Зарегистрировано в НРПА РБ 15 мая 2009 г. N 3/2264
--------------------------------
<*> Вступил в силу 25 января 2007 года.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Кабiнет Мiнiстраў Украiны, надалей - Бакi,
дамовiлiся ўнесцi ў Пагадненне мiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб вольным гандлi ад 17 снежня 1992 года наступныя змяненнi:
1. Абзац 6 прэамбулы выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"пацвярджаючы неабходнасць развiваць двухбаковыя адносiны ў галiне гандлёва-эканамiчных сувязей у адпаведнасцi з прынцыпамi Сусветнай гандлёвай арганiзацыi (СГА),".
2. Артыкул 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"1. Бакi не будуць прымяняць мытныя пошлiны, падаткi i зборы, якiя маюць эквiвалентнае мытным пошлiнам дзеянне, на экспарт i / або iмпарт тавараў, што паходзяць з дзяржавы аднаго з Бакоў i прызначаюцца для дзяржавы другога Боку. У выпадку неабходнасцi Бакi могуць прадугледзець выключэннi з дадзенага гандлёвага рэжыму па ўзгодненай наменклатуры тавараў, якiя будуць афармляцца адпаведнымi пратаколамi, што з'яўляюцца неад'емнай часткай гэтага Пагаднення.
2. Для мэтаў гэтага Пагаднення i на перыяд яго дзеяння пад таварамi, што паходзяць з дзяржаў Бакоў, разумеюцца тавары ў адпаведнасцi з Правiламi вызначэння краiны паходжання тавараў, якiя зацверджаны Рашэннем Савета кiраўнiкоў урадаў Садружнасцi Незалежных Дзяржаў ад 30 лiстапада 2000 г.".
3. Артыкул 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Бакi ва ўзаемным гандлi будуць устрымлiвацца ад прымянення мер, якiя абмяжоўваюць экспарт i / або iмпарт тавараў у рамках дадзенага Пагаднення. Бакi могуць устанаўлiваць меры, якiя абмяжоўваюць экспарт i / або iмпарт тавараў у аднабаковым парадку, але толькi на строга вызначаны тэрмiн. Дадзеныя меры могуць быць уведзены ў форме колькасных абмежаванняў на экспарт i / або iмпарт або ў форме спецыяльных пошлiн, антыдэмпiнгавых i кампенсацыйных пошлiн. Названыя меры павiнны мець выключны характар i могуць прымяняцца толькi ў выпадках:
вострага дэфiцыту дадзенага тавару на ўнутраным рынку (да стабiлiзацыi становiшча на рынку);
вострага дэфiцыту плацежнага балансу (да стабiлiзацыi становiшча з плацежным балансам);
iмпарту тавараў на тэрыторыю дзяржавы аднаго з Бакоў у такiх узрослых колькасцях або на такiх умовах, што гэта наносiць або пагражае нанесцi ўрон айчынным вытворцам падобных тавараў або тавараў, якiя непасрэдна канкурыруюць;
ажыццяўлення мер, якiя прадугледжаны артыкулам 5 гэтага Пагаднення.
Бок, якi прымяняе якiя-небудзь абмежаваннi ў адпаведнасцi з гэтым артыкулам, абавязаны па запыце другога Боку ў найкарацейшы тэрмiн даць неабходную iнфармацыю аб прычынах, формах i тэрмiнах увядзення вышэйназваных абмежаванняў. Пры выбары мер у адпаведнасцi з гэтым артыкулам Бакi будуць аддаваць прыярытэт тым з iх, якiя аказваюць найменшы негатыўны ўплыў на дасягненне мэтаў гэтага Пагаднення.".
4. Артыкул 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Усе разлiкi i плацяжы па гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве памiж суб'ектамi гаспадарчай дзейнасцi дзяржаў Бакоў будуць ажыццяўляцца на падставе адпаведных мiжбанкаўскiх пагадненняў.".
5. Артыкул 9 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Пры ажыццяўленнi мер тарыфнага i нетарыфнага рэгулявання двухбаковых эканамiчных адносiн, для абмену статыстычнай iнфармацыяй, правядзення мытных працэдур Бакi пагадзiлiся выкарыстоўваць Гарманiзаваную сiстэму апiсання i кадзiравання тавараў Сусветнай мытнай арганiзацыi.".
6. Артыкул 12 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"У мэтах ажыццяўлення ўзгодненай палiтыкi экспартнага кантролю ў адносiнах да трэцiх краiн Бакi будуць праводзiць рэгулярныя кансультацыi i прымаць узгодненыя меры для стварэння эфектыўнай сiстэмы экспартнага кантролю.".
7. Артыкулы 13, 17, 18 выключыць. Артыкулы 14, 15, 16, 19 лiчыць адпаведна артыкуламi 13, 14, 15, 16.
8. Артыкул 13 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Нiшто ў гэтым Пагадненнi не перашкаджае любому з Бакоў устанаўлiваць адносiны з трэцiмi краiнамi i выконваць узятыя на сябе абавязацельствы ў адпаведнасцi з якiм-небудзь iншым мiжнародным пагадненнем, удзельнiкам якога гэты Бок з'яўляецца або можа стаць, пры ўмове, што гэтыя адносiны i абавязацельствы не супярэчаць палажэнням i мэтам гэтага Пагаднення.".
9. Артыкул 14 дапоўнiць абзацам 2 наступнага зместу:
"Змяненнi i дапаўненнi ў гэтае Пагадненне ўносяцца па ўзаемнай згодзе Бакоў i афармляюцца пратаколамi, якiя з'яўляюцца неад'емнай часткай гэтага Пагаднення.".
10. Артыкул 15 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Рэалiзацыя мэтаў гэтага Пагаднення i выпрацоўка рэкамендацый адносна ўдасканалення гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва памiж дзвюма краiнамi ўскладаецца Бакамi на мiжурадавую беларуска-украiнскую змешаную Камiсiю па пытаннях гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва.".
11. Артыкул 16 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Гэтае Пагадненне ўступае ў сiлу з даты атрымання апошняга пiсьмовага паведамлення аб выкананнi Бакамi ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу.
Гэтае Пагадненне страчвае сiлу па сканчэннi шасцi месяцаў з даты пiсьмовага паведамлення аднаго з Бакоў аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне. Палажэннi гэтага Пагаднення пасля спынення яго дзеяння будуць прымяняцца да кантрактаў памiж суб'ектамi гаспадарчай дзейнасцi дзяржаў Бакоў, якiя заключаны, але не выкананы ў перыяд яго дзеяння.".
Гэты Пратакол уступае ў сiлу з даты атрымання апошняга пiсьмовага паведамлення аб выкананнi Бакамi ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу.
Здзейснена ў г.Мiнску 18 кастрычнiка 2005 г. у двух сапраўдных экзэмплярах, кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь За Кабiнет Мiнiстраў Украiны
Подпiс Подпiс
|