Зарегистрировано в НРПА РБ 7 сентября 2007 г. N 8/17058
У адпаведнасцi з абзацам трэцiм артыкула 9, пунктам 6 артыкула 25 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць:
узор улiковай карткi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi згодна з дадаткам 1;
узор пашпарта гiсторыка-культурнай каштоўнасцi згодна з дадаткам 2;
Iнструкцыю аб парадку запаўнення ўлiковых дакументаў (дадаецца);
Iнструкцыю аб парадку падрыхтоўкi, падпiсання i рэгiстрацыi ахоўнага абавязацельства на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць (дадаецца);
Iнструкцыю аб парадку вырабу i ўстаноўкi ахоўнай дошкi на матэрыяльнай нерухомай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (дадаецца).
Мiнiстр У.Ф.МАТВЕЙЧУК
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Брэсцкага абласнога Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
К.А.Сумар У.П.Андрэйчанка
06.07.2007 11.07.2007
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Гомельскага абласнога Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
А.С.Якабсон У.Я.Саўчанка
19.07.2007 15.07.2007
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Магiлёўскага Мiнскага абласнога
абласнога выканаўчага камiтэта
выканаўчага камiтэта Л.Ф.Крупец
Б.В.Батура 20.07.2007
05.07.2007
УЗГОДНЕНА
Старшыня
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
М.Я.Паўлаў
19.07.2007
Дадатак 1
да пастановы
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
29.08.2007 N 37
Узор
УЛIКОВАЯ КАРТКА
гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
-------------------------------------+-----------------------------¬
¦1. Назва (згодна з Дзяржаўным спiсам¦2. Шыфр (згодна з Дзяржаўным ¦
¦гiсторыка-культурных каштоўнасцей ¦спiсам гiсторыка-культурных ¦
¦Рэспублiкi Беларусь) ¦каштоўнасцей ¦
¦Будынак Вялiкага акадэмiчнага тэатра¦Рэспублiкi Беларусь) ¦
¦оперы i балета Рэспублiкi Беларусь ¦711Г000210 ¦
+------------------------------------+-----------------------------+
¦3. Катэгорыя (0/1/2/3/без катэгорыi; А/Б): " 1 " ¦
¦_________________________________________________________ ¦
¦пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. ¦
¦N 578 ¦
+-------------------+-----------+---------------+------------------+
¦4. Месцазнаходжанне¦ ¦ ¦г.Мiнск ¦
¦-------------------+-----------+---------------+-------------------
(вобласць) (раён) (населены пункт)
-----------------------------------------------¬
¦пл. Парыжскай Камуны, 1 ¦
¦-----------------------------------------------
(плошча / вулiца / завулак i нумар будынка)
--------------------+----------------------------------------------¬
¦5. Вiд ¦ Матэрыяльная нерухомая гiсторыка-культурная ¦
¦ ¦ каштоўнасць: ¦
¦ ¦ помнiк архiтэктуры ¦
¦-------------------+-----------------------------------------------
(матэрыяльная або нематэрыяльная; рухомая або нерухомая гiсторыка-
культурная каштоўнасць: дакументальны помнiк, запаветныя мясцiны,
помнiк археалогii, помнiк архiтэктуры, помнiк гiсторыi, помнiк
горадабудаўнiцтва, помнiк мастацтва; фiксаваная або ўвасобленая
нематэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць)
--------------------+-----------+------------+----------------------¬
¦6. Дата ўзнiкнення ¦1935 - 1937¦1944 - 1948 ¦7. Стваральнiк (аўтар)¦
¦ ¦гг. ¦гг. ¦I.Лангбард ¦
¦-------------------+-----------+------------+-----------------------
(асноўная) (дадатковая)
----------------------+----------------------+---------------------¬
¦8. Выкарыстанне ¦Тэатр ¦Тэатр ¦
¦---------------------+----------------------+----------------------
(гiстарычнае) (сучаснае)
------------------------+-----------+-------------+----------------¬
¦9. Уласнiк (уладальнiк)¦Форма ¦Дата наступ- ¦Ахоўнае ¦
¦ ¦ўласнасцi ¦лення / за- ¦абавязацельства ¦
¦ ¦ ¦канчэння пра-¦(дата i нумар ¦
¦ ¦ ¦воў уласнасцi¦рэгiстрацыi) ¦
+-----------------------+-----------+-------------+----------------+
¦Творчае аб'яднанне ¦Дзяржаўная:¦01.01.1996 г.¦12.05.2000 г. ¦
¦"Нацыянальны акадэмiчны¦рэспублi- ¦ ¦N 5065 ¦
¦Вялiкi тэатр оперы i ¦канская ¦ ¦ ¦
¦балета Рэспублiкi ¦ ¦ ¦ ¦
¦Беларусь" ¦ ¦ ¦ ¦
+-----------------------+-----------+-------------+----------------+
¦10. Фотаздымак / схематычны план ¦
¦*****НА ПАПЯРОВЫМ НОСЬБIЦЕ ¦
¦ ¦
¦11. Кароткае апiсанне: ¦
¦Аб'ёмна-прасторавая кампазiцыя будынка створана па прынцыпе ¦
¦ярусаў. Сцены рытмiчна члянёны высокiмi прамавугольнымi аконнымi ¦
¦праёмамi i лапаткамi. Глядзельная частка ўяўляе сабой пастаўленыя ¦
¦адзiн над адным 3 цылiндрычныя аб'ёмы рознага дыяметра i вышынi, ¦
¦накрыта шатровым дахам, вылучана 7 уваходнымi квадратнымi ў плане ¦
¦порцiкамi. Сцены нiжняга аб'ёму i калоны порцiкаў апрацаваны рус- ¦
¦там. Развiтая сцэнiчная каробка i дапаможныя памяшканнi прыбудава-¦
¦ны ў выглядзе высокага прамавугольнага ў плане i выступаючых па ¦
¦баках больш нiзкiх кубiчных аб'ёмаў, накрыты вальмавым дахам. ¦
¦-------------------------------------------------------------------
12. Тэхнiчная характарыстыка:
--------------------------+----------------------------------------¬
¦1. Сучасны тэхнiчны стан ¦Здавальняючы ¦
¦гiсторыка-культурнай ¦ ¦
¦каштоўнасцi ¦ ¦
¦-------------------------+-----------------------------------------
(здавальняючы / нездавальняючы / аварыйны)
------------+----------------+--------------+----------------------¬
¦2. Асноўныя¦3. Плошча ¦4. Будаўнiчы ¦5. Агульная плошча, ¦
¦будаўнiчыя ¦забудовы, кв.м ¦аб'ём, куб.м ¦кв.м ¦
¦матэрыялы ¦ ¦ ¦ ¦
+-----------+----------------+--------------+----------------------+
¦Цэгла ¦9688 ¦17272 ¦25559 ¦
¦ +----------------+--------------+----------------------+
¦ ¦6. Вышыня, м ¦7. Даўжыня, м ¦8. Шырыня, м ¦
¦ +----------------+--------------+----------------------+
¦ ¦40 ¦121 ¦85 ¦
¦-----------+----------------+--------------+-----------------------
13. Навуковы кiраўнiк:
----------------+--------------+----------+------------------------¬
¦Прозвiшча, iмя,¦Дата i нумар ¦Пасвед- ¦Арганiзацыя, дзе працуе,¦
¦iмя па бацьку ¦прызначэння ¦чанне ¦яе адрас i тэлефон ¦
+---------------+--------------+----------+------------------------+
¦Iванова Людмiла¦25.02.2005 г. ¦01-0014 ¦РУП "Праектрэстаўрацыя",¦
¦Уладзiмiраўна ¦N 0014 ¦ ¦вул. Багдановiча, 143, ¦
¦ ¦ ¦ ¦г.Мiнск, ¦
¦ ¦ ¦ ¦тэл. 234 22 27 ¦
¦---------------+--------------+----------+-------------------------
14. Наяўнасць дакументацыi:
-----------------------+---------------+------------+--------------¬
¦ Назва раздзела ¦ Распрацоўшчык ¦ Нумар ¦ Дата i нумар ¦
¦ навукова- ¦ ¦ аб'екта ¦заключэння або¦
¦ праектнай ¦ ¦ па праекце ¦ пастановы ¦
¦ дакументацыi ¦ ¦ ¦ Мiнiстэрства ¦
¦ ¦ ¦ ¦ культуры па ¦
¦ ¦ ¦ ¦ праектнай ¦
¦ ¦ ¦ ¦ дакументацыi ¦
+----------------------+---------------+------------+--------------+
¦1. Комплексныя навуко-¦РУП "Праектрэс-¦N 194-05 ¦01.02.1989 г. ¦
¦выя даследаваннi ¦таўрацыя" ¦ ¦N 11-01-05/7 ¦
+----------------------+---------------+------------+--------------+
¦2. Архiтэктурны ¦Iнстытут "Бел- ¦N 43-2.92-01¦02.03.2001 г. ¦
¦праект ¦дзяржпраект" ¦ ¦N 11-01-05/10 ¦
+----------------------+---------------+------------+--------------+
¦3. Будаўнiчы праект ¦РУП "Праектрэс-¦N 194-05 ¦ ¦
¦1-ы i 2-гi пускавы ¦таўрацыя" ¦N 43-2.92-01¦03.04.2005 г. ¦
¦комлекс ¦Iнстытут "Бел- ¦ ¦N 11-01-05/395¦
¦3-цi пускавы комлекс ¦дзяржпраект" ¦ ¦ ¦
¦распрацоўваецца ¦ ¦ ¦ ¦
+----------------------+---------------+------------+--------------+
¦4. Праект зон аховы ¦ ¦ ¦ ¦
¦----------------------+---------------+------------+---------------
15. Праверка тэхнiчнага стану гiсторыка-культурнай каштоўнасцi:
---------------+-----------------------+-------------------+-------¬
¦ Дата ¦ Прозвiшча, iмя, ¦Пасада правяраючага¦Заўвагi¦
¦ ¦ iмя па бацьку ¦ ¦ ¦
+--------------+-----------------------+-------------------+-------+
¦01.01.2007 г. ¦Iваноў Iван Iванавiч ¦Спецыялiст ¦Няма ¦
+--------------+-----------------------+-------------------+-------+
¦12.02.2007 г. ¦Iваноў Iван Iванавiч ¦Галоўны спецыялiст ¦Няма ¦
+--------------+-----------------------+-------------------+-------+
¦16. Дадатковыя звесткi <*>. Адсутнiчаюць ¦
¦-------------------------------------------------------------------
14.06.2007 г. Складальнiк: РУП "Праектрэстаўрацыя"
(дата складання ўлiковай (назва юрыдычнай установы)
карткi) вядучы спецыялiст Пятроў Пётр Пятровiч
(пасада, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
--------------------------------
<*> Пункт змяшчае звесткi аб змяненнях, унесенных у назву,
катэгорыю, аб пазбаўленi статуса гiсторыка-культурнай каштоўнасцi,
зацверджаных пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь,
змяненнях i дапаўненнях фактычных звестак.
Дадатак 2
да пастановы
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
29.08.2007 N 37
Узор
МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПАШПАРТ
гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
Будынак Вялiкага акадэмiчнага тэатра оперы i балета
Рэспублiкi Беларусь,
г.Мiнск, пл. Парыжскай Камуны, 1
(назва i адрас)
Дырэктар РУП Сiняўскi Уладзiмiр
"Праектрэстаўрацыя" __________ Пятровiч
(пасада кiраўнiка i назва (подпiс) (прозвiшча, iмя, iмя
арганiзацыi, якая па бацьку)
падрыхтавала пашпарт)
-------------------------------------------------+-----------------¬
¦1. Назва (згодна з Дзяржаўным спiсам гiсторыка- ¦2. Шыфр (згодна з¦
¦культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь) ¦Дзяржаўным спiсам¦
¦Будынак Вялiкага акадэмiчнага тэатра оперы i ¦гiсторыка- ¦
¦балета Рэспублiкi Беларусь ¦культурных ¦
¦________________________________________________¦каштоўнасцей ¦
¦3. Катэгорыя (0/1/2/3/без катэгорыi; А/Б): " 1 "¦Рэспублiкi ¦
¦________________________________________________¦Беларусь) ¦
¦пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ¦711Г000210 ¦
¦ад 14 мая 2007 г. N 578 ¦ ¦
¦------------------------------------------------+------------------
---------------+---------------------------------------------------¬
¦4. Вiд ¦Матэрыяльная ¦
¦--------------+----------------------------------------------------
(матэрыяльная або нематэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць)
5. Тып:
------------------------------+------------------------------------¬
¦А. (матэрыяльная гiсторыка- ¦Нерухомая гiсторыка-культурная ¦
¦культурная каштоўнасць) ¦каштоўнасць: помнiк архiтэктуры ¦
¦-----------------------------+-------------------------------------
(рухомая або нерухомая: дакументальны помнiк, запаветныя мясцiны,
помнiк археалогii, помнiк архiтэктуры, помнiк гiсторыi, помнiк
горадабудаўнiцтва, помнiк мастацтва)
------------------------------+------------------------------------¬
¦Б. (нематэрыяльная гiсторыка-¦ - ¦
¦культурная каштоўнасць) ¦ ¦
¦-----------------------------+-------------------------------------
