Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пратакол аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры i мастацтва памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры i турызму Турэцкай Рэспублiкi" (Подписан в г.Анкара 18.04.2007)

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 26 марта 2008 г. N 3/2109







--------------------------------

<*> Вступил в силу 7 февраля 2008 года.



Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства культуры i турызму Турэцкай Рэспублiкi, названыя далей Бакамi,

кiруючыся палажэннямi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Турэцкай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiнах адукацыi, навукi, культуры i спорту, падпiсанага ў г. Мiнску 8 жнiўня 1995 года,

засноўваючыся на ўзаемным iмкненнi пашыраць i паглыбляць раўнапраўнае супрацоўнiцтва, умацоўваць дружалюбныя адносiны памiж Рэспублiкай Беларусь i Турэцкай Рэспублiкай,

упэўненыя, што супрацоўнiцтва ў галiне культуры i мастацтва прызвана спрыяць развiццю дружбы i ўзаемаразумення памiж народамi дзвюх краiн,

пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:



Артыкул 1



Бакi будуць ствараць спрыяльныя ўмовы для супрацоўнiцтва ў галiне культуры i мастацтва.



Артыкул 2



Бакi на ўзаемнай аснове будуць арганiзоўваць Днi культуры Рэспублiкi Беларусь у Турэцкай Рэспублiцы i Днi культуры Турэцкай Рэспублiкi ў Рэспублiцы Беларусь. Тэрмiны i ўмовы арганiзацыi Дзён культуры будуць вызначацца Бакамi ў кожным канкрэтным выпадку ў рабочым парадку.



Артыкул 3



Бакi будуць садзейнiчаць развiццю кантактаў i супрацоўнiцтва ў галiне музычнага, опернага i балетнага мастацтва i падтрымлiваць абмен салiстамi, калектывамi мастацкай творчасцi, кампазiтарамi, дырыжорамi, харэографамi, мастакамi па касцюме i мастакамi-пастаноўшчыкамi i iншым творчым персаналам, аркестрамi, а таксама арганiзоўваць гастролi артыстаў оперы i балета.

Бакi будуць таксама садзейнiчаць удзелу прадстаўнiкоў iншага Боку ў мiжнародных конкурсах i фестывалях, якiя праводзяцца ў сваiх краiнах.



Артыкул 4



Бакi будуць падтрымлiваць кантакты i супрацоўнiцтва памiж тэатральнымi саюзамi, драматычнымi, лялечнымi i iншымi тэатрамi, у тым лiку шляхам арганiзацыi гастроляў i выступленняў тэатральных калектываў i асобных выканаўцаў, а таксама ўдзел у тэатральных фестывалях на ўзаемнай аснове.

Бакi будуць падтрымлiваць абмен спецыялiстамi ў галiне тэатральнага мастацтва, у прыватнасцi акцёрамi / актрысамi i рэжысёрамi, а таксама арганiзацыю заняткаў i семiнараў у галiне тэатральнага мастацтва з мэтай развiцця прафесiйных навыкаў i ведаў.

Бакi будуць накiроўваць запрашэннi i садзейнiчаць узаемнаму ўдзелу ў мiжнародных тэатральных фестывалях, якiя праводзяцца ў сваiх краiнах.



Артыкул 5



Бакi будуць падтрымлiваць прамое супрацоўнiцтва ў галiне кiнавiдэамастацтва, уключаючы ўдзел у мiжнародных кiнафестывалях, развiваць кантакты i супрацоўнiцтва ў галiне дакументальнага i мастацкага кiно, а таксама абмен iнфармацыяй, рэкламнымi матэрыяламi, часопiсамi i iншай друкаванай прадукцыяй у гэтай галiне.

Бакi будуць абменьвацца запрашэннямi да ўдзелу ў мiжнародных кiнафестывалях, канферэнцыях, праглядах, сустрэчах, рэтраспектыўных паказах i iншых значных мiжнародных мерапрыемствах у галiне кiнематаграфii, а таксама садзейнiчаць рэалiзацыi сумесных кiнематаграфiчных праектаў.

Бакi будуць iмкнуцца да правядзення Дзён беларускага кiно ў Турцыi i Дзён турэцкага кiно ў Беларусi. Умовы i тэрмiны арганiзацыi Дзён кiно будуць вызначацца Бакамi ў кожным канкрэтным выпадку ў рабочым парадку.



Артыкул 6



Бакi будуць падтрымлiваць кантакты i супрацоўнiцтва памiж музеямi, галерэямi, мастацкiмi цэнтрамi Беларусi i Турцыi з мэтай абмену выстаўкамi (за выключэннем утрымлiваючых гiсторыка-культурныя каштоўнасцi), спецыялiстамi ў галiне музейнай справы, рэкламнымi матэрыяламi i абменьвацца iнфармацыяй аб навуковых канферэнцыях, семiнарах i сiмпозiумах па пытаннях гiсторыi i тэорыi мастацтва i музейнай справы, якiя праводзяцца ў сваiх краiнах.

Бакi будуць садзейнiчаць правядзенню мастацкай выстаўкi з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублiкi Беларусь i выстаўкi адпаведнага па статусе музея Турэцкай Рэспублiкi, якi будзе вызначаны Турэцкiм Бокам па ўзгадненнi з Беларускiм Бокам у рабочым парадку.



Артыкул 7



Бакi будуць спрыяць развiццю прамых кантактаў i супрацоўнiцтва памiж публiчнымi бiблiятэкамi, у прыватнасцi нацыянальнымi бiблiятэкамi дзвюх краiн, а iменна Нацыянальнай бiблiятэкай Беларусi i Нацыянальнай бiблiятэкай Турцыi.

Бакi будуць заахвочваць супрацоўнiцтва ў галiне бiблiятэчных паслуг, абмен iнфармацыйнымi матэрыяламi, выдавецкiмi каталогамi, перыядычнымi выданнямi, метадалагiчнымi матэрыяламi, кнiгамi i iншымi выданнямi, а таксама мiкрафiльмамi, кампакт-дыскамi i лiчбавымi вiдэадыскамi, утрымлiваючымi рукапiсы, а таксама спрыяць даследчай рабоце ў межах, прадугледжаных нацыянальнымi заканадаўствамi кожнай з краiн.

Бакi на ўзаемнай аснове штогадова будуць абменьвацца адным (1) спецыялiстам у галiне бiблiятэчнай справы на тэрмiн знаходжання працягласцю ў адзiн (1) тыдзень з мэтай развiцця супрацоўнiцтва ў галiне бiблiятэчнай справы.

Бакi будуць падтрымлiваць узаемны ўдзел у сiмпозiумах, кангрэсах, семiнарах i канферэнцыях у галiне бiблiятэчнай справы, якiя арганiзуюцца ў кожнай з краiн.



Артыкул 8



Бакi будуць абменьвацца iнфармацыяй аб мiжнародных выстаўках народнай творчасцi, якiя арганiзуюцца ў кожнай з краiн, i садзейнiчаць узаемнаму ўдзелу ў гэтых мерапрыемствах.



Артыкул 9



Бакi будуць заахвочваць супрацоўнiцтва ў галiне адукацыi ў сферы культуры i мастацтва i абмен навукова-метадычнай iнфармацыяй, а таксама падтрымлiваць правядзенне стажыровак спецыялiстаў у галiне культуры i мастацтва, выкладчыкаў i студэнтаў.

Бакi будуць садзейнiчаць удзелу студэнтаў i навучэнцаў навучальных устаноў культуры i мастацтва ў мiжнародных конкурсах i фестывалях для маладых артыстаў, якiя праводзяцца ў кожнай з краiн.



Артыкул 10



Бакi будуць абменьвацца iнфармацыяй аб мiжнародных фальклорных фестывалях, а таксама мерапрыемствах у галiне прафесiйнай i самадзейнай творчасцi, якiя праводзяцца ў кожнай з краiн, i спрыяць узаемнаму ўдзелу ў iх сваiх калектываў.



Артыкул 11



Бакi будуць спрыяць абмену навуковай iнфармацыяй i публiкацыямi ў галiне археалогii, гiсторыi мастацтва, музейнай справы, рэстаўрацыi i кансервацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей i твораў мастацтва, а таксама абмену спецыялiстамi з мэтай азнаямлення з вопытам работы iншага Боку ў гэтай галiне.

Бакi будуць супрацоўнiчаць з мэтай папярэджвання незаконнага перамяшчэння культурных аб'ектаў шляхам ажыццяўлення ўсiх неабходных мер у адпаведнасцi з нацыянальнымi заканадаўствамi i адпаведнымi канвенцыямi Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый па адукацыi, навуцы i культуры (ЮНЕСКА) i iншымi мiжнароднымi пагадненнямi, удзельнiкамi якiх яны абодва з'яўляюцца.

Бакi будуць супрацоўнiчаць з мэтай спрашчэння iдэнтыфiкацыi i рэстытуцыi законным уладальнiкам твораў мастацтва, артэфактаў i прадметаў старажытнасцi дзяржавы iншага Боку, гандаль якiмi незаконна ажыццяўляецца на тэрыторыях сваiх краiн.



Артыкул 12



Бакi дамовiлiся, што культурныя абмены памiж iмi будуць ажыццяўляцца згодна з адпаведнымi палажэннямi заканадаўства дзяржаў Бакоў i на аснове наступных прынцыпаў.

1. Абмен асобнымi прадстаўнiкамi.

Накiроўваючы Бок аплачвае, калi не будзе дамоўлена iнакш, мiжнародны праезд да месца правядзення мерапрыемства (ажыццяўлення дзейнасцi) i назад (альбо ў выпадку, калi гэта немагчыма, да блiжэйшага горада з мiжнародным аэрапортам) прадстаўнiкоў, абмен якiмi будзе ажыццяўляцца ў рамках гэтага Пратакола.

Выдаткi па харчаваннi, пражываннi i ў магчымых межах на транспарт унутры краiны прадстаўнiкоў, абмен якiмi будзе ажыццяўляцца ў рамках гэтага Пратакола на перыяд, якi не перавышае пятнаццацi (15) дзён, аплачваюць у адпаведнасцi з нацыянальнымi заканадаўствамi арганiзацыi i асобы, якiя прымаюць iх ад iмя прымаючага Боку, калi не будзе дамоўлена iнакш.

Iншыя арганiзацыйныя пытаннi, якiя датычацца абмену асобнымi прадстаўнiкамi, будуць агаворвацца Бакамi ў кожным канкрэтным выпадку ў рабочым парадку.

2. Абмен творчымi калектывамi.

Накiроўваючы Бок аплачвае выдаткi па праездзе i транспарцiроўцы рэквiзiту творчых калектываў да першага месца прызначэння ў прымаючай краiне i назад ад апошняга месца знаходжання ў краiну паходжання альбо трэцюю краiну.

Прымаючы Бок аплачвае выдаткi па знаходжаннi i на ўнутраны транспарт, а таксама iншыя выдаткi, звязаныя з арганiзацыяй выступленняў.

Iншыя фiнансавыя пытаннi, якiя датычацца абмену творчымi калектывамi, будуць агаворвацца непасрэдна арганiзатарамi выступленняў.

3. Абмен выстаўкамi.

Пры арганiзацыi выставак у рамках гэтага Пратакола, за выключэннем выставак, якiя ўтрымлiваюць гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, агульныя ўмовы для зацiкаўленых арганiзацый будуць наступнымi, калi не будзе агаворана iнакш.

Абавязкi накiроўваючага Боку:

прадстаўленне дэтальных прапаноў па выстаўцы, уключаючы неабходную тэхнiчную iнфармацыю, як правiла, за дванаццаць (12) месяцаў да плануемай даты адкрыцця;

забеспячэнне мiжнароднага транспарту да першага месца знаходжання ў прымаючай краiне i з апошняга месца знаходжання ў краiну паходжання альбо трэцюю краiну;

забеспячэнне страхоўкi па прынцыпе "ад дзвярэй да дзвярэй", "ад цвiка да цвiка", транспарту;

прадастаўленне неабходнай iнфармацыi i матэрыялаў для выдання каталога на мове краiны прымаючага Боку i / альбо на англiйскай мове за шэсць (6) месяцаў да адкрыцця выстаўкi.

Абавязкi прымаючага Боку:

забеспячэнне на бясплатнай аснове адпаведных выставачных залаў з неабходнай структурай бяспекi (клiматычны рэжым, ахова i iншае);

экспедыцыя i спрашчэнне вiзавых працэдур для асоб, суправаджаючых выстаўку, а такcама мытных працэдур пры ўвозе i вывазе выставачных матэрыялаў;

забеспячэнне неабходнага персаналу для пагрузкi i разгрузкi, упакоўкi i распакоўкi, мантажу i дэмантажу выставачных экспанатаў i iншых выставачных матэрыялыў;

выданне каталога i пры неабходнасцi постэраў i запрашэнняў;

забеспячэнне рэкламы выстаўкi, у прыватнасцi ў сродках масавай iнфармацыi;

прадастаўленне краiне паходжання копiй рэкламных матэрыялаў, выдадзеных у сувязi з правядзеннем выстаўкi (каталог, постэры, запрашэннi, агляды i iншае);

у выпадку пашкоджання экспанатаў прадастаўленне ўсёй адпаведнай дакументацыi, уключаючы афiцыйную справаздачу аб пашкоджаннi, i дапамогi накiроўваючаму Боку ў падрыхтоўцы заяўкi на кампенсаванне страт у адпаведную страхавую кампанiю.

У выпадку пашкоджання прымаючы Бок не будзе ажыццяўляць рэстаўрацыю экспанатаў, калi толькi i да таго часу, пакуль ясна выказаны пiсьмовы дазвол накiроўваючага Боку не будзе атрыманы па дыпламатычных каналах.

Усе ўмовы па арганiзацыi выстаўкi будуць агавораны i вызначаны ў асобным пагадненнi, заключаным памiж арганiзацыяй, якая арганiзоўвае выстаўку, i арганiзацыяй, якая накiроўвае выстаўку.

Выдаткi па арганiзацыi мерапрыемстваў на камерцыйнай аснове будуць агаворвацца зацiкаўленымi арганiзацыямi дзвюх краiн у кожным канкрэтным выпадку.



Артыкул 13



З мэтай выкарыстання гэтага Пратакола прадстаўнiкi Бакоў могуць збiрацца, калi палiчаць неабходным, пачаргова ў Беларусi i Турцыi ў форме сумеснай камiсii, якая пры неабходнасцi распрацуе ўласны рэгламент.

З мэтай рэалiзацыi гэтага Пратакола Бакi могуць дадаткова заключаць праграмы мерапрыемстваў.

Бакi будуць выконваць гэты Пратакол згодна з адпаведнымi мiжнароднымi пагадненнямi, удзельнiкамi якiх яны з'яўляюцца, i на аснове адпаведных палажэнняў заканадаўстваў Бакоў.

Гэты Пратакол не перашкаджае магчымасцi ажыццяўлення ў рамках Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Турэцкай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне адукацыi, навукi, культуры i спорту любой iншай дзейнасцi, узгодненай Бакамi па дыпламатычных каналах.



Артыкул 14



Па ўзаемнай згодзе Бакоў у гэты Пратакол могуць быць унесены змяненнi i дапаўненнi ў пiсьмовым выглядзе, якiя па завяршэннi працэдур, прадугледжаных у артыкуле 15, з'яўляюцца яго неад'емнай часткай.



Артыкул 15



Гэты Пратакол уступае ў сiлу пасля таго, як абодва Бакi паведамяць адзiн аднаму па дыпламатычных каналах аб завяршэннi iмi неабходных унутрыдзяржаўных працэдур.

Гэты Пратакол будзе дзейнiчаць на працягу аднаго (1) года з дня яго ўступлення ў сiлу i аўтаматычна працягвацца на наступныя перыяды тэрмiнам на адзiн (1) год.

Кожны з Бакоў можа ў любы час спынiць дзеянне гэтага Пратакола шляхам накiравання iншаму Боку з гэтай мэтай пiсьмовага паведамлення па дыпламатычных каналах. Спыненне альбо прыпыненне дзеяння Пратакола наступiць праз шэсцьдзесят (60) дзён пасля даты паведамлення.



Здзейснена ў горадзе Анкара 18 красавiка 2007 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, турэцкай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты роўна аўтэнтычныя.

У выпадку разыходжання ў тлумачэннi гэтага Пратакола пераважную сiлу будзе мець тэкст на англiйскай мове.



За Мiнiстэрства культуры                 За Мiнiстэрства культуры i
Рэспублiкi Беларусь                      турызму Турэцкай Рэспублiкi
 Уладзiмiр Матвейчук,                     Атыла Коч,
 Мiнiстр культуры                         Мiнiстр культуры i турызму








Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList