Зарегистрировано в НРПА РБ 28 декабря 2005 г. N 8/13668
У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 13 верасня 2005 г. N 432 "О некоторых мерах по совершенствованию организации работы с гражданами в государственных органах, иных государственных организациях" Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесцi ў Iнструкцыю аб парадку вырабу, запаўнення i выдачы дыпломаў асобам, якiя скончылi вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь, зацверджаную загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 1 лютага 1994 г. N 28 (зарэгiстраваны ў Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi 29 верасня 1994 г. N 564/12) (далей - Iнструкцыя), наступныя змяненне i дапаўненне:
1.1. у пункце 11 словы ", дублiкат дыплома" выключыць;
1.2. дапоўнiць Iнструкцыю пунктам 17 наступнага зместу:
"17. У парадку, вызначаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 7 снежня 2005 г. N 1389 "О порядке организации работы с гражданами в учреждениях образования по выдаче дубликатов документов об образовании и справок о получении образования в случае утери этих дубликатов" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., N 195, 5/16903), у выпадку страты дыплома выдаецца дублiкат дыплома, а ў выпадку страты дублiката дыплома - даведка аб атрыманнi адукацыi.".
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 1 студзеня 2006 г.
Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ
|