На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. N 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць па прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-бiблiятэка (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi публiчнай бiблiятэкi" <*> гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2007 год;
(в ред. постановления Минстата от 01.10.2008 N 210)
1.2. Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-бiблiятэка (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi публiчнай бiблiятэкi" <*> i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2007 год.
(в ред. постановления Минстата от 01.10.2008 N 210)
--------------------------------
<*> Не прыводзiцца.
2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на публiчныя бiблiятэкi.
3. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 25 жнiўня 2005 г. N 113 "Аб дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi публiчных бiблiятэк".
Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI
|