Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 10.06.2006 N 730 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 14 июня 2006 г. N 5/22433







У адпаведнасцi з пунктам 3 артыкула 21 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" i ў мэтах забеспячэння эфектыўнага захоўвання, улiку i выкарыстання музейных прадметаў i музейных калекцый Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь.

2. Рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, мясцовым выканаўчым i распарадчым органам, дзяржаўным арганiзацыям забяспечыць да 31 снежня 2009 г. прадстаўленне ў Мiнiстэрства культуры звестак аб музейных прадметах i музейных калекцыях дзяржаўных музеяў, якiя знаходзяцца ў iх музейных фондах на дзень уступлення ў сiлу Закона Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., N 197, 2/1167), у парадку згодна з зацверджаным Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь.

3. Мiнiстэрству культуры забяспечыць уключэнне да 31 снежня 2010 г. у Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь атрыманых звестак аб музейных прадметах i музейных калекцыях дзяржаўных музеяў, якiя знаходзяцца ў iх музейных фондах на дзень уступлення ў сiлу Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь".

4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 23 чэрвеня 2006 г.



Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI











                                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                        Пастанова
                                                        Савета Мiнiстраў
                                                        Рэспублiкi Беларусь
                                                        10.06.2006 N 730


ПАЛАЖЭННЕ

АБ МУЗЕЙНЫМ ФОНДЗЕ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ



Глава 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI



1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" (далей - Закон) i вызначае парадак:

уключэння музейных прадметаў i музейных калекцый у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь (далей - Музейны фонд) i iх выключэння з Музейнага фонду;

захоўвання, выкарыстання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд, i распараджэння iмi;

цэнтралiзаванага ўлiку музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд;

фармiравання i вядзення Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду (далей - Дзяржаўны каталог);

дзяржаўнага кантролю за станам музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд.



Глава 2

СКЛАД МУЗЕЙНАГА ФОНДУ



2. Музейны фонд уключае музейныя прадметы i музейныя калекцыi ўсiх дзяржаўных музеяў.

У Музейны фонд могуць быць уключаны музейныя прадметы i музейныя калекцыi прыватных музеяў у парадку, устаноўленым пунктамi 6 i 7 дадзенага Палажэння.

3. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi дзяржаўных музеяў з'яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю i не падлягаюць звароту iх ранейшым уласнiкам, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.

4. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi, уключаныя ў Музейны фонд, з'яўляюцца неад'емнай часткай культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь.



Глава 3

ПАРАДАК УКЛЮЧЭННЯ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ I МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ У

МУЗЕЙНЫ ФОНД I IХ ВЫКЛЮЧЭННЯ З МУЗЕЙНАГА ФОНДУ



5. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi дзяржаўных музеяў лiчацца ўключанымi ў Музейны фонд пасля рэгiстрацыi iх у кнiзе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (галоўнай iнвентарнай кнiзе) гэтых музеяў. Iнфармацыя аб дадзеных музейных прадметах i музейных калекцыях падлягае абавязковай фiксацыi ў Дзяржаўным каталогу.

(в ред. постановления Совмина от 14.08.2007 N 1033)

6. Уключэнне ў Музейны фонд музейных прадметаў i музейных калекцый прыватных музеяў ажыццяўляецца на падставе пiсьмова аформленых заявы па форме згодна з дадаткам 1 або згоды ўласнiкаў гэтых музейных прадметаў i музейных калекцый.

Дадаткова ўласнiкi прыватных музеяў падаюць у Мiнiстэрства культуры копiю статута або палажэння аб музеi i iнфармацыю аб музейных прадметах (музейных калекцыях) на пiсьмовых i электронных носьбiтах згодна з дадаткам 2.

7. Рашэнне аб уключэннi ў Музейны фонд музейных прадметаў i музейных калекцый прыватных музеяў прымаецца Мiнiстэрствам культуры ў форме загада.

8. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi выключаюцца з Музейнага фонду ў выпадку, калi яны:

пашкоджаны ў такой ступенi, што iх немагчыма рэстаўрыраваць;

страцiлi сваю культурную, гiстарычную, навуковую i (або) мастацкую вартасць;

страчаны або знiшчаны ў вынiку ўздзеяння прыродных фактараў;

выкрадзены, што пацвярджаецца адпаведнымi дзяржаўнымi органамi;

знаходзяцца ў музейным фондзе прыватнага музея i выключаюцца на падставе пiсьмова аформленай заявы па форме згодна з дадаткам 3;

абменьваюцца згодна з заканадаўствам на iншы музейны прадмет, якi знаходзiцца ў замежным музеi, або прадмет музейнага значэння i на iншую музейную калекцыю, якая знаходзiцца ў замежным музеi.

9. Для прыняцця рашэння аб выключэннi музейных прадметаў i (або) музейных калекцый з Музейнага фонду музей або юрыдычная асоба, структурным падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, падае ў Мiнiстэрства культуры заяву, у якой пазначаны прычыны выключэння музейных прадметаў i (або) музейных калекцый, прадугледжаныя ў пункце 8 дадзенага Палажэння, адпаведную выпiску з пратакола фондава-закупачнай камiсii музея (для дзяржаўных музеяў), а таксама вопiс музейных прадметаў i (або) музейных калекцый, што падлягаюць выключэнню. Рашэнне аб выключэннi музейных прадметаў i (або) музейных калекцый з Музейнага фонду прымае Мiнiстэрства культуры ў форме загада.



Глава 4

АСАБЛIВАСЦI ВЫКАРЫСТАННЯ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ I МУЗЕЙНЫХ

КАЛЕКЦЫЙ, УКЛЮЧАНЫХ У МУЗЕЙНЫ ФОНД, I РАСПАРАДЖЭННЯ IМI



10. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi, уключаныя ў Музейны фонд, у працэсе музейнай дзейнасцi выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння агульнадаступнасцi культурных каштоўнасцей айчыннай i сусветнай культуры, выкарыстання iх для iнтэлектуальнага i культурнага развiцця грамадства, у тым лiку для распаўсюджвання ведаў аб навакольным асяроддзi, гiсторыi i культуры.

11. Забараняецца выкарыстанне музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд, ва ўмовах, якiя ствараюць пагрозу iх захаванню i (або) могуць прывесцi да iх пашкоджання, страты або знiшчэння. У мэтах забеспячэння захавання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд, i выключэння выпадкаў iх пашкоджання, страты або знiшчэння ў музеях устанаўлiваецца навукова абгрунтаваны спецыяльны рэжым захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд, праводзяцца iх кансервацыя i (або) рэстаўрацыя.

Правядзенне кансервацыйных i рэстаўрацыйных работ ажыццяўляецца спецыялiстамi адпаведнай квалiфiкацыi.

12. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi, уключаныя ў Музейны фонд, вывазу за межы Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае захоўванне не падлягаюць, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.

13. Часовы вываз музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд, за межы Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

14. Перадача музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд, ад аднаго музея да другога i ад музея да iншай арганiзацыi на часовае захоўванне тэрмiнам да аднаго года ажыццяўляецца на падставе дамоўленасцi памiж iмi, а для дзяржаўных музеяў, зарэгiстраваных як юрыдычныя асобы, - таксама пры наяўнасцi пiсьмовага дазволу заснавальнiка музея.

Перадача на часовае захоўванне тэрмiнам да аднаго года музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд, якiя з'яўляюцца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi "0", "1" або "2" катэгорыi, а таксама тых, што стаяць на спецыяльным улiку, ажыццяўляецца з пiсьмовага дазволу Мiнiстэрства культуры.

15. Музейныя прадметы i (або) музейныя калекцыi, уключаныя ў Музейны фонд, могуць перадавацца ад аднаго дзяржаўнага музея да другога ў парадку унiверсальнай правапераемнасцi, у выпадку абмену на iншы музейны прадмет i (або) музейную калекцыю цi iншым спосабам, якi не супярэчыць заканадаўству, толькi па дамоўленасцi памiж музеямi або юрыдычнымi асобамi, структурнымi падраздзяленнямi якiх з'яўляюцца музеi, i з дазволу Мiнiстэрства культуры, якi афармляецца загадам.

(в ред. постановления Совмина от 14.08.2007 N 1033)

16. Пры лiквiдацыi дзяржаўнага музея музейныя прадметы i музейныя калекцыi, уключаныя ў Музейны фонд, перадаюцца па рашэнню заснавальнiка музея i па ўзгадненню з Мiнiстэрствам культуры iншым дзяржаўным музеям.

17. Наведвальнiкi музеяў могуць працаваць з музейнымi прадметамi i музейнымi калекцыямi, уключанымi ў Музейны фонд, у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

18. Права першай публiкацыi аб музейных прадметах i музейных калекцыях, уключаных у Музейны фонд, належыць музею, у музейны фонд якога яны ўключаны.

Выраб выяўленчай, друкаванай, сувенiрнай i iншай тыражаванай прадукцыi i вытворчасць тавараў народнага спажывання з выкарыстаннем выяў музейных прадметаў i музейных калекцый, будынкаў музеяў, аб'ектаў, размешчаных на тэрыторыях музеяў, у тым лiку з выкарыстаннем iх назваў i сiмволiкi, ажыццяўляецца толькi з дазволу музеяў.

19. Асобы, якiя парушылi правiлы выкарыстання, захоўвання, улiку i рэстаўрацыi музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд, нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам.



Глава 5

ЦЭНТРАЛIЗАВАНЫ ЎЛIК МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ I МУЗЕЙНЫХ

КАЛЕКЦЫЙ, УКЛЮЧАНЫХ У МУЗЕЙНЫ ФОНД. ДЗЯРЖАЎНЫ КАТАЛОГ



20. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi, уключаныя ў Музейны фонд, падлягаюць цэнтралiзаванаму ўлiку.

21. Цэнтралiзаваны ўлiк музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд, ажыццяўляе Мiнiстэрства культуры щляхам вядзення Дзяржаўнага каталога на падставе звестак улiковай дакументацыi музеяў.

22. Парадак камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў устанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры.

(п. 22 в ред. постановления Совмина от 14.08.2007 N 1033)

23. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi, уключаныя ў Музейны фонд, бухгалтарскаму ўлiку не падлягаюць.

24. Дзяржаўны каталог - гэта сукупнасць асноўных звестак аб кожным музейным прадмеце i кожнай музейнай калекцыi, уключаных ў Музейны фонд.

25. Асноўныя мэты вядзення Дзяржаўнага каталога:

цэнтралiзаваны ўлiк усiх музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд;

ажыццяўленне кантролю за станам захаванасцi Музейнага фонду;

iдэнтыфiкацыя i папулярызацыя культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

26. Iнфармацыя Дзяржаўнага каталога змяшчаецца ў агульнадзяржаўнай электроннай базе даных, якая ствараецца i вядзецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту.

27. Непасрэднае вядзенне Дзяржаўнага каталога ажыццяўляецца на падставе даных улiковай дакументацыi, прадстаўленай музеямi.

28. У мэтах вядзення Дзяржаўнага каталога Мiнiстэрства культуры ажыццяўляе:

збор iнфармацыi аб музейных прадметах i музейных калекцыях, уключаных у Музейны фонд, для ўнясення яе ў Дзяржаўны каталог;

улiк наяўнасцi i кантроль захаванасцi музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд.

29. Навукова-тэхнiчнае забеспячэнне вядзення Дзяржаўнага каталога ажыццяўляецца ўпаўнаважанай арганiзацыяй Мiнiстэрства культуры шляхам:

першапачатковага фармiравання i далейшай актуалiзацыi электроннай базы даных, у якой фiксуецца iнфармацыя аб музейных прадметах i музейных калекцыях, уключаных у Музейны фонд, у тым лiку: даныя аб руху музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд, звесткi аб стратах музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд, iнфармацыя аб дзеяннях, накiраваных на ўстанаўленне, змяненне або прыпыненне грамадзянскiх правоў i абавязкаў у адносiнах да музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд, па заяве прыватных музеяў;

вызначэнне ступенi каштоўнасцi музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд, з мэтай унясення прапановы для ўключэння iх у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь;

фармiраванне з агульнай базы Дзяржаўнага каталога электроннага каталога вiртуальных калекцый для ўсеагульнага доступу ў Iнтэрнет.

30. Дзяржаўныя музеi забяспечваюць своечасовае паступленне ў Дзяржаўны каталог iнфармацыi аб музейных прадметах i музейных калекцыях, уключаных у Музейны фонд, якiя знаходзяцца ў iх музейных фондах, згодна з дадаткам 2.

31. Новыя паступленнi музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд, павiнны быць заяўлены для ўключэння ў Дзяржаўны каталог у трохмесячны тэрмiн з дня iх набыцця i рэгiстрацыi ў кнiзе паступленняў (галоўнай iнвентарнай кнiзе).

32. Пасля ўключэння ва ўстаноўленым парадку ў Музейны фонд музейных прадметаў i музейных калекцый прыватных музеяў копiя загада Мiнiстра культуры аб iх уключэннi ў дзесяцiдзённы тэрмiн накiроўваецца ва ўпаўнаважаную арганiзацыю Мiнiстэрства культуры, адказную за навукова-тэхнiчнае забеспячэнне вядзення Дзяржаўнага каталога.

33. Iнфармацыя, якая паступае ў Дзяржаўны каталог, павiнна быць прадстаўлена ў электронным выглядзе на адной з дзяржаўных моў Рэспублiкi Беларусь.

34. Вядзенне электроннай базы даных Дзяржаўнага каталога ажыццяўляецца на беларускай мове, а для музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд, iнфармацыя аб якiх выстаўляецца ў Iнтэрнеце i распаўсюджваецца на CD-дысках, - дадаткова на рускай i англiйскай мовах.

35. Iнфармацыя аб музейных прадметах i музейных калекцыях, уключаных у Музейны фонд, уносiцца ў двухмесячны тэрмiн з дня яе паступлення ў Дзяржаўны каталог упаўнаважанай арганiзацыяй Мiнiстэрства культуры, адказнай за навукова-тэхнiчнае забеспячэнне вядзення Дзяржаўнага каталога.

36. Дзяржаўныя i прыватныя музеi пасля рэгiстрацыi ў Дзяржаўным каталогу музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд, атрымлiваюць адпаведнае пацвярджэнне аб рэгiстрацыi.

37. Пры ўпаўнаважанай арганiзацыi Мiнiстэрства культуры, адказнай за навукова-тэхнiчнае забеспячэнне вядзення Дзяржаўнага каталога, працуе экспертны савет, якi разглядае мэтазгоднасць надання асобным музейным прадметам i музейным калекцыям, уключаным у Музейны фонд, статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i рэкамендуе iх для ўключэння ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

Палажэнне аб дзейнасцi экспертнага савета Музейнага фонду i яго склад зацвярджаюцца загадам Мiнiстра культуры.

38. Аб любых зменах у iнфармацыi, зарэгiстраванай у Дзяржаўным каталогу, музеi абавязаны ў месячны тэрмiн паведамiць у Мiнiстэрства культуры i ва ўпаўнаважаную арганiзацыю Мiнiстэрства культуры, адказную за навукова-тэхнiчнае забеспячэнне вядзення Дзяржаўнага каталога.

39. Iнфармацыя аб стратах або знiшчэннях музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд, накiроўваецца ў Мiнiстэрства культуры ў трохдзённы тэрмiн з моманту ўстанаўлення факту страты або знiшчэння для фiксацыi ў Дзяржаўным каталогу.

40. Пасля прыняцця ва ўстаноўленым парадку рашэння аб выключэннi музейных прадметаў i (або) музейных калекцый з Музейнага фонду адпаведны загад Мiнiстэрства культуры ў трохдзённы тэрмiн накiроўваецца ва ўпаўнаважаную арганiзацыю Мiнiстэрства культуры, адказную за навукова-тэхнiчнае забеспячэнне вядзення Дзяржаўнага каталога, дзе адбываецца рэгiстрацыя факта iх выключэння.

41. У выпадку змены ўласнiка музейных прадметаў i музейных калекцый прыватных музеяў, уключаных у Музейны фонд, ранейшыя ўласнiкi ў дзесяцiдзённы тэрмiн паведамляюць аб гэтым у Мiнiстэрства культуры i ва ўпаўнаважаную арганiзацыю Мiнiстэрства культуры, адказную за навукова-тэхнiчнае забеспячэнне вядзення Дзяржаўнага каталога, дзе гэтыя факты падлягаюць неадкладнай рэгiстрацыi.

42. Iнфармацыя, якая змяшчаецца ў электроннай базе даных Дзяржаўнага каталога, за выключэннем звестак аб прыватных уласнiках музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд, з'яўляецца даступнай для музейных работнiкаў i наведвальнiкаў музеяў.

Для агульнага доступу ствараецца электронны каталог музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд.

43. Для забеспячэння захаванасцi даных Дзяржаўнага каталога ажыццяўляецца тэхналагiчны манiторынг баз даных i iх абавязковае страхавое капiраванне.



Глава 6

ДЗЯРЖАЎНЫ КАНТРОЛЬ ЗА СТАНАМ МУЗЕЙНАГА ФОНДУ



44. Дзяржаўны кантроль за станам Музейнага фонду ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, iншымi дзяржаўнымi органамi ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй.

45. Дзяржаўны кантроль за станам Музейнага фонду ажыццяўляецца ў формах:

праверкi iх цэласнасцi i захаванасцi;

праверкi ўлiковай дакументацыi музейных прадметаў i музейных калекцый;

у iншых формах, устаноўленых заканадаўствам.











Дадатак 1

да Палажэння

аб Музейным фондзе

Рэспублiкi Беларусь



Форма



                                             Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь


Прозвiшча,  iмя,  iмя  па  бацьку  фiзiчнай асобы  або поўная  назва
арганiзацыi, якая  з'яўляецца  ўласнiкам музейных прадметаў i  (або)
музейных калекцый __________________________________________________
____________________________________________________________________
Даныя дакумента, якi пацвярджае асобу (серыя (пры наяўнасцi), нумар,
дата   выдачы,   назва  дзяржаўнага  органа,   якi  выдаў  дакумент,
iдэнтыфiкацыйны   нумар  (пры  наяўнасцi)  ўласнiка   (для  фiзiчнай
асобы) _____________________________________________________________
____________________________________________________________________
Адрас, тэлефон уласнiка ____________________________________________
Назва прыватнага музея _____________________________________________
____________________________________________________________________


                               ЗАЯВА
       аб уключэннi музейных прадметаў (музейных калекцый)
       прыватных музеяў у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь


     Прашу  ўключыць  у  Музейны  фонд  Рэспублiкi Беларусь музейныя
прадметы  (музейныя  калекцыi),  якiя знаходзяцца ў маёй уласнасцi ў
колькасцi _____ адзiнак, згодна з вопiсам на папяровым i электронным
носьбiтах.
     Пацвярджаю,  што  з'яўляюся адзiным уласнiкам дадзеных музейных
прадметаў   (музейных  калекцый)  i  што  гэта  маёмасць  пазбаўлена
якiх-небудзь абавязацельстваў.
     Абавязуюся   ў   адносiнах   да  музейных  прадметаў  (музейных
калекцый), уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, забяспечыць
выкананне ўсiх патрабаванняў, вызначаных Законам Рэспублiкi Беларусь
"Аб  музеях  i  Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" i Палажэннем аб
Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь.


Дадатак: вопiс на _____ л. у ____ экз.
         i дыск CD (_______ шт.)


Подпiс,  дата i месца складання дакумента для ўключэння ў  Дзяржаўны
каталог.










Дадатак 2

да Палажэння аб

Музейным фондзе

Рэспублiкi Беларусь



IНФАРМАЦЫЯ АБ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАХ I МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЯХ,

УКЛЮЧАНЫХ У МУЗЕЙНЫ ФОНД, ДЛЯ ЎНЯСЕННЯ IХ

У ДЗЯРЖАЎНЫ КАТАЛОГ



1. Назва музея.

2. Iдэнтыфiкацыйны нумар музейнага прадмета, шыфр i катэгорыя па Дзяржаўнаму спiсу гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь (для гiсторыка-культурных каштоўнасцей).

3. Тып музейнага прадмета.

4. Вiд музейнага прадмета.

5. Разнавiднасць музейнага прадмета.

6. Прадметнае iмя музейнага прадмета.

7. Прыналежнасць да групы (комплексу) музейных прадметаў.

8. Мясцовая (лакальная) назва музейнага прадмета, калi iснуе i вядомая.

9. Аўтарская назва музейнага прадмета, калi iснуе i вядомая.

10. Пераклад аўтарскай назвы музейнага прадмета з замежнай мовы, калi iснуе i вядомы.

11. Аўтар (вытворца) музейнага прадмета, калi iснуе i вядомы.

12. Месца стварэння (вытворчасцi) музейнага прадмета, калi iснуе i вядомае.

13. Час стварэння (вытворчасцi) музейнага прадмета, калi вядомы.

14. Культурны перыяд, да якога адносiцца музейны прадмет.

15. Матэрыял, з якога выкананы музейны прадмет.

16. Тэхнiка, тэхналогiя выканання музейнага прадмета.

17. Памеры, вага музейнага прадмета.

18. Навуковае апiсанне музейнага прадмета.

19. Гiсторыя музейнага прадмета.

20. Iканаграфiя музейнага прадмета.

21. Знакi, надпiсы, пячаткi, клеймы на музейным прадмеце (iх тып, апiсанне).

22. Стан захаванасцi музейнага прадмета (музейнай калекцыi).

23. Фотаздымак музейнага прадмета ў лiчбавым фармаце, jpg.











Дадатак 3

да Палажэння

аб Музейным фондзе

Рэспублiкi Беларусь



Форма



                                             Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь


Прозвiшча,  iмя,  iмя  па бацьку фiзiчнай  асобы  або  поўная  назва
арганiзацыi,  якая  з'яўляецца  ўласнiкам музейных прадметаў i (або)
музейных калекцый __________________________________________________
____________________________________________________________________
Даныя дакумента, якi пацвярджае асобу (серыя (пры наяўнасцi), нумар,
дата   выдачы,   назва  дзяржаўнага  органа,   якi  выдаў  дакумент,
iдэнтыфiкацыйны   нумар  (пры  наяўнасцi)  ўласнiка   (для  фiзiчнай
асобы) _____________________________________________________________
____________________________________________________________________
Адрас, тэлефон уласнiка ____________________________________________
Назва прыватнага музея _____________________________________________
____________________________________________________________________


                                ЗАЯВА
        аб выключэннi музейных прадметаў (музейных калекцый)
                з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь


     Прашу выключыць з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь  музейныя
прадметы (музейныя калекцыi), якiя знаходзяцца  ў маёй  уласнасцi  ў
колькасцi __________________________________________________________
адзiнак па прычыне _________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________


Дадатак: вопiс на _______ л. у ____ экз.


Подпiс, дата i месца складання дакумента.








Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList