Зарегистрировано в НРПА РБ 21 сентября 2007 г. N 5/25815
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесцi ў пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. N 762 "Аб некаторых пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 103, 5/22474) наступныя змяненнi:
1.1. у Палажэннi аб парадку выдачы дазволу на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, зацверджаным гэтай пастановай:
пункт 8 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"8. Для атрымання дазволу заказчык, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай або iндывiдуальным прадпрымальнiкам, звяртаецца ў Мiнiстэрства культуры з заявай, складзенай па форме, якая ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры, да якой прыкладае наступныя дакументы:
копiю спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) на права ажыццяўлення дзейнасцi "Праектаванне i ўзвядзенне будынкаў i збудаванняў I i II узроўню адказнасцi i правядзенне iнжынерных пошукаў для гэтых мэт";
справаздачу аб выкананых на працягу папярэдняга года работах на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (пры атрыманнi дазволу на працяг работ).";
пункт 9 выключыць;
у пункце 12 слова "20-дзённы" замянiць словам "15-дзённы";
1.2. у Палажэннi аб парадку выдачы пасведчанняў на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, зацверджаным гэтай пастановай:
пункт 5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"5. Пасведчаннi выдаюцца на падставе пiсьмовага звароту ў Мiнiстэрства культуры навукова-даследчых, праектных, навуковых арганiзацый, устаноў адукацыi, складзенага па форме, якая ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры.
Да звароту прыкладаюцца:
копiя дыплома кандыдата на атрыманне пасведчання;
фотаздымак кандыдата памерам 3 x 4 см.";
у частцы першай пункта 8 словы "10 дзён" замянiць словамi "5 дзён".
2. Мiнiстэрству культуры прыняць меры па прывядзенню сваiх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтай пастановай.
3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу праз месяц пасля яе афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем пункта 2 i дадзенага пункта, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI
|