Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления Белстата

Постановления иных органов

Постановление Национального статистического комитета Республики Беларусь от 23.10.2008 N 381 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 22 кастрычнiка 2007 г. N 340"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница






На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камiтэце Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 жнiўня 2008 г. N 445 "О некоторых вопросах органов государственной статистики", Нацыянальны статыстычны камiтэт Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi па прадстаўленнi Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь у пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 22 кастрычнiка 2007 г. N 340 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-фк "Справаздача па фiзiчнай культуры i спорту" i ўказанняў па яе запаўненнi" наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1.1. у назве, падпунктах 1.1 i 1.2 пункта 1 слова "1-фк" замянiць словамi "1-фк (Мiнспорт)";

1.2. у форме дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-фк "Справаздача па фiзiчнай культуры i спорту", зацверджанай дадзенай пастановай:

пасля рэквiзiту "Абавязацельства аб канфiдэнцыяльнасцi" дапоўнiць рэквiзiтам "Iнфармацыя аб адказнасцi" наступнага зместу:



"
--------------------------------------------------------------------------¬
¦  Прадстаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi,  ¦
¦  несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такой справаздачнасцi  ¦
¦  цягнуць прымяненне мер адмiнiстрацыйнай або крымiнальнай адказнасцi ў  ¦
¦         парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь        ¦
¦--------------------------------------------------------------------------
                                                                           ";


у рэквiзiце "Iндэкс i код формы" слова "1-фк" замянiць словамi "1-фк (Мiнспорт)";

у рэквiзiце "Адрасная частка i тэрмiн прадстаўлення" у графе "Прадстаўляюць рэспандэнты":

пасля слова "даныя" дапоўнiць словам "(iнфармацыю)";

словы "Мiнiстэрству статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь" замянiць словамi "Нацыянальнаму статыстычнаму камiтэту Рэспублiкi Беларусь";

1.3. ва Указаннях па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-фк "Справаздача па фiзiчнай культуры i спорту", зацверджаных дадзенай пастановай:

у назве i пункце 1 слова "1-фк" замянiць словамi "1-фк (Мiнспорт)";

пункт 6 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"6. У графе 11 паказваюцца даныя аб прыстасаваных памяшканнях для заняткаў фiзiчнай культурай i спортам. Сюды ўваходзяць нестандартныя спартыўныя залы: трэнажорны, агульнай фiзiчнай падрыхтоўкi, сiлавой падрыхтоўкi, рытмiчнай гiмнастыкi i iншых вiдаў аздараўленчай гiмнастыкi. Памяшканнi павiнны мець улiковыя карткi i быць зарэгiстраванымi ва ўпраўленнях цi ў аддзелах фiзiчнай культуры, спорту i турызму выканаўчых камiтэтаў.";

пункт 15 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"15. У графах 37, 39, 41 паказваюцца даныя аб крытых i адкрытых плавальных басейнах, якiя маюць тэхналагiчную падрыхтоўку вады. Стандартны басейн - збудаванне, памеры якога адпавядаюць патрабаванням нарматыўных дакументаў i правiлам аб правядзеннi спаборнiцтваў. Нестандартны басейн - крытае цi адкрытае збудаванне з асноўнай ваннай памерам менш 25 метраў даўжыней i 11,5 метра шырыней, прызначанае для правядзення аздараўленчых, вучэбна-трэнiровачных заняткаў i фiзкультурна-масавых мерапрыемстваў. Мiнi-басейн - крытае цi адкрытае збудаванне, прыстасаванае памяшканне памерам не менш 7 метраў у даўжыню i 3 метры ў шырыню, якое выкарыстоўваецца для навучання плаванню i загартоўвання дзяцей у дашкольных установах, рэабiлiтацыйных, аднаўленчых i аздараўленчых мерапрыемстваў у арганiзацыях, установах.".

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу праз пятнаццаць рабочых дзен пасля яе падпiсання.



Старшыня У.I.ЗIНОЎСКI











Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList