Зарегистрировано в НРПА РБ 23 июня 2006 г. N 5/22474
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
Палажэнне аб парадку вядзення Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь;
Палажэнне аб парадку фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь i парадку азнаямлення з iнфармацыяй, якая змяшчаецца ў iм;
Палажэнне аб парадку выдачы дазволу на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях;
Палажэнне аб парадку выдачы пасведчанняў на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях;
Палажэнне аб Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры;
склад Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры.
2. Унесцi ў Палажэнне аб ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ, зацверджанае пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 мая 2002 г. N 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 59, 5/10482), наступныя змяненнi i дапаўненнi:
2.1. пункт 2 дапоўнiць абзацам сёмым наступнага зместу:
"дазвол дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" - дакумент, якi выдаецца дзяржаўнай навуковай установай "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" ва ўстаноўленым парадку i з'яўляецца пацвярджэннем прадастаўленага Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi выканаўцам права на правядзенне археалагiчных даследаванняў.";
2.2. у пункце 3:
у частцы першай словы "Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 30, арт. 504)" замянiць словамi "Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195)";
частку другую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Характар дзейнасцi ў дачыненнi да археалагiчных аб'ектаў, якiя не з'яўляюцца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, вызначаецца Мiнiстэрствам культуры на падставе заключэння дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi". Правядзенне земляных i будаўнiчых работ на тэрыторыi археалагiчнага аб'екта ажыццяўляецца па ўзгадненню з Мiнiстэрствам культуры.";
2.3. у пунктах 5 i 6 словы "дзяржаўным органам аховы гiсторыка-культурнай спадчыны" замянiць словамi "Мiнiстэрствам культуры";
2.4. частку другую пункта 7 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў у зоне земляных i будаўнiчых работ распрацоўваюцца арганiзацыямi, якiм выдадзены дазвол дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" ў адпаведнасцi з дагаворамi, заключанымi дзяржаўнай навуковай установай "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" з юрыдычнымi, фiзiчнымi асобамi, якiя вядуць праектаванне ў названых зонах.";
2.5. з пункта 8 словы "i распрацоўка" выключыць;
2.6. пункт 10 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"10. Мiнiстэрства культуры, а таксама археолагi, квалiфiкацыя якiх пацверджана пасведчаннем на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, маюць права сваiм рашэннем прыпынiць земляныя i будаўнiчыя работы ў выпадку з'яўлення пагрозы пашкоджання цi знiшчэння археалагiчнага аб'екта.";
2.7. пункт 11 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"11. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы ў выпадку выяўлення археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ павiнны паведамiць аб гэтым Мiнiстэрству культуры i прыпынiць далейшае вядзенне работ.
На падставе звароту Мiнiстэрства культуры дзяржаўная навуковая ўстанова "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" дае заключэнне аб навуковай вартасцi выяўленага аб'екта i прапануе меры па яго ахове.";
2.8. частку другую пункта 12 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Iнфармацыя аб размяшчэннi археалагiчных аб'ектаў, якая атрымана ў ходзе правядзення земляных i будаўнiчых работ, прадстаўляецца навуковымi арганiзацыямi археалагiчнага профiлю, выканаўцам якiх прадастаўлена права на правядзенне археалагiчных даследаванняў. Дадзеная iнфармацыя ўключае ў сябе iлюстраваныя i тэкставыя матэрыялы, якiя распрацоўваюцца на аснове сучасных картаграфiчных матэрыялаў, узгадняюцца дзяржаўнай навуковай установай "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" i Мiнiстэрствам культуры, пасля чаго зацвярджаюцца дзяржаўнымi органамi землекарыстання.";
2.9. пункт 13 дапоўнiць словамi ", якая пацверджана пасведчаннем на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях";
2.10. у пункце 14 словы ", выдадзенага Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi" замянiць словамi "Мiнiстэрства культуры".
3. Мiнiстэрству культуры да 31 снежня 2006 г. унесцi ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапанову аб пацвярджэннi статусу гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь да дня ўступлення ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь".
4. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 кастрычнiка 1998 г. N 1590 "Аб Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры" (Собрание декретов, указов Президента и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1998 г., N 29, арт. 758);
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25 верасня 2002 г. N 1314 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 кастрычнiка 1998 г. N 1590" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 111, 5/11189);
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25 лiстапада 2004 г. N 1497 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 кастрычнiка 1998 г. N 1590" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 190, 5/15225).
5. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 24 лiпеня 2006 г.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
15.06.2006 N 762
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ПАРАДКУ ВЯДЗЕННЯ ДЗЯРЖАЎНАГА СПIСА ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ
КАШТОЎНАСЦЕЙ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195) (далей - Закон) i ўстанаўлiвае парадак вядзення Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь (далей - Дзяржаўны спiс) у мэтах забеспячэння захавання звестак аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
2. Дзяржаўны спiс згодна з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 мая 2001 г. N 784 "О Перечне информационных ресурсов, имеющих государственное значение" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., N 56, 5/6111) уключаны ў Пералiк iнфармацыйных рэсурсаў, якiя маюць дзяржаўнае значэнне, i зарэгiстраваны ў Беларускiм навукова-даследчым цэнтры электроннай дакументацыi.
3. Вядзенне Дзяржаўнага спiса ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры.
4. Вядзенне Дзяржаўнага спiса ўключае:
разгляд прапаноў аб наданнi матэрыяльнаму аб'екту i (або) нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статуса гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай радай па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры (далей - Навукова-метадычная рада);
падрыхтоўку праектаў пастаноў Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб наданнi матэрыяльнаму аб'екту i (або) нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i катэгорыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
унясенне аб'ектаў, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, у Дзяржаўны спiс;
падрыхтоўку праектаў пастаноў Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб пазбаўленнi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i пры неабходнасцi аб змяненнi катэгорыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
выключэнне аб'ектаў, якiя пазбаўлены статусу гiсторыка-культурных каштоўнасцей, з Дзяржаўнага спiса.
5. Дзяржаўны спiс з'яўляецца асноўным дакументам дзяржаўнага ўлiку гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.
Глава 2
СКЛАД ДЗЯРЖАЎНАГА СПIСА
6. Дзяржаўны спiс змяшчае наступныя раздзелы:
6.1. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (незалежна ад iх паходжання);
6.2. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя згодна з заканадаўствам знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь у парадку, што адпавядае нормам мiжнароднага права, а таксама звесткi аб увасобленых нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, носьбiты якiх пры бясспрэчным (у тым лiку прызнаным iмi самiмi) беларускiм паходжаннi (нацыянальнасцi) не маюць грамадзянства Рэспублiкi Беларусь;
6.3. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя незаконна знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя ў парушэнне норм мiжнароднага права пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь;
6.4. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знiклi цi страчаны пры нявысветленых абставiнах. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
6.5. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты цi знiкнення. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты цi знiкнення, з указаннем прычын, што выклiкаюць пагрозу, i мер, неабходных для захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
7. Пры ўключэннi комплекснай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў Дзяржаўны спiс у гэты спiс уключаецца таксама кожны з яе матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якi ўваходзiць у склад комплекснай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i па сваiх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцях можа лiчыцца асобнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцю.
