На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. N 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць па прадстаўленню Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-пу (Мiнадукацыi) "Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне пазашкольнага выхавання i навучання" <*> перыядычнасцю прадстаўлення адзiн раз у год i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы па стану на 1 снежня 2008 г.;
(в ред. постановления Минстата от 23.09.2008 N 193)
1.2. Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-пу (Мiнадукацыi) "Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне пазашкольнага выхавання i навучання" <*> i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы па стану на 1 снежня 2008 г.
(в ред. постановления Минстата от 23.09.2008 N 193)
--------------------------------
<*> Не прыводзiцца.
2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне пазашкольнага выхавання i навучання.
3. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 12 мая 2004 г. N 55 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-ПУ "Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне пазашкольнага выхавання i навучання", указанняў па яе запаўненнi i таблiцы 1-ПУ (зводная) "Зводная справаздача аб установах, якiя забяспечваюць атрыманне пазашкольнага выхавання i навучання".
4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 21 снежня 2007 г.
Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI
|