Зарегистрировано в НРПА РБ 28 января 2009 г. N 3/2200
--------------------------------
<*> Вступил в силу 22 июня 2008 года.
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь i Канстытуцыйны Суд Украiны (далей - Бакi),
прызнаючы iмкненне канстытуцыйных судоў абедзвюх дзяржаў развiваць супрацоўнiцтва ў галiне канстытуцыйнага правасуддзя з мэтай далейшага пашырэння ўсебаковых добрасуседскiх узаемавыгадных адносiн i наяўнасць дастатковых падстаў для далейшага развiцця супрацоўнiцтва памiж двума Бакамi,
адзначаючы важную ролю органаў канстытуцыйнага кантролю ў зацвярджэннi вяршэнства права i абароны асноўных правоў i свабод грамадзян,
дзейнiчаючы ў мэтах абмену вопытам органаў канстытуцыйнай юрысдыкцыi абедзвюх дзяржаў у галiне забеспячэння абароны i рэалiзацыi канстытуцый,
дамовiлiся аб наступным.
Артыкул 1
Бакi падтрымлiваюць адносiны на аснове прынцыпаў узаемнай павагi, незалежнасцi, даверу i супрацоўнiцтва.
Артыкул 2
Бакi праводзяць двухбаковыя сустрэчы, садзейнiчаюць арганiзацыi навуковых мерапрыемстваў па актуальных пытаннях канстытуцыйнага правасуддзя, якiя ўяўляюць агульны iнтарэс.
Артыкул 3
Бакi ажыццяўляюць абмен актамi, прынятымi канстытуцыйнымi судамi ў межах iх кампетэнцыi, а таксама iншымi матэрыяламi прававога характару, выконваючы заканадаўства Бакоў.
Артыкул 4
Бакi садзейнiчаюць арганiзацыi ўзаемных вiзiтаў прадстаўнiкоў судоў з мэтай вывучэння вопыту дзейнасцi органаў канстытуцыйнай юрысдыкцыi абедзвюх дзяржаў.
Артыкул 5
Бакi садзейнiчаюць абмену iнфармацыяй i вопытам работы на ўзроўнi апаратаў, у прыватнасцi iх структурных падраздзяленняў.
Артыкул 6
Бакi на рэгулярнай аснове ажыццяўляюць абмен навуковымi публiкацыямi, якiя друкуюцца ў афiцыяльных выданнях Бакоў.
Артыкул 7
Бакi могуць назначаць адказных асоб за арганiзацыю мерапрыемстваў па рэалiзацыi гэтага Мемарандума.
Артыкул 8
Перапiска i зносiны памiж Бакамi могуць ажыццяўляцца на рускай мове.
Артыкул 9
Любыя разыходжаннi ў iнтэрпрэтацыi тэксту гэтага Мемарандума вырашаюцца шляхам правядзення кансультацый i сяброўскiх перагавораў.
Артыкул 10
Гэты Мемарандум заключаецца тэрмiнам на пяць гадоў. Яго дзеянне аўтаматычна прадаўжаецца на такi ж тэрмiн, калi нi адзiн з Бакоў не паведамiў пiсьмова, не менш чым за тры месяцы да заканчэння адпаведнага перыяду, аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.
Здзейснена ў г. Мiнску 22 лiпеня 2008 года ў двух экзэмплярах, на беларускай i украiнскай мовах для кожнага з Бакоў, пры аўтэнтычнасцi абодвух тэкстаў.
Старшыня Старшыня
Канстытуцыйнага Суда Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь Украiны
Пётр Мiклашэвiч Андрэй Стрыжак
|