8. Кожны раздзел Дзяржаўнага спiса складаецца са звестак аб уключаных у дадзены спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя змяшчаюцца ў наступных графах:
шыфр;
назва;
датаванне;
месцазнаходжанне;
катэгорыя;
дата i нумар пратакола пасяджэння Навукова-метадычнай рады;
дата i нумар пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
8.1. шыфр гiсторыка-культурнай каштоўнасцi складаецца з дзесяцi знакаў па наступнай схеме:
x x x x xxxxxx
8.1.1. першы знак у шыфры дае спасылку на месца, дзе пастаянна знаходзiцца гiсторыка-культурная каштоўнасць, па наступнай нумарацыi:
1 - Брэсцкая вобласць;
2 - Вiцебская вобласць;
3 - Гомельская вобласць;
4 - Гродзенская вобласць;
5 - Магiлёўская вобласць;
6 - Мiнская вобласць;
7 - г.Мiнск;
8 - па-за межамi Рэспублiкi Беларусь;
8.1.2. другi знак у шыфры адпавядае вiду гiсторыка-культурнай каштоўнасцi згодна з артыкулам 12 Закона:
1 - матэрыяльныя нерухомыя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi;
2 - матэрыяльныя рухомыя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi;
3 - нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi;
8.1.3. трэцi знак у шыфры - катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
8.1.4. чацвёрты знак у шыфры прадстаўляе звесткi аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з яе характарыстыкамi, вызначанымi ў артыкулах 13 - 15, а таксама артыкуле 1 Закона:
А - дакументальныя помнiкi;
Б - запаведныя мясцiны;
В - помнiкi археалогii;
Г - помнiкi архiтэктуры;
Д - помнiкi гiсторыi;
Е - помнiкi горадабудаўнiцтва;
Ж - помнiкi мастацтва;
К - фiксаваныя нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi;
Л - увасобленыя нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi;
М - калекцыя;
Н - камплект;
8.1.5. шэсць апошнiх знакаў - нумар гiсторыка-культурнай каштоўнасцi па парадку ўключэння ў Дзяржаўны спiс. Пры гэтым замест лiчбаў нумара, якiя адсутнiчаюць, прастаўляюцца нулi;
8.2. назва гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прымаецца Навукова-метадычнай радай на падставе прадстаўленых гiстарычных звестак;
8.3. датаванне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - гэта звесткi аб даце стварэння i (або) найбольш адметных перапрацоўках, якiя вызначаюцца на падставе прадстаўленых гiстарычных звестак;
8.4. месцазнаходжанне - сучасны адрас, па якiм размешчана гiсторыка-культурная каштоўнасць, або для рухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей - месца iх пастаяннага знаходжання ў адпаведнасцi з адрасам уласнiка (уладальнiка).
У выпадках змены адраса (назвы вулiцы, населенага пункта або iншае) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў Дзяржаўны спiс уносяцца неабходныя змены ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем;
8.5. катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi надаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на падставе рашэння Навукова-метадычнай рады ў адпаведнасцi са звесткамi аб асаблiвасцях, адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцях i адпаведна iх значнасцi, вызначанай у артыкуле 16 Закона;
8.6. у графе "Дата i нумар пратакола пасяджэння Навукова-метадычнай рады" змяшчаюцца звесткi аб Навукова-метадычнай радзе, на якой разглядалiся прапановы па наданню статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, прадстаўленыя зацiкаўленымi ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем;
8.7. у графе "Дата i нумар пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь" змяшчаюцца рэквiзiты нарматыўнага прававога акта, якiм прынята рашэнне аб наданнi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека.
Глава 3
ПАРАДАК УНЯСЕННЯ ПРАПАНОЎ АБ НАДАННI СТАТУСУ
ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI
9. Прапанова аб наданнi матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўносiцца ў Мiнiстэрства культуры любой юрыдычнай цi фiзiчнай асобай у пiсьмовай форме з абавязковым яе абгрунтаваннем, за выключэннем выпадку, прадугледжанага пунктам 3 артыкула 19 Закона.
Абгрунтаванне павiнна ўключаць:
звесткi аб месцазнаходжаннi матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека, якому прапануецца надаць статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (далей - аб'ект);
апiсанне i мастацкую ацэнку аб'екта для вызначэння крытэрыяў надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
гiстарычныя звесткi аб характары, аблiччы, яго ўплыве на развiццё рэгiёна або рэспублiкi, звесткi аб аўтары або прыналежнасцi знакамiтай выдатнай асобе, аб перыядзе стварэння гэтага аб'екта, яго ўладальнiках i iншае;
выкапiроўку з генеральнага плана з прывязкай аб'екта да мясцовасцi (для матэрыяльных нерухомых аб'ектаў);
фотаздымкi 10 x 15 см у колькасцi, якая дае найбольш поўнае ўяўленне аб аб'екце;
звесткi аб уласнiку (уладальнiку) аб'екта (назва арганiзацыi i яе юрыдычны адрас або прозвiшча, iмя, iмя па бацьку фiзiчнай асобы i яе адрас прапiскi).
10. Пасля атрымання прапановы аб наданнi матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Мiнiстэрства культуры накiроўвае ўласнiку (уладальнiку) аб'екта, а таксама ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган iнфармацыю аб разглядзе гэтай прапановы на пасяджэннi Навукова-метадычнай рады.
11. Квалiфiкаваны разгляд на пасяджэннi Навукова-метадычнай рады прапановы, якая паступiла ў Мiнiстэрства культуры ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем, ажыццяўляецца ў тэрмiн, якi не перавышае 30 дзён.
Па вынiках разгляду Навукова-метадычная рада выдае заключэнне аб адпаведнасцi разглядаемага аб'екта крытэрыям, вызначаным у артыкуле 20 Закона, i прымае рашэнне аб унясеннi прапановы ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб неабходнасцi надання яму статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
У выпадку адсутнасцi магчымасцi надання прапанаванаму аб'екту статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Навукова-метадычная рада прымае рашэнне з абгрунтаваннем прычын адмовы.
12. Паведамленне аб прынятым Навукова-метадычнай радай рашэннi накiроўваецца заяўнiку, уласнiку (уладальнiку), у мясцовы выканаўчы i распарадчы орган у тэрмiн, якi не перавышае 10 дзён з дня яго прыняцця.
13. Пазбаўленне статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека ажыццяўляецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у выпадку страты iмi iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама ў выпадку iх знiшчэння, страты цi знiкнення ў вынiку ўздзеяння прыродных фактараў або iншых сiтуацый пры немагчымасцi iх аднаўлення. Заключэнне аб немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей даецца Навукова-метадычнай радай.
Пры неабходнасцi вырашэння выключных дзяржаўных задач помнiкi археалогii пасля iх поўнага вывучэння могуць быць пазбаўлены статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Заключэнне аб поўным вывучэннi помнiкаў археалогii даецца Навукова-метадычнай радай.
14. Праект пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб наданнi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, наданнi катэгорыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прапанаванаму аб'екту або пазбаўленнi яго такога статусу цi змяненнi пры неабходнасцi катэгорыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi рыхтуецца Мiнiстэрствам культуры пры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў год.
15. Матэрыяльныя аб'екты i нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека, у адносiнах да якiх Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прыняты рашэннi аб наданнi iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, уключаюцца ў Дзяржаўны спiс у адпаведнасцi з дадзеным Палажэннем.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
15.06.2006 N 762
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ПАРАДКУ ФАРМIРАВАННЯ БАНКА ЗВЕСТАК
АБ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЕ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I ПАРАДКУ АЗНАЯМЛЕННЯ З IНФАРМАЦЫЯЙ, ЯКАЯ ЗМЯШЧАЕЦЦА Ў IМ
Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195) у мэтах устанаўлення парадку фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь (далей - Банк звестак) i вызначэння парадку азнаямлення з iнфармацыяй, якая змяшчаецца ў iм.
2. Банк звестак згодна з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 мая 2001 г. N 784 "О перечне информационных ресурсов, имеющих государственное значение" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., N 56, 5/6111) уключаны ў пералiк iнфармацыйных рэсурсаў, якiя маюць дзяржаўнае значэнне, i зарэгiстраваны ў Беларускiм навукова-даследчым цэнтры электроннай дакументацыi.
3. Фармiраванне Банка звестак ва ўстаноўленым парадку ажыццяўляецца праектным рэспублiканскiм унiтарным прадпрыемствам "Праектрэстаўрацыя" (далей - УП "Праектрэстаўрацыя"), упаўнаважаным на гэта Мiнiстэрствам культуры.
4. Банк звестак уяўляе сабой сiстэматызаваны збор звестак, запiсаных на электронных носьбiтах, аб:
гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя ва ўстаноўленым парадку ўнесены ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь (далей - Дзяржаўны спiс);
адметных вынiках i сведчаннях гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi незалежна ад iх месцазнаходжання;
страчаных матэрыяльных аб'ектах, прадметах i нематэрыяльных праяўленнях творчасцi чалавека, наяўнасць якiх дакументальна засведчана i якiя маглi б атрымаць статус гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
5. Фармiраванне Банка звестак ажыццяўляецца за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на спецыяльныя праграмы i мерапрыемствы ў галiне культуры, iншых крынiц фiнансавання, не забароненых заканадаўствам.
Глава 2
МЭТЫ ФАРМIРАВАННЯ БАНКА ЗВЕСТАК
6. У Банку звестак захоўваюцца на электронных носьбiтах сiстэматызаваная ў асобных тэматычных раздзелах iнфармацыя аб каштоўнасцях, вiды якiх вызначаны ў пункце 4 дадзенага Палажэння; вызначаныя ва ўстаноўленым парадку раздзелы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях; iншыя матэрыялы або iх копii, якiя датычацца гiсторыка-культурнай спадчыны.
7. Назапашванне iнфармацыi аб каштоўнасцях у электроннай форме, а таксама збор праектных, выдавецкiх i iншых матэрыялаў, якiя датычацца гiсторыка-культурнай спадчыны, праводзiцца ў мэтах:
вывучэння i ўлiку матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць мець гiсторыка-культурную каштоўнасць, садзейнiчання ў наданнi iм статусу гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ўключэння ў Дзяржаўны спiс;
арганiзацыйнай i навукова-метадычнай дапамогi ў апублiкаваннi Дзяржаўнага спiса;
стварэння ўмоў для комплекснай ацэнкi наяўнага стану, функцыянальнага выкарыстання i ўтрымання гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
фармiравання архiва вызначаных ва ўстаноўленым парадку раздзелаў навукова-праектнай дакументацыi на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, збору выдавецкiх i iншых матэрыялаў, якiя датычацца гiсторыка-культурнай спадчыны народа Беларусi;
садзейнiчання органам дзяржаўнага кiравання, установам, грамадскiм арганiзацыям, грамадзянам, iншым зацiкаўленым пры вырашэннi пытанняў i арганiзацыi работы па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, правядзеннi навукова-даследчых, праектных, вытворчых i iншых мерапрыемстваў у дачыненнi да гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ў зонах iх аховы;
садзейнiчання арганiзацыi мiжнароднага супрацоўнiцтва ў справе аховы гiсторыка-культурнай спадчыны, спрыяння дзейнасцi па вяртанню ў Рэспублiку Беларусь культурных каштоўнасцей, незаконна вывезеных за яе межы;
папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны народа Беларусi ў краiне i за яе межамi.
Глава 3
ПАРАДАК ФАРМIРАВАННЯ БАНКА ЗВЕСТАК
8. Фармiраванне Банка звестак ажыццяўляецца спецыялiстамi УП "Праектрэстаўрацыя", якiя маюць адпаведную квалiфiкацыю, што дазваляе праводзiць iм выяўленне, аналiз i рэдагаванне iнфармацыi аб каштоўнасцях, занясенне яе ў электронную базу дадзеных Банка звестак, архiвiраванне навукова-даследчых, праектных i iншых матэрыялаў, якiя датычацца гiсторыка-культурнай спадчыны (далей - спецыялiсты).
9. На кожную каштоўнасць, вызначаную ў адпаведнасцi з пунктам 4 дадзенага Палажэння, у Банку звестак запаўняецца ўлiковы дакумент у форме электроннага пашпарта, раздзелы якога складаюць iнтэрфейс Банка звестак.
10. У iнтэрфейсе Банка звестак паслядоўна або ў iншым спецыяльна зададзеным парадку прадстаўлены наступныя раздзелы электроннага пашпарта:
улiковыя дадзеныя i месца знаходжання каштоўнасцi, у якiм прадстаўлены юрыдычны адрас каштоўнасцi, i для гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - шыфр адпаведна Дзяржаўнаму спiсу;
абгрунтаванне статусу каштоўнасцi з указаннем дзеючых нарматыўных прававых актаў, паводле якiх нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама страцiўшых сiлу нарматыўных прававых актаў, якiмi гэты або прыраўняны да яго статус надаваўся ў папярэднi перыяд;
гiстарычны адрас, якi магла мець каштоўнасць пры яе стварэннi i ў далейшы перыяд iснавання;
характарыстыка ўласнiкаў (уладальнiкаў), якая змяшчае звесткi аб уласнiку (уладальнiку) каштоўнасцi, лакалiзацыi ўладання, датах пачатку i заканчэння права ўладання, форме ўласнасцi, кошце аб'екта i даце вызначэння гэтага кошту;
звесткi аб зонах аховы матэрыяльнай нерухомай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з указаннем даты i нумара нарматыўнага прававога акта, якiм зацверджаны праект зон аховы, тыпу гэтых зон, апiсання межаў i рэжымаў;
звесткi аб ахоўных абавязацельствах, якiя падпiсаны ўласнiкам (уладальнiкам) каштоўнасцi i зарэгiстраваны ва ўстаноўленым парадку ў Мiнiстэрстве культуры;
iнфармацыя пра адказных за правядзенне работ асоб з указаннем звестак у адпаведнасцi з дакументам, якi дае iм права на правядзенне пэўных вiдаў работ;
кароткае апiсанне каштоўнасцi;
характарыстыка сучаснага тэхнiчнага стану каштоўнасцi;
звесткi аб элементах каштоўнасцi, якiя маюць самастойны статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
гiсторыя фармiравання i выкарыстання каштоўнасцi;
кароткая гiстарычная даведка пра каштоўнасць;
графiчныя матэрыялы i фотаздымкi з адлюстраваннем каштоўнасцi, у тым лiку ў розныя перыяды яе iснавання або бытавання;
архiўныя i бiблiяграфiчныя крынiцы пра каштоўнасць;
звесткi аб наяўнасцi навукова-тэхнiчнай дакументацыi на рэстаўрацыю i iншыя вiды работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
У кожным раздзеле электроннага пашпарта ўказваюцца прозвiшча i iнiцыялы яго складальнiка (спецыялiста), дата запаўнення гэтага раздзела.
Раздзелы пашпарта могуць быць дапоўнены iншымi звесткамi, якiя змяшчаюць важную для характарыстыкi каштоўнасцi iнфармацыю.
11. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя з'яўляюцца заказчыкамi распрацоўкi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у абавязковым парадку павiнны перадаваць у УП "Праектрэстаўрацыя" ўстаноўленыя Мiнiстэрствам культуры раздзелы навукова-праектнай дакументацыi на ўсе вiды работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i ў зонах iх аховы для ўнясення адпаведнай iнфармацыi ў Банк звестак.
Iнфармацыя перадаецца ў Банк звестак на папяровых i (або) электронных носьбiтах заказчыкам распрацоўкi навукова-праектнай дакументацыi або па яго даручэнню праектнай арганiзацыяй, якая выканала распрацоўку гэтай навукова-праектнай дакументацыi. Без выканання гэтага патрабавання навукова-праектная дакументацыя не падлягае ўзгадненню i дазвол на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях не выдаецца.
12. Запаўненне i дапаўненне iнфармацыяй раздзелаў электроннага пашпарта (базы дадзеных), яе змяненне ў вынiку выяўлення новых дадзеных праводзiцца спецыялiстамi на падставе атрыманых у ходзе праведзеных навукова-даследчых i iншых мерапрыемстваў звестак або копiй матэрыялаў, якiя датычацца гiсторыка-культурных каштоўнасцей або iншых адметных вынiкаў i сведчанняў гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi, выяўленых у ходзе гэтых мерапрыемстваў.
Не дапускаецца ўчыненне перашкод спецыялiстам пры выкананнi iмi работы па збору звестак i матэрыялаў аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, правядзенне якой пiсьмова пацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры або УП "Праектрэстаўрацыя". Службовыя асобы, уласнiкi (уладальнiкi) i карыстальнiкi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, грамадзяне, кiраўнiкi i супрацоўнiкi навукова-праектных арганiзацый, iншыя зацiкаўленыя абавязаны спрыяць спецыялiстам у выяўленнi i атрыманнi дакладнай iнфармацыi i матэрыялаў аб гiсторыка-культурнай спадчыне народа Беларусi.
13. За УП "Праектрэстаўрацыя", якое выконвае работу па фармiраванню Банка звестак, замацоўваюцца абсталяванне i тэхнiчныя сродкi, непасрэдна прызначаныя для фармiравання Банка звестак, што дазваляюць з выкарыстаннем сучасных тэхналогiй праводзiць выяўленне, фiксацыю, капiраванне, рэдагаванне i захаванне iнфармацыi аб гiсторыка-культурнай спадчыне, яе прадастаўленне ва ўстаноўленым парадку зацiкаўленым, увядзенне ў шырокi ўжытак вызначаных раздзелаў Банка звестак з мэтай папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь.
Глава 4
ПАРАДАК АЗНАЯМЛЕННЯ З IНФАРМАЦЫЯЙ,
ЯКАЯ ЗМЯШЧАЕЦЦА Ў БАНКУ ЗВЕСТАК
14. Электронная праграма Банка звестак разлiчана на прадастаўленне iнфармацыi аб гiсторыка-культурнай спадчыне на электронных носьбiтах пры дапамозе лакальных сетак, праз глабальную камп'ютэрную сетку Iнтэрнет i на папяровых носьбiтах.
15. Органы дзяржаўнага кiравання, дзяржаўныя архiвы i бiблiятэкi, юрыдычныя i фiзiчныя асобы, якiя бясплатна прадстаўляюць iнфармацыю аб гiсторыка-культурнай спадчыне для занясення яе ў базу дадзеных Банка звестак, могуць карыстацца змешчанай у iм iнфармацыяй, а таксама сабранымi матэрыяламi навукова-праектнага i архiўна-бiблiяграфiчнага характару на бязвыплатнай аснове.
16. Iншыя зацiкаўленыя могуць карыстацца iнфармацыяй, прадастаўляемай згодна з пунктам 14 дадзенага Палажэння, з аплатай паслуг Банка звестак адпаведна калькуляцыi яго рэальных расходаў, зацверджанай Мiнiстэрствам культуры.
Сродкi, атрыманыя УП "Праектрэстаўрацыя" за карыстанне iнфармацыяй Банка звестак, паступаюць на адпаведны рахунак гэтага прадпрыемства i выкарыстоўваюцца на патрэбы фармiравання Банка звестак або на яго матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне.
17. Пры стварэннi ў Iнтэрнеце сайта Банка звестак для агульнага азнаямлення прадстаўляюцца iнфармацыя, якая адпавядае раздзелам Дзяржаўнага спiса, а таксама асобныя iлюстрацыйныя матэрыялы, неабходныя для дастатковага ўяўлення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або iншых адметных вынiкаў i сведчанняў гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi.
18. Пры выкарыстаннi iнфармацыi, якая змяшчаецца ў Банку звестак, спасылка на раздзелы дадзенага Банка з'яўляецца абавязковай.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
15.06.2006 N 762
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ПАРАДКУ ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛУ НА ВЫКАНАННЕ РАБОТ
НА ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЯХ
Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195) (далей - Закон) у мэтах вызначэння парадку выдачы дазволу на правядзенне ўсiх вiдаў навукова-праектных i рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей) i эталонах фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi), вызначаных артыкулам 36 Закона.
2. Дадзенае Палажэнне з'яўляецца абавязковым для ўсiх юрыдычных i фiзiчных асоб, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, уласнiкаў (уладальнiкаў), зацiкаўленых у выкананнi навукова-даследчых i рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях (далей - заказчык).
3. Дазвол на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях (далей - дазвол) выдаецца Мiнiстэрствам культуры i дае права на правядзенне ўсiх вiдаў работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадкаў, вызначаных у пункце 4 дадзенага Палажэння.
Дазвол не вызваляе заказчыка ад неабходнасцi афармлення дакументаў у дзяржаўных органах на выкананне такiх работ у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.
4. Не патрабуецца дазвол на работы па забеспячэнню належнага тэхнiчнага i санiтарнага стану гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку работы па бягучаму рамонту i тэхнiчнаму абслугоўванню ў межах ахоўнага абавязацельства, прадугледжанага артыкулам 44 Закона, якiя выконваюцца штодзённа або з iншай перыядычнасцю.
5. Заказчыкi па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях у абавязковым парадку павiнны перадаваць у Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь раздзелы навукова-праектнай дакументацыi, якiя датычацца выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей. Без выканання гэтага патрабавання дазвол не выдаецца.
Глава 2
ВIДЫ ДАЗВОЛАЎ I ТЭРМIН IХ ДЗЕЯННЯ
6. Дазвол выдаецца па форме згодна з дадаткам для выканання:
навукова-даследчых i праектных работ пасля ўзгаднення i зацвярджэння абгрунтаванай праграмы навукова-даследчых работ, складзенай з удзелам назначанага навуковага кiраўнiка гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ пасля ўзгаднення i зацвярджэння навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях;
археалагiчных даследаванняў пасля прадастаўлення Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi iх выканаўцам права на правядзенне дадзеных даследаванняў.
Дазвол на выкананне навукова-даследчых i праектных работ выдаецца на правядзенне:
гiсторыка-архiўных i бiблiяграфiчных даследаванняў;
архiтэктурна-археалагiчных абмераў;
iнжынернага даследавання будаўнiчых канструкцый;
навуковых даследаванняў па зандажах i шурфах;
натурных даследаванняў;
лабараторных аналiзаў, даследаванняў, выпрабаванняў матэрыялаў;
фотафiксацыi;
праектных работ;
кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у тым лiку на правядзенне аўтарскага нагляду за iх выкананнем.
Дазвол на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ выдаецца для правядзення аднаўленчых работ, дапаўненняў, кансервацыi, прыстасавання, рамонту, раскрыцця, рэгенерацыi, рэканструкцыi, рэстаўрацыi.
7. Дазвол выдаецца юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам на тэрмiн да канца каляндарнага года, у якiм запланавана правядзенне работ, фiзiчным асобам (акрамя iндывiдуальных прадпрымальнiкаў) - да канца каляндарнага года, у якiм запланавана заканчэнне работ.
(часть первая п. 7 в ред. постановления Совмина от 17.12.2007 N 1747)
Пасля заканчэння тэрмiну дзеяння дазволу або для працягу прыпыненай дзейнасцi ў выпадках, вызначаных Законам, заказчык павiнен у парадку згодна з дадзеным Палажэннем звярнуцца ў Мiнiстэрства культуры з заявай аб выдачы дазволу на працяг работ.
Глава 3
ПАРАДАК ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛАЎ
8. Для атрымання дазволу заказчык, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай або iндывiдуальным прадпрымальнiкам, звяртаецца ў Мiнiстэрства культуры з заявай, складзенай па форме, якая ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры.
Для атрымання дазволу на працяг работ да заявы прыкладаецца справаздача аб выкананых на працягу папярэдняга года работах на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, складзеная пры ўдзеле навуковага кiраўнiка гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
(п. 8 в ред. постановления Совмина от 06.05.2009 N 599)
9. Исключен. - Постановление Совмина от 18.09.2007 N 1185.
9-1. Пералiк дакументаў i (або) звестак, якiя прадстаўляе фiзiчная асоба, акрамя iндывiдуальнага прадпрымальнiка, у Мiнiстэрства культуры для атрымання дазволу, вызначаных у пункце 352 пералiку адмiнiстрацыйных працэдур, ажыццяўляемых дзяржаўнымi органамi i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16 сакавiка 2006 г. N 152 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 44, 1/7344; 2007 г., N 222, 1/8854).
(п. 9-1 в ред. постановления Совмина от 17.12.2007 N 1747)
10. Дакументы, прадстаўленыя заказчыкам, захоўваюцца ў Мiнiстэрстве культуры на працягу тэрмiну, прадугледжанага нарматыўнымi прававымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
11. У выпадку прыняцця рашэння аб паэтапным правядзеннi рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ з паралельным праектаваннем Мiнiстэрства культуры выдае дазвол на правядзенне работ паэтапна або на асобныя вiды работ у парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем.
12. Падрыхтоўка дазволу для заказчыкаў, якiя з'яўляюцца юрыдычнымi асобамi або iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, ажыццяўляецца ў 15-дзённы тэрмiн, для заказчыкаў фiзiчных асоб (акрамя iндывiдуальных прадпрымальнiкаў) - у двухмесячны тэрмiн з дня падачы заявы пры ўмове выканання патрабаванняў, вызначаных дадзеным Палажэннем.
(п. 12 в ред. постановления Совмина от 17.12.2007 N 1747)
13. Адмоўнае рашэнне ў выдачы дазволу афармляецца ў выглядзе пiсьма iнфармацыйнага характару з указаннем прычын адмовы.
14. Выдача або адмова ў выдачы дазволу на правядзенне работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi фiксуецца ў кнiзе рэгiстрацыi дазволаў, форма якой зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.
15. Дазвол на выкананне работ выдаецца бясплатна.
16. У выпадку змянення праектных рашэнняў на рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы, пры якiх праектная дакументацыя патрабуе паўторнага ўзгаднення i правядзення экспертызы, заказчык у месячны тэрмiн пiсьмова iнфармуе аб гэтым Мiнiстэрства культуры ў мэтах разгляду магчымасцi працягу работ.
У выпадку пагрозы iснаванню гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ заказчык абавязаны прыпынiць усе работы i паведамiць аб гэтым у Мiнiстэрства культуры.
17. У выпадку перадачы правоў на правядзенне работ iншаму заказчыку або пры перадачы падраду iншай праектнай або будаўнiчай арганiзацыi дазвол павiнен быць перааформлены заказчыкам у Мiнiстэрстве культуры ў двухтыднёвы тэрмiн.
18. Пры правядзеннi рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ копiя дазволу павiнна быць на аб'екце ў выканаўцы работ, якi прызначаны загадам падрадчыка i з'яўляецца адказным за выкананне работ на дадзеным аб'екце.
19. Дазвол можа быць прыпынены ў выпадках:
калi правядзенне работ не пачата ў шасцiмесячны тэрмiн з даты выдачы дазволу;
выяўлення факту фальсiфiкацыi прадстаўленых у Мiнiстэрства культуры дакументаў;
невыканання заказчыкам патрабаванняў пунктаў 16 i 17 дадзенага Палажэння.
Аб прыпыненнi дзеяння дазволу Мiнiстэрства культуры выдае прадпiсанне, дзеянне якога захоўвае сiлу да ўстранення парушэння.
20. Пасля заканчэння ўсiх работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi заказчык прадстаўляе ў Мiнiстэрства культуры навукова-рэстаўрацыйную справаздачу аб выкананых работах, складзеную навуковым кiраўнiком гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пасля чаго названае Мiнiстэрства ў межах сваёй кампетэнцыi выдае заключэнне аб магчымасцi прыёмкi ўказанай каштоўнасцi ў эксплуатацыю.
Выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях без дазволу Мiнiстэрства культуры, а таксама выкананне iншых вiдаў работ, не азначаных у дазволе, з'яўляецца самавольным i цягне адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам.
Дадатак
да Палажэння аб парадку
выдачы дазволу на выкананне
работ на гiсторыка-культурных
каштоўнасцях
Форма
МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ДАЗВОЛ
на права правядзення работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
ад "__" ___________ 20__ г. N ________
Дазвол сапраўдны па "__" __________ 20__ г.
У адпаведнасцi з артыкулам 37 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб
ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" дазвол
выдадзены __________________________________________________________
(поўная назва юрыдычнай асобы,
____________________________________________________________________
прозвiшча, iмя, iмя па бацьку фiзiчнай асобы)
на правядзенне _____________________________________________________
(назва работ)
(у адпаведнасцi з пунктам (i)
артыкула 36 названага Закона)
на гiсторыка-культурнай _____________________________________
каштоўнасцi катэгорыi "__" (назва гiсторыка-культурнай
Выканаўца работ: каштоўнасцi i яе месцазнаходжанне)
генпраектная (праектная)
арганiзацыя або генпадрадная _______________________________________
(падрадная) арганiзацыя ____________________________________________
Асобыя ўмовы: ______________________________________________________
Аб'ект пад шыфрам ____________________ унесены ў Дзяржаўны спiс
гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь згодна з
пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад "__" ____________
20_ г. N __ (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
20__ г., N _____).
Адказным за захаванасць гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (усiх
яе адметных вартасцей) у працэсе работ з'яўляецца навуковы кiраўнiк
аб'екта, архiтэктар ________________________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
_____________ ___________ ______________________________________
(пасада) (подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча адказнай асобы)
М.П.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
15.06.2006 N 762
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ПАРАДКУ ВЫДАЧЫ ПАСВЕДЧАННЯЎ НА ПРАВА ВЫКАНАННЯ
НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧЫХ РАБОТ НА ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ
КАШТОЎНАСЦЯХ I КIРАЎНIЦТВА РАСПРАЦОЎКАЙ НАВУКОВА-ПРАЕКТНАЙ
ДАКУМЕНТАЦЫI НА ВЫКАНАННЕ РЭСТАЎРАЦЫЙНА-АДНАЎЛЕНЧЫХ РАБОТ
НА ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЯХ
Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195) (далей - Закон) i ўстанаўлiвае парадак выдачы пасведчанняў на права выканання навукова-даследчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i эталонах фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi) i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
2. Пасведчанне на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях (далей - пасведчанне) з'яўляецца афiцыйным дакументам, якi пацвярджае адпаведную квалiфiкацыю яго ўладальнiка i дае права допуску да выканання азначаных у iм наступных вiдаў работ:
археалагiчныя даследаваннi (разведка i раскопкi) нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку правядзенне нагляду пры выкананнi земляных i будаўнiчых работ;
архiўна-бiблiяграфiчныя даследаваннi па высвятленню i ўдакладненню адметных дакументальных вартасцей гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
натурныя даследаваннi па высвятленню i ўдакладненню адметных мастацкiх вартасцей гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i аўтарскi нагляд за iх выкананнем;
работы, звязаныя з непасрэдным уздзеяннем на адметныя якасцi рухомых i (або) нерухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей i iх фрагменты, страта аўтэнтычнасцi якiх недапушчальная.
У пасведчаннi ў абавязковым парадку вызначаюцца катэгорыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей, на правядзенне работ на якiх выдаецца гэта пасведчанне.
3. На ўладальнiкаў пасведчанняў ускладаецца адказнасць за невыкананне палажэнняў Закона i абавязкаў, вызначаных дадзеным Палажэннем.
Глава 2
ПАРАДАК ВЫДАЧЫ ПАСВЕДЧАННЯЎ
4. Пасведчанне выдаецца па форме згодна з дадаткам бясплатна Мiнiстэрствам культуры пасля атрымання заключэнняў Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры (далей - Навукова-метадычная рада) або Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на iх атрыманне.
5. Пасведчаннi выдаюцца на падставе пiсьмовага звароту ў Мiнiстэрства культуры навукова-даследчых, праектных, навуковых арганiзацый, устаноў адукацыi, складзенага па форме, якая ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры.
Да звароту прыкладаюцца:
копiя дыплома кандыдата на атрыманне пасведчання;
фотаздымак кандыдата памерам 3 x 4 см.
(п. 5 в ред. постановления Совмина от 18.09.2007 N 1185)
6. Мiнiстэрства культуры ў 5-дзённы тэрмiн з дня паступлення звароту накiроўвае матэрыялы, указаныя ў пункце 5 дадзенага Палажэння, для разгляду на чарговым пасяджэннi Навукова-метадычнай рады, якая выдае заключэнне аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдата на атрыманне пасведчання на права выканання работ, указаных у пункце 2 дадзенага Палажэння (за выключэннем правядзення археалагiчных даследаванняў), або пiсьмовы зварот у Нацыянальную акадэмiю навук Беларусi аб выдачы заключэння на права правядзення археалагiчных даследаванняў.
Указаныя заключэннi выдаюцца ў тэрмiн, якi не перавышае 30 дзён з дня паступлення звароту.
Звесткi аб заключэннях Навукова-метадычнай рады або Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на атрыманне пасведчання ўносяцца ў кнiгу рэгiстрацыi i выдачы пасведчанняў, форма якой зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.
7. У выпадку адмовы ў выдачы пасведчання ў рашэннi ўказваецца прычына адмовы i яе абгрунтаванне.
8. Падрыхтоўка пасведчання ажыццяўляецца на працягу 5 дзён пасля атрымання адпаведнага заключэння, прадугледжанага пунктам 6 дадзенага Палажэння.
(в ред. постановления Совмина от 18.09.2007 N 1185)
Пасведчанне мае нумар, якi адпавядае нумару запiсу ў кнiзе рэгiстрацыi i выдачы пасведчанняў.
Пасведчанне падпiсваецца кiраўнiком Мiнiстэрства культуры або яго намеснiкамi i завяраецца пячаткай гэтага Мiнiстэрства.
Пасведчанне выдаецца непасрэдна кандыдату або па яго пiсьмовай просьбе даверанай асобе.
9. У выпадку страты пасведчання выдаецца яго дублiкат.
10. Пасведчанне выдаецца на тэрмiн 5 гадоў.
Пасля заканчэння гэтага тэрмiну выдаецца новае пасведчанне ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем.
Глава 3
ПРАВЫ I АБАВЯЗКI СПЕЦЫЯЛIСТА, ЯКI МАЕ ПАСВЕДЧАННЕ
11. Спецыялiст, квалiфiкацыя якога пацверджана пасведчаннем:
11.1. мае права:
прыпыняць правядзенне асобных вiдаў работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi пры неабходнасцi даследавання i фiксацыi нанава выяўленых яе частак i дэталей, якiя маюць свае адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi, пры пагрозе разбурэння канструкцый або знiшчэння асобных элементаў гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пры сiстэматычным невыкананнi навукова-праектнай дакументацыi i ўказанняў навуковага кiраўнiка;
11.2. абавязаны:
забяспечваць узаемадзеянне падраздзяленняў i суб'ектаў гаспадарчай дзейнасцi, якiя задзейнiчаны ў распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi;
прымаць удзел у падрыхтоўцы абгрунтаванай праграмы навукова-даследчых работ;
ажыццяўляць кантроль за правядзеннем поўнага комплексу навукова-даследчых работ, у тым лiку з неабходнай фiксацыяй i аналiзам у працэсе вытворчасцi работ;
забяспечваць дакладнасць i паўнату вынiкаў навукова-даследчых работ;
ажыццяўляць кантроль за распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi, якая складаецца з камплекта дакументаў, атрыманых па вынiках правядзення навукова-даследчых работ, уключаючы матэрыялы з вызначэннем умоў i мерапрыемстваў, накiраваных на захаванне каштоўнасцей, i праектна-каштарыснай дакументацыi, распрацаванай у адпаведнасцi з дзеючымi нормамi;
забяспечваць навуковую абгрунтаванасць i адпаведнасць прымаемых праектных рашэнняў з умовай зберажэння адметных вартасцей гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
забяспечваць своечасовае вырашэнне ўсiх пытанняў па праектна-каштарыснай дакументацыi, што ўзнiкаюць у працэсе правядзення работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
прымаць удзел пры ўзгадненнi i абароне праектных прапаноў i выкананай навукова-праектнай дакументацыi;
ажыццяўляць кантроль за выкананнем рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ у адпаведнасцi з зацверджанай ва ўстаноўленым парадку навукова-праектнай дакументацыяй;
забяспечваць навуковую фiксацыю гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе правядзення работ, фотафiксацыю да пачатку, у працэсе, а таксама пасля заканчэння работ;
прадугледжваць меры па захаванню гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе правядзення навукова-даследчых работ i пасля iх заканчэння, звязаных з непасрэдным уздзеяннем на яе;
адлюстроўваць у навуковай справаздачы дакладную i поўную iнфармацыю, выяўленую ў працэсе правядзення навукова-даследчых работ;
матэрыялы навуковай справаздачы, падрыхтаваныя рэкамендацыi па вынiках праведзеных навукова-даследчых работ своечасова прадстаўляць распрацоўшчыкам навукова-праектнай дакументацыi;
ажыццяўляць кантроль за належным выкарыстаннем прапанаваных рэкамендацый i навукова-праектнай дакументацыi ў працэсе выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
12. У выпадках невыканання спецыялiстам, якi мае пасведчанне, патрабаванняў дзеючага заканадаўства i абавязкаў, ускладзеных на яго ў адпаведнасцi з дадзеным Палажэннем, па прадстаўленню абгрунтаваных прэтэнзiй Мiнiстэрства культуры i (або) мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, у кампетэнцыю якiх уваходзяць пытаннi аховы гiсторыка-культурнай спадчыны, Навукова-метадычнай радай прымаецца рашэнне аб прыпыненнi дзейнасцi пасведчання.
На адрас прадпрыемства, у якiм працуе ўладальнiк пасведчання, Мiнiстэрства культуры накiроўвае пiсьмовае паведамленне аб рашэннi Навукова-метадычнай рады.
Дадатак
да Палажэння аб парадку выдачы
пасведчанняў на права выканання
навукова-даследчых работ на
гiсторыка-культурных
каштоўнасцях i кiраўнiцтва
распрацоўкай навукова-праектнай
дакументацыi на выкананне
рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на
гiсторыка-культурных каштоўнасцях
Узор пасведчання на права выканання навукова-даследчых
работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва
распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi
на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ
на гiсторыка-культурных каштоўнасцях
--------------------------+----------------------------------------¬
¦ МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ ¦ Прозвiшча _______________¦
¦ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ¦ Iмя _____________________¦
¦ ¦Фота 3 x 4 см Iмя па бацьку ___________¦
¦ ПАСВЕДЧАННЕ ¦ ¦
¦ N ______ ¦ ¦
¦ ¦ ______________________________________ ¦
¦ ¦ (вiды работ i катэгорыi ¦
¦ ¦ ______________________________________ ¦
¦ ¦ гiсторыка-культурных каштоўнасцей, ¦
¦ ¦ ______________________________________ ¦
¦ ¦ на якiя выдаецца пасведчанне) ¦
¦ ¦ ______________________________________ ¦
¦ ¦ ______________________________________ ¦
¦ ¦ ______________________________________ ¦
¦ Выдадзена ¦ _______________________¦
¦ "__" ___________ 20__ г.¦ (пасада адказнай асобы)¦
¦ Сапраўдна па ¦ _______________________¦
¦ "__" ___________ 20__ г.¦ (подпiс адказнай асобы)¦
¦ ¦ ________________________________¦
¦ ¦ (прозвiшча, iнiцыялы адказнай асобы)¦
¦ ¦М.П. ¦
¦-------------------------+-----------------------------------------
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
15.06.2006 N 762
ПАЛАЖЭННЕ
АБ БЕЛАРУСКАЙ РЭСПУБЛIКАНСКАЙ НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ РАДЗЕ
ПА ПЫТАННЯХ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
ПРЫ МIНIСТЭРСТВЕ КУЛЬТУРЫ
Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195) (далей - Закон) i ўстанаўлiвае рэгламент работы i вызначае пералiк пытанняў, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры (далей - Навукова-метадычная рада).
2. Навукова-метадычная рада з'яўляецца навукова-метадычным органам па пытаннях улiку, захавання, аднаўлення, утрымання i выкарыстання гiсторыка-культурных каштоўнасцей, што ажыццяўляюцца ў мэтах зберажэння i памнажэння гiсторыка-культурнай спадчыны.
3. У сваёй дзейнасцi Навукова-метадычная рада кiруецца заканадаўствам i дадзеным Палажэннем.
Глава 2
ЗАДАЧЫ I КАМПЕТЭНЦЫЯ НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ РАДЫ
4. Асноўнымi задачамi Навукова-метадычнай рады з'яўляюцца:
навукова-метадычнае забеспячэнне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;
выпрацоўка прапаноў, рэкамендацый па комплексу пытанняў аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.
5. Да кампетэнцыi Навукова-метадычнай рады адносiцца:
прыняцце рашэнняў аб неабходнасцi надання матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або аб адсутнасцi неабходнасцi надання iм такога статусу;
выдача заключэнняў аб немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення гiсторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку страты iмi сваiх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама ў выпадку iх знiшчэння, страты цi знiкнення ў вынiку ўздзеяння прыродных фактараў або iншых сiтуацый;
разгляд прапаноў аб наданнi матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якi ўключае разгляд фiксацыi, навуковую апрацоўку i мастацкую ацэнку матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека, для прыняцця рашэння аб неабходнасцi надання матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
прыняцце рашэнняў аб неабходнасцi аднясення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да пэўнай катэгорыi або аб неабходнасцi змянення яе катэгорыi;
разгляд распрацаванай у адпаведным парадку навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1", "2" i эталонах фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i яе адабрэнне або неадабрэнне;
выдача заключэнняў аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на атрыманне пасведчанняў на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях;
выдача заключэнняў аб поўным вывучэннi помнiкаў археалогii;
выкананне iншых функцый у адпаведнасцi з Законам.
Глава 3
СКЛАД НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ РАДЫ I АРГАНIЗАЦЫЯ ЯЕ ДЗЕЙНАСЦI
6. У склад Навукова-метадычнай рады ўваходзяць прадстаўнiкi рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, арганiзацый, якiя ў сваёй дзейнасцi маюць адносiны да арганiзацыйных, навуковых, iнфармацыйных i iншых пытанняў, што закранаюць сферу аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.
7. Навукова-метадычную раду ўзначальвае старшыня Навукова-метадычнай рады, а ў яго адсутнасць - намеснiк старшынi Навукова-метадычнай рады.
Старшыня Навукова-метадычнай рады:
кiруе дзейнасцю Навукова-метадычнай рады;
склiкае пасяджэннi Навукова-метадычнай рады;
арганiзуе работу Навукова-метадычнай рады ў адпаведнасцi з дадзеным Палажэннем;
вызначае шэраг iншых пытанняў, якiя падлягаюць разгляду на пасяджэннях Навукова-метадычнай рады i зацвярджае iх.
8. Сакратар Навукова-метадычнай рады забяспечвае:
арганiзацыю падрыхтоўкi пытанняў для разгляду на пасяджэннях Навукова-метадычнай рады;
паведамленне членам Навукова-метадычнай рады аб часе i месцы правядзення пасяджэння Навукова-метадычнай рады, пытаннях, якiя вынесены на яе разгляд;
улiк прысутных на пасяджэннi Навукова-метадычнай рады;
наяўнасць неабходнай дакументацыi, якая датычыцца пытанняў, вынесеных на разгляд пасяджэння Навукова-метадычнай рады;
вядзенне справаводства Навукова-метадычнай рады, афармленне пратаколаў яе пасяджэнняў;
давядзенне прынятых Навукова-метадычнай радай рашэнняў да зацiкаўленых.
9. Пасяджэннi Навукова-метадычнай рады праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў месяц.
10. Навукова-метадычная рада правамоцна прымаць рашэннi пры наяўнасцi на пасяджэннi не менш за 2/3 яе складу.
Рашэннi Навукова-метадычнай рады лiчацца прынятымi, калi за яе рашэнне прагаласавала больш за палавiну прысутных на пасяджэннi членаў Навукова-метадычнай рады. Пры роўнасцi галасоў прынятым лiчыцца рашэнне, за якое прагаласаваў старшыня Навукова-метадычнай рады, а ў яго адсутнасць - намеснiк старшынi Навукова-метадычнай рады.
Па вынiках абмеркавання пытанняў на пасяджэннях Навукова-метадычнай рады прымаюцца рашэннi, якiя фiксуюцца ў пратаколе. Пратакол афармляецца вучоным сакратаром Навукова-метадычнай рады ў тэрмiн, якi не перавышае 10 дзён з дня пасяджэння.
11. Старшыня Навукова-метадычнай рады мае права афiцыйна запрашаць для ўдзелу ў яе рабоце экспертаў, прадстаўнiкоў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, праектных устаноў, iншых зацiкаўленых у вырашэннi пытанняў, якiя датычацца гiсторыка-культурных каштоўнасцей i разглядаюцца на пасяджэннях Навукова-метадычнай рады.
12. Арганiзацыйна-тэхнiчнае забеспячэнне дзейнасцi Навукова-метадычнай рады ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
15.06.2006 N 762
СКЛАД БЕЛАРУСКАЙ РЭСПУБЛIКАНСКАЙ НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ РАДЫ
ПА ПЫТАННЯХ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
ПРЫ МIНIСТЭРСТВЕ КУЛЬТУРЫ
Грыдзюшка - намеснiк Мiнiстра культуры
Уладзiмiр Паўлавiч (старшыня Навукова-метадычнай рады)
Чарняўскi - начальнiк упраўлення па ахове
Iгар Мяфодзiевiч гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi
Мiнiстэрства культуры (намеснiк старшынi
Навукова-метадычнай рады)
Мiхайлава - намеснiк начальнiка аддзела ўпраўлення па
Вольга Фёдараўна ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i
рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры (вучоны
сакратар Навукова-метадычнай рады)
Бяспалая - прарэктар па навуковай рабоце ўстановы
Марыя Аркадзьеўна адукацыi "Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
культуры i мастацтваў", доктар гiстарычных
навук, прафесар
Варфаламеева - старшы навуковы супрацоўнiк дзяржаўнай
Тамара Барысаўна навуковай установы "Iнстытут
мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору
iмя Кандрата Крапiвы Нацыянальнай акадэмii
навук Беларусi", кандыдат мастацтвазнаўства
Высоцкая - загадчык аддзела старажытнага беларускага
Надзея Фёдараўна мастацтва дзяржаўнай установы "Нацыянальны
мастацкi музей Рэспублiкi Беларусь", доктар
мастацтвазнаўства, прафесар
Жураўлёў - галоўны спецыялiст - эксперт
Iван Сяргеевiч па архiтэктуры рэспублiканскага унiтарнага
прадпрыемства "Галоўдзяржбудэкспертыза"
Ляўко - кiраўнiк цэнтра дзяржаўнай навуковай
Вольга Мiкалаеўна установы "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай
акадэмii навук Беларусi", доктар
гiстарычных навук
Лакотка - дырэктар дзяржаўнай навуковай установы
Аляксандр Iванавiч "Iнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфii i
фальклору iмя Кандрата Крапiвы Нацыянальнай
акадэмii навук Беларусi", член-карэспандэнт
Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, доктар
гiстарычных навук, доктар архiтэктуры
Нiкiцiн - старшыня Камiтэта архiтэктуры i
Вiктар Дзмiтрыевiч горадабудаўнiцтва Мiнскага гарвыканкома
Сардараў - дэкан архiтэктурнага факультэта Беларускага
Армэн Сяргеевiч нацыянальнага тэхнiчнага унiверсiтэта,
доктар архiтэктуры
Сiняўскi - дырэктар праектнага рэспублiканскага
Уладзiмiр Пятровiч унiтарнага прадпрыемства "Праектрэстаўрацыя"
|