(фiксаваная або ўвасобленая: звычаi, традыцыi, абрады, фальклор,
мова, яе дыялекты, змест геральдычных, тапанiмiчных аб'ектаў i
твораў народнага мастацтва, iншыя праяўленнi творчасцi чалавека)
------------------------------+------------------------------------¬
¦6. Стыль (матэрыяльная гiсто-¦Канструктывiзм ¦
¦рыка-культурная каштоўнасць) ¦ ¦
¦-----------------------------+-------------------------------------
-----------------------+--------------+---------+------------------¬
¦7. Месцазнаходжанне ¦ ¦ ¦г.Мiнск ¦
¦гiсторыка-культурнай ¦ ¦ ¦ ¦
¦каштоўнасцi (паводле ¦ ¦ ¦ ¦
¦сучаснага адмiнiстра- ¦ ¦ ¦ ¦
¦цыйна-тэрытарыяльнага ¦ ¦ ¦ ¦
¦падзелу) ¦ ¦ ¦ ¦
¦----------------------+--------------+---------+-------------------
(вобласць) (раён) (населены пункт)
--------------------------------------------¬
¦пл. Парыжскай Камуны, 1 ¦
¦--------------------------------------------
(плошча / вулiца / завулак i нумар будынка)
------------------------+-------------+---------+------------------¬
¦8. Гiстарычны адрас (на¦ ¦ ¦г.Мiнск ¦
¦момант узнiкнення ¦ ¦ ¦ ¦
¦гiсторыка-культурнай ¦ ¦ ¦ ¦
¦каштоўнасцi i наступныя¦ ¦ ¦ ¦
¦змены адрасу) ¦ ¦ ¦ ¦
¦-----------------------+-------------+---------+-------------------
(губерня) (павет) (населены пункт)
--------------------------------------------¬
¦пл. Парыжскай Камуны, д. 1 ¦
¦--------------------------------------------
(плошча / вулiца / завулак i нумар будынка)
9. Гiсторыя фармавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi:
-----------------------+---------------+---------------------------¬
¦Узнiкненне; вiды работ¦ Дата ¦ Стваральнiк або аўтар ¦
+----------------------+---------------+---------------------------+
¦Пабудова ¦1935 - 1937 гг.¦I.Лангбард ¦
+----------------------+---------------+---------------------------+
¦Рамонт ¦1944 - 1948 гг.¦Няма звестак ¦
+----------------------+---------------+---------------------------+
¦10. Выкарыстанне ¦Тэатр ¦Тэатр ¦
¦----------------------+---------------+----------------------------
(гiстарычнае) (сучаснае)
-------------+-------+-----------+------------------+--------------¬
¦11. Уласнiк ¦Лакалi-¦Форма ¦Дата наступлення /¦Ахоўнае абавя-¦
¦(уладальнiк)¦зацыя ¦ўласнасцi ¦заканчэння правоў ¦зацельства ¦
¦ ¦вало- ¦ ¦уласнасцi ¦(дата i нумар ¦
¦ ¦дання ¦ ¦ ¦рэгiстрацыi) ¦
+------------+-------+-----------+------------------+--------------+
¦Творчае ¦Увесь ¦Дзяржаўная:¦Наступленне правоў¦12.05.2000 г. ¦
¦аб'яднанне ¦будынак¦рэспублi- ¦уласнасцi ¦N 5065 ¦
¦"Нацыянальны¦ ¦канская ¦01.01.1996 г. ¦ ¦
¦акадэмiчны ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦Вялiкi тэатр¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦оперы i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦балета ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦Рэспублiкi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦Беларусь" ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦------------+-------+-----------+------------------+---------------
12. Тэхнiчная характарыстыка (для матэрыяльнай
гiсторыка-культурнай каштоўнасцi):
-------------------------+-----------------------------------------¬
¦1. Сучасны тэхнiчны стан¦ Здавальняючы ¦
¦------------------------+------------------------------------------
(здавальняючы / нездавальняючы / аварыйны)
------------+--------------+--------------+------------------------¬
¦2. Асноўныя¦3. Плошча ¦4. Будаўнiчы ¦5. Агульная плошча, кв.м¦
¦будаўнiчыя ¦забудовы, кв.м¦аб'ём, куб.м ¦ ¦
¦матэрыялы ¦ ¦ ¦ ¦
+-----------+--------------+--------------+------------------------+
¦Цэгла ¦9688 ¦17272 ¦25559 ¦
¦ +--------------+--------------+------------------------+
¦ ¦6. Вышыня, м ¦7. Даўжыня, м ¦8. Шырыня, м ¦
¦ +--------------+--------------+------------------------+
¦ ¦40 ¦121 ¦85 ¦
¦-----------+--------------+--------------+-------------------------
13. Апiсанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi:
Аб'ёмна-прасторавая кампазiцыя будынка створана па прынцыпе
ярусаў. Сцены рытмiчна члянёны высокiмi прамавугольнымi аконнымi
праёмамi i лапаткамi. Глядзельная частка ўяўляе сабой пастаўленыя
адзiн над адным 3 цылiндрычныя аб'ёмы рознага дыяметра i вышынi,
накрыта шатровым дахам, вылучана 7 уваходнымi квадратнымi ў плане
порцiкамi. Сцены нiжняга аб'ёму i калоны порцiкаў апрацаваны рустам.
Развiтая сцэнiчная каробка i дапаможныя памяшканнi прыбудаваны ў
выглядзе высокага прамавугольнага ў плане i выступаючых па баках
больш нiзкiх кубiчных аб'ёмаў, накрыты вальмавым дахам.
14. Элементы, што маюць самастойны статус гiсторыка-культурнай
каштоўнасцi: адсутнiчаюць.
----------------+------------+-----------+-------------------------¬
¦ Шыфр ¦ Назва ¦ Дата ¦ Катэгорыя ¦
+---------------+------------+-----------+-------------------------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦---------------+------------+-----------+--------------------------
15. Гiстарычная даведка (гiсторыя ўзнiкнення, асноўныя этапы
фармавання i развiцця, падзеi i асобы, звязаныя з помнiкам, гiсторыя
даследаванняў помнiка):
Будынак тэатра праектаваўся архiтэктарам I.Лангбардам у 1934 г.
У пэўнай ступенi праект меў эксперыментальны характар. I.Лангбард
шукаў новае рашэнне будынка, улiчваючы агульную ў той час у СССР
тэндэнцыю адмаўлення ад акадэмiчнага тыпу будынкаў з яруснай
пабудовай залы i сцэнай, рэзка аддзеленай парталам i занавесам.
Цэнтральным ядром кампазiцыi будынка тэатра была авальная зала
на 3000 месцаў у выглядзе крутога амфiтэатра з вялiкiм навiсаючым
балконам. Залу паўкальцом ахоплiвалi светлыя фае першага i другога
паверхаў. Гардэробы размяшчалiся шырокiм фронтам уздоўж знешняга
контуру будынка ў вестыбюлi першага паверха. У вялiкай па аб'ёме i
развiтай у плане сцэнiчнай частцы прадугледжвалiся прыстасаваннi для
хуткай змены дэкарыцый. Па ўсёй акружнасцi залы, пад столлю, была
прыстасавана асвятляльная галерэя.
Па гэтым праекце i пачалося будаўнiцтва тэатра ў 1935 г. Аднак
задуманы праект цалкам не быў выкананы. Пачатак будаўнiцтва супаў з
перыядам зменаў у лiтаратуры, мастацтве i архiтэктуры. Падвяргаюцца
крытыцы iдэi ўнiверсальнага i актыўна механiзаванага тэатральнага
дзеяння. Прызнаюцца немэтазгоднымi тэатральныя комплексы гiганцкiх
памераў.
Гэтыя змены i новая жорсткая рэгламентацыя ў тэатральным
мастацтве прывялi да таго, што Лангбарду, не спыняючы будаўнiцтва,
неабходна было перапрацаваць праект. Пры завяршэннi будаўнiцтва ў
сувязi са скарачэннем фiнансавання не былi зроблены скульптуры ў
нiшах, партал цэнтральнага ўвахода, акустычнае абсталяванне ў зале.
У гады Вялiкай Айчынай вайны будынак тэатра атрымаў
пашкоджаннi. У 1944 - 48 гг. ён аднаўляецца пад кiраўнiцтвам аўтара.
Пры гэтым рэканструiруецца зала для гледачоў. Яна набыла класiчную
пабудову: партэр i ярусы ложаў, партал сцэны.
У 1964 - 67 гг. для лiквiдацыi зацёкаў замест плоскага даху быў
зроблены схiльны. У 1977 - 81 гг. была праведзена рэканструкцыя
iнтэр'ераў залы. У 1981 г. праводзiлiся пазалотныя работы. У 2005 г.
распачаўся чарговы этап рэстаўрацыi будынка тэатра оперы i балета.
Плануецца рэстаўраваць тэатр як аўтарскi твор архiтэктара
I.Лангбарда.
16. Асноўная бiблiяграфiя.
Архiтэктура Беларусi: энцыклапедычны даведнiк. Минск, 1993.
17. Архiўныя крынiцы.
Праект тэатра оперы i балета. Агульны выгляд. Конкурсны праект.
Фонд N 25, справа N 91. Беларускi дзяржаўны архiў навукова-тэхнiчнай
дакументацыi.
18. Навуковы кiраўнiк:
----------------+--------------+-----------+-----------------------¬
¦Прозвiшча, iмя,¦ Дата i нумар ¦ Нумар ¦ Установа, дзе працуе, ¦
¦ iмя па бацьку ¦ прызначэння ¦пасведчання¦ яе адрас i тэлефон ¦
+---------------+--------------+-----------+-----------------------+
¦Iванова Людмiла¦25.02.2005 г. ¦01-0014 ¦РУП "Праектрэстаўра- ¦
¦Уладзiмiраўна ¦N 0014 ¦ ¦цыя", вул. Багдановiча,¦
¦ ¦ ¦ ¦143, г.Мiнск, ¦
¦ ¦ ¦ ¦тэл.234 22 27 ¦
¦---------------+--------------+-----------+------------------------
19. Наяўнасць навукова-праектнай дакументацыi (для матэрыяльных
гiсторыка-культурных каштоўнасцей):
--------------------+---------------+-----------+------------------¬
¦ Праектная ¦Назва i стадыя ¦ Год ¦ Нумар i дата ¦
¦ арганiзацыя ¦праектных работ¦распрацоўкi¦ заключэння ¦
¦ ¦ ¦ ¦ Мiнiстэрства ¦
¦ ¦ ¦ ¦ культуры ¦
+-------------------+---------------+-----------+------------------+
¦РУП ¦Комплексныя ¦ 1989 г. ¦01.02.1989 г. ¦
¦"Праектрэстаўрацыя"¦навуковыя ¦ ¦N 11-01-05/7 ¦
¦ ¦даследаваннi ¦ ¦ ¦
+-------------------+---------------+-----------+------------------+
¦Iнстытут ¦Архiтэктурны ¦ 2001 г. ¦02.03.2001 г. ¦
¦"Белдзяржпраект" ¦праект ¦ ¦N 11-01-05/10 ¦
+-------------------+---------------+-----------+------------------+
¦РУП ¦Будаўнiчы ¦ 2005 г. ¦03.04.2005 г. ¦
¦"Праектрэстаўрацыя"¦праект 1-ы i ¦ ¦N 11-01-05/395 ¦
¦Iнстытут ¦2-гi пускавы ¦ ¦ ¦
¦"Белдзяржпраект" ¦комплекс ¦ ¦ ¦
¦ ¦3-цi пускавы ¦ ¦ ¦
¦ ¦комплекс ¦ ¦ ¦
¦ ¦распрацоўваецца¦ ¦ ¦
¦-------------------+---------------+-----------+-------------------
20. Праект зон аховы (для нерухомай матэрыяльнай
гiсторыка-культурнай каштоўнасцi):
----------------------+-----T---------------+----------------------¬
¦Праектная арганiзацыя¦Назва¦Год распрацоўкi¦ Зацверджаны (дата i ¦
¦ ¦ ¦ ¦ нумар пастановы ¦
¦ ¦ ¦ ¦Мiнiстэрства культуры ¦
¦ ¦ ¦ ¦ Рэспублiкi Беларусь) ¦
+---------------------+-----+---------------+----------------------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦---------------------+-----+---------------+-----------------------
21. Звесткi аб фiксацыi нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай
каштоўнасцi (графiчнымi i тэхнiчнымi сродкамi, звесткi (нумар i дата
пастановы Мiнiстэрства культуры) аб зацвярджэннi ў якасцi эталона
фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў
парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь)
22. Iлюстрацыйныя матэрыялы, фотаздымкi:
*****НА ПАПЯРОВЫМ НОСЬБIЦЕ
23. Дадатковыя звесткi <*>.
14.06.2007 г. Складальнiк: РУП "Праектрэстаўрацыя"
(дата складання пашпарта) (назва юрыдычнай установы)
вядучы спецыялiст Пятроў Пётр Пятровiч
(пасада, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
--------------------------------
<*> Пункт змяшчае звесткi аб змяненнях, унесенных у назву,
катэгорыю, аб пазбаўленнi статуса гiсторыка-культурнай каштоўнасцi,
зацверджаных пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь,
змяненнях i дапаўненнях фактычных звестак.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
29.08.2007 N 37
IНСТРУКЦЫЯ
АБ ПАРАДКУ ЗАПАЎНЕННЯ ЎЛIКОВЫХ ДАКУМЕНТАЎ
1. Iнструкцыя аб парадку запаўнення ўлiковых дакументаў (далей - Iнструкцыя) распрацавана на падставе пункта 6 артыкула 25 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195) i ўстанаўлiвае парадак запаўнення ўлiковых дакументаў.
2. Улiковымi дакументамi на гiсторыка-культурную каштоўнасць (далей - улiковыя дакументы) з'яўляюцца ўлiковая картка гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (далей - улiковая картка) i пашпарт гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (далей - пашпарт).
3. На кожную гiсторыка-культурную каштоўнасць запаўняецца ўлiковая картка i складаецца пашпарт адпаведных формаў i ўзораў, зацверджаных Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства культуры).
Улiковыя дакументы запаўняюцца як на комплексную гiсторыка-культурную каштоўнасць, так i на кожную гiсторыка-культурную каштоўнасць у яе складзе.
4. Запаўненне ўлiковых картак i складанне пашпартоў абавязаны за свой кошт забяспечыць уласнiк гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
5. Запаўненне ўлiковых картак i складанне пашпартоў ажыццяўляецца па даручэннi ўласнiка праектнымi арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць падрыхтоўку навукова-праектнай дакументацыi на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, i навуковымi ўстановамi.
6. Улiковыя дакументы запаўняюцца з дапамогай тэхнiчных сродкаў або рукапiсным спосабам у трох экзэмплярах.
7. Ва ўлiковыя дакументы на гiсторыка-культурную каштоўнасць уносяцца звесткi аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, атрыманыя ў ходзе яе вывучэння, а таксама дадзеныя, якiя знаходзяцца ў Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь.
8. Запоўненая ўлiковая картка i складзены пашпарт перадаюцца:
Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь;
адпаведнаму мясцоваму выканаўчаму i распарадчаму органу;
уласнiку гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
9. Унясенне дапаўненняў i (або) змяненняў ва ўлiковыя дакументы выконваецца адказнымi асобамi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, у тым лiку па iнфармацыi Мiнiстэрства культуры.
Звесткi аб дапаўненнях i (або) змяненнях накiроўваюцца ўласнiку гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i ў Мiнiстэрства культуры.
10. Пры пазбаўленнi статуса гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ва ўлiковых дакументах даецца спасылка на адпаведную пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на падставе звестак, якiя накiроўваюцца Мiнiстэрствам культуры ўласнiку i адпаведнаму мясцоваму выканаўчаму i распарадчаму органу.
11. Улiковыя дакументы падлягаюць пастаяннаму захаванню.
12. Пры запаўненнi ўлiковай карткi рэквiзiты "Назва", "Шыфр", "Катэгорыя" змяшчаюць адпаведныя звесткi згодна з Дзяржаўным спiсам гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь (далей - Дзяржаўны спiс), дату i нумар пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб наданнi статуса гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
13. У рэквiзiт "Месцазнаходжанне" ўносяцца звесткi аб месцазнаходжаннi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi згодна з Дзяржаўным спiсам: вобласць, раён, населены пункт, плошча, вулiца, завулак, нумар будынка.
Рэквiзiт "раён" не запаўняецца ў сталiцы, абласных цэнтрах, гарадах i пасёлках гарадскога тыпу абласнога падпарадкавання, якiя маюць гарадскiя выканаўчыя камiтэты.
Рэквiзiты "плошча", "вулiца", "завулак" i "нумар будынка" не запаўняюцца, калi гiсторыка-культурная каштоўнасць знаходзiцца за межамi населенага пункта. У гэтым выпадку ўносяцца спасылкi на ўрочышча або прыродныя арыенцiры, якiя маюць доўгатэрмiновы характар. У выпадку, калi пры вывучэннi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi былi выкарыстаны прыборы спадарожнiкавай навiгацыi, уносяцца звесткi аб каардынатах размяшчэння.
14. У рэквiзiце "Вiд" фiксуецца вiд гiсторыка-культурнай каштоўнасцi:
матэрыяльная або нематэрыяльная;
рухомая або нерухомая гiсторыка-культурная каштоўнасць (дакументальны помнiк, запаветныя мясцiны, помнiк археалогii, помнiк архiтэктуры, помнiк гiсторыi, помнiк горадабудаўнiцтва, помнiк мастацтва);
фiксаваная або ўвасобленая нематэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць.
15. У наступных рэквiзiтах улiковай карткi фiксуюцца:
"Дата ўзнiкнення" - адзначаецца дата ўзнiкнення: асноўная (згодна з Дзяржаўным спiсам i пры наяўнасцi звестак) i дадатковыя (даты рамонта, рэканструкцыi або перабудовы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi);
"Стваральнiк" - указваецца стваральнiк, аўтар, архiтэктар, iнiцыятар або фундатар пабудовы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (пры наяўнасцi звестак);
"Выкарыстанне" - адзначаецца гiстарычнае i сучаснае выкарыстанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
16. У рэквiзiтах "Уласнiк", "Форма ўласнасцi", "Дата наступлення / заканчэння правоў уласнасцi", "Ахоўнае абавязацельства" змяшчаюцца звесткi адпаведна аб уласнiку (уладальнiку) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, яго юрыдычны адрас, форме ўласнасцi i датах наступлення, заканчэння правоў уласнасцi, а таксама ўказваюцца дата i нумар рэгiстрацыi ахоўнага абавязацельства.
17. Рэквiзiт "Фотаздымак / схематычны план" змяшчае фотаздымак i (або) схематычны план гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў памеры не менш за 10 х 15 см.
18. Кароткае апiсанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi змяшчае звесткi аб архiтэктурных i гiстарычных асаблiвасцях, планiроўцы, аздабленнi фасадаў, колькасцi паверхаў, аконных i дзвярных праёмаў i iх форме, вiдзе i матэрыяле, з якога ўсталяваны дах, наяўнасцi iншых элементаў (балконы, парталы i г.д.), а таксама iншай iнфармацыi, якая датычыць гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
19. У рэквiзiтах "Тэхнiчная характарыстыка", "Сучасны тэхнiчны стан гiсторыка-культурнай каштоўнасцi", "Асноўныя будаўнiчыя матэрыялы" адзначаюцца сучасны тэхнiчны стан гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (здавальняючы, нездавальняючы або аварыйны) i асноўныя будаўнiчыя матэрыялы, з якiх пабудавана гiсторыка-культурная каштоўнасць.
