Зарегистрировано в НРПА РБ 10 июля 2007 г. N 5/25484
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з Мiнiстэрствам юстыцыi i Мiнiстэрствам фiнансаў, аб заключэннi шляхам абмену нотамi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб унясеннi змянення ў Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб стварэннi мiжурадавай Беларуска-Украiнскай змешанай Камiсii па пытаннях гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва ад 12 красавiка 1996 года.
Зацвердзiць тэкст ноты беларускага боку (прыкладаецца).
Мiнiстэрству замежных спраў ажыццявiць неабходныя працэдуры па заключэнню шляхам абмену нотамi дадзенага Пагаднення.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
07.07.2007 N 876
НОТА БЕЛАРУСКАГА БОКУ
Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь сведчыць сваю павагу да Пасольства Украiны ў Рэспублiцы Беларусь i, дзейнiчаючы ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь, мае гонар прапанаваць выкласцi артыкул 8 Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб стварэннi мiжурадавай Беларуска-Украiнскай змешанай Камiсii па пытаннях гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва ад 12 красавiка 1996 года ў наступнай рэдакцыi:
"Расходы, звязаныя з правядзеннем пасяджэння Камiсii, нясе Бок, на тэрыторыi краiны якога праводзiцца пасяджэнне. Расходы па камандзiраванню прадстаўнiкоў Камiсii, падкамiсiй i рабочых груп нясе Бок, якi iх камандзiруе".
Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь прапануе таксама, каб у выпадку згоды Урада Украiны з азначанай прапановай гэтая Нота i адказ на яе стварылi Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб унясеннi змянення ў Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб стварэннi мiжурадавай Беларуска-Украiнскай змешанай Камiсii па пытаннях гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва ад 12 красавiка 1996 года, якое ўступiць у сiлу з дня атрымання Ноты Украiнскага Боку ў адказ.
Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь карыстаецца выпадкам, каб аднавiць Пасольству Украiны ў Рэспублiцы Беларусь запэўненнi ў сваёй высокай павазе.
|