Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб унясеннi змянення ў артыкул 3 Дагавора памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча па пытанню пагранiчных пераходаў, якi быў падпiсаны ў Варшаве 24 красавiка 1992 года" (Заключено путем обмена нотами в г.г.Варшаве, Минске 02.03.2005 - 25.03.2005, 30.03.2005)

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 22 апреля 2005 г. N 3/1723







--------------------------------

<*> Вступило в силу 30 марта 2005 года.



НОТА МIНIСТЭРСТВА ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА

ДА ПАСОЛЬСТВА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ У ВАРШАВЕ



Пераклад з польскай мовы



Варшава, 2 сакавiка 2005 года

DPT.I-2265-9-2004/SW/78



Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Польшча сведчыць сваю павагу да Пасольства Рэспублiкi Беларусь у Варшаве, дзейнiчаючы ад iмя Урада Рэспублiкi Польшча, мае гонар на падставе артыкула 5 Дагавора памiж Урадам Рэспублiкi Польшча i Урадам Рэспублiкi Беларусь па пытанню пагранiчных пераходаў, якi быў падпiсаны ў Варшаве 24 красавiка 1992 года, прапанаваць заключэнне Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Польшча i Урадам Рэспублiкi Беларусь аб унясеннi змянення ў артыкул 3 вышэйзгаданага Дагавора наступнага зместу:

Артыкул 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:



"Артыкул 3



1. Для мiжнароднага руху асобаў, транспартных сродкаў i тавараў праз польска-беларускую гранiцу будуць адкрыты наступныя пагранiчныя пераходы:

1) Баброўнiкi - Бераставiца,

2) Славатычы - Дамачава.

2. Для мiжнароднага беставарнага руху асобаў пяшком альбо з выкарыстаннем веласiпедаў, якiя знаходзяцца ў iх асабiстым карыстаннi, будзе адкрыты пагранiчны пераход Белавежа - Пярэраў.

3. Для мiжнароднага беставарнага руху асобаў з выкарыстаннем воднага транспарту, якi знаходзiцца ў iх асабiстым карыстаннi, будзе адкрыты сезонны пагранiчны пераход Рудаўка - Лясная на Аўгустоўскiм канале.

4. Для грамадзян, транспартных сродкаў i тавараў Рэспублiкi Польшча i Рэспублiкi Беларусь будзе адкрыты пагранiчны пераход Полаўцы - Пяшчатка.

5. Дату адкрыцця пагранiчных пераходаў, пералiчаных у абзацах 1, 2, 3, 4, Дагаворныя Бакi вызначаць шляхам абмену дыпламатычнымi нотамi.".

Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Польшча прапаноўвае, каб у выпадку згоды з вышэйпададзеным Урада Рэспублiкi Беларусь гэта нота i адказ на яе склалi Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Польшча i Урадам Рэспублiкi Беларусь аб унясеннi змянення ў артыкул 3 Дагавора памiж Урадам Рэспублiкi Польшча i Урадам Рэспублiкi Беларусь па пытанню пагранiчных пераходаў, якi быў падпiсаны ў Варшаве 24 красавiка 1992 года, якое набудзе моц з даты атрымання ноты ў адказ.

Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Польшча карыстаецца выпадкам, каб аднавiць Пасольству Рэспублiкi Беларусь запэўненнi ў сваёй высокай павазе.



НОТА МIНIСТЭРСТВА ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

ДА МIНIСТЭРСТВА ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА



Мiнск, 25 сакавiка 2005 года

17-10/7003-н



Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Беларусь сведчыць сваю павагу да Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Польшча i, дзейнiчаючы ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь, мае гонар паведамiць аб тым, што Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Беларусь атрымала ноту Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Польшча ад 2 сакавiка 2005 года N DРТ.I-2265-9-2004/SW/78 наступнага зместу:

"Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Польшча сведчыць сваю павагу да Пасольства Рэспублiкi Беларусь у Варшаве, дзейнiчаючы ад iмя Урада Рэспублiкi Польшча, мае гонар на падставе артыкула 5 Дагавора памiж Урадам Рэспублiкi Польшча i Урадам Рэспублiкi Беларусь па пытанню пагранiчных пераходаў, якi быў падпiсаны ў Варшаве 24 красавiка 1992 года, прапанаваць заключэнне Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Польшча i Урадам Рэспублiкi Беларусь аб унясеннi змянення ў артыкул 3 вышэйзгаданага Дагавора наступнага зместу:



"Артыкул 3



1. Для мiжнароднага руху асобаў, транспартных сродкаў i тавараў праз польска-беларускую гранiцу будуць адкрыты наступныя пагранiчныя пераходы:

1) Баброўнiкi - Бераставiца,

2) Славатычы - Дамачава.

2. Для мiжнароднага беставарнага руху асобаў пяшком альбо з выкарыстаннем веласiпедаў, якiя знаходзяцца ў iх асабiстым карыстаннi, будзе адкрыты пагранiчны пераход Белавежа - Пярэраў.

3. Для мiжнароднага беставарнага руху асобаў з выкарыстаннем воднага транспарту, якi знаходзiцца ў iх асабiстым карыстаннi, будзе адкрыты сезонны пагранiчны пераход Рудаўка - Лясная на Аўгустоўскiм канале.

4. Для грамадзян, транспартных сродкаў i тавараў Рэспублiкi Польшча i Рэспублiкi Беларусь будзе адкрыты пагранiчны пераход Полаўцы - Пяшчатка.

5. Дату адкрыцця пагранiчных пераходаў, пералiчаных у абзацах 1, 2, 3, 4, Дагаворныя Бакi вызначаць шляхам абмену дыпламатычнымi нотамi.".

Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Польшча прапаноўвае, каб у выпадку згоды з вышэйпададзеным Урада Рэспублiкi Беларусь гэта нота i адказ на яе склалi Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Польшча i Урадам Рэспублiкi Беларусь аб унясеннi змянення ў артыкул 3 Дагавора памiж Урадам Рэспублiкi Польшча i Урадам Рэспублiкi Беларусь па пытанню пагранiчных пераходаў, якi быў падпiсаны ў Варшаве 24 красавiка 1992 года, якое набудзе моц з даты атрымання ноты ў адказ.

Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Польшча карыстаецца выпадкам, каб аднавiць Пасольству Рэспублiкi Беларусь запэўненнi ў сваёй высокай павазе.".

Урад Рэспублiкi Беларусь прыняў рашэнне аб заключэннi шляхам абмену нотамi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб унясеннi змянення ў артыкул 3 Дагавора памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча па пытанню пагранiчных пераходаў, якi быў падпiсаны ў Варшаве 24 красавiка 1992 года, якое ўступiць у сiлу з даты атрымання Польскiм Бокам гэтай Ноты.

Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Беларусь карыстаецца выпадкам, каб аднавiць Мiнiстэрству Замежных Спраў Рэспублiкi Польшча запэўненнi ў сваёй вельмi высокай павазе.









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList