Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 13.08.2008 N 65 "АБ зацвярджэннi iнструкцыi АБ парадку фармiравання культуры вуснай I пiсьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница

Стр. 1


Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 |





Зарегистрировано в НРПА РБ 2 сентября 2008 г. N 8/19407







На падставе падпункта 4.6 пункта 4 Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. N 1554 "Об утверждении Положения о Министерстве образования Республики Беларусь", Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць Iнструкцыю аб парадку фармiравання культуры вуснай i пiсьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублiкi Беларусь (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля афiцыйнага апублiкавання.



Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ





УЗГОДНЕНА                   УЗГОДНЕНА
Старшыня                    Старшыня
Брэсцкага абласнога         Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта        выканаўчага камiтэта
К.А.Сумар                   У.П.Андрэйчанка
18.08.2008                  22.08.2008


УЗГОДНЕНА                   УЗГОДНЕНА
Старшыня                    Старшыня
Гомельскага абласнога       Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта        выканаўчага камiтэта
А.С.Якабсон                 У.Я.Саўчанка
19.08.2008                  18.08.2008


УЗГОДНЕНА                   УЗГОДНЕНА
Старшыня                    Старшыня
Мiнскага гарадскога         Мiнскага абласнога
выканаўчага камiтэта        выканаўчага камiтэта
М.Я.Паўлаў                  Л.Ф.Крупец
19.08.2008                  18.08.2008


УЗГОДНЕНА
Старшыня
Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта
Б.В.Батура
18.08.2008










                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства адукацыi
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      13.08.2008 N 65


IНСТРУКЦЫЯ

АБ ПАРАДКУ ФАРМIРАВАННЯ КУЛЬТУРЫ ВУСНАЙ I ПIСЬМОВАЙ МОВЫ

Ў АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОВАХ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ



Глава 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI



1. Iнструкцыя аб парадку фармiравання культуры вуснай i пiсьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублiкi Беларусь (далей - Iнструкцыя) распрацавана з мэтай удасканалення, рэгулявання адукацыйнага працэсу ў агульнаадукацыйных установах i накiравана на ўзгодненую дзейнасць педагагiчных работнiкаў па фармiраваннi культуры вуснай i пiсьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах.

2. Iнструкцыя вызначае патрабаваннi да фармiравання вуснай i пiсьмовай мовы вучняў агульнаадукацыйных устаноў, правядзення i праверкi настаўнiкамi навучальных i кантрольных работ, якiя выкананы ў пiсьмовай форме, колькасць i прыкладны аб'ём кантрольных работ, парадак вядзення i афармлення сшыткаў, дзённiкаў i класных журналаў, парадак афармлення рэфератаў.

3. Iнструкцыя ўстанаўлiвае сiстэму арганiзацыйных мер, якiя накiраваны на дзейнасць педагагiчнага калектыву па фармiраваннi культуры вуснай i пiсьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах.

4. Iнструкцыя абавязковая для прымянення пры ажыццяўленнi адукацыйнага працэсу ва ўсiх тыпах агульнаадукацыйных устаноў незалежна ад iх падпарадкаванасцi i формаў уласнасцi.

5. Галоўнымi мэтамi навучання мовам у агульнаадукацыйнай установе з'яўляюцца развiваючая (камунiкатыўная), адукацыйная, выхаваўчая.

Развiваючая (развiццё камунiкатыўнай кампетэнцыi) мэта з'яўляецца вядучай i накiравана на дасягненне вучнямi такога ўзроўню практычнага валодання мовай, якi забяспечыць iх адукацыйную дзейнасць i зносiны ў розных сферах жыцця. Гэта мэта навучання ажыццяўляецца на аснове вучэбна-камунiкатыўнай дзейнасцi вучняў шляхам выпрацоўкi ў iх неабходных навыкаў i ўменняў ва ўсiх вiдах маўленчай дзейнасцi: чытаннi, маўленнi, пiсьме, успрыманнi мовы на слых.

Адукацыйная мэта звязана з фармiраваннем ведаў пра сiстэму мовы i накiравана на набыццё вучнямi ўменняў аналiзаваць, супастаўляць, рабiць высновы, падагульняць i рэалiзуецца пры вывучэннi ўсiх вучэбных прадметаў.

Выхаваўчая мэта прадугледжвае фармiраванне нацыянальнай самаiдэнтыфiкацыi, патрыятычных пачуццяў, паважлiвых адносiн да культуры свайго i iншых народаў, iмкнення захоўваць нацыянальную культуру, умення ўзаемадзейнiчаць з носьбiтамi iншых моўных культур, развiццё эстэтычнага густу, моўнай культуры вучняў, цiкавасцi да вучэбных прадметаў, павышэнне ўзроўню матывацыi на ўроках праз сродкi навучання.

6. Пры ажыццяўленнi адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Беларуская лiтаратура", "Руская мова", "Руская лiтаратура", "Замежная мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", "Лiтаратура нацыянальнай меншасцi" неабходна на кожным уроку ўдасканальваць навыкi i ўменнi чытання, вучыць правiльнаму, усвядомленаму, бегламу, выразнаму чытанню i развiваць навыкi i ўменнi звязнага маўлення.

Пры навучаннi беларускай i рускай мовам у агульнаадукацыйных установах патрэбна памятаць, што яны з'яўляюцца не толькi прадметамi вывучэння, але i сродкамi навучання асновам усiх навук. Неабходны такi падыход да выкладання вучэбных прадметаў, пры якiм выхаванне моўнай культуры вучняў ажыццяўляецца агульнымi сiламi педагагiчнага калектыву агульнаадукацыйнай установы. Патрабаваннi, якiя прад'яўляюцца да моўнай культуры, выконваюцца педагогамi ўсiх вучэбных прадметаў як на ўроках, так i ў пазаўрочны час.

7. Педагагiчныя работнiкi агульнаадукацыйных устаноў павiнны:

прадумваць ход выкладання вучэбнага матэрыялу, правiльнасць i дакладнасць усiх фармулёвак пры падрыхтоўцы да ўрокаў;

не дапускаць у сваiм маўленнi няправiльна пабудаваных сказаў i зваротаў, парушэння нормаў вымаўлення, неахайнасцi пры выбары слоў;

фармiраваць у вучняў уяўленне аб багаццi беларускай, рускай, замежных моў, моў нацыянальных меншасцей, рэгулярна праводзiць навучанне нормам лiтаратурнай мовы;

праводзiць на ўроках спецыяльную работу, накiраваную на паўнацэннае ўспрыманне вучнямi вучэбнага тэксту i слова педагога, якiя з'яўляюцца не толькi асноўнымi крынiцамi вучэбнай iнфармацыi, але i ўзорамi правiльна аформленага маўлення;

выкарыстоўваць выразнае чытанне ўголас як адзiн з прыёмаў фармiравання культуры вуснага маўлення, як сродак эмацыянальнага i лагiчнага асэнсавання тэксту;

вучыць працаваць з кнiгай, карыстацца разнастайнай даведачнай лiтаратурай па вучэбным прадмеце, каталогамi i картатэкай, падбiраць лiтаратуру па пэўнай тэме, правiльна афармляць вынiкi самастойнай работы з кнiгай, цытатны матэрыял; складаць тэзiсы, канспекты, спiсы лiтаратуры i г.д.;

праводзiць сiстэматычную работу па ўзбагачэннi слоўнiкавага запасу вучняў, азнаямленнi з тэрмiналогiяй вывучаемага вучэбнага прадмета.

Пры тлумачэннi вучэбнага матэрыялу неабходна словы вымаўляць выразна, запiсваць на дошцы, пастаянна правяраць засваенне iх значэння i правiльнае выкарыстанне ў маўленнi;

фармiраваць у вучняў уменнi складаць аналiтычныя i абагульняючыя таблiцы, дыяграмы, схемы, апiсваць, характарызаваць, параўноўваць, аналiзаваць вывучаны матэрыял, весцi дыялог, дыскусiю, прыводзiць неабходныя доказы, рабiць высновы i абагульненнi;

фармiраваць культуру пiсьмовай мовы вучняў;

прытрымлiвацца ўзору афармлення надпiсу на вокладцы сшытка згодна з дадаткам 1;

сачыць за акуратным вядзеннем сшыткаў, граматным афармленнем запiсаў у iх;

павышаць культуру вуснага маўлення вучняў, лагiчнасць iх выказванняў, тактоўна выпраўляць памылкi ў адпаведнасцi з нормамi лiтаратурнай мовы, на якой вядзецца навучанне i выхаванне ў агульнаадукацыйнай установе;

выкарыстоўваць факультатыўныя заняткi, а таксама формы пазакласнай i пазашкольнай дзейнасцi (алiмпiяды, канферэнцыi, конкурсы, фестывалi, злёты, выставы, экспедыцыi i iншыя мерапрыемствы) для ўдасканалення моўнай культуры вучняў;

рабiць разборлiвым почыркам усе вiды запiсаў на класнай дошцы, у класным журнале, у дзённiках i сшытках вучняў.

8. Намеснiкi дырэктара па асноўнай дзейнасцi агульнаадукацыйных устаноў павiнны:

накiроўваць, каардынаваць i кантраляваць работу па выкананнi патрабаванняў Iнструкцыi ў агульнаадукацыйнай установе;

весцi дакументацыю ў адпаведнасцi са статутам агульнаадукацыйнай установы;

уключаць пытаннi аб выкананнi адзiных патрабаванняў да вуснага i пiсьмовага маўлення вучняў у работу педагагiчных саветаў, арганiзоўваць абмен вопытам педагагiчных работнiкаў;

праводзiць пасяджэннi метадычных аб'яднанняў, тэматыкай якiх з'яўляецца павышэнне культуры маўлення i пiсьма вучняў.



Глава 2

ПАТРАБАВАННI ДА ПРАВЯДЗЕННЯ НАВУЧАЛЬНЫХ I КАНТРОЛЬНЫХ

РАБОТ, ЯКIЯ ПРАВОДЗЯЦЦА Ў ПIСЬМОВАЙ ФОРМЕ



9. Асноўнымi вiдамi класных i дамашнiх работ вучняў з'яўляюцца навучальныя работы, якiя праводзяцца ў пiсьмовай форме (далей - навучальныя работы).

Да iх адносяцца:

на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi:

практыкаваннi i заданнi па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Замежная мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", "Матэматыка", вiды i аб'ём якiх вызначаюцца заданнямi з падручнiкаў, вучэбных дапаможнiкаў, дыдактычных матэрыялаў, вучэбна-метадычных дапаможнiкаў, якiя маюць грыф Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, навукова-метадычнай установы "Нацыянальны iнстытут адукацыi" Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь;

дыктанты i спiсваннi ўсiх вiдаў;

творчыя работы (навучальныя сачыненнi, пераказы i iншыя);

розныя вiды рабочых запiсаў i замалёвак па вучэбных прадметах "Чалавек i свет" i "Беларуская лiтаратура";

заданнi з выкарыстаннем контурных карт, атласаў па вучэбным прадмеце "Чалавек i свет";

на II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi:

практыкаваннi, заданнi, у тым лiку тэставыя, па ўсiх вучэбных прадметах, акрамя вучэбных прадметаў "Выяўленчае мастацтва", "Фiзiчная культура i здароўе";

задачы па вучэбных прадметах "Матэматыка", "Фiзiка. Астраномiя", "Хiмiя", "Бiялогiя", "Геаграфiя";

пераклады па вучэбных прадметах "Замежная мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", "Беларуская мова", "Руская мова";

дыктанты, пераказы, сачыненнi, водгукi па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", "Замежная мова";

дыктанты па вучэбных прадметах "Матэматыка", "Фiзiка. Астраномiя" (фiзiка), "Хiмiя", "Бiялогiя";

пiсьмовыя адказы на пытаннi, змешчаныя ў падручнiках, вучэбных дапаможнiках, дыдактычных матэрыялах, па ўсiх вучэбных прадметах, акрамя вучэбнага прадмета "Фiзiчная культура i здароўе";

складанне планаў-канспектаў, апорных схем, аналiтычных i абагульняючых таблiц, дыяграм, схем, алгарытмаў па ўсiх вучэбных прадметах, акрамя вучэбнага прадмета "Выяўленчае мастацтва";

афармленне справаздач аб вынiках назiранняў, лабараторных i практычных работах (вопытах), эксперыментальных даследаваннях, экскурсiях па тых вучэбных прадметах, па якiх прадугледжана iх правядзенне вучэбнымi праграмамi;

заданнi з выкарыстаннем контурных карт, атласаў, рухомай карты зоркавага неба, карты экватарыяльнага пояса зоркавага неба па вучэбных прадметах "Чалавек i свет", "Геаграфiя", "Фiзiка. Астраномiя" (астраномiя), "Сусветная гiсторыя. Гiсторыя Беларусi";

рэфераты па ўсiх вучэбных прадметах, якiя вывучаюцца ў X - XI (XI') класах, XII класе вячэрняй школы, акрамя вучэбных прадметаў "Iнфарматыка", "Працоўнае навучанне", "Чарчэнне", "Фiзiчная культура i здароўе".

10. Вiды, змест i аб'ём навучальных работ вызначаюцца настаўнiкам на падставе вучэбнай праграмы, а таксама заданняў з падручнiкаў, дыдактычных матэрыялаў i вучэбна-метадычных дапаможнiкаў з улiкам патрабаванняў адукацыйнага стандарту.

Перыядычнасць правядзення работы па развiццi звязнай пiсьмовай мовы (работа з дэфармаванымi сказамi, тэкстамi, адказы на пытаннi; пераказы розных вiдаў; складанне сказаў i невялiкiх тэкстаў па карцiнах, серыi малюнкаў, па пачатку тэксту i г.д.) вучняў I - IV класаў вызначаецца настаўнiкам з улiкам зместу вучэбных праграм i падручнiкаў (вучэбных дапаможнiкаў) i займае частку ўрока.

Пераказы i сачыненнi ў класах на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi носяць толькi навучальны характар.

У першым паўгоддзi ў V класе ў агульнаадукацыйных установах з рускай i iншымi мовамi навучання па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi" праводзяцца толькi навучальныя пераказы, якiя ацэньваюцца па нормах вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў па адзначаных вучэбных прадметах для IV класа.

Сачыненнi па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Беларуская лiтаратура", "Руская мова", "Руская лiтаратура", "Родная мова нацыянальнай меншасцi" i "Лiтаратура нацыянальнай меншасцi" ў V - VIII класах носяць толькi навучальны характар.

Колькасць разлiчаных на цэлы ўрок навучальных работ па развiццi звязнай пiсьмовай мовы вучняў, прыкладны аб'ём навучальных пераказаў, сачыненняў, слоўнiкавых дыктантаў на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi вызначаюцца згодна з дадаткам 2.

11. Па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Беларуская лiтаратура", "Руская мова", "Руская лiтаратура", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", "Лiтаратура нацыянальнай меншасцi", "Матэматыка", "Фiзiка. Астраномiя", "Хiмiя", "Бiялогiя", "Замежная мова" праводзяцца кантрольныя работы ў пiсьмовай форме (далей - кантрольныя работы). Кантрольныя работы па вучэбным прадмеце "Iнфарматыка" могуць уключаць як тэарэтычны матэрыял, так i практычныя заданнi, якiя выконваюцца на камп'ютэры. Колькасць кантрольных работ на працягу навучальнага года на ўсiх ступенях агульнай сярэдняй адукацыi, iх вiды i прыкладны аб'ём вызначаюцца згодна з дадаткамi 3, 4, 5.

Да канца першай чвэрцi, а ў V класе на працягу I паўгоддзя захоўваецца аб'ём тэксту, рэкамендаваны для папярэдняга класа.

У вячэрняй школе сумарная колькасць кантрольных работ па вучэбным прадмеце, прадугледжаных на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi, раўнамерна размяркоўваецца на ўсе гады навучання.

12. Колькасць арфаграм i пунктаграм у тэкстах кантрольных работ па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi" вызначаецца згодна з дадаткам 6.

Прыкладны аб'ём пiсьмовага выказвання па вучэбным прадмеце "Замежная мова" вызначаецца згодна з дадаткам 7.

13. Кантрольныя работы павiнны праводзiцца ў адпаведнасцi з графiкам, зацверджаным кiраўнiком агульнаадукацыйнай установы.

У адным класе на працягу дня праводзiцца толькi адна кантрольная работа па адным вучэбным прадмеце, як правiла, у час найвышэйшай працаздольнасцi вучняў. Забараняецца правядзенне кантрольных работ на апошнiх уроках.

Не рэкамендуецца праводзiць кантрольныя работы ў панядзелак, першы i апошнi дзень чвэрцi (паўгоддзя).



Глава 3

ПРЫКЛАДНАЯ КОЛЬКАСЦЬ I ПРЫЗНАЧЭННЕ ВУЧНЁЎСКIX СШЫТКАЎ



14. Пры ажыццяўленнi агульнаадукацыйнымi ўстановамi навучання i выхавання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi:

14.1. вучнi I класаў навучальныя работы па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Матэматыка" выконваюць у сшытках на друкаванай аснове;

14.2. для выканання ўсiх вiдаў навучальных i кантрольных работ вучням II - IV класаў рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў:

па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", "Матэматыка" - 2 сшыткi для ўсiх навучальных работ i 1 сшытак для кантрольных работ. Пры гэтым, пачынаючы з III класа, па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi" выкарыстоўваюцца сшыткi з разлiноўкай у адну лiнейку;

па вучэбным прадмеце "Беларуская лiтаратура" - 1 сшытак па меркаваннi настаўнiка;

па вучэбным прадмеце "Замежная мова" - 2 сшыткi ў лiнейку для ўсiх навучальных работ для вучняў III - IV класаў; 1 сшытак для запiсу замежных слоў i 1 сшытак у лiнейку для кантрольных работ для вучняў IV класа;

па вучэбным прадмеце "Чалавек i свет" - 1 сшытак для ўсiх навучальных работ па меркаваннi настаўнiка;

па вучэбным прадмеце "Выяўленчае мастацтва" - альбом для вучняў I - IV класаў;

па вучэбным прадмеце "Музыка" - нотны сшытак для вучняў II - IV класаў.

15. Пры ажыццяўленнi агульнаадукацыйнымi ўстановамi навучання i выхавання ў V - XI (IX', XI') класах, XII класе вячэрняй школы для выканання ўсiх вiдаў навучальных i кантрольных работ вучням рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў:

па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi" - 2 сшыткi ў лiнейку для ўсiх навучальных работ i 1 сшытак для кантрольных работ;

па вучэбных прадметах "Беларуская лiтаратура", "Руская лiтаратура", "Лiтаратура нацыянальнай меншасцi" - 1 сшытак для ўсiх навучальных работ для вучняў V - XI (IX', XI') класаў, XII класа вячэрняй школы i 1 сшытак для кантрольных работ для вучняў X - XI (XI') класаў, XII класа вячэрняй школы;

па вучэбным прадмеце "Замежная мова" - 2 сшыткi ў лiнейку для ўсiх навучальных работ, 1 сшытак для запiсу замежных слоў i 1 сшытак у лiнейку для кантрольных работ.

Сшытак для запiсу замежных слоў для вучняў X - XI (IX', XI') класаў, XII класа вячэрняй школы выкарыстоўваецца па iх жаданнi;

па вучэбным прадмеце "Матэматыка" - 2 сшыткi для ўсiх навучальных работ i 1 сшытак для кантрольных работ;

па вучэбным прадмеце "Iнфарматыка" - 1 сшытак для ўсiх навучальных работ, у тым лiку для афармлення практычных работ;

па вучэбных прадметах "Чалавек i свет", "Сусветная гiсторыя. Гiсторыя Беларусi", "Геаграфiя", "Грамадазнаўства", "Працоўнае навучанне", "Чарчэнне", "Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка" - 1 сшытак для ўсiх вiдаў навучальных работ па кожным вучэбным прадмеце;

па вучэбным прадмеце "Фiзiка. Астраномiя" (фiзiка) - 1 сшытак для навучальных работ, 1 сшытак для лабараторных работ i эксперыментальных даследаванняў i 1 сшытак для кантрольных работ;

па вучэбным прадмеце "Бiялогiя" - 1 сшытак для навучальных, лабараторных i практычных работ i 1 сшытак для кантрольных работ;

па вучэбным прадмеце "Хiмiя" - 1 сшытак для навучальных i лабараторных работ, 1 сшытак для практычных i 1 сшытак для кантрольных работ;

па вучэбным прадмеце "Фiзiка. Астраномiя" (астраномiя) - 1 сшытак для навучальных работ i 1 сшытак для кантрольных работ;

па вучэбным прадмеце "Геаграфiя" - 1 сшытак для навучальных i практычных работ i 1 контурную карту;

па вучэбным прадмеце "Выяўленчае мастацтва" - альбом для вучняў V класаў.

16. Дазваляецца выкарыстоўваць для навучальных, практычных, лабараторных работ i эксперыментальных даследаванняў сшыткi на друкаванай аснове.

Выкарыстанне рабочых сшыткаў i апорных канспектаў на друкаванай аснове па вучэбным прадмеце "Iнфарматыка" з'яўляецца не абавязковым.

17. Сшыткi для лабараторных работ (лабараторных работ i эксперыментальных даследаванняў) па вучэбным прадмеце "Фiзiка. Астраномiя" (фiзiка), сшыткi для практычных i кантрольных работ па вучэбным прадмеце "Хiмiя"; сшыткi для кантрольных работ па ўсiх вучэбных прадметах захоўваюцца ў агульнаадукацыйнай установе на працягу навучальнага года i выдаюцца вучням для выканання адпаведных вiдаў работ.

18. Кантрольныя работы па вучэбным прадмеце "Iнфарматыка" афармляюцца на электронным або папяровым носьбiце i захоўваюцца на працягу навучальнага года. Вынiковая адзнака за кантрольную работу выстаўляецца з улiкам выканання прапанаваных тэарэтычных i практычных заданняў.



Глава 4

ПАРАДАК АФАРМЛЕННЯ I ВЯДЗЕННЯ СШЫТКАЎ, АФАРМЛЕННЯ

ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫХ РАБОТ



19. Пры афармленнi надпiсу на вокладцы сшытка ўказваецца, для чаго прызначаецца сшытак (для работ па беларускай мове, для кантрольных работ па матэматыцы, для практычных работ па хiмii, для практычных i лабараторных работ па бiялогii, для лабараторных работ па фiзiцы або для лабараторных работ i эксперыментальных даследаванняў па фiзiцы i г.д.), клас, скарочаная назва агульнаадукацыйнай установы, прозвiшча, iмя (поўнасцю) вучня ў родным склоне.

20. Пры афармленнi надпiсу на вокладцы сшытка дапускаецца зрабiць запiс аб прызначэннi вучнёўскага сшытка i назве адукацыйнай установы ў два радкi. Кожная агульнаадукацыйная ўстанова выбiрае адзiны ўзор подпiсу.

21. У I i II класах надпiс на вокладцы сшытка афармляецца настаўнiкам, у III i IV класах - вучнем пад кiраўнiцтвам настаўнiка, у V - XI (IX', XI') класах, XII класе вячэрняй школы - вучнем.

22. Усе запiсы ў сшытках вучнi павiнны рабiць з захаваннем наступных патрабаванняў:

22.1. захоўваць чырвоны радок;

22.2. пiсаць акуратна, разборлiвым почыркам, карыстацца шарыкавай ручкай з пастай сiняга або фiялетавага колеру.

У I класе пры навучаннi пiсьму вучням дазваляецца выкарыстоўваць аловак замест шарыкавай ручкi;

22.3. падкрэслiваннi, умоўныя абазначэннi, чарцяжы, схемы, графiкi, таблiцы, дыяграмы, малюнкi выконваць акуратна алоўкам або ручкай, пры неабходнасцi - з прымяненнем лiнейкi i цыркуля;

22.4. выкарыстанне каляровых алоўкаў, фламастэраў, уклеек i аплiкацый у сшытках для кантрольных работ недапушчальна.

Па вучэбных прадметах "Матэматыка", "Фiзiка. Астраномiя" (фiзiка) у сшытках для кантрольных работ пры пабудаваннi геаметрычных фiгур, графiкаў функцый, выкананнi малюнкаў, таблiц, графiкаў i схем вучням дазваляецца выкарыстоўваць каляровыя алоўкi, акрамя чырвонага.

Падкрэслiваннi, выдзяленнi марфем i членаў сказаў у сшытках па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi" вучням дазваляецца выконваць ручкай або алоўкам;

22.5. неабходна адводзiць палi са знешняга боку старонкi сшытка. Палi абавязкова адводзяцца ў сшытках па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", "Беларуская лiтаратура", "Руская лiтаратура", "Лiтаратура нацыянальнай меншасцi", "Матэматыка" ва ўсiх класах, па тых вучэбных прадметах, па якiх праводзяцца кантрольныя работы, - у сшытках для кантрольных работ. У астатнiх сшытках палi адводзяцца па меркаваннi настаўнiка, калi яны выкарыстоўваюцца для рабочых паметак;

22.6. у II - IV класах дата выканання навучальнай або кантрольнай работы запiсваецца на рабочым радку сшытка наступным чынам: дзень месяца арабскай лiчбай, назва месяца пропiссю.

Напрыклад:

6 мая



На наступным радку (пасярэдзiне) пасля даты ў сшытках для навучальных работ пiшацца "Класная работа" або "Дамашняя работа".

У сшытках для навучальных работ па вучэбным прадмеце "Матэматыка" памiж датай i словамi "Класная работа" або "Дамашняя работа" неабходна прапускаць адну клетку; памiж словамi "Класная работа" або "Дамашняя работа" i заданнем неабходна прапускаць дзве клеткi;

22.7. у сшытках па вучэбным прадмеце "Матэматыка", пачынаючы з II класа, пры афармленнi рашэння задач, прыкладаў на асобным радку ўказваецца вiд навучальнай работы. Памiж назвай вiду работы, рашэннем i адказам прапускаецца 1 клетка ўнiз. Памiж слупкамi прыкладаў, размешчаных адзiн пад адным, прапускаецца дзве клеткi. Для аддзялення адной навучальнай работы ад другой i для выстаўлення адзнакi прапускаецца 4 клеткi.

Памiж слупкамi прыкладаў прапускаецца тры клеткi ўправа.

Слова "Прыклады" ў II - IV класах не пiшацца;

22.8. у V - XI (IX', XI') класах, XII класе вячэрняй школы дата выканання навучальнай або кантрольнай работы запiсваецца лiчбамi на палях сшыткаў па ўсiх вучэбных прадметах, акрамя вучэбных прадметаў "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", "Замежная мова".

Напрыклад:

01.09.2008



Словы "Класная работа" або "Дамашняя работа" запiсваюцца на тым жа радку, на якiм на палях запiсана дата выканання навучальнай работы, акрамя сшыткаў па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", "Замежная мова".

У сшытках для навучальных работ па вучэбных прадметах "Беларуская лiтаратура", "Руская лiтаратура", "Лiтаратура нацыянальнай меншасцi", "Чалавек i свет", "Iнфарматыка", "Сусветная гiсторыя. Гiсторыя Беларусi", "Грамадазнаўства", "Геаграфiя", "Бiялогiя", "Фiзiка. Астраномiя", "Хiмiя", "Працоўнае навучанне. Чарчэнне", "Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка" пры выкананнi класных навучальных работ словы "Класная работа" не пiшуцца, а адразу запiсваецца тэма ўрока на тым жа радку, на якiм на палях запiсана дата выканання навучальнай работы.

Напрыклад:

     Агульная характарыстыка галагенаў         12.09.2007


Пры выкананнi кантрольнай, практычнай або лабараторнай работы ў адпаведным сшытку робiцца адпаведны запiс.

Напрыклад:

     Практычная работа N 6                     22.10.2007
     Рашэнне эксперыментальных задач;


22.9. у навучальных класных i дамашнiх работах, кантрольных работах па мовах, лiтаратурах, акрамя замежных моў, у сшытках для навучальных i кантрольных работ на асобным радку ўказваецца вiд работы (пераказ, сачыненне, водгук i iнш.), запiсваецца загаловак навучальнай i кантрольнай работы (без двукосся i кропак) па цэнтры радка.

Напрыклад:

        Дыктант                 Пераказ                  Сачыненне
     Мой родны край              У лесе            З гiсторыi майго роду


Памiж работай i загалоўкам, назвай вiду работ i загалоўкам, а таксама памiж загалоўкам i тэкстам лiнейкi не прапускаюцца.

Слова "Практыкаванне" ў II - IV класах не пiшацца.

У V - XI (IX', XI') класах, XII класе вячэрняй школы па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi" дата выканання навучальных i кантрольных работ запiсваецца словамi пасярэдзiне радка.

У V - XI класах (IX', XI'), XII класе вячэрняй школы ў дамашнiх работах па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", акрамя вучэбнага прадмета "Замежная мова", на наступных радках пасля запiсу даты пiшацца "Дамашняя работа", слова "Практыкаванне", указваецца яго нумар.

Напрыклад:

     Трэцяга верасня                           Третье сентября
     Дамашняя работа                           Домашняя работа
     Практыкаванне 12                          Упражнение 12


У сшытках для кантрольных работ па вучэбных прадметах "Матэматыка", "Фiзiка. Астраномiя", "Бiялогiя", "Хiмiя" пасля запiсаў даты i назвы вiду работы ўказваецца тэма, па якой выконваецца кантрольная работа, а затым па цэнтры радка - нумар варыянта (Варыянт 1 (I);

22.10. дата ў сшытках па вучэбным прадмеце "Замежная мова" запiсваецца так, як гэта прынята ў краiне мовы, якая вывучаецца.

Напрыклад:

October 10, 2008 (англiйская мова); Lundi 5 decembre 2008 (французская мова); 6. Dezember 2008 (нямецкая мова); 7 de diciembre (iспанская мова).



На наступным радку пасля даты ў сшытках для навучальных работ па вучэбным прадмеце "Замежная мова" пiшацца "Класная работа" або "Дамашняя работа", далей запiсваецца нумар практыкавання i старонка;

22.11. памiж заключным радком тэксту навучальнай або кантрольнай работы i датай наступнай навучальнай або кантрольнай работы неабходна прапускаць 2 лiнейкi. Пры пераходзе на наступную старонку дата i назва навучальнай работы ад зместу не аддзяляюцца.

У выпадку, калi пiсьмовая работа па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi" ўключае граматычнае заданне, то памiж заключным радком тэксту дыктоўкi або пераказу i граматычным заданнем прапускаецца адна лiнейка, пры гэтым ўказваецца нумар варыянта (Варыянт 1(I) i арабскай лiчбай абазначаецца нумар задання (напрыклад, 1).

23. Экзаменацыйныя работы, якiя праводзяцца ў пiсьмовай форме, за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай i агульнай сярэдняй адукацыi выконваюцца на падвойных лiстах паперы са штампам агульнаадукацыйнай установы, якiя ўкладваюцца адзiн у адзiн.

На штампе агульнаадукацыйнай установы запiсваецца дата.

Напрыклад:

6 чэрвеня 2009 г.



Пасля штампа агульнаадукацыйнай установы прапускаецца 2 лiнейкi (4 клеткi) i пасярэдзiне радка робiцца адпаведны запiс.

Напрыклад:

Экзаменацыйная работа (дыктант)

па беларускай мове

вучанiцы 9 "Б" класа

Кавалевiч Вольгi Пятроўны



Экзаменацыйная работа

па матэматыцы

вучня 11 "А" класа

Станкевiча Сяргея Мiхайлавiча



На другой старонцы без слова "тэма" пiшацца тэма пераказу, дыктанта, водгуку, па вучэбным прадмеце "Матэматыка" - нумар варыянта (Варыянт 1 (I), Варыянт 2 (II).

У двукоссе назва тэмы пераказу, дыктанта, водгуку бярэцца толькi тады, калi яна з'яўляецца цытатай i пры ёй дадзена прозвiшча аўтара.

24. Экзаменацыйныя работы вучняў пасля праверкi i выстаўлення адзнакi ў балах падпiсваюцца старшынёй i членамi экзаменацыйнай камiсii.

Напрыклад:

                                            (адзнака)
     Старшыня экзаменацыйнай камiсii        (подпiс)         Т.I.Пшанiчная
     Члены экзаменацыйнай камiсii:          (подпiс)         А.Г.Лявонаў
                                            (подпiс)         Н.I.Трафiмава
                                            (подпiс)         У.В.Пракаповiч


Глава 5

ПАРАДАК ПРАВЕРКI НАВУЧАЛЬНЫХ, КАНТРОЛЬНЫХ, ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫХ

РАБОТ I РАБОТ НАД ПАМЫЛКАМI



25. У I - IV класах сшыткi вучняў, у якiх выконваюцца навучальныя класныя i дамашнiя работы па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Матэматыка", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", правяраюцца пасля кожнага ўрока ва ўсiх вучняў.

26. Вучнi II - IV класаў рэгулярна выконваюць работу над памылкамi ў тых жа сшытках, у якiх выконвалася адпаведная навучальная або кантрольная работа. Узор выканання работы над памылкамi дае настаўнiк.

27. Навучальныя дыктанты, пераказы i сачыненнi ў вучняў II - IV класаў правяраюцца i раздаюцца вучням на наступным уроку па гэтым вучэбным прадмеце для абавязковага правядзення работы над памылкамi.

28. У IV - VII класах сшыткi вучняў, у якiх выконваюцца навучальныя работы па вучэбным прадмеце "Замежная мова", правяраюцца пасля кожнага ўрока ва ўсiх вучняў, у VIII - IX (IX') класах - адзiн раз у тыдзень, у X - XI (XI') класах, XII класе вячэрняй школы правяраюцца найбольш значныя навучальныя работы, але з такiм разлiкам, каб адзiн раз у два тыднi правяралiся сшыткi ўсiх вучняў.

Сшыткi для запiсу замежных слоў у IV - VII класах правяраюцца адзiн раз у два тыднi, у VIII - IX (IX') класах - адзiн раз у месяц, у X - XI (XI') класе, XII класах вячэрняй школы - адзiн раз у чвэрць або паўгоддзе.

29. У V - VII класах сшыткi вучняў, у якiх выконваюцца навучальныя работы па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", "Матэматыка", правяраюцца выбарачна, адзiн раз у тыдзень ва ўсiх вучняў, у VIII - IX (IX') класах - адзiн раз у два тыднi, у X - XI (XI') класах, XII класе вячэрняй школы - адзiн раз у месяц.

30. Сшыткi вучняў, у якiх выконваюцца навучальныя работы па вучэбных прадметах "Беларуская лiтаратура", "Руская лiтаратура", "Лiтаратура нацыянальнай меншасцi", "Чалавек i свет", "Сусветная гiсторыя. Гiсторыя Беларусi", "Грамадазнаўства", "Фiзiка. Астраномiя", "Хiмiя", "Бiялогiя", "Геаграфiя", нотны сшытак па вучэбным прадмеце "Музыка" правяраюцца ва ўсiх класах выбарачна, аднак сшытак кожнага вучня павiнен правярацца не менш за адзiн раз у месяц.

Пры праверцы сшыткаў па ўсiх вучэбных прадметах выпраўляюцца дапушчаныя вучнямi памылкi (арфаграфiчныя, граматычныя, пунктуацыйныя, моўныя, памылкi ў змесце).

Выкананне вучнямi ўсiх вiдаў навучальных работ у сшытку па вучэбным прадмеце "Iнфарматыка" правяраецца настаўнiкам ва ўсiх класах не менш за адзiн раз у паўгоддзе.

31. Справаздачы па вынiках практычных i лабараторных работ па вучэбным прадмеце "Бiялогiя", лабараторных работ, эксперыментальных даследаванняў, якiя па меркаваннi настаўнiка праводзяцца на ўроках, па вучэбным прадмеце "Фiзiка. Астраномiя" (фiзiка), практычных работ па вучэбным прадмеце "Хiмiя", вынiковых (пазначаных зорачкай) практычных работ па вучэбным прадмеце "Геаграфiя" правяраюцца ў кожнага вучня i адзнакi ўносяцца ў класны журнал.

32. Кантрольныя работы правяраюцца ў кожнага вучня. У I - II класах кантрольныя работы правяраюцца, памылкi выпраўляюцца, адзнакi ў балах не выстаўляюцца.

Па вынiках кантрольных работ вучням III - XI (IX', XI') класаў агульнаадукацыйнай установы, XII класа вячэрняй школы выстаўляюцца адзнакi ў балах у сшытках. Гэтыя адзнакi заносяцца ў класны журнал адпаведных класаў.

За навучальныя i кантрольныя пераказы, сачыненнi, водгукi па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi" вучням выстаўляюцца дзве адзнакi: адна - за змест, другая - за пiсьменнасць.

33. Работа над памылкамi абавязкова выконваецца вучнямi V - XI (IX', XI') класаў, XII класа вячэрняй школы пасля кантрольных работ па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Беларуская лiтаратура", "Руская мова", "Руская лiтаратура", "Родная мова нацыянальнай меншасцi", "Лiтаратура нацыянальнай меншасцi", "Фiзiка. Астраномiя" (фiзiка), "Хiмiя", "Iнфарматыка", "Матэматыка" i пры неабходнасцi пасля навучальных работ па гэтых цi iншых вучэбных прадметах.

Работа над памылкамi выконваецца вучнямi ў тых жа сшытках, у якiх яны выконвалi адпаведныя навучальныя або кантрольныя работы.

Работа над памылкамi, дапушчанымi ў кантрольных работах, выконваецца вучнямi толькi ў класе.

Па вучэбным прадмеце "Замежная мова" работа над памылкамi не праводзiцца.

Па вучэбным прадмеце "Iнфарматыка" тыповыя памылкi, якiя дапушчаны вучнямi пры выкананнi кантрольнай работы, абмяркоўваюцца настаўнiкам франтальна.

34. У V - XI (IX', XI') класах, XII класе вячэрняй школы па ўсiх вучэбных прадметах настаўнiк падкрэслiвае, закрэслiвае памылку, надпiсвае правiльны варыянт.

35. У экзаменацыйных работах вучняў у пiсьмовай форме за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай i агульнай сярэдняй адукацыi настаўнiкам закрэслiваюцца i падкрэслiваюцца ўсе памылкi, а над арфаграфiчнымi, пунктуацыйнымi i граматычнымi надпiсваецца правiльны варыянт.

36. Па вынiках праверкi рабочых сшыткаў (V - XI (IX', XI') класы, XII клас вячэрняй школы) работы над памылкамi, лабараторных работ (вопытаў) i iншых вiдаў пiсьмовых работ па меркаваннi настаўнiка можа быць выстаўлена адзнака ў сшытак i класны журнал.

37. Па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi" ў навучальных работах, якiя правяраюцца, i ў кантрольных работах настаўнiк закрэслiвае, падкрэслiвае i выпраўляе дапушчаныя вучнямi памылкi толькi ручкай з чырвоным чарнiлам або пастай чырвонага колеру наступным чынам:

37.1. у I - IV класах:

няправiльна напiсаную лiтару або пунктуацыйны знак закрэслiвае наўскос, падкрэслiвае;

частку слова, сказ - закрэслiвае тонкай гарызантальнай лiнiяй;

лiчбы - закрэслiвае тонкай гарызантальнай лiнiяй або наўскос;

замест закрэсленага запiсвае уверсе патрэбныя лiтары, словы, сказы, лiчбы.

Выпраўленыя памылкi адзначае на палях (акрамя I класа) наступнымi ўмоўнымi знакамi: I - арфаграфiчная, V - пунктуацыйная.

Памылкi на правiлы, якiя яшчэ не вывучалiся, настаўнiк падкрэслiвае, выпраўляе, але на палях не адзначае.

У творчых работах (пераказы, сачыненнi) настаўнiк выпраўляе не толькi арфаграфiчныя, пунктуацыйныя памылкi, але i моўныя, а таксама памылкi ў змесце. Памылкi падкрэслiваюцца хвалiстай лiнiяй i адзначаюцца ўмоўнымi знакамi на палях: I - арфаграфiчная; V - пунктуацыйная; З - памылка ў змесце; М - моўная памылка.

За творчую работу (пераказ, сачыненне) выстаўляюцца дзве адзнакi: адна - за змест, другая - за пiсьменнасць;

37.2. у V - XI класах, XII класе вячэрняй школы:

няправiльна напiсаную лiтару або пунктуацыйны знак настаўнiк закрэслiвае, падкрэслiвае, надпiсвае правiльны варыянт i адзначае на палях наступнымi ўмоўнымi знакамi: I - арфаграфiчная; V - пунктуацыйная; Г - граматычная; З - памылка ў змесце; М - моўная; а - аднатыпныя; н - нягрубыя: I (н), V (а);

частку слова, сказ - закрэслiвае тонкай гарызантальнай лiнiяй;

лiчбы, лiтару - закрэслiвае наўскос.

У навучальных i кантрольных пераказах, сачыненнях памылкi ў змесце i моўныя памылкi падкрэслiвае ў тэксце хвалiстай лiнiяй i адзначае ўмоўнымi знакамi на палях.

Памылкi на правiлы, якiя яшчэ не вывучалiся, настаўнiк падкрэслiвае, выпраўляе, але на палях не адзначае;

37.3. пры праверцы дыктанта на наступным радку пасля тэксту дробам указвае колькасць арфаграфiчных памылак (лiчнiк) i пунктуацыйных (назоўнiк).

Напрыклад:

8/9



Пры праверцы перакладаў, водгукаў, пераказаў, сачыненняў, творчых работ, якiя разлiчаны на цэлы ўрок або два ўрокi, на наступным радку пасля тэксту дробам запiсвае колькасць памылак у змесце i колькасць моўных недахопаў (лiчнiк), а ў назоўнiку дробу ўказвае колькасць арфаграфiчных, пунктуацыйных i граматычных памылак.

Напрыклад:



      З - М              2 - 2
     ---------        ----------
     I - V - Г         2 - 2 - 1


38. Адзнакi за вядзенне сшыткаў, сшыткаў-слоўнiкаў выстаўляюцца ў класны журнал па меркаваннi настаўнiка.



Глава 6

ПАТРАБАВАННI ДА АФАРМЛЕННЯ РЭФЕРАТА



39. Рэферат павiнен мець наступную структуру: тытульны лiст, змест, уводзiны, асноўная частка, якая падзяляецца на главы, раздзелы, падраздзелы, заключэнне, спiс лiтаратуры ў алфавiтным парадку, дадатак (пры неабходнасцi). Аб'ём навучальнага i экзаменацыйнага рэфератаў, узор iх афармлення ўстаноўлены згодна з дадаткам 8.

40. На тытульным лiсце ўказваецца назва агульнаадукацыйнай установы, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку аўтара, назва работы, месца знаходжання агульнаадукацыйнай установы, год.

41. Змест рэферата ўключае назву структурных частак, глаў, раздзелаў i падраздзелаў з указаннем нумарацыi старонак арабскiмi лiчбамi.

42. Ва ўводзiнах даецца кароткая характарыстыка тэмы рэферата, абгрунтоўваецца яе актуальнасць, раскрываюцца мэты i задачы работы, даецца пералiк лiтаратуры i асноўных крынiц, на аснове якiх падрыхтаваны рэферат.

43. У асноўнай частцы рэферата коратка, але поўна падаецца матэрыял па раздзелах, кожны з якiх раскрывае сваю праблему або розныя бакi адной праблемы. Кожны змястоўны блок (глава, раздзел, падраздзел) павiнен мець загаловак.

44. Пры напiсаннi рэферата неабходна ўказваць спасылкi на крынiцы, адкуль узяты матэрыялы, у дужках указваць нумар па спiсе лiтаратуры i старонку. Спасылкi ў тэксце могуць быць таксама прыведзены ў выглядзе падрадковых заўваг, нумарацыя якiх праводзiцца на кожнай старонцы (пачынаючы з адзiнкi) у адпаведнасцi з правiламi бiблiяграфiчнага апiсання.

45. Заключэнне павiнна быць кароткiм, канкрэтным, у iм павiнны ўтрымлiвацца вывады па вынiках работы, а таксама iнфармацыя пра згоду цi нязгоду з аўтарамi цытуемых крынiц. Заключэнне не павiнна перавышаць па аб'ёме ўводзiны.

46. Пры камп'ютэрным наборы трэба выкарыстоўваць шрыфт 15 пт, iнтэрвал - 1,5.



Глава 7

ПАТРАБАВАННI ДА АФАРМЛЕННЯ КЛАСНАГА ЖУРНАЛА



47. Класны журнал з'яўляецца дзяржаўным дакументам i ў абавязковым парадку запаўняецца кожным класным кiраўнiком, настаўнiкам у адпаведнасцi з указаннямi аб вядзеннi класнага журнала.

48. Класныя журналы запаўняюцца на той мове, на якой ажыццяўляецца навучанне i выхаванне ў агульнаадукацыйнай установе (у агульнаадукацыйнай установе з беларускай мовай навучання i выхавання - на беларускай, у агульнаадукацыйнай установе з рускай мовай навучання i выхавання - на рускай, у агульнаадукацыйнай установе з дзвюма мовамi навучання i выхавання - у залежнасцi ад мовы выкладання вучэбных прадметаў у класах - на беларускай i (або) рускай мовах).

Выключэнне складаюць такiя вучэбныя прадметы, як "Беларуская мова", "Беларуская лiтаратура", "Руская мова", "Руская лiтаратура", адведзеныя для якiх старонкi класнага журнала запаўняюцца на той мове, на якой вядзецца iх выкладанне.

У агульнаадукацыйных установах, якiя ажыццяўляюць навучанне i выхаванне на мовах нацыянальных меншасцей, класныя журналы, акрамя старонак, адведзеных на вучэбныя прадметы "Родная мова нацыянальнай меншасцi" i "Лiтаратура нацыянальнай меншасцi", запаўняюцца на дзяржаўнай мове Рэспублiкi Беларусь - беларускай або рускай. Старонкi класнага журнала па вучэбных прадметах "Родная мова нацыянальнай меншасцi" i "Лiтаратура нацыянальнай меншасцi" запаўняюцца на той мове, на якой ажыццяўляецца навучанне i выхаванне ў агульнаадукацыйнай установе.

Старонкi класных журналаў, адведзеныя на вучэбны прадмет "Замежная мова", запаўняюцца на той мове, на якой ажыццяўляецца навучанне i выхаванне ў агульнаадукацыйнай установе. На замежнай мове можна запiсваць моўны матэрыял, якi прапiсаны ў вучэбных праграмах: суфiксы, звароты, граматычныя структуры i г.д. (напрыклад, злучальныя словы who, which, that).

У класных журналах выдзяляюцца дадатковыя старонкi для правядзення з групамi вучняў практычных заняткаў: практыкумаў па рашэннi задач па вучэбным прадмеце "Матэматыка", франтальных лабараторных работ, практыкумаў па рашэннi задач па вучэбным прадмеце "Фiзiка. Астраномiя" (фiзiка), астранамiчных назiранняў, практыкумаў па рашэннi астранамiчных i астрафiзiчных задач па вучэбным прадмеце "Фiзiка. Астраномiя" (астраномiя), лабараторных, практычных работ, практыкумаў па рашэннi задач па вучэбным прадмеце "Бiялогiя", практычных работ i практыкумаў па рашэннi задач па вучэбным прадмеце "Хiмiя", на якiх фiксуецца правядзенне ўрокаў, што выдзяляюцца на практычныя заняткi з адпаведнай групай вучняў класа, а таксама атрыманыя iмi адзнакi. Пры выстаўленнi вучням прамежкавай адзнакi за чвэрць (паўгоддзе) улiчваюцца адзнакi, атрыманыя вучнямi пры правядзеннi практычных заняткаў.

49. На ўсiх старонках класнага журнала, у тым лiку пры запаўненнi раскладу ўрокаў, назвы ўсiх вучэбных прадметаў пiшуцца з малой лiтары - беларуская мова, сусветная гiсторыя, гiсторыя Беларусi, матэматыка i г.д.

50. Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку настаўнiка, якi выкладае адпаведны вучэбны прадмет, класнага кiраўнiка пiшуцца поўнасцю.

51. Спiсы вучняў класа запаўняюцца класным кiраўнiком у алфавiтным парадку.

52. На левай старонцы класнага журнала настаўнiк запiсвае дату ўрока, адзначае лiтарай "н" вучняў, якiя адсутнiчаюць на ўроку, а таксама выстаўляе ў балах адзнакi, якiя атрымалi вучнi.

53. На правай старонцы класнага журнала запiсваюцца тэма, якая вывучалася на ўроку, i дамашняе заданне.

Кожная тэма ўрока i дамашняе заданне запiсваюцца з вялiкай лiтары.

У класным журнале на прадмет "Сусветная гiсторыя. Гiсторыя Беларусi" адводзяцца асобныя старонкi на "Сусветную гiсторыю" i "Гiсторыю Беларусi".

54. Пры запаўненнi графы "Што пройдзена на ўроку" неабходна рабiць запiс вiду работы i яе тэмы, акрамя вучэбнага прадмета "Замежная мова".

Напрыклад:

Практычная работа N 1 "...", цi Пр. р. N 1 "..."

Лабараторная работа N 1 "...", цi Л. р. N 1 "..."

Кантрольная работа "..."

Дыктант "..."

або

Дыктант



Па вучэбным прадмеце "Замежная мова" пры запаўненнi графы "Што пройдзена на ўроку" адзiн раз запiсваецца канкрэтная назва вуснай тэмы ў адпаведнасцi з праграмай па вучэбным прадмеце. У рамках канкрэтнай вуснай тэмы этапна азначаецца дзейнасць вучняў па вывучэннi моўных аспектаў (лексiка, граматыка, фанетыка) i авалодваннi 4 вiдамi маўленчай дзейнасцi (гаварэнне, чытанне, успрыманне i разуменне мовы на слых, пiсьмо / пiсьмовае маўленне).

Пры правядзеннi кантрольнай работы па вучэбным прадмеце "Замежная мова" ажыццяўляецца кантроль наступных вiдаў маўленчай дзейнасцi (гаварэнне, чытанне, успрыманне i разуменне мовы на слых), а таксама валодання актыўнай лексiкай i граматыкай. У класным журнале робiцца адпаведны запic.

Напрыклад:

Кантроль маўлення

Кантроль разумення прачытанага

Кантроль успрымання i разумення мовы на слых

Кантроль валодання актыўнай лексiкай i граматыкай



55. Пераказ i сачыненне запiсваюцца наступным чынам: Пераказ "..." або Сачыненне "...".

Пры напiсаннi навучальнага пераказу на першым уроку праводзiцца работа па падрыхтоўцы. Калi на выкананне навучальнай работы (пераказ, сачыненне i iнш.) адведзена два ўрокi, то запiс неабходна афармляць так: Падрыхтоўка да напiсання пераказу "..." i Пераказ "...".

Пры напiсаннi кантрольнага пераказу работа па падрыхтоўцы да яго не прадугледжваецца. Калi на выкананне кантрольнай работы (кантрольны пераказ, кантрольнае сачыненне i iнш.) адведзена два ўрокi, то запiс неабходна афармляць так: Кантрольны пераказ "..." i Кантрольны пераказ "...".

Тэма ўрока можа запiсвацца ў два радкi ў адведзенай для гэтага адной гарызантальнай графе. Пры неабходнасцi пры запiсе тэмы дапускаецца скарачэнне слоў.

Пасля напiсання назвы тэмы ўрока кропка не ставiцца.

56. Адзнакi за пiсьмовыя навучальныя работы выстаўляюцца ў вертыкальнай графе таго дня, калi яны праводзiлiся. Калi праводзяцца здвоеныя ўрокi па вучэбных прадметах "Беларуская мова" i "Беларуская лiтаратура", "Руская мова" i "Руская лiтаратура", "Родная мова нацыянальнай меншасцi" i "Лiтаратура нацыянальнай меншасцi" па адной тэме, гэта фiксуецца на абедзвюх старонках класнага журнала з указаннем даты двойчы.

57. Адзнакi за кантрольныя работы выстаўляюцца ў адну графу ўсiм вучням класа ў адпаведнасцi з датай яе правядзення.

58. Адзнакi за кожную вучэбную чвэрць або паўгоддзе выстаўляюцца настаўнiкам пасля запiсу даты апошняга ўрока без пропуску клетак, першы ўрок наступнай чвэрцi або паўгоддзя таксама запiсваецца без пропуску клетак.

59. На старонках улiку паспяховасцi па вучэбным прадмеце "Фiзiчная культура i здароўе" ў V - XI (IX', XI') класах дапускаецца ў кожнай чвэрцi перад адзнакай за чвэрць замест даты ўрока рабiць запiсы: "УФП", "Веды", "Д/з" (дамашнiя заданнi), "Уменнi i навыкi".

Вучням, вызваленым на працягу чвэрцi па стане здароўя ад урокаў па вучэбным прадмеце "Фiзiчная культура i здароўе", "Працоўнае навучанне", у пачатку чвэрцi насупраць прозвiшча робiцца запiс "вызвалена" або "вызвалены".

Вучням, якiя ўваходзяць па стане здароўя ў спецыяльную медыцынскую групу або групу лячэбнай фiзiчнай культуры, у пачатку чвэрцi насупраць прозвiшча робiцца запiс "СМГ" або "ЛФК".

60. На старонках "Ацэнка ўзроўню фiзiчнай падрыхтаванасцi" па вучэбным прадмеце "Фiзiчная культура i здароўе" ў I - IV класах у графу "Вынiк" заносяцца лiчбавыя паказчыкi, а ў графу "Адзнака" - слоўны ўзровень развiцця дадзенай фiзiчнай якасцi (высокi, вышэйшы за сярэднi, сярэднi, нiжэйшы за сярэднi, нiзкi); у V - XI (IX', XI') класах у графу "Адзнака" заносiцца адзнака па 10-бальнай шкале ацэнкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi.

Узровень фiзiчнай падрыхтаванасцi вучняў на першай ступенi агульнай сярэдняй адукацыi не вызначаецца.

61. У графе "Дамашняе заданне" запiсваецца з вялiкай лiтары змест задання.

Напрыклад:

     Практыкаванне 125             Пр. 125
     Упражнение 45                 Упр. 45
     Задачы N 1 - 3, стар. 18
     § 14, стар. 24 - 25
     § 15, 16, стар. 34 - 39
     Верш "Дзiўныя чаравiчкi" на памяць.


У класны журнал запiсваецца толькi абавязковае (мiнiмальнае) дамашняе заданне, якое павiнна быць выканана кожным вучнем. Дыферэнцыяванае дамашняе заданне не запiсваецца ў класны журнал.

Пры запаўненнi графы "Дамашняе заданне" па прадмеце "Фiзiчная культура i здароўе" запiсы робяцца з указаннем практыкаванняў (комплексаў практыкаванняў), тэарэтычных заданняў, нумароў картак (пры наяўнасцi картатэкi ў педагога) i абавязковай даты кантролю самога задання.

Калi вучням даецца заданне на паўтарэнне, то характар задання канкрэтна ўказваецца ў класным журнале.

Напрыклад:

Паўтарэнне. Правапiс о, а, э. Пр. 116



Па тых вучэбных прадметах, па якiх не прадугледжана абавязковае дамашняе заданне, запiс у графе "Дамашняе заданне" не робiцца.

62. Адзнакi за сачыненнi па вучэбных прадметах "Беларуская лiтаратура", "Руская лiтаратура", "Лiтаратура нацыянальнай меншасцi" ў X - XI класах выстаўляюцца па лiтаратуры i мове: першая - па лiтаратуры, другая - па мове.

На напiсанне сачынення можа быць адведзена дзве вучэбныя гадзiны па лiтаратуры, пры гэтым абодва ўрокi запiсваюцца на старонцы, адведзенай на гэты вучэбны прадмет.

Адзнака па мове выстаўляецца без указання даты, запiс "Сачыненне па лiтаратуры" на правай старонцы класнага журнала таксама робiцца без указання даты. Калi на напiсанне сачынення выкарыстоўваецца адзiн урок мовы i адзiн урок лiтаратуры, то запiс i выстаўленне адзнак робiцца адпаведна на абедзвюх старонках журнала з указаннем даты на кожнай.

Па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi" пры напiсаннi пераказу з граматычным заданнем, на якi адводзiцца 2 гадзiны, першыя дзве адзнакi праз дроб выстаўляюцца ў графу на 1-ы ўрок, адзнака за граматычнае заданне выстаўляецца на 2-i ўрок.

Калi кантрольная або навучальная работа (лабараторная, практычная i iншыя) праводзяцца на здвоеных уроках, абодва ўрокi запiсваюцца на старонцы, адведзенай на гэты вучэбны прадмет. Адзнакi выстаўляюцца ў графу на 2-i ўрок.

Адзнакi за навучальнае сачыненне, пераказ па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Родная мова нацыянальнай меншасцi" ў II - IV класах выстаўляюцца ў выглядзе дробу ў адну графу.

63. Пры напiсаннi дамашняга сачынення i iншых творчых работ адзнака за работу выстаўляецца на той дзень, калi давалася заданне, цi на той, калi адбылася абарона творчай работы.

64. Адзнака за праверку навыку чытання ў III - IV класах выстаўляецца з указаннем даты ў адну графу.

65. Адзнака за выкананне кантрольнай работы выстаўляецца абавязкова ўсiм вучням. Адзнака за выкананне навучальнай пiсьмовай работы выстаўляецца па меркаваннi настаўнiка i павiнна насiць стымулюючы характар.

66. У выпадку няправiльнага выстаўлення адзнакi выпраўленне праводзiцца наступным чынам: няправiльна пастаўленая адзнака ў клетцы закрэслiваецца, побач выстаўляецца правiльная адзнака, унiзе старонкi робiцца запiс: "Адзнака вучню (указваецца прозвiшча) выпраўлена з (указанне адзнакi) на (указанне адзнакi)". Далей ставiцца подпiс настаўнiка i дата.



Глава 8

ПАТРАБАВАННI ДА ВЯДЗЕННЯ I АФАРМЛЕННЯ ДЗЁННIКА



67. У агульнаадукацыйных установах выкарыстоўваюцца дзённiкi адзiнага ўзору, рэкамендаваныя Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Дзённiк вучань пачынае весцi з трэцяга класа.

68. Усе запiсы ў дзённiках павiнны весцiся з захаваннем наступных патрабаванняў:

запаўняць дзённiк неабходна на той мове, на якой ажыццяўляецца адукацыйны працэс у агульнаадукацыйнай установе або ў класе агульнаадукацыйнай установы;

пiсаць акуратна, граматна, разборлiвым почыркам, карыстацца шарыкавай ручкай з пастай фiялетавага або сiняга колеру. Непажадана выкарыстанне каляровых алоўкаў, фламастэраў, уклеек i аплiкацый;

у пачатку навучальнага года запаўняць тытульны лiст, указваючы прозвiшча i iмя ў родным склоне, запiсваць расклад урокаў;

назвы вучэбных прадметаў запiсваць з малой лiтары - беларуская мова, сусветная гiсторыя, гiсторыя Беларусi, матэматыка i г.д. на ўсiх старонках дзённiка, у тым лiку пры запаўненнi раскладу ўрокаў;

дамашнiя заданнi i назвы месяцаў запiсваць у дзённiку з малой лiтары.

Правiлы скарачэння слоў рэгламентуюцца настаўнiкам згодна з iснуючымi нормамi.

69. Настаўнiк павiнен, выстаўляючы адзнаку ў класны журнал, адначасова выстаўляць яе ў дзённiк i завяраць подпiсам.

70. Класны кiраўнiк павiнен сачыць за правiльнасцю запiсаў у дзённiку, у канцы кожнага тыдня адзначаць колькасць прапушчаных урокаў, пры неабходнасцi запiсваць заўвагi на адпаведнай старонцы дзённiка.











Дадатак 1

да Iнструкцыi аб парадку

фармiравання культуры

вуснай i пiсьмовай мовы

ў агульнаадукацыйных установах

Рэспублiкi Беларусь



УЗОРЫ АФАРМЛЕННЯ НАДПIСУ НА ВОКЛАДЦЫ СШЫТКА



           Тетрадь                          Сшытак
для контрольных работ             для кантрольных работ
по русскому языку                 па беларускай мове
ученика 5 "Г" класса              вучанiцы 2 класа
гимназии N 61 г. Минска           Выгалавiцкай базавай школы
Сафонова Виталия                  Данiльчык Вольгi


           Тетрадь                          Сшытак
для работ                         для работ
по русскому языку                 па матэматыцы
ученика 5 "Г" класса              вучня 8 "А" класа
гимназии N 61 г. Минска           сярэдняй школы N 2
Сафонова Виталия                  г. Наваполацка
                                  Мiцкевiча Аляксандра


           Сшытак                           Тетрадь
для кантрольных работ             для контрольных работ
па матэматыцы                     по русской литературе
вучня 8 "А" класа                 ученика 10 "А" класса
Засульскай сярэдняй школы         гимназии N 1 г. Слуцка
Мiцкевiча Аляксандра              Симончика Михаила


Англiйская мова     Французская мова       Нямецкая мова     Iспанская мова


English             Francais               Deutsch           Espanol
Galina Sedova       Svetlana Ivanova       Anna Petrova      Anna Ivanova
Form 3 "B"          classe de 7eme "A"     Klasse 5 "B"      grado 4 "A"


Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 |




< Главная страница

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList