На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. N 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць па прадстаўленнi Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-фк (Мiнспорт) "Справаздача па фiзiчнай культуры i спорту" <*> гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2007 год;
(в ред. постановления Белстата от 23.10.2008 N 381)
1.2. Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-фк (Мiнспорт) "Справаздача па фiзiчнай культуры i спорту" <*> i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2007 год.
(в ред. постановления Белстата от 23.10.2008 N 381)
--------------------------------
<*> Не прыводзiцца.
2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на арганiзацыi фiзiчнай культуры i спорту i iншыя арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне фiзiчнай культуры i спорту.
3. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 25 жнiўня 2005 г. N 114 "Аб дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi па фiзiчнай культуры i спорту".
Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI
|