Адпаведныя рэквiзiты ўлiковай карткi змяшчаюць звесткi аб плошчы забудовы ў квадратных метрах, будаўнiчым аб'ёме ў кубiчных метрах, агульнай плошчы ў квадратных метрах, вышынi, даўжынi i шырынi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў метрах (звесткi запаўняюцца згодна з тэхнiчным пашпартам, а пры яго адсутнасцi - згодна з матэрыяламi архiтэктурных або археалагiчных абмераў).
20. У рэквiзiце "Навуковы кiраўнiк" адзначаецца навуковы кiраўнiк гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з указаннем яго прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, даты i нумара прызначэння, наяўнасць пасведчання, арганiзацыя, дзе ён працуе, а таксама адрас установы i кантактны тэлефон.
21. У рэквiзiтах "Наяўнасць дакументацыi", "Назва раздзела навукова-праектнай дакументацыi", "Распрацоўшчык", "Нумар аб'екта па праекце" i "Дата i нумар заключэння або пастановы Мiнiстэрства культуры па праектнай дакументацыi" ўказваюцца звесткi аб распрацаванай навукова-праектнай дакументацыi на гiсторыка-культурную каштоўнасць i яе распрацоўшчыку, указваюцца таксама нумар аб'екта па праекце, дата i нумар заключэння або пастановы Мiнiстэрства культуры па праектнай дакументацыi. У выпадку, калi праект зон аховы не распрацаваны, рэквiзiт "Праект зон аховы" не запаўняецца.
22. Звесткi аб праверках тэхнiчнага стану гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з указаннем даты, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, пасады правяраючага, а таксама магчымыя заўвагi фiксуюцца ў адпаведных рэквiзiтах улiковай карткi.
23. Рэквiзiт "Дадатковыя звесткi" змяшчае дадатковыя звесткi аб змяненнях, унесеных у назву i катэгорыю гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, аб пазбаўленнi статуса гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, зацверджаных пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, змяненнях i дапаўненнях фактычных звестак.
24. У наступных рэквiзiтах указваецца дата складання ўлiковай карткi i складальнiк (назва юрыдычнай установы, пасада, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку).
25. Пры запаўненнi пашпарта ў рэквiзiтах "назва i адрас" указваюцца назва i адрас гiсторыка-культурнай каштоўнасцi згодна з Дзяржаўным спiсам.
Нiжэй указваецца пасада кiраўнiка i назва арганiзацыi, якая падрыхтавала пашпарт, подпiс кiраўнiка, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку кiраўнiка.
26. Рэквiзiты "Назва", "Шыфр", "Катэгорыя" пашпарта змяшчаюць адпаведныя звесткi згодна з Дзяржаўным спiсам, дату i нумар пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб наданнi статуса гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
27. У рэквiзiце "Вiд" фiксуецца вiд гiсторыка-культурнай каштоўнасцi:
матэрыяльная або нематэрыяльная;
рухомая або нерухомая гiсторыка-культурная каштоўнасць (дакументальны помнiк, запаветныя мясцiны, помнiк археалогii, помнiк архiтэктуры, помнiк гiсторыi, помнiк горадабудаўнiцтва, помнiк мастацтва);
фiксаваная або ўвасобленая нематэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць.
28. Для запаўнення рэквiзiту пашпарта "Тып" неабходна выбраць адпаведнае:
у рэквiзiце "А (матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць)" адзначаецца рухомая або нерухомая гiсторыка-культурная каштоўнасць (дакументальны помнiк, запаветныя мясцiны, помнiк археалогii, помнiк архiтэктуры, помнiк гiсторыi, помнiк горадабудаўнiцтва, помнiк мастацтва);
у рэквiзiце "Б (нематэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць)" адзначаецца фiксаваная або ўвасобленая каштоўнасць (звычаi, традыцыi, абрады, фальклор, мова, яе дыялекты, змест геральдычных, тапанiмiчных аб'ектаў i твораў народнага мастацтва, iншыя праяўленнi творчасцi чалавека).
29. Звесткi аб стылi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi змяшчаюцца ў рэквiзiце "Стыль", якi вызначаецца ўстойлiвымi кампазiцыйнымi, пластычнымi, каларыстычнымi, рытмiчнымi i iншымi мастацкiмi адзнакамi i з'яўляецца характэрным для таго або iншага часу.
30. У наступных рэквiзiтах пашпарта фiксуюцца:
"Месцазнаходжанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi" - месцазнаходжанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi па сучасным адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным падзеле згодна з Дзяржаўным спiсам з указаннем вобласцi, раёна, населенага пункта, плошчы, вулiцы, завулка, нумара будынка.
Рэквiзiт "раён" не запаўняецца ў сталiцы, абласных цэнтрах, гарадах i пасёлках гарадскога тыпу абласнога падпарадкавання, якiя маюць гарвыканкамы.
Рэквiзiты "плошча", "вулiца", "завулак" i "нумар будынка" не запаўняюцца, калi гiсторыка-культурная каштоўнасць знаходзiцца за межамi населенага пункта. У гэтым выпадку ўносяцца спасылкi на ўрочышча або прыродныя арыенцiры, якiя маюць доўгатэрмiновы характар. У выпадку, калi пры вывучэннi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi былi выкарыстаны прыборы спадарожнiкавай навiгацыi, уносяцца звесткi аб каардынатах размяшчэння.
"Гiстарычны адрас" - гiстарычны адрас на момант узнiкнення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i наступныя змены адраса з указаннем губернi, павета, населенага пункта, плошчы, вулiцы, завулка i нумара будынка.
"Гiсторыя фармавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi" - гiсторыя фармавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з пазначэннем абставiн, якiя папярэднiчалi ўзнiкненню (рашэнне аб пабудове, час праектавання), час пачатку i заканчэння работ, вiдаў i абставiн, пры якiх адбывалася пабудова, i iншае.
31. Гiстарычнае i сучаснае выкарыстанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi фiксуецца ў рэквiзiце "Выкарыстанне".
32. У наступных рэквiзiтах фiксуецца ўласнiк (уладальнiк) каштоўнасцi, лакалiзацыя валодання (указваюцца межы ўласнасцi або валодання згодна з тэхнiчным пашпартам, напрыклад: увесь будынак, першы паверх, 70 квадратных метраў), форма ўласнасцi, дата наступлення, заканчэння правоў уласнасцi, дата i нумар рэгiстрацыi ахоўнага абавязацельства.
33. Рэквiзiт "Тэхнiчная характарыстыка" змяшчае:
"Сучасны тэхнiчны стан" - звесткi аб сучасным тэхнiчным стане (здавальняючы, нездавальняючы, аварыйны);
"Асноўныя будаўнiчыя матэрыялы" - звесткi аб сучасных будаўнiчых матэрыялах.
Адпаведныя рэквiзiты пашпарта змяшчаюць звесткi аб плошчы забудовы ў квадратных метрах, будаўнiчым аб'ёме ў кубiчных метрах, агульнай плошчы ў квадратных метрах, вышынi, даўжынi i шырынi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў метрах (звесткi запаўняюцца згодна з тэхнiчным пашпартам, а пры яго адсутнасцi - згодна з матэрыяламi архiтэктурных або археалагiчных абмераў).
34. Апiсанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi змяшчае звесткi аб архiтэктурных i гiстарычных асаблiвасцях, планiроўцы, аздабленнi фасадаў, колькасцi паверхаў, аконных i дзвярных праёмаў i iх форме, вiдзе i матэрыяле, з якога ўсталяваны дах, наяўнасцi iншых элементаў (балконы, парталы i г.д.), а таксама iншай iнфармацыi, якая датычыць гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
35. У наступных рэквiзiтах пашпарта фiксуюцца шыфр, назва, дата i катэгорыя элементаў, што маюць самастойны статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi згодна з Дзяржаўным спiсам.
36. Рэквiзiт "Гiстарычная даведка" змяшчае звесткi аб гiсторыi ўзнiкнення, асноўных этапах фармавання i развiцця гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, падзеях i асобах, звязаных з помнiкам, гiсторыю даследаванняў помнiка.
37. У рэквiзiтах "Асноўная бiблiяграфiя", "Архiўныя крынiцы" фiксуюцца асноўная бiблiяграфiя i архiўныя крынiцы.
38. У рэквiзiце "Навуковы кiраўнiк" адзначаецца навуковы кiраўнiк гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з указаннем яго прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, даты i нумара прызначэння, наяўнасць пасведчання, арганiзацыя, дзе ён працуе, а таксама адрас установы i тэлефон.
39. Рэквiзiты "Наяўнасць навукова-праектнай дакументацыi", "Назва i стадыя праектных работ", "Год распрацоўкi", "Нумар i дата заключэння Мiнiстэрства культуры" змяшчаюць звесткi аб наяўнасцi навукова-праектнай дакументацыi з указаннем праектнай арганiзацыi, назвы i стадыi праектных работ, года распрацоўкi, нумара i даты заключэння Мiнiстэрства культуры.
40. У рэквiзiце "Праект зон аховы" (для нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi) указваецца праектная арганiзацыя, якая распрацавала праект зон аховы, назва праекта, год распрацоўкi, дата i нумар пастановы Мiнiстэрства культуры, якой зацверджаны праект зон аховы. У выпадку, калi праект зон аховы не распрацаваны, рэквiзiт не запаўняецца.
41. У рэквiзiце "Звесткi аб фiксацыi нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi" змяшчаюцца звесткi аб фiксацыi нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi графiчнымi i тэхнiчнымi сродкамi, звесткi (нумар i дата пастановы Мiнiстэрства культуры) аб зацвярджэннi ў якасцi эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам культуры.
42. У наступных рэквiзiтах прадстаўляюцца iлюстрацыйныя матэрыялы (схемы, фотаздымкi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якiя выкананы ў час складання пашпарта, пасля капiтальнага рамонту, рэстаўрацыi i г.д., у час правядзення праверак тэхнiчнага стану; магчыма прадстаўленне гiстарычных фотаздымкаў i малюнкаў).
43. У рэквiзiце "Дадатковыя звесткi" змяшчаюцца звесткi аб змяненнях i дапаўненнях фактычных звестак, унесеных у назву, катэгорыю i г.д., аб пазбаўленнi статуса гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, з датай i нумарам адпаведнай пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
44. У наступных рэквiзiтах указваецца дата складання пашпарта, фiксуецца назва юрыдычнай установы, пасада, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку асобы, якая запоўнiла пашпарт.
45. У выпадку, калi звесткi па пунктах 20, 21, 22, 23, 38, 39, 40, 41, 42, 43 дадзенай Iнструкцыi адсутнiчаюць, рэквiзiты не запаўняюцца да моманту атрымання звестак.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
29.08.2007 N 37
IНСТРУКЦЫЯ
АБ ПАРАДКУ ПАДРЫХТОЎКI, ПАДПIСАННЯ I РЭГIСТРАЦЫI
АХОЎНАГА АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВА НА МАТЭРЫЯЛЬНУЮ
ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНУЮ КАШТОЎНАСЦЬ
1. Iнструкцыя аб парадку падрыхтоўкi, падпiсання i рэгiстрацыi ахоўнага абавязацельства на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць распрацавана на падставе Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195) i ўстанаўлiвае парадак падрыхтоўкi, падпiсання i рэгiстрацыi ахоўнага абавязацельства.
2. Ахоўнае абавязацельства складаецца для кожнай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (далей - гiсторыка-культурная каштоўнасць) па адпаведнай форме, зацверджанай пастановай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 8 снежня 2006 г. N 40 "Аб зацвярджэннi некаторых форм" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 14, 8/15544).
3. Ахоўнае абавязацельства змяшчае звесткi аб вызначаных iндывiдуальных умовах утрымання i выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, аб парадку выканання работ на гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, iншыя абмежаваннi дзейнасцi яе ўласнiка (уладальнiка) i (або) карыстальнiка, а таксама патрабаваннi па забеспячэннi захавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
4. Ахоўнае абавязацельства запаўняецца адказнай асобай адпаведнага мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, на тэрыторыi якога размешчана гiсторыка-культурная каштоўнасць (далей - адказная асоба), у трох экзэмплярах.
5. Адказная асоба ўносiць у ахоўнае абавязацельства наступныя звесткi:
поўную назву i шыфр гiсторыка-культурнай каштоўнасцi згодна з Дзяржаўным спiсам гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь;
дату i нумар пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб наданнi статуса i катэгорыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
месцазнаходжанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
форму ўласнасцi, у якой знаходзiцца гiсторыка-культурная каштоўнасць (дзяржаўная: рэспублiканская або камунальная, прыватная);
прозвiшча, iмя, iмя па бацьку фiзiчнай асобы, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка або поўную назву юрыдычнай асобы, якая з'яўляецца ўласнiкам (уладальнiкам) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пасаду, прозвiшча, iмя i iмя па бацьку кiраўнiка юрыдычнай асобы;
адрас уласнiка гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (фiзiчнай асобы, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка) або юрыдычны адрас (для юрыдычнай асобы), кантактны тэлефон;
iндывiдуальныя ўмовы ўтрымання i выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Адказная асоба, якая запоўнiла ахоўнае абавязацельства, падпiсвае яго з указаннем свайго прозвiшча, iмя i iмя па бацьку.
6. Для запаўнення ахоўнага абавязацельства ўласнiк або па яго даручэннi ўладальнiк прадстаўляе дакумент, якi можа засведчыць асобу, даверанасць (пры афармленнi дакументаў па даверанасцi), рэгiстрацыйнае пасведчанне (для юрыдычнай асобы) i копii наступных дакументаў:
(в ред. постановления Минкультуры от 11.12.2008 N 45)
тэхнiчны пашпарт;
дагавор куплi-продажу, пасведчанне аб праве на спадчыну па завяшчаннi (пры перадачы каштоўнасцi ў спадчыну) або iншыя дакументы, якiя сведчаць аб праве ўласнасцi на гiсторыка-культурную каштоўнасць;
абзац исключен. - Постановление Минкультуры от 11.12.2008 N 45.
7. Запоўненае ахоўнае абавязацельства падпiсваецца ўласнiкам або па яго даручэннi ўладальнiкам гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i накiроўваецца для падпiсання i рэгiстрацыi ў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства культуры).
8. Пасля падпiсання ў Мiнiстэрстве культуры ахоўнаму абавязацельству надаецца рэгiстрацыйны нумар, якi ўносiцца ў кнiгу рэгiстрацыi ахоўных абавязацельстваў, складзеную па форме згодна з дадаткам.
9. Пасля падпiсання i рэгiстрацыi адзiн экзэмпляр ахоўнага абавязацельства застаецца ў Мiнiстэрстве культуры, два другiх накiроўваюцца ў адпаведны мясцовы выканаўчы i распарадчы орган.
10. Адказная асоба адзiн з экзэмпляраў падпiсанага i зарэгiстраванага ахоўнага абавязацельства перадае ўласнiку (уладальнiку) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
11. Падпiсанае i зарэгiстраванае ахоўнае абавязацельства дзейнiчае да моманту змены ўласнiка гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
У выпадку змены ўласнiка гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў кнiзе рэгiстрацыi ахоўных абавязацельстваў робiцца запiс аб спыненнi дзейнасцi ахоўнага абавязацельства.
12. Пры набыццi права ўласнасцi на гiсторыка-культурную каштоўнасць новы ўласнiк або па яго даручэннi ўладальнiк абавязаны на працягу аднаго месяца падпiсаць ахоўнае абавязацельства.
Дадатак
да Iнструкцыi аб парадку
падрыхтоўкi, падпiсання
i рэгiстрацыi ахоўнага
абавязацельства на матэрыяльную
гiсторыка-культурную каштоўнасць
МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
КНIГА
рэгiстрацыi ахоўных абавязацельстваў
на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi
Ад "__" _____________ 20__ г.
Да "__" _____________ 20__ г.
---------+-------+---------------+-----------+-----------+---------¬
¦Нумар ¦Дата ¦Месцазнаходжан-¦Назва ¦Уласнiк ¦Дата ¦
¦ахоўнага¦рэгiст-¦не гiсторыка- ¦гiсторыка- ¦гiсторыка- ¦спынення ¦
¦абавяза-¦рацыi ¦культурнай ¦культурнай ¦культурнай ¦дзейнасцi¦
¦цельства¦ ¦каштоўнасцi ¦каштоўнасцi¦каштоўнасцi¦ ¦
+--------+-------+---------------+-----------+-----------+---------+
¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦
+--------+-------+---------------+-----------+-----------+---------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦--------+-------+---------------+-----------+-----------+----------
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
29.08.2007 N 37
IНСТРУКЦЫЯ
АБ ПАРАДКУ ВЫРАБУ I ЎСТАНОЎКI АХОЎНАЙ ДОШКI НА
МАТЭРЫЯЛЬНАЙ НЕРУХОМАЙ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI
1. Iнструкцыя аб парадку вырабу i ўстаноўкi ахоўнай дошкi на матэрыяльнай нерухомай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (далей - Iнструкцыя) распрацавана на падставе Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195) i ўстанаўлiвае парадак вырабу i ўстаноўкi ахоўнай дошкi на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (далей - гiсторыка-культурная каштоўнасць).
2. Ахоўная дошка вырабляецца як малюнак або барэльеф з матэрыялу i спосабам, якiя забяспечваюць яе доўгатэрмiновае выкарыстанне, эстэтычнае ўспрыманне, нагляднасць i зручнасць прачытання iнфармацыi.
3. Ахоўная дошка змяшчае iнфармацыю аб прыналежнасцi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь, назву i датаванне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi згодна з Дзяржаўным спiсам гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, указанне на адказнасць за прычыненне шкоды гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
4. Ахоўная дошка вырабляецца, устанаўлiваецца i захоўваецца за кошт сродкаў уласнiка гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
5. Ахоўная дошка адзiнай формы, зацверджанай пастановай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 8 снежня 2006 г. N 40 "Аб зацвярджэннi некаторых форм" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 14, 8/15544), устанаўлiваецца на кожнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
На комплекснай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi дапускаецца ўстаноўка некалькiх аднолькавых ахоўных дошак, размяшчэнне якiх ажыццяўляецца на асноўных шляхах наведвання тэрыторыi, на якой размешчана комплексная гiсторыка-культурная каштоўнасць.
6. Ахоўныя дошкi ўстанаўлiваюцца ў трохмесячны тэрмiн з моманту ўключэння гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.
7. Ахоўныя дошкi ўстанаўлiваюцца на галоўным фасадзе гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, як правiла, на адным з кутоў нiжэй аншлагаў з назвай вулiцы i нумарам дома.
8. Устаноўка ахоўнай дошкi ўзгадняецца з адказнай асобай мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, на тэрыторыi якой размешчана гiсторыка-культурная каштоўнасць.
Для ўзгаднення ўстаноўкi ахоўнай дошкi ўласнiк прадстаўляе адказнай асобе эскiз ахоўнай дошкi ў двух экзэмплярах.
Пры немагчымасцi размяшчэння ахоўнай дошкi ў парадку, вызначаным пунктам 7 дадзенай Iнструкцыi, уласнiк прадстаўляе дадаткова два экзэмпляры схемы або фотаздымкаў гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з указаннем месца размяшчэння ахоўнай дошкi.
9. Узгадненне ахоўнай дошкi афармляецца ў выглядзе запiсу "Узгоднена", даты ўзгаднення i подпiсу адказнай асобы на эскiзе ахоўнай дошкi. Эскiз ахоўнай дошкi перадаецца ўласнiку.
|