Зарегистрировано в НРПА РБ 14 августа 2007 г. N 8/16953
У адпаведнасцi з пунктам 2 артыкула 13 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiпеня 2006 года "Об общем среднем образовании" Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць Палажэнне аб класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах, у якiх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах вячэрняй школы, якое дадаецца.
(п. 1 в ред. постановления Минобразования от 07.10.2008 N 98)
2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
загад Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 31 снежня 1999 г. N 796 "Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння аб агульнаадукацыйных школах (класах) з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным ухiламi" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 17, 8/2577);
пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 16 жнiўня 2000 г. N 36 "Аб зацвярджэннi прыкладных палажэнняў аб гiмназii, агульнаадукацыйным лiцэi, гiмназiчных класах" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 86, 8/3957).
Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Мiнiстр фiнансаў Мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь працы i сацыяльнай абароны
М.П.Корбут Рэспублiкi Беларусь
01.12.2006 У.М.Патупчык
01.12.2006
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Мiнiстр эканомiкi Старшыня
Рэспублiкi Беларусь Вiцебскага абласнога
М.П.Зайчанка выканаўчага камiтэта
04.12.2006 У.П.Андрэйчанка
01.12.2006
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Гродзенскага абласнога Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
У.Я.Саўчанка Б.В.Батура
04.12.2006 04.12.2006
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк старшынi Старшыня
Мiнскага абласнога Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
Л.Ф.Крупец М.Я.Паўлаў
04.12.2006 04.12.2006
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Гомельскага абласнога Брэсцкага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
А.С.Якабсон К.А.Сумар
04.12.2006 04.12.2006
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
05.12.2006 N 110
ПАЛАЖЭННЕ
АБ КЛАСАХ, У ЯКIХ ВЫВУЧЭННЕ АСОБНЫХ ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАЎ
АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА НА ПАВЫШАНЫМ I (АБО) ПАГЛЫБЛЕНЫМ УЗРОЎНЯХ
Утратило силу. - Постановление Минобразования от 07.10.2008 N 98.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
05.12.2006 N 110
ПАЛАЖЭННЕ
АБ КЛАСАХ, У ЯКIХ АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА ВЫВУЧЭННЕ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ
ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАЎ МАСТАЦКА-ЭСТЭТЫЧНАЙ НАКIРАВАНАСЦI
Утратило силу. - Постановление Минобразования от 07.10.2008 N 98.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
05.12.2006 N 110
ПАЛАЖЭННЕ
АБ КЛАСАХ, У ЯКIХ АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА ПРОФIЛЬНАЕ НАВУЧАННЕ
Утратило силу. - Постановление Минобразования от 07.10.2008 N 98.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
05.12.2006 N 110
ПАЛАЖЭННЕ
АБ КЛАСАХ, У ЯКIХ НАВУЧАННЕ АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА
ПА ВУЧЭБНЫХ ПЛАНАХ ГIМНАЗIЙ (ГIМНАЗIЧНЫХ КЛАСАХ)
Утратило силу. - Постановление Минобразования от 07.10.2008 N 98.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
05.12.2006 N 110
ПАЛАЖЭННЕ
АБ КЛАСАХ, У ЯКIХ НАВУЧАННЕ АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА
ПА ВУЧЭБНЫХ ПЛАНАХ ЛIЦЭЯЎ (ЛIЦЭЙСКIХ КЛАСАХ)
Утратило силу. - Постановление Минобразования от 07.10.2008 N 98.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
05.12.2006 N 110
ПАЛАЖЭННЕ
АБ КЛАСАХ, ВУЧЭБНА-КАНСУЛЬТАЦЫЙНЫХ ПУНКТАХ,
У ЯКIХ НАВУЧАННЕ АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА ПА ВУЧЭБНЫХ ПЛАНАХ
ВЯЧЭРНЯЙ ШКОЛЫ
Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Палажэнне аб класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах, у якiх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах вячэрняй школы (далей - Палажэнне), распрацавана ў адпаведнасцi з артыкулам 13 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiпеня 2006 года "Об общем среднем образовании" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 108, 2/1238) i вызначае:
(в ред. постановления Минобразования от 07.10.2008 N 98)
парадак стварэння класаў, вучэбна-кансультацыйных пунктаў, у якiх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах вячэрняй школы (далей - вячэрнiя класы, вучэбна-кансультацыйныя пункты);
(в ред. постановления Минобразования от 07.10.2008 N 98)
парадак прыёму ў агульнаадукацыйныя ўстановы для навучання ў вячэрнiх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах;
патрабаваннi да арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў вячэрнiх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах;
патрабаваннi да кадравага, фiнансавага i матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння функцыянавання вячэрнiх класаў, вучэбна-кансультацыйных пунктаў.
2. Вячэрнiя класы, вучэбна-кансультацыйныя пункты ствараюцца пры адсутнасцi магчымасцi адкрыцця вячэрняй школы.
(в ред. постановления Минобразования от 07.10.2008 N 98)
3. Вячэрнiя X - XII (XIII) класы могуць стварацца ў наступных агульнаадукацыйных установах:
(в ред. постановления Минобразования от 07.10.2008 N 98)
вучэбна-педагагiчных комплексах: яслi-сад - сярэдняя школа, дзiцячы сад - сярэдняя школа;
сярэднiх школах;
спецыяльных агульнаадукацыйных школах (школах-iнтэрнатах).
4. Вучэбна-кансультацыйны пункт ствараецца ў структуры вячэрняй школы.
(в ред. постановления Минобразования от 07.10.2008 N 98)
Пры адной вячэрняй школе могуць быць адкрыты некалькi вучэбна-кансультацыйных пунктаў.
(в ред. постановления Минобразования от 07.10.2008 N 98)
Вучэбна-кансультацыйны пункт размяшчаецца па-за месцам распалажэння вячэрняй школы i функцыянуе ў складзе X - XII (XIII) класаў.
(в ред. постановления Минобразования от 07.10.2008 N 98)
5. Рашэнне аб адкрыццi вячэрнiх класаў у агульнаадукацыйных установах, азначаных у пункце 3 гэтага Палажэння, вучэбна-кансультацыйных пунктаў у вячэрнiх школах прымаюць абласныя выканаўчыя камiтэты, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт на падставе вывучэння прапаноў аддзелаў (упраўленняў) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.
(в ред. постановления Минобразования от 07.10.2008 N 98)
6. Па рашэннi заснавальнiка агульнаадукацыйнай установы, вячэрняй школы можа ажыццяўляцца прафесiйная падрыхтоўка вучняў вячэрнiх класаў, а таксама вучняў, якiя навучаюцца ў вучэбна-кансультацыйных пунктах вячэрняй школы.
(в ред. постановления Минобразования от 07.10.2008 N 98)
7. Вячэрнiя класы, вучэбна-кансультацыйныя пункты агульнаадукацыйных устаноў функцыянуюць у адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Об общем среднем образовании", iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, гэтым Палажэннем, статутам агульнаадукацыйнай установы.
Глава 2
ПАРАДАК ПРЫЁМУ Ў АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫЯ ЎСТАНОВЫ ДЛЯ НАВУЧАННЯ
Ў ВЯЧЭРНIХ КЛАСАХ, ВУЧЭБНА-КАНСУЛЬТАЦЫЙНЫХ ПУНКТАХ
8. У агульнаадукацыйныя ўстановы для навучання ў вячэрнiх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах прымаюцца асобы, якiя атрымалi агульную базавую адукацыю.
Магчымасць навучання ў вячэрнiх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах агульнаадукацыйных устаноў не абмяжоўваецца ўзростам грамадзян.
9. Прыём асоб у агульнаадукацыйныя ўстановы для навучання ў вячэрнiх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым для адпаведных тыпаў агульнаадукацыйных устаноў палажэннем аб агульнанаадукацыйнай установе, палажэннем аб спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе (школе-iнтэрнаце), зацвярджаемымi Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Глава 3
АРГАНIЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
10. Навучанне i выхаванне ў вячэрнiх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляюцца па вочнай (дзённай i вячэрняй) i завочнай формах атрымання агульнай сярэдняй адукацыi.
11. Рашэнне аб навучаннi i выхаваннi ў вячэрнiх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах агульнаадукацыйных устаноў па завочнай форме атрымання агульнай сярэдняй адукацыi прымаецца кiраўнiком агульнаадукацыйнай установы з улiкам пажаданняў асоб.
12. Арганiзацыя адукацыйнага працэсу ў вячэрнiх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляецца па вучэбных планах, якiя распрацоўваюцца агульнаадукацыйнымi установамi на падставе тыпавога вучэбнага плана вячэрняй школы, зацверджанага ў парадку, якi вызначаецца заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
(в ред. постановления Минобразования от 07.10.2008 N 98)
13. Напаўняльнасць вячэрнiх класаў, вучэбна-кансультацыйных пунктаў складае не больш за 20 вучняў.
Часть исключена. - Постановление Минобразования от 07.10.2008 N 98.
14. Вучням, якiя спалучаюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi ў вячэрнiх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах агульнаадукацыйных устаноў з працоўнай дзейнасцю, прадастаўляюцца гарантыi, якiя ўстаноўлены працоўным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
15. Атэстацыя вучняў вячэрнiх класаў, вучэбных-кансультацыйных пунктаў агульнаадукацыйных устаноў, перавод iх у наступны клас, арганiзацыя выпускных экзаменаў i iх выпуск з агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляюцца на агульных падставах.
Глава 4
КАДРАВАЕ, ФIНАНСАВАЕ I МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ
ФУНКЦЫЯНАВАННЯ ВЯЧЭРНIХ КЛАСАЎ,
ВУЧЭБНА-КАНСУЛЬТАЦЫЙНЫХ ПУНКТАЎ
16. Навучанне i выхаванне ў вячэрнiх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах ажыццяўляюць педагагiчныя работнiкi агульнаадукацыйных устаноў, у структуры якiх функцыянуюць вячэрнiя класы, вучэбна-кансультацыйныя пункты.
Квалiфiкацыйныя патрабаваннi да педагагiчных работнiкаў вызначаюцца квалiфiкацыйнымi характарыстыкамi, зацверджанымi ў парадку, якi ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
17. Працоўныя адносiны педагагiчных работнiкаў агульнаадукацыйных устаноў, якiя ажыццяўляюць навучанне i выхаванне вучняў у вячэрнiх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах, рэгулююцца працоўным дагаворам (кантрактам) у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
18. Фiнансаванне дзейнасцi вячэрнiх класаў, вучэбна-кансультацыйных пунктаў у агульнаадукацыйнай установе забяспечваецца яе кiраўнiком у межах сродкаў, якiя выдзяляюцца з рэспублiканскага або мясцовага бюджэта на функцыянаванне агульнаадукацыйнай установы.
19. Вучэбна-кансультацыйныя пункты вячэрнiх школ размяшчаюцца ў памяшканнях, якiя адпавядаюць патрабаванням санiтарных нормаў, правiлаў, гiгiенiчных нарматываў, з вучэбным абсталяваннем, мэбляй, iнвентаром, iншымi сродкамi навучання, неабходнымi для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ў адпаведнасцi з тыпавым вучэбным планам для вячэрняй школы.
(в ред. постановления Минобразования от 07.10.2008 N 98)
20. Вучэбна-кансультацыйныя пункты вячэрнiх школ могуць размяшчацца ў памяшканнях iншых агульнаадукацыйных устаноў.
(в ред. постановления Минобразования от 07.10.2008 N 98)
Рашэнне аб размяшчэннi вучэбна-кансультацыйнага пункта вячэрняй школы ў памяшканнях iншай агульнаадукацыйнай установы прымаецца сумесна заснавальнiкам вячэрняй школы i заснавальнiкам агульнаадукацыйнай установы, у памяшканнях якой размяшчаецца вучэбна-кансультацыйны пункт.
(в ред. постановления Минобразования от 07.10.2008 N 98)
|