Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 11.08.2006 N 1030 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку прысваення прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi статусу "акадэмiчны", перыядычнага пацвярджэння i пазбаўлення iх гэтага статусу"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 16 августа 2006 г. N 5/22742







У адпаведнасцi з артыкулам 33 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб парадку прысваення прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi статусу "акадэмiчны", перыядычнага пацвярджэння i пазбаўлення iх гэтага статусу.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яе афiцыйнага апублiкавання.



Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI











                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Мiнiстраў
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 11.08.2006 N 1030


ПАЛАЖЭННЕ

АБ ПАРАДКУ ПРЫСВАЕННЯ ПРАФЕСIЙНЫМ КАЛЕКТЫВАМ МАСТАЦКАЙ

ТВОРЧАСЦI СТАТУСУ "АКАДЭМIЧНЫ", ПЕРЫЯДЫЧНАГА ПАЦВЯРДЖЭННЯ

I ПАЗБАЎЛЕННЯ IХ ГЭТАГА СТАТУСУ



1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031), вызначае парадак i ўмовы прысваення прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi статусу "акадэмiчны", перыядычнага пацвярджэння i пазбаўлення iх гэтага статусу, а таксама асаблiвасцi прававога становiшча прафесiйных калектываў з такiм статусам.

2. Статус "акадэмiчны" прысвойваецца прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi (далей - прафесiйны калектыў), якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай культуры i мастацтва.

3. Статус "акадэмiчны" прысвойваецца прафесiйным калектывам, якiя адпавядаюць наступным патрабаванням:

ажыццяўляюць сваю дзейнасць не менш як 15 гадоў;

праводзяць актыўную гастрольна-канцэртную дзейнасць у краiне i за яе межамi (не менш як 40 спектакляў, канцэртаў i iншых публiчных паказаў, тэатральна-вiдовiшчных мерапрыемстваў у год);

iх творчая дзейнасць за апошнiя пяць гадоў адзначана ўзнагародамi на рэспублiканскiх i мiжнародных фестывалях (аглядах, конкурсах);

маюць у сваiм складзе не менш за 5 творчых работнiкаў, якiя ўзнагароджаны дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь у галiне культуры i мастацтва або з'яўляюцца лаўрэатамi Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь за дасягненнi ў адпаведнай галiне.

4. Для разгляду пытання аб прысваеннi прафесiйным калектывам статусу "акадэмiчны" ў Мiнiстэрства культуры падаецца хадайнiцтва, да якога прыкладаюцца:

выпiска з пратакола агульнага сходу работнiкаў прафесiйнага калектыву;

характарыстыка творча-вытворчай дзейнасцi прафесiйнага калектыву;

хадайнiцтвы аблвыканкомаў, Мiнскага гарвыканкома, адпаведных творчых саюзаў i аб'яднанняў.

Мiнiстэрства культуры мае права запатрабаваць у прафесiйнага калектыву прадставiць дыпломы (пры iх наяўнасцi) аб удзеле ў мiжнародных i рэспублiканскiх конкурсах, iншыя дакументы, якiя пацвярджаюць выкананне патрабаванняў, неабходных для прысваення статусу "акадэмiчны".

5. Рашэнне аб прысваеннi прафесiйным калектывам статусу "акадэмiчны" прымаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленнi калегii Мiнiстэрства культуры.

6. Пасля прысваення прафесiйнаму калектыву статусу "акадэмiчны" ў яго найменне ў месячны тэрмiн уносяцца адпаведныя змяненнi.

7. Прафесiйныя калектывы, якiм прысвоены статус "акадэмiчны", пацвярджаюць яго адзiн раз у пяць гадоў. Для гэтага яны падаюць у Мiнiстэрства культуры дакументы, названыя ў пункце 4 дадзенага Палажэння.

8. Пытанне аб пацвярджэннi статусу "акадэмiчны" разглядаецца на пасяджэннi калегii Мiнiстэрства культуры.

У выпадку, калi прафесiйны калектыў:

адпавядае патрабаванням, прадугледжаным у дадзеным Палажэннi, калегiя Мiнiстэрства культуры прымае рашэнне аб пацвярджэннi iм статусу "акадэмiчны". Гэта рашэнне ўзгадняецца з Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

не адпавядае патрабаванням, вызначаным гэтым Палажэннем, Мiнiстэрства культуры ва ўстаноўленым парадку накiроўвае ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапанову аб пазбаўленнi дадзенага прафесiйнага калектыву статусу "акадэмiчны".

Рашэнне аб пазбаўленнi прафесiйнага калектыву статусу "акадэмiчны" прымаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

9. Пасля пазбаўлення прафесiйнага калектыву статусу "акадэмiчны" ў яго найменне ў месячны тэрмiн уносяцца адпаведныя змяненнi.









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList