На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. N 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-к (цырк) "Справаздача аб дзейнасцi цырка" <*> гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2007 год.
(в ред. постановления Минстата от 28.05.2008 N 65)
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-к (цырк) "Справаздача аб дзейнасцi цырка" <*> i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2007 год.
(в ред. постановления Минстата от 28.05.2008 N 65)
--------------------------------
<*> Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць указаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы - стацыянарныя цыркi.
4. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 28 мая 2004 г. N 74 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 13-нк "Справаздача аб дзейнасцi цырка" i ўказанняў па яе запаўненню".
Першы намеснiк Мiнiстра Г.I.ГАСЮК
|