Зарегистрировано в НРПА РБ 13 ноября 2006 г. N 2/1274
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 5 кастрычнiка 2006 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 20 кастрычнiка 2006 года
Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031; 2006 г., N 78, 2/1202) наступныя змяненне i дапаўненне:
1. Абзац дваццаць чацверты артыкула 12 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"вядуць дзяржаўную статыстыку па формах нецэнтралiзаваных дзяржаўных статыстычных назiранняў i ўказаннях па ix запаўненню, якiя распрацоўваюцца iмi i зацвярджаюцца рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання ў галiне дзяржаўнай статыстыкi;".
2. Пункт 3 артыкула 37 дапоўнiць словамi ", цi iншых выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымi актамi".
Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
|