Зарегистрировано в НРПА РБ 3 ноября 2008 г. N 8/19761
У мэтах выканання падпункта 4.3 пункта 4 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 17 лiпеня 2008 г. N 15 "Об отдельных вопросах общего среднего образования" i на падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. N 1554, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. У Палажэнне аб экстэрнаце ў агульнаадукацыйных установах, якое зацверджана пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 мая 2003 г. N 39 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., N 75, 8/9680; 2007 г., N 68, 8/15893), унесцi наступныя змяненнi:
у першым сказе часткi другой пункта 10:
словы "Музыка", "Выяўленчае мастацтва"," выключыць;
пасля слоў "Фiзiчная культура" дапоўнiць словамi "i здароўе";
пасля слоў "Працоўнае навучанне"," дапоўнiць словам "Чарчэнне";
частку другую пункта 13 выключыць.
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.
Намеснiк Мiнiстра К.С.ФАРЫНО
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Мiнiстр фiнансаў Мiнiстр працы i
Рэспублiкi Беларусь сацыяльнай абароны
А.М.Харкавец Рэспублiкi Беларусь
30.09.2008 У.М.Патупчык
30.09.2008
|