Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 03.08.2006 N 998 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку работы наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi i (або) музейнымi калекцыямi"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 9 августа 2006 г. N 5/22701







У адпаведнасцi з артыкулам 5 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб парадку работы наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi i (або) музейнымi калекцыямi.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу праз 10 дзён пасля яе афiцыйнага апублiкавання.



Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI











                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Мiнiстраў
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 03.08.2006 N 998


ПАЛАЖЭННЕ

АБ ПАРАДКУ РАБОТЫ НАВЕДВАЛЬНIКАЎ МУЗЕЯЎ З МУЗЕЙНЫМI

ПРАДМЕТАМI I (АБО) МУЗЕЙНЫМI КАЛЕКЦЫЯМI



1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., N 197, 2/1167) i ўстанаўлiвае парадак доступу да музейных фондаў, работы з музейнымi прадметамi i (або) музейнымi калекцыямi.

2. Дадзенае Палажэнне з'яўляецца абавязковым для ўсiх дзяржаўных музеяў, а таксама для прыватных музеяў у дачыненнi да музейных прадметаў i (або) музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, а таксама распаўсюджваецца на музейныя прадметы i (або) музейныя калекцыi прыватных музеяў, якiя не ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, у выпадку, калi iншы парадак не ўстаноўлены ўласнiкам музея.

3. Музейныя прадметы i (або) музейныя калекцыi з'яўляюцца даступнымi для вiзуальнага агляду наведвальнiкаў музеяў падчас iх наведвання музейных экспазiцый i выставак.

4. Дакладная iнфармацыя аб усiх музейных прадметах i (або) музейных калекцыях, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, рэгiструецца ў Дзяржаўным каталогу Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь i з'яўляецца даступнай для наведвальнiкаў музеяў у парадку, устаноўленым Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь.

5. Работа наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi i (або) музейнымi калекцыямi, што знаходзяцца ў фондасховiшчах музеяў, ажыццяўляецца на падставе пiсьмовай заявы, у якой указваецца дакладная i аргументаваная мэта работы, i пiсьмовага дазволу кiраўнiка музея.

6. Пры наяўнасцi страхавых копiй любых iснуючых фарматаў музейных прадметаў, якiя ўяўляюць аўтэнтычныя формы пiсьменнасцi i выяўленчага мастацтва (дакументы, рукапiсы, старадрукаваныя выданнi, фотадакументы, графiка i iншыя), у мэтах iх найлепшага захавання дадзеныя музейныя прадметы з фондасховiшчаў музеяў для работы наведвальнiкам музеяў не выдаюцца. Наведвальнiкi музеяў карыстаюцца iх страхавымi копiямi.

7. Музей арганiзуе работу наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi i (або) музейнымi калекцыямi ў асобных цi службовых памяшканнях i ў прысутнасцi музейнага работнiка.

Работа наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi i (або) музейнымi калекцыямi ў фондасховiшчах музеяў не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, калi музейныя прадметы маюць вялiкiя памеры (скульптура, транспартныя сродкi, побытавыя рэчы i iншыя).

8. У мэтах забеспячэння захаванасцi музейных прадметаў i (або) музейных калекцый i выключэння магчымых негатыўных уздзеянняў на iх доступ да работы з музейнымi прадметамi i (або) музейнымi калекцыямi, якiя знаходзяцца ў фондасховiшчах музеяў, можа быць абмежаваны, калi:

8.1. музейны прадмет i (або) музейная калекцыя маюць нездавальняючы стан захаванасцi;

8.2. адкрыты доступ да музейнага прадмета i (або) музейнай калекцыi пагражае iх захаванасцi;

8.3. музейны прадмет i (або) музейная калекцыя знаходзяцца ў працэсе кансервацыi цi рэстаўрацыi;

8.4. музейны прадмет i (або) музейная калекцыя знаходзяцца ў працэсе тэхнiчнага афармлення, навуковых даследаванняў музейных работнiкаў;

8.5. музейны прадмет i (або) музейная калекцыя з'яўляюцца асаблiва каштоўнымi формамi пiсьменнасцi або выяўленчага мастацтва (дакументы, рукапiсы, старадрукаваныя выданнi, фотадакументы, графiка i iншыя) i не маюць страхавых копiй;

8.6. музейныя прадметы i (або) музейныя калекцыi знаходзяцца на спецыяльным улiку, парадак якога вызначаецца Мiнiстэрствам культуры;

8.7. музейныя прадметы i (або) музейныя калекцыi маюць статус гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ўключаны ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

9. Доступ да iнфармацыi, якая змяшчаецца ў друкаваных i электронных каталогах музеяў, за выключэннем iнфармацыi ў дакументах спецыяльнага ўлiку, а таксама iнфармацыi аб асобах, якiя здалi ў музей музейныя прадметы i (або) музейныя калекцыi, з'яўляецца адкрытым.

10. Iнфармацыя аб паходжаннi, кошце, дакладным месцазнаходжаннi музейных прадметаў i (або) музейных калекцый, зафiксаваная ва ўлiковай дакументацыi музея, з'яўляецца службовай, i доступ да яе абмежаваны.

11. Наведвальнiкi музеяў, якiя атрымалi доступ да музейных прадметаў i (або) музейных калекцый, абавязаны зарэгiстравацца ў спецыяльным журнале рэгiстрацыi наведвальнiкаў музея i азнаёмiцца з правiламi работы наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi i (або) музейнымi калекцыямi.

12. Унутрымузейныя правiлы работы наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi i (або) музейнымi калекцыямi, якiя зацвярджаюцца кiраўнiком музея i размяшчаюцца ў даступным месцы (iнфармацыйным стэндзе цi табло), распрацоўваюцца на падставе дадзенага Палажэння.

13. Публiкацыя выяў музейных прадметаў i (або) музейных калекцый i выкарыстанне iнфармацыi аб iх ажыццяўляюцца толькi з дазволу музея.

Выраб выяўленчай, друкаванай, сувенiрнай i iншай тыражаванай прадукцыi i вытворчасць тавараў народнага спажывання з выкарыстаннем выяў музейных прадметаў i (або) музейных калекцый, будынкаў музеяў, аб'ектаў, размешчаных на тэрыторыях музеяў, у тым лiку з выкарыстаннем iх найменняў i сiмволiкi, ажыццяўляюцца толькi з дазволу музеяў.

14. Наведвальнiкi музеяў, якiя дапусцiлi пашкоджанне цi страту музейных прадметаў i (або) музейных калекцый, нясуць адмiнiстрацыйную, крымiнальную i iншую адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам.









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList