаратурай па экалагiчнай тэматыцы;

iнфармаванне насельнiцтва аб экалагiчным становiшчы рэгiёна, у тым лiку прадстаўленне звестак, якiя тычацца радыяцыйнай бяспекi;

iнфармацыйнае супрацоўнiцтва з тэрытарыяльнымi органамi Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкамi прадпрыемстваў, iншых арганiзацый у галiне экалогii;

садзейнiчанне экалагiчнай адукацыi ў дашкольных i школьных установах адукацыi;

iнфармацыйная падтрымка спецыялiстаў-эколагаў, а таксама распаўсюджванне iх вопыту;

метадычная дапамога ў арганiзацыi экалагiчнага выхавання;

узаемадзеянне з арганiзацыямi, якiя маюць экалагiчны напрамак дзейнасцi, для выкарыстання матэрыялаў аб iх дзейнасцi ў мэтах экалагiчнага адукавання насельнiцтва;

вывучэнне чытацкага попыту (метады, перыядычнасць, вынiкi вывучэння);

распрацоўка i ўкараненне, рэалiзацыя iнавацыйных форм iндывiдуальнай i масавай работы па экалагiчнай асвеце;

павышэнне ўзроўню экалагiчнай адукацыi работнiкаў бiблiятэк (тэматычныя семiнары, спецыяльныя курсы ў сiстэме павышэння квалiфiкацыi, стажыроўкi i iншыя формы экалагiчнай адукацыi).

11. Па вынiках першага тура агляду-конкурсу раённыя, гарадскiя аргкамiтэты вызначаюць пераможцаў i накiроўваюць у абласныя аргкамiтэты матэрыялы-прадстаўленнi на бiблiятэкi, якiя занялi першае, другое i трэцяе месца, абласныя аргкамiтэты - у рэспублiканскi аргкамiтэт на пераможцаў другога тура, заняўшых першае, другое i трэцяе месца.

12. На кожную бiблiятэку, якая прадстаўлена для ўдзелу ў трэцiм туры агляду-конкурсу, абласныя аргкамiтэты накiроўваюць наступныя матэрыялы:

рашэнне абласнога аргкамiтэта аб вылучэннi бiблiятэкi на трэцi тур агляду-конкурсу;

даведку аб рабоце бiблiятэкi па экалагiчнай асвеце i iнфармаванню насельнiцтва;

рэквiзiты бiблiятэкi: назва, ведамасная прыналежнасць, адрас, тэлефон, факс, электронная пошта; бюджэтны i пазабюджэтны разлiковыя рахункi, код банка, улiкова-падатковы нумар; прозвiшча, iмя i iмя па бацьку дырэктара (загадчыка) бiблiятэкi, а таксама работнiкаў, якiя ажыццяўляюць работу па экалагiчнаму адукаванню i iнфармаванню насельнiцтва.

13. Конкурсныя матэрыялы на трэцi тур накiроўваюцца на адрас: 220636, г.Мiнск, вул. Чырвонаармейская, 9, Нацыянальная бiблiятэка Беларусi, аддзел бiблiятэказнаўства. Даведкi па тэлефоне: 227-30-12.

14. Тэрмiны прадстаўлення матэрыялаў у аргкамiтэты агляду-конкурсу:

на першы тур - да 15 сакавiка 2005 г.;

на другi тур - да 15 мая 2005 г.;

на трэцi тур - да 15 лiпеня 2005 г.

15. Матэрыялы, якiя дасланы пазней тэрмiну, азначанага пунктам 14 дадзенага Палажэння, да разгляду не прымаюцца.



Глава 4

УЗНАГАРОДЖВАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ



16. Узнагароджванне пераможцаў першага тура агляду-конкурсу праводзяць раённыя, гарадскiя аргкамiтэты, другога - абласныя аргкамiтэты, трэцяга - рэспублiканскi аргкамiтэт.

17. Удзельнiкi першага, другога i трэцяга тура агляду-конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамi пераможцаў, грашовымi прэмiямi, камплектамi адпаведнай лiтаратуры, тэхнiчнымi сродкамi. Па вынiках агляду-конкурсу могуць быць узнагароджаны грашовымi прэмiямi асобныя работнiкi бiблiятэк, якiя дасягнулi значных вынiкаў у рабоце па тэме агляду-конкурсу.

18. Парадак узнагароджвання пераможцаў (вiд, форма ўзнагароды i крынiцы заахвочвання) першага i другога тура агляду-конкурсу зацвярджаецца сумесным загадам тэрытарыяльных органаў Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, органаў культуры i адукацыi мясцовых выканаўчых камiтэтаў, трэцяга тура - загадам заснавальнiкаў рэспублiканскага агляду-конкурсу.

19. Усе ўдзельнiкi трэцяга тура агляду-конкурсу атрымлiваюць дыплом удзельнiка або пераможцы агляду-конкурсу.











Дадатак

да пастановы Мiнiстэрства

прыродных рэсурсаў i аховы

навакольнага асяроддзя

Рэспублiкi Беларусь,

Мiнiстэрства адукацыi

Рэспублiкi Беларусь i

Мiнiстэрства культуры

Рэспублiкi Беларусь

14.01.2005 N 4/3/1



СКЛАД

АРГКАМIТЭТА III РЭСПУБЛIКАНСКАГА АГЛЯДУ-КОНКУРСУ

НА ЛЕПШУЮ ПАСТАНОЎКУ РАБОТЫ БIБЛIЯТЭК ПА ЭКАЛАГIЧНАЙ

АСВЕЦЕ I IНФАРМАВАННЮ НАСЕЛЬНIЦТВА Ў 2004 - 2005 ГАДАХ



Апацкi               - намеснiк Мiнiстра прыродных рэсурсаў i
Аляксандр Мiкалаевiч   аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi
                       Беларусь, старшыня рэспублiканскага
                       аргкамiтэта


Гедройц              - намеснiк Мiнiстра культуры Рэспублiкi
Валерый Карлавiч       Беларусь, намеснiк старшынi
                       рэспублiканскага аргкамiтэта


Матульскi            - дырэктар дзяржаўнай установы "Нацыянальная
Раман Сцяпанавiч       бiблiятэка Беларусi", намеснiк старшынi
                       рэспублiканскага аргкамiтэта


Фарыно               - намеснiк Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi
Казiмiр Сцяпанавiч     Беларусь, намеснiк старшынi
                       рэспублiканскага аргкамiтэта


Белая                - намеснiк дырэктара Навукова-педагагiчнай
Алёна Леанiдаўна       бiблiятэкi Навукова-метадычнай установы
                       "Нацыянальны iнстытут адукацыi Мiнiстэрства
                       адукацыi Рэспублiкi Беларусь"


Кiрухiна             - намеснiк дырэктара па навуковай рабоце i
Людмiла Генадзьеўна    сувязях з грамадскасцю дзяржаўнай установы
                       "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi"


Крушынская           - дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы
Людмiла Аляксееўна     "Культура i мастацтва"


Сабалеўская          - загадчык аддзела бiблiятэказнаўства
Вольга Анатольеўна     дзяржаўнай установы "Нацыянальная
                       бiблiятэка Беларусi"


Савiч                - намеснiк начальнiка аддзела iнфармацыi
Вольга Уладзiмiраўна   Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы
                       навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь


Шыманскi             - галоўны рэдактар часопiса "Родная прырода"
Мiхаiл Вiктаравiч


Шышкiн               - намеснiк начальнiка ўпраўлення ўстаноў
Уладзiмiр Аляксеевiч   культуры i народнай творчасцi Мiнiстэрства
                       культуры Рэспублiкi Беларусь








Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList