Зарегистрировано в НРПА РБ 24 сентября 2008 г. N 5/28395
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
Палажэнне аб парадку стварэння (рэканструкцыi) i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;
Палажэнне аб Рэспублiканскiм мастацка-экспертным савеце па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву;
склад Рэспублiканскага мастацка-экспертнага савета па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву.
2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 2000 г. N 1393 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку праектавання, стварэння (будаўнiцтва), рэканструкцыi i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 88, 5/4026);
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 жнiўня 2003 г. N 1075 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 2000 г. N 1393 i зацвярджэннi Палажэння аб Рэспублiканскiм мастацка-экспертным савеце па манументальнаму мастацтву i складу Рэспублiканскага мастацка-экспертнага савета па манументальнаму мастацтву" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., N 94, 5/12924).
3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
19.09.2008 N 1372
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ПАРАДКУ СТВАРЭННЯ (РЭКАНСТРУКЦЫI) I ПРЫёМКI ТВОРАЎ
МАНУМЕНТАЛЬНАГА I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА
НА ТЭРЫТОРЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Дадзеным Палажэннем устанаўлiваецца парадак стварэння (рэканструкцыi) i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
2. Да манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва адносяцца манументальная скульптура, манументальна-дэкаратыўная скульптура, манументальны жывапiс, дэкаратыўна-аздабленчыя формы, мастацкiя тканiны.
Манументальная скульптура - творы (мемарыяльныя ансамблi, манументы-помнiкi, помнiкi, помнiкi-бюсты, надмагiльныя помнiкi, мастацка-архiтэктурныя збудаваннi ў месцах пахавання, мемарыяльныя дошкi, памятныя дошкi i знакi, мемарыяльныя плiты, помнiкi-стэлы, статуi, якiя маюць самастойнае значэнне або ўваходзяць у структуру ансамбля i з'яўляюцца яго часткай), прысвечаныя важнай гiстарычнай падзеi або вядомым дзеячам.
Манументальна-дэкаратыўная скульптура - творы (статуi, рэльефы, iншыя скульптурныя формы, што маюць самастойнае значэнне цi выконваюць ролю архiтэктурных элементаў, скульптурная арнаментацыя будынкаў), якiя прызначаны для аздаблення фасадаў i iнтэр'ераў збудаванняў, ландшафтна-прыроднага асяроддзя, плошчаў, вулiц, маюць дэкаратыўны характар, канкрэтызуюць архiтэктурны вобраз.
Манументальны жывапiс - творы (карцiна, мазаiка, вiтраж, роспiс i iншыя), выкананыя ў тэхнiках фрэскi, тэмпернага, алейнага, васковага жывапiсу, у змешанай тэхнiцы, сграфiта, прызначаныя для канкрэтнага архiтэктурнага асяроддзя.
Дэкаратыўна-аздабленчыя формы - мастацка-дэкаратыўныя работы выяўленчага i невыяўленчага характару з металу, керамiкi, шкла, дрэва, каменю i iншых матэрыялаў, выкананыя ў тэхнiках лiцця, коўкi, дзiфоўкi, чаканкi, iнтарсii (вазы, рашоткi, агароджы, флюгеры, элементы паркавага аздаблення i iншыя), якiя маюць адносна самастойнае значэнне i прызначаны для архiтэктурнага цi ландшафтнага асяроддзя.
Мастацкiя тканiны - габелены, тэкстыльныя пано, дываны, шпалеры, заслоны, тканiны абiвачныя, выкананыя ў тэхнiках ткацкай, дывановай, аплiкацыi, вышыўкi, пляцення, прызначаныя для канкрэтнага iнтэр'ера.
3. Творы манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва прызначаны для:
увекавечвання памяцi аб важнейшых гiстарычных i грамадскiх падзеях, знамянальных датах сусветнай i айчыннай гiсторыi i культуры, вядомых дзяржаўных, палiтычных, грамадскiх, ваенных дзеячах, народных героях, дзеячах навукi, мастацтва i культуры;
вырашэння iдэалагiчных, адукацыйна-асветнiцкiх, выхаваўчых задач;
фармiравання мастацка-дэкаратыўнымi сродкамi эстэтычнага асяроддзя, аздаблення i арганiзацыi архiтэктурнага цi ландшафтнага асяроддзя.
4. Стварэнне (рэканструкцыя) i ўстаноўка твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ажыццяўляецца па заказу дзяржаўных органаў, дзяржаўных арганiзацый, грамадскiх аб'яднанняў, iншых арганiзацый i фiзiчных асоб (далей - заказчыкi) на падставе заключаных дагавораў на выкананне работ па стварэнню (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (далей - дагавор).
5. Дадзенае Палажэнне не распаўсюджваецца на надмагiльныя помнiкi, якiя ўстанаўлiваюцца па заказу фiзiчных асоб за ўласны кошт.
Глава 2
СТВАРЭННЕ (РЭКАНСТРУКЦЫЯ) I ЎСТАНОЎКА ТВОРАЎ
МАНУМЕНТАЛЬНАЙ СКУЛЬПТУРЫ
6. Стварэнне (рэканструкцыя) i ўстаноўка твораў манументальнай скульптуры ажыццяўляецца па рашэнню мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.
7. Стварэнне (рэканструкцыя) i ўстаноўка такiх твораў манументальнай скульптуры, як мемарыяльныя ансамблi, манументы-помнiкi, помнiкi, помнiкi-бюсты, надмагiльныя помнiкi ажыццяўляецца па рашэнню мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў:
у абласных цэнтрах i г. Мiнску - па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;
у раённых цэнтрах i на тэрыторыях раёнаў - па ўзгадненню з абласнымi выканаўчымi камiтэтамi.
8. Стварэнне (рэканструкцыя) i ўстаноўка твораў манументальнай скульптуры можа быць iнiцыiравана дзяржаўнымi органамi, дзяржаўнымi арганiзацыямi, грамадскiмi аб'яднаннямi, iншымi арганiзацыямi, якiя накiроўваюць у мясцовы выканаўчы i распарадчы орган:
пiсьмо-зварот з абгрунтаваннем неабходнасцi стварэння (рэканструкцыi) i ўстаноўкi твора манументальнай скульптуры;
выпiску з рашэння калегiяльнага органа (для дзяржаўных органаў) цi выпiску з рашэння кiруючага органа арганiзацыi або аб'яднання.
Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган разглядае названыя дакументы ў парадку, вызначаным заканадаўствам.
9. Для ўзгаднення рашэння аб стварэннi (рэканструкцыi) i ўстаноўцы твораў манументальнай скульптуры, названых у пункце 7 дадзенага Палажэння, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi прадстаўляюцца ў абласныя выканаўчыя камiтэты, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт:
пiсьмо-зварот аб узгадненнi рашэння;
даведка-абгрунтаванне неабходнасцi стварэння (рэканструкцыi) i ўстаноўкi твораў манументальнай скульптуры, у тым лiку з вызначэннем крынiц i памераў фiнансавання;
iншыя iнфармацыйныя матэрыялы.
Абласныя выканаўчыя камiтэты, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт пасля атрымання ўказаных у частцы першай дадзенага пункта дакументаў у парадку, вызначаным заканадаўствам:
прымаюць рашэнне аб узгадненнi (адмове ва ўзгадненнi) прапановы аб стварэннi (рэканструкцыi) i ўстаноўцы твораў манументальнай скульптуры ў раённых цэнтрах i на тэрыторыях раёнаў;
накiроўваюць на разгляд Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь дакументы аб стварэннi (рэканструкцыi) твораў манументальнай скульптуры ў абласных цэнтрах i г. Мiнску.
Глава 3
ПРАЕКТАВАННЕ ТВОРАЎ МАНУМЕНТАЛЬНАГА
I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА, ПАРАДАК АДБОРУ
ПРАЕКТАЎ, IХ САСТАЎ
10. Для стварэння (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва распрацоўваецца iх эскiзны праект.
Эскiзны праект ствараецца ў мэтах вызначэння вобразна-мастацкай задумы, архiтэктурна-прасторавай кампазiцыi, канструкцыйнага рашэння, прыкладнага кошту твора манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва i павiнен уключаць фiзiчныя параметры i параметры яго прасторавага размяшчэння.
11. Адбор эскiзных праектаў твораў манументальнай скульптуры праводзiцца заказчыкам пасля прыняцця адпаведнага рашэння выканаўчымi i распарадчымi органамi на падставе экспертнага заключэння:
Рэспублiканскага мастацка-экспертнага савета па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву (далей - Рэспублiканскi савет) - для твораў, якiя ствараюцца (рэканструююцца) i ўстанаўлiваюцца ў абласных цэнтрах i г. Мiнску па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;
абласных i Мiнскага гарадскога мастацка-экспертных саветаў - для iншых твораў.
Прадстаўленне эскiзных праектаў для заключэння мастацка-экспертных саветаў ажыццяўляецца заказчыкам.
12. Склад i палажэнне аб парадку работы Рэспублiканскага савета зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, абласных i Мiнскага гарадскога мастацка-экспертных саветаў - абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi.
Склад мастацка-экспертных саветаў фармiруецца з лiку вядучых дзеячаў выяўленчага мастацтва, архiтэктараў, мастацтвазнаўцаў, прадстаўнiкоў дзяржаўных органаў, дзяржаўных i грамадскiх арганiзацый.
13. У выпадках, звязаных са стварэннем найбольш значных i складаных па тэматыцы i кампазiцыi твораў манументальнай скульптуры, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi можа праводзiцца конкурс эскiзных праектаў. Палажэнне аб парадку арганiзацыi i правядзення конкурсу эскiзных праектаў, склад журы конкурсу зацвярджаецца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi.
14. Эскiзны праект для найбольш значных i складаных па тэматыцы i кампазiцыi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (а для iншых твораў - пры неабходнасцi) павiнен уключаць:
сiтуацыйны план (выкапiроўка з генеральнага плана) у маштабе 1:500;
эскiз кампазiцыйнага рашэння ў мяккiм матэрыяле (у маштабе не менш за 1:10);
планы памяшканняў (участкаў) у маштабе 1:200 - 1:20;
фасады (разгорткi сцен) у маштабе 1:200 - 1:20;
столi памяшканняў у маштабе 1:200 - 1:20;
выява перспектывы цi спрошчаны макет;
генеральны план у маштабе 1:500;
план збудавання ў маштабе 1:200 - 1:20;
разбiвачныя чарцяжы з прывязкай восей да iснуючай сiтуацыi, чарцяжы вертыкальнай планiроўкi i добраўпарадкавання тэрыторыi;
агульны план;
малюнкi для выканання мадэлей скульптурных дэкаратыўных элементаў (картушы, фрызы, устаўкi i iншае);
тлумачальная запiска з разлiкам прыкладнага кошту;
агульная тлумачальная запiска з кароткiм апiсаннем рашэнняў з прывядзеннем асноўных разлiковых даных па канструкцыях i iнжынернаму абсталяванню (пры неабходнасцi).
15. Кошт усiх работ, звязаных з праектаваннем i стварэннем (рэканструкцыяй) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ў матэрыяле (натуры), уключаючы iх устаноўку, а таксама прадугледжаных праектам будаўнiча-мантажных работ вызначаецца каштарысамi.
16. У састаў каштарыснай дакументацыi ўваходзяць каштарысы на:
распрацоўку эскiзнага праекта i выкананне работ на стадыях праектавання твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва;
выкананне ў матэрыяле (натуры) твораў i ажыццяўленне будаўнiча-мантажных работ, прадугледжаных эскiзным праектам.
17. У каштарысах прадугледжваюцца затраты на тэхнiчныя работы (макет, фатаграфii), камандзiроўкi аўтараў, кансультацыi, экспертызы, аўтарскi нагляд, арэнду памяшканняў, навукова-даследчыя i эксперыментальныя работы, дзяржаўную прыёмку, а таксама рэзерв на непрадбачаныя работы i затраты.
Глава 4
ПАРАДАК ЗАЦВЯРДЖЭННЯ ЭСКIЗНЫХ ПРАЕКТАЎ ТВОРАЎ
МАНУМЕНТАЛЬНАГА I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА
18. Эскiзныя праекты твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва зацвярджаюцца iх заказчыкамi пасля ўзгаднення з адпаведнымi тэрытарыяльнымi органамi архiтэктуры i горадабудаўнiцтва на падставе экспертных заключэнняў па дадзеных праектах:
Рэспублiканскага савета - для твораў манументальнай скульптуры, якiя ствараюцца i ўстанаўлiваюцца ў абласных цэнтрах i г. Мiнску па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;
абласных i Мiнскага гарадскога мастацка-экспертных саветаў - для iншых твораў.
19. Эскiзныя праекты рэканструкцыi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва зацвярджаюцца ў парадку, вызначаным у пункце 18 дадзенага Палажэння, акрамя праектаў рэканструкцыi помнiкаў гiсторыка-культурнай спадчыны, якiя ўзгадняюцца i зацвярджаюцца ў парадку, вызначаным заканадаўствам.
Глава 5
ВЫКАНАННЕ РАБОТ ПА СТВАРЭННЮ (РЭКАНСТРУКЦЫI) ТВОРАЎ
МАНУМЕНТАЛЬНАГА I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА
20. Работы па стварэнню (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ажыццяўляюцца паэтапна:
выкананне рабочай мадэлi;
выкананне мадэлi ў натуральную велiчыню;
выраб твора ў матэрыяле.
21. Выканаўца твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва вызначаецца заказчыкам у межах ажыццяўлення творчага праекта (творчай дзейнасцi) у галiне культуры i мастацтва.
Выканаўцамi могуць быць фiзiчныя або юрыдычныя асобы, якiя маюць права на ажыццяўленне работ па стварэнню твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва i (або) заключылi дагавор з заказчыкам.
22. Выкананне будаўнiчых работ па стварэнню (рэканструкцыi) збудаванняў i будынкаў (у тым лiку афармленне дазвольнай i праектнай дакументацыi), якiя адносяцца да твораў манументальнай скульптуры, ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам у галiне архiтэктуры, горадабудаўнiцтва i будаўнiцтва.
Глава 6
ФIНАНСАВАННЕ РАБОТ ПА СТВАРЭННЮ (РЭКАНСТРУКЦЫI) ТВОРАЎ
МАНУМЕНТАЛЬНАГА I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА
23. Фiнансаванне ўсiх этапаў стварэння (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, пачынаючы з праектавання, можа ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.
24. Памер аўтарскага ганарару за стварэнне (рэканструкцыю) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам i на падставе экспертных заключэнняў Рэспублiканскага савета або абласных i Мiнскага гарадскога мастацка-экспертных саветаў.
25. Разлiкi за праектаванне i выкананне ў матэрыяле (натуры) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ажыццяўляюцца заказчыкам з улiкам фактычна выкананых аб'ёмаў у межах зацверджанага каштарысу паэтапна, на падставе экспертных заключэнняў па кожнаму этапу:
Рэспублiканскага савета - для твораў, якiя ствараюцца i ўстанаўлiваюцца ў абласных цэнтрах i г. Мiнску па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;
абласных i Мiнскага гарадскога мастацка-экспертных саветаў - для iншых твораў.
26. Канчатковыя разлiкi па дагаворах з аўтарамi i выканаўцамi ажыццяўляюцца пасля падпiсання акта дзяржаўнай прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
Глава 7
ПРЫЁМКА ТВОРАЎ МАНУМЕНТАЛЬНАГА
I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА
27. Пасля стварэння (рэканструкцыi) i ўстаноўкi на месцы твора манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва заказчык прызначае рабочую камiсiю для вызначэння яго гатоўнасцi, у склад якой уваходзяць прадстаўнiкi заказчыка, выканаўцы, аўтары цi калектыў аўтараў. Рабочая камiсiя складае акт аб гатоўнасцi твора да дзяржаўнай прыёмкi.
28. Дзяржаўная прыёмка твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ажыццяўляецца дзяржаўнымi камiсiямi, склад якiх фармiруецца з членаў мастацка-экспертных саветаў, прадстаўнiкоў заказчыка, дзяржаўных органаў, грамадскасцi i зацвярджаецца:
Мiнiстэрствам культуры - для прыёмкi твораў, якiя ствараюцца (рэканструююцца) i ўстанаўлiваюцца ў абласных цэнтрах i г. Мiнску па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;
абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi - для прыёмкi iншых твораў.
29. Дзяржаўная прыёмка твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва афармляецца актам, якi павiнен змяшчаць:
падставу для стварэння твора;
кароткае апiсанне твора, якi прымаецца, у цэлым i ў асноўных элементах;
акт прыёмкi будаўнiчых i мантажных работ (пры неабходнасцi);
звесткi пра аўтараў цi калектыў аўтараў;
звесткi аб выканаўцы (выканаўцах) работ;
звесткi аб выкананых работах у адпаведнасцi з зацверджаным каштарысам;
пералiк выяўленых недахопаў з устанаўленнем тэрмiнаў iх выпраўлення (лiквiдацыi);
ацэнку мастацкiх вартасцей твора i якасцi работы, заключэнне аб мэтазгоднасцi перадачы твора пад дзяржаўную ахову ва ўстаноўленым парадку;
вывады i прапановы.
30. Заказчык прадстаўляе дзяржаўнай камiсii па прыёмцы твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва:
каштарыс i рабочыя чарцяжы;
акт на земляныя работы (пры неабходнасцi);
акт гатоўнасцi твора;
акт устаноўкi твора;
акт добраўпарадкавання тэрыторыi (пры неабходнасцi);
фатаграфii выкананага твора;
акт рабочай камiсii аб гатоўнасцi твора да дзяржаўнай прыёмкi.
31. Прыём у эксплуатацыю (адкрыццё) будынкаў i збудаванняў, якiя адносяцца да твораў манументальнай скульптуры, ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам у галiне архiтэктуры, горадабудаўнiцтва i будаўнiцтва, пасля падпiсання акта дзяржаўнай прыёмкi.
32. Акт дзяржаўнай прыёмкi складаецца ў двух экземплярах, адзiн з якiх перадаецца выканаўцу работ, другi - заказчыку.
33. У выпадку, калi твор не адпавядае зацверджанаму эскiзнаму праекту, не мае належных мастацкiх вартасцей, дзяржаўная камiсiя ў спецыяльным заключэннi абгрунтоўвае сваю адмову ад дзяржаўнай прыёмкi i iнфармуе аб гэтым орган, якi прызначыў дзяржаўную камiсiю, для прыняцця адпаведнага рашэння.
34. Арганiзацыi, на баланс якiх перадаюцца творы манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, нясуць адказнасць за iх захаванасць.
35. Творы манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва вялiкай мастацкай значнасцi паступаюць пад дзяржаўную ахову ва ўстаноўленым парадку.
36. За парушэнне дадзенага Палажэння, устаноўку твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва без належнага ўзгаднення вiнаватыя нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам. Творы манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ўстаноўлены самавольна або не прайшлi дзяржаўную прыёмку ва ўстаноўленым парадку, падлягаюць дэмантажу.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
19.09.2008 N 1372
ПАЛАЖЭННЕ
АБ РЭСПУБЛIКАНСКIМ МАСТАЦКА-ЭКСПЕРТНЫМ САВЕЦЕ
ПА МАНУМЕНТАЛЬНАМУ I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАМУ МАСТАЦТВУ
1. Рэспублiканскi мастацка-экспертны савет па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву (далей - Рэспублiканскi савет) з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадча-рэкамендацыйным органам.
2. Асноўнымi задачамi Рэспублiканскага савета з'яўляюцца выпрацоўка практычных рэкамендацый i разгляд канкрэтных пытанняў, звязаных з праектаваннем, стварэннем (рэканструкцыяй) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
3. Рэспублiканскi савет:
у сваёй дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Палажэннем;
спрыяе стварэнню твораў высокага мастацкага ўзроўню, дасягненню багацця i разнастайнасцi мастацкiх рашэнняў.
4. У мэтах выканання сваiх задач Рэспублiканскi савет:
дае экспертныя заключэннi па эскiзных праектах твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва;
ажыццяўляе кансультацыйную дзейнасць у працэсе праектавання i стварэння (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва;
дае заключэнне па этапах работ па стварэнню (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца (рэканструююцца) у абласных цэнтрах i г. Мiнску;
дае рэкамендацыi аб вызначэннi памераў аўтарскага ўзнагароджання за стварэнне (рэканструкцыю) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва i экспертнае заключэнне аб неабходнасцi павелiчэння (памяншэння) аўтарскага ўзнагароджання ў залежнасцi ад мастацкага ўзроўню твора, уносiць прапановы па аплаце тэхнiчнай часткi вырабу эскiзных праектаў у адпаведнасцi з заканадаўствам;
па даручэнню Мiнiстэрства культуры ажыццяўляе дзяржаўную прыёмку твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца (рэканструююцца) у абласных цэнтрах i г. Мiнску.
5. Рэспублiканскi савет адхiляе праекты твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя не адпавядаюць высокаму вобразна-мастацкаму ўзроўню або належнаму архiтэктурна-кампазiцыйнаму рашэнню цi выкананы з парушэннем iснуючага парадку iх стварэння (рэканструкцыi), дае рэкамендацыi аб iх перапрацоўцы.
6. На пасяджэннi Рэспублiканскага савета пры неабходнасцi запрашаюцца прадстаўнiкi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, органаў дзяржаўнага кiравання, творчых саюзаў, навуковых арганiзацый.
7. Рэспублiканскi савет узначальвае старшыня. Старшыня мае намеснiка, якi ў яго адсутнасць арганiзуе работу Рэспублiканскага савета. Рэспублiканскi савет мае няцотную колькасць членаў, але не больш за 17 чалавек з улiкам старшынi.
Склад Рэспублiканскага савета зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. У яго ўваходзяць вядучыя дзеячы выяўленчага мастацтва, архiтэктары, мастацтвазнаўцы, прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, дзяржаўных i грамадскiх арганiзацый.
Прапановы па складу Рэспублiканскага савета, кандыдатурах яго старшынi i намеснiка ва ўстаноўленым парадку ўносяцца Мiнiстэрствам культуры.
8. Пасяджэннi Рэспублiканскага савета праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў квартал, пад кiраўнiцтвам старшынi Рэспублiканскага савета, а ў яго адсутнасць - намеснiка старшынi.
9. Рашэннi Рэспублiканскага савета прымаюцца простай большасцю галасоў пры ўмове прысутнасцi на пасяджэннi не менш 2/3 складу Рэспублiканскага савета i афармляюцца пратаколам.
10. Прадстаўленне матэрыялаў для iх разгляду Рэспублiканскiм саветам, работу Рэспублiканскага савета i кантроль за выкананнем яго рашэнняў забяспечвае Мiнiстэрства культуры.
11. Рэспублiканскi савет штогод прадстаўляе справаздачу аб сваёй дзейнасцi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
19.09.2008 N 1372
СКЛАД РЭСПУБЛIКАНСКАГА МАСТАЦКА-ЭКСПЕРТНАГА САВЕТА
ПА МАНУМЕНТАЛЬНАМУ I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАМУ МАСТАЦТВУ
Баразна - прарэктар па навуковай дзейнасцi ўстановы адукацыi
Мiхаiл Рыгоравiч "Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў",
кандыдат мастацтвазнаўства (старшыня
Рэспублiканскага савета)
Мiско - скульптар, член грамадскага аб'яднання "Беларускi
Iван Якiмавiч саюз мастакоў", народны мастак Беларусi (намеснiк
старшынi Рэспублiканскага савета)
Рылатка - першы намеснiк Мiнiстра культуры (намеснiк старшынi
Уладзiмiр Пятровiч Рэспублiканскага савета)
Андрончык - галоўны мастак г. Мiнска, начальнiк упраўлення
Аляксандр Iванавiч добраўпарадкавання i гарадскога дызайну камiтэта
архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Мiнскага
гарвыканкома
Арцiмовiч - скульптар, член грамадскага аб'яднання "Беларускi
Анатолiй Яфiмавiч саюз мастакоў", прафесар установы адукацыi
"Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў"
Гумiлеўскi - скульптар, член грамадскага аб'яднання "Беларускi
Леў Мiкалаевiч саюз мастакоў", народны мастак Беларусi
Дранец - скульптар, член грамадскага аб'яднання "Беларускi
Аляксандр саюз мастакоў"
Валянцiнавiч
Крываблоцкi - мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, член
Уладзiмiр Васiльевiч грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз мастакоў"
Корбут - старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз
Аляксандр Iосiфавiч архiтэктараў"
Лазука - загадчык аддзела дзяржаўнай навуковай установы
Барыс Андрэевiч "Iнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору
iмя Кандрата Крапiвы Нацыянальнай акадэмii навук
Беларусi", кандыдат мастацтвазнаўства
Левiн - архiтэктар, заслужаны архiтэктар Рэспублiкi
Леанiд Мендзелевiч Беларусь, лаўрэат Ленiнскай прэмii
Молчан - старшыня камiтэта па архiтэктуры i будаўнiцтву
Сяргей Iванавiч Мiнскага аблвыканкома
Назарук - начальнiк галоўнага ўпраўлення праектных работ,
Валянцiна Сямёнаўна горадабудаўнiцтва i архiтэктуры Мiнiстэрства
архiтэктуры i будаўнiцтва
Нiкiцiн - галоўны архiтэктар г. Мiнска
Вiктар Дзмiтрыевiч
Прохараў - скульптар, член бюро секцыi скульптуры грамадскага
Аляксандр Вiктаравiч аб'яднання "Беларускi саюз мастакоў"
Савiч - старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз
Уладзiмiр Пятровiч мастакоў", заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi
Беларусь
Фiнскi - скульптар, член грамадскага аб'яднання "Беларускi
Аляксандр Мiхайлавiч саюз мастакоў"
|