Зарегистрировано в НРПА РБ 20 июля 2007 г. N 8/16845
На падставе пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 1 чэрвеня 1994 г. N 412 "О мерах по поддержке творческой интеллигенции Республики Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавiць, што:
1.1. дзяржаўныя стыпендыi (далей - стыпендыi) устанаўлiваюцца з мэтай забеспячэння дзяржаўнай падтрымкi дзеячаў культуры i мастацтва, захавання i развiцця культурнага патэнцыялу Рэспублiкi Беларусь;
1.2. дзяржаўныя стыпендыi прысуджаюцца дзеячам культуры i мастацтва Рэспублiкi Беларусь у галiне тэатральнага, музычнага, выяўленчага, харэаграфiчнага мастацтва, народнай творчасцi, кiно, архiтэктуры i дызайна, лiтаратуры i журналiстыкi на ажыццяўленне творчага праекта;
1.3. дзяржаўныя стыпендыi прысуджаюцца па вынiках творчай дзейнасцi ў дзвюх групах:
таленавiтым дзеячам культуры i мастацтва ва ўзросце да 40 гадоў;
вядомым майстрам тэатральнага, музычнага, выяўленчага, харэаграфiчнага мастацтва, народнай творчасцi, кiно, архiтэктуры i дызайна, лiтаратуры i журналiстыкi ва ўзросце звыш 40 гадоў;
1.4. дзяржаўныя стыпендыi прысуджаюцца тэрмiнам на адзiн год;
1.5. дзяржаўныя стыпендыi ўстанаўлiваюцца ў колькасцi 25 па кожнай групе ў памерах, устаноўленых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
1.6. заяўкi на прысуджэнне дзяржаўных стыпендый падаюцца ў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь грамадскiмi аб'яднаннямi (творчымi саюзамi), арганiзацыямi i ўстановамi культуры. Рашэнне аб выдвiжэннi кандыдата на прысуджэнне стыпендыi прымаецца праўленнем творчага саюза, мастацкiм саветам установы культуры (сходам працоўнага калектыву);
1.7. заяўка ўключае:
хадайнiцтва грамадскага аб'яднання (творчага саюза), установы культуры з прадстаўленнем праекта твора, на ажыццяўленне якога выдаецца стыпендыя;
творчую бiяграфiю кандыдата;
пратакол пасяджэння мастацкага савета (сходу працоўнага калектыву);
спiс творчых прац i заслуг;
даныя дакументаў, якiя могуць засведчыць асобу кандыдата, хатнi адрас i кантактныя тэлефоны;
(в ред. постановления Минкультуры от 11.12.2008 N 44)
1.8. заяўкi на прысуджэнне дзяржаўных стыпендый падаюцца да 1 кастрычнiка папярэдняга выплаце года ў камiсiю па прысуджэннi дзяржаўных стыпендый (далей - камiсiя) Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. Камiсiя мае права запатрабаваць ў выпадку неабходнасцi дадатковую iнфармацыю. Заяўкi, пададзеныя пасля вызначанага тэрмiну, не разглядаюцца;
1.9. камiсiя прызначаецца загадам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. Рашэнне аб прысуджэннi стыпендый прымаецца большасцю галасоў, пры роўнасцi галасоў перавага аддаецца голасу старшынi камiсii;
1.10. стыпендыi выплачваюцца за кошт сродкаў, якiя штогод прадугледжваюцца Мiнiстэрству культуры ў рэспублiканскiм бюджэце на рэалiзацыю централiзаваных мерапрыемстваў;
1.11. камiсiя па прысуджэннi стыпендый выносiць рашэнне да 1 снежня папярэдняга выплаце года.
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.
Мiнiстр У.Ф.МАТВЕЙЧУК
УЗГОДНЕНА
Мiнiстр фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
М.П.Корбут
04.07.2007
|