Зарегистрировано в НРПА РБ 31 августа 2007 г. N 8/17030
У адпаведнасцi з пунктам 2 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 мая 2007 г. N 599 "Об утверждении Положения о непрерывном профессиональном обучении рабочих (служащих)" Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЮЦЬ:
1. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
загад-пастанову Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь ад 2 чэрвеня 1995 г. N 201/51 "Аб тыпавым палажэннi аб бесперапынным прафесiйным навучаннi рабочых" (зарэгiстраваны ў Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi 16 чэрвеня 1995 г. N 952/12);
загад-пастанову Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь ад 9 кастрычнiка 1996 г. N 434/74 "Аб унясеннi змяненняў у Тыпавое палажэнне аб бесперапынным прафесiйным навучаннi рабочых" (зарэгiстраваны ў Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi 20 студзеня 1997 г. N 1723/12).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання.
Мiнiстр адукацыi Рэспублiкi Беларусь А.М.РАДЗЬКОЎ
Мiнiстр працы i сацыяльнай абароны
Рэспублiкi Беларусь У.М.ПАТУПЧЫК
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Мiнiстр эканомiкi Мiнiстр фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
М.П.Зайчанка М.П.Корбут
14.08.2007 14.08.2007
|