Зарегистрировано в НРПА РБ 17 января 2007 г. N 8/15719
У адпаведнасцi з пунктам 6 артыкула 34 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiпеня 2006 года "Аб агульнай сярэдняй адукацыi" Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць Iнструкцыю аб парадку вывучэння беларускай i (або) рускай моў вучнямi, якiя часова знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (дадаецца).
2. Гэтая пастанова ўступае ў дзеянне з дня яе афiцыйнага апублiкавання.
Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк старшынi Старшыня
Мiнскага абласнога Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
Л.Ф.Крупец М.Я.Паўлаў
14.12.2006 14.12.2006
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Магiлёўскага абласнога Брэсцкага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
Б.В.Батура К.А.Сумар
14.12.2006 14.12.2006
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Гомельскага абласнога Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
А.С.Якабсон У.П.Андрэйчанка
22.12.2006 12.12.2006
УЗГОДНЕНА
Старшыня
Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта
У.Я.Саўчанка
14.12.2006
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
07.12.2006 N 117
IНСТРУКЦЫЯ
АБ ПАРАДКУ ВЫВУЧЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ I (АБО) РУСКАЙ МОЎ ВУЧНЯМI,
ЯКIЯ ЧАСОВА ЗНАХОДЗЯЦЦА НА ТЭРЫТОРЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Iнструкцыя аб парадку вывучэння беларускай i (або) рускай моў вучнямi, якiя часова знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Iнструкцыя), вызначае парадак вывучэння беларускай i (або) рускай моў вучнямi агульнаадукацыйных устаноў, а таксама ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi i ажыццяўляюць навучанне i выхаванне на ступенях агульнай сярэдняй адукацыi (далей - установы адукацыi).
2. Патрабаваннi дадзенай Iнструкцыi з'яўляюцца абавязковымi для выканання ўстановамi адукацыi незалежна ад iх падпарадкавання i формаў уласнасцi.
Глава 2
ПАРАДАК ВЫВУЧЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ВУЧНЯМI, ЯКIЯ ЧАСОВА
НАВУЧАЮЦЦА ВА ЎСТАНОВАХ АДУКАЦЫI З РУСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ
3. Ад вывучэння беларускай мовы i атэстацыi па гэтым вучэбным прадмеце вызваляюцца вучнi, якiя:
3.1. раней не вывучалi беларускую мову i залiчаны ў агульнаадукацыйныя ўстановы з рускай мовай навучання для прадаўжэння навучання i выхавання на працягу двух або менш гадоў на II ступенi агульнай базавай адукацыi;
3.2. залiчаны ў агульнаадукацыйныя ўстановы з рускай мовай навучання для прадаўжэння навучання i выхавання на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i не атэставаны па беларускай мове за перыяд навучання на ўзроўнi агульнай базавай адукацыi;
3.3. часова, не больш за два гады, пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;
3.4. маюць цяжкiя парушэннi маўлення, слыху i залiчаны ў спецыяльныя агульнаадукацыйныя школы (школы-iнтэрнаты), спецыяльныя класы (групы), класы (групы) iнтэграванага (сумеснага) навучання i выхавання;
3.5. не вывучалi беларускую мову на ўзроўнi агульнай базавай адукацыi i паступiлi ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, на аснове агульнай базавай адукацыi;
3.6. не вывучалi беларускую мову на ўзроўнi агульнай базавай адукацыi i паступiлi ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi, на аснове агульнай базавай адукацыi;
3.7. не вывучалi беларускую мову на ўзроўнi агульнай базавай адукацыi i паступiлi ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi, для навучання i выхавання на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.
4. У пасведчаннi аб агульнай базавай адукацыi, атэстаце аб агульнай сярэдняй адукацыi вучняў, вызваленых ад вывучэння беларускай мовы, робiцца запiс: "не вывучаў", "не вывучала".
5. Вучнi, названыя ў пункце 3 гэтай Iнструкцыi, прысутнiчаюць на ўроках беларускай мовы, аднак не атэстуюцца i не здаюць выпускныя экзамены па беларускай мове за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай i агульнай сярэдняй адукацыi.
6. Вучнi, якiя залiчаны ў агульнаадукацыйныя ўстановы з беларускай мовай навучання з першага па сёмы класы, атэстуюцца па беларускай мове i здаюць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай i агульнай сярэдняй адукацыi.
(в ред. постановления Минобразования от 26.09.2008 N 88)
7. Атэстацыя вучняў, названых у пункце 6 гэтай Iнструкцыi, па рашэннi педагагiчнага работнiка можа не праводзiцца на працягу паўгода або года.
8. Пачатак атэстацыi вучняў, названых у пункце 6 гэтай Iнструкцыi, залежыць ад рэальных магчымасцей кожнага вучня, узроўню засваення iмi навучальнага матэрыялу па вучэбным прадмеце, выпрацоўкi неабходных уменняў i навыкаў.
9. Вучнi, названыя ў падпунктах 3.1, 3.2, 3.5, 3.6, 3.7 пункта 3, якiя самастойна або з дапамогай педагагiчнага работнiка засвоiлi вучэбны матэрыял па беларускай мове, маюць права здаць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай цi агульнай сярэдняй адукацыi ў форме, вызначанай Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Глава 3
ПАРАДАК ВЫВУЧЭННЯ РУСКАЙ МОВЫ ВУЧНЯМI, ЯКIЯ ЧАСОВА
НАВУЧАЮЦЦА ВА ЎСТАНОВАХ АДУКАЦЫI З БЕЛАРУСКАЙ
МОВАЙ НАВУЧАННЯ
10. Ад вывучэння рускай мовы i атэстацыi па гэтым вучэбным прадмеце вызваляюцца вучнi, якiя:
10.1. раней не вывучалi рускую мову i залiчаны ў агульнаадукацыйныя ўстановы з беларускай мовай навучання для прадаўжэння навучання i выхавання на працягу двух або менш гадоў на II ступенi агульнай базавай адукацыi;
10.2. залiчаны ў агульнаадукацыйныя ўстановы з беларускай мовай навучання для прадаўжэння навучання i выхавання на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i не атэставаны па рускай мове за перыяд навучання на ўзроўнi агульнай базавай адукацыi;
10.3. часова, не больш за два гады, пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
11. Вучнi, якiя залiчаны ў агульнаадукацыйныя ўстановы з рускай мовай навучання з першага па сёмы класы, атэстуюцца па рускай мове i здаюць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай i агульнай сярэдняй адукацыi.
(в ред. постановления Минобразования от 26.09.2008 N 88)
12. Атэстацыя вучняў, названых у пункце 11 гэтай Iнструкцыi, па рашэннi педагагiчнага работнiка можа не праводзiцца на працягу паўгода або года.
13. Вучнi, названыя ў падпунктах 10.1, 10.2 пункта 10 гэтай Iнструкцыi, якiя самастойна або з дапамогай педагагiчнага работнiка засвоiлi вучэбны матэрыял па рускай мове, маюць права здаць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыi ў форме, вызначанай Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
|