Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14.08.2007 N 1033 "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 чэрвеня 2006 г. N 730"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 16 августа 2007 г. N 5/25652







Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi ў Палажэнне аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь, зацверджанае пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 чэрвеня 2006 г. N 730 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 93, 5/22433), наступныя дапаўненнi i змяненнi:

1.1. пункт 5 пасля слова "паступленняў" дапоўнiць словамi "музейных прадметаў асноўнага фонду";

1.2. пункт 15 пасля слоў "з дазволу Мiнiстэрства культуры" дапоўнiць словамi ", якi афармляецца загадам";

1.3. пункт 22 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"22. Парадак камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў устанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры";

1.4. дадатак 2 да гэтага Палажэння выкласцi ў новай рэдакцыi (прыкладаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яе афiцыйнага апублiкавання.



Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI











Дадатак 2

да Палажэння аб

Музейным фондзе

Рэспублiкi Беларусь

(у рэдакцыi пастановы

Савета Мiнiстраў

Рэспублiкi Беларусь

14.08.2007 N 1033)



IНФАРМАЦЫЯ АБ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАХ I МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЯХ,

УКЛЮЧАНЫХ У МУЗЕЙНЫ ФОНД, ДЛЯ ЎНЯСЕННЯ IХ

У ДЗЯРЖАЎНЫ КАТАЛОГ



1. Назва музея.

2. Iдэнтыфiкацыйны нумар музейнага прадмета, шыфр i катэгорыя па Дзяржаўнаму спiсу гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь (для гiсторыка-культурных каштоўнасцей).

3. Тып музейнага прадмета.

4. Вiд музейнага прадмета.

5. Разнавiднасць музейнага прадмета.

6. Прадметнае iмя музейнага прадмета.

7. Прыналежнасць да групы (комплексу) музейных прадметаў.

8. Мясцовая (лакальная) назва музейнага прадмета, калi iснуе i вядомая.

9. Аўтарская назва музейнага прадмета, калi iснуе i вядомая.

10. Пераклад аўтарскай назвы музейнага прадмета з замежнай мовы, калi iснуе i вядомы.

11. Аўтар (вытворца) музейнага прадмета, калi iснуе i вядомы.

12. Месца стварэння (вытворчасцi) музейнага прадмета, калi iснуе i вядомае.

13. Час стварэння (вытворчасцi) музейнага прадмета, калi вядомы.

14. Культурны перыяд, да якога адносiцца музейны прадмет.

15. Матэрыял, з якога выкананы музейны прадмет.

16. Тэхнiка, тэхналогiя выканання музейнага прадмета.

17. Памеры, вага музейнага прадмета.

18. Навуковае апiсанне музейнага прадмета.

19. Гiсторыя музейнага прадмета.

20. Iканаграфiя музейнага прадмета.

21. Знакi, надпiсы, пячаткi, клеймы на музейным прадмеце (iх тып, апiсанне).

22. Стан захаванасцi музейнага прадмета (музейнай калекцыi).

23. Фотаздымак музейнага прадмета ў лiчбавым фармаце, jpg.